Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як сказала адна жанчына — а яна перад вамі, ваша дачка — аддайце сэрца людзям, не замыкайцеся на дробязях, гляньце на свет шырэй — і вы ўбачыце, што жыццё не такое аднастайнае, яно не павінна замыкацца на вашай малодшай дачцэ, а вы не яе слуга, у вас шмат абавязкаў — нават перад усім нашым грамадствам, хай гэта гучыць і трохі высакапарна, і вы раней так і жылі, гэта відаць з таго, як да вас адносіліся людзі раней, як пра вас расказвае старэйшая дачка, якая ведае вас з малых гадоў і цэніць вас як сваю матку, як чалавека грамадскага, які жыў не толькі для сябе. Вы аддавалі сэрца людзям, і гэта правільна, так павінен рабіць кожны чалавек, калі ён патрыёт, калі ён любіць свой край і людзей, сярод якіх вырас і жыве... Дык вось, ваша старэйшая дачка працягвае вам руку дапамогі, а вы не хочаце яе браць, хоць дапамога вам патрэбна, вы ўжо чалавек у гадах, i таму не адхіляйце рукі, якая вам працягнута. Вы можаце падумаць, што мы так робім у сваіх шкурных інтарэсах, але гэта не так. Мы ўсё робім і будзем рабіць па абавязку свайго сумлення, свайго сэрца. Мы, як і вы, будзем аддаваць сваё сэрца людзям, так, як аддавалі яго і вы...

Маці больш маўчала, чым спрачалася, яна нібы не знаходзіла контраргументаў у спрэчцы, не знаходзіла моманту, каб уклініцца ў спрэчку і нешта даказаць, а мо нават і змяніць ход спрэчкі на сваю карысць. На гэта ў яе ўжо не было ніякага імпэту, яна нават не была на той хвалі ўздыму, на якой адчуваў сябе Янка. Фактычна яна здавалася без бою, і Янку ўжо было шкада яе: знайшоўся герой, ваюе са старою кабетаю, хоча перавярнуць яе ў сваю веру... Смешна ты сёння выглядаеш у яе вачах, вельмі смешна!

Суседзі побач, цераз вуліцу і цераз плот, напэўна ж, чулі гэтую спрэчку-сварку і, відаць, дзівіліся, што раптам у Жаркоўскіх такі шум. А дагэтуль тры тыдні стаяла цішыня. Што там у іх магло здарыцца?

Абедалі нехаця, пры абсалютным маўчанні, стараліся не пазіраць адно на аднаго. Янка яшчэ раз пераконваўся, што такіх эксперыментаў-выбрыкаў больш рабіць не трэба, бо яны да добрага не давядуць.

Адразу пасля абеду да іх зайшоў малады чалавек, даволі прыстойны з выгляду, апрануты ў чорны гарнітур і пад гальштукам, хоць на дварэ такая цяплынь.

Ён назваўся Казановічам, працаваў у райкаме партыі інструктарам, родам з блізкае ад цэнтра вёскі, якая была знакамітая тым, што з яе за мяжу ў Саветы ўцякло мо чалавек дваццаць маладых хлопцаў, і ў большасці лёс іх быў трагічны: або былі расстраляны як польскія шпіёны, або апынуліся далёка-далёка і там загінулі — у шахтах або на лесапавале.

— I што вы хацелі? — спытаўся ў яго Янка, не на жарт заінтрыгаваны.

— У мяне сабрана шмат матэрыялу пра нашых камсамольцаў-падпольшчыкаў, якія дзейнічалі пры нямецкай акупацыі. Лёс вы іх ведаеце, яны ўсе загінулі, некаторыя нават былі павешаны.

— Так, я чуў пра іх, некаторых ведаў асабіста, адзін быў маім сваяком, — сказаў на гэта Янка. — Вы хочаце паказаць мне матэрыял?

— Менавіта так я і падумаў, але з сабою не ўзяў, проста хацеў спытаць, мо у вас няма часу ці яшчэ якая прычына.

— Часу заўсёды бракуе, але паглядзець матэрыялы не адмоўлюся.

Інструктар павесялеў, сказаў, што днямі зойдзе і прынясе папку. На гэтым яны і развіталіся. Толькі цяпер, зблізку, Янка прыкмеціў, што яго новы знаёмы трохі пад газам, хоць скура твару не выдавала яго ні на грош. 3 такою скураю, падумаў Янка, можна смела ісці ў начальнікі — не падвядзе.

Калі госць пайшоў, Янка ўзяўся капаць градку пад кветкі, але не паспеў надта разагнацца. Суседзі Аляксейчыкі сталі перавозіць брыкет, які ім выгрузілі на дварэ. I адразу ў іх пайшло на перакос: «тачанка» абярнулася, брыкет з кашоў пасыпаўся на зямлю. Янку, каб і не хацеў, давялося пама­гаць, бо стары дзед ужо не мог моцна трымаць ручкі «тачанкі», кіравала яна ім, а не ён ёю.

Янка ўпрогся папраўдзе, вазіў мо гадзіну ці болей, добра-такі ўгрэўся, і ўжо мала заставалася да канца, як прыйшла Рагнеда і сказала, што прымаюць яблыкі, і што трэба не праміргаць моманту. Цяпер ужо сусед Аляксейчык стаў памагаць Янку грузіць скрынкі — усяго чатыры — і нават пайшоў з ім на прыёмны пункт, хоць нешта ды трохі пасабляючы ў дарозе. На яблыкі яны патрацілі няшмат часу, вярнуліся, і Янка яшчэ дапамог перавезці астатак брыкету.

Усе былі проста шчаслівыя ад такое ўдачы: і суседзі, і яны самі — рэдка калі выдараецца такі дзень, калі ўсё спорыцца.

— Давай сходзім на возера, трэба змыць працоўны пот, — сказаў Янка Рагнедзе, і яна згадзілася. Паклалі ў торбачку ручнік, мыла, нават запасныя плаўкі і пайшлі.

Накрапваў дожджык, але па ім можна было жыць, вада за дзень сагрэлася, прыемна абцякала цела. Янка добра паплаваў, потым памыўся з мылам, а Рагнеда толькі тупала з берага па плыткай вадзе. Яшчэ ў маленстве ёй наваражыла цыганка, што ад вады яна мецьме бяду — ад вады блізка да бяды.

Вячэралі даволі дружна: Янка добра папрацаваў, утаргаваў грошай за яблыкі, аддаў матцы, а яна вярнула яму пяцёрку «ганарару» ды яшчэ паставіла недапітую пляшку віна. Добра напрацаваўшыся, як след прагаладаўшыся, Янка са смакам еў смажаную бульбу і запіваў кефірам. Гэта была яго любімая ежа яшчэ з маленства: бульба з кіслым малаком.

Пасля вячэры Янка засеў чытаць тоўсты рукапіс, ужо недзе трэць ён адолеў, але каб у яго спыталіся, ці ёсць тут аснова для кнігі, ён не змог бы адказаць пэўна: нешта як быццам і ёсць, але нечага і бракуе. Любы выдавец такую рэч лёгка верне аўтару і скажа: мо хто вам яе і надрукуе, а я не магу...

Назаўтра было свята Зелна — у царкве свянцілі зёлкі і ўсякія травы. Янка з Рагнедаю зранку пайшлі ў горад, каб папоўніць свае харчовыя запа­сы. На вуліцах відаць былі жанчыны з букетамі і букецікамі ўсякіх зёлак, якія кіраваліся пад Арынскую царкву.

— Глядзі, Янка, у гэтай жанчыны ў белай блузцы ў букеце тырчаць галоўкі маку, — паказала Рагнеда на жанчыну, якая размінулася з імі. — Яе не аштрафуюць за мак?

— Наша міліцыя занята больш важнымі справамі, чым нейкі там мак, — адказаў Янка голасам самаўпэўненага начальніка.

На тратуары ля рэстарана спаткалі Янкавага земляка — з адной вёскі, нават былога суседа Ленкаўца, які тут жыве ўжо даўно, а сустракаюцца яны рэдка. Гэта быў прысадзісты моцны мужчына з сівымі прамымі валасамі, за якія і раней яго звалі Сівы.

— Прывітанне земляку, — абрадаваўся Ленкавец, падаў Янку руку, а Рагнедзе кіўнуў. — Даўно вас разам не бачыў. — Узняў вочы на шыльду «Рэстаран» ды сур’ёзна спытаў: — Мо зойдзем?

— 3 самага ранку? Трэба апетыт нагуляць, а тады ўжо можна, — адказаў Янка.

— Тады рэстарана пад рукою не будзе, — не згадзіўся Ленкавец. — Вы спяшаецеся? А то раскажу гісторыю за так, якая са мною была.

I тут жа пачаў расказваць, як ён са шваграм з Тальяці, ёсць такі горад на Волзе, выпілі па пляшцы «Экстры», а потым пайшлі пабачыць пляменніцу, даўно ў яе не былі. Праходзяць, вось як цяпер, міма рэстарана. Швагер угледзеў знаёмую шыльду ды кажа: «Мо зойдзем?» — і кіруе ў дзверы. Зайшлі, распрануліся, узялі па пляшцы піва, па сто пяцьдзесят гарэлкі і па дзвесце смятаны. Пачалі з гарэлкі, цягнуць сабе не спяшаючыся. Ды раптам як тузане яго швагра — бы са шланга — і проста на стол. — Тут ён просіць прабачэння за «натуралізму». — Ён, Ленкавец, проста як ашалеў, ускочыў на ногі ды ходу, на вешалку, хацеў забраць паліто ды змыцца. А тут не прапускаюць! Прыбяры, кажуць, шмат тут вас усякіх... А швагер ужо спіць за сталом як дома. Прыбраў ён як належыць штурхае швагра, а той і не думае прачынацца. Давялося яшчэ цягнуць яго дадому. Які ж вывад просіцца? А вельмі просты: не можаш — не бярыся. Або — ведай меру сваю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x