Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны разам пасмяяліся трохі, а потым Янка кажа свайму земляку:

— Ты лепш раскажы, як ты на вепручку да ваенкома Фаміна заехаў і што з гэтага атрымалася. Вось хай Рагнеда паслухае.

Ленкаўца доўга ўпрошваць не трэба, ён заўсёды гатоў.

— Як час маеце, паслухайце. Гэта было яшчэ ў вайну, нас толькі вызвалілі, каб іх гром пабіў. Я з дваццаць сёмага, мяне ў войска могуць забраць. А ўжо адзін старэйшы з нашай сям’і недзе прапаў на вайне палякаў і немцаў, другі ўжо ў Чырвонай Арміі, недзе да фронту набліжаецца, а тут і мяне, маці адна-адна застаецца. Вось яна мне і кажа: з’ездзі ты да гэта­га ваенкома, я чула, што ён сяму-таму скідкі дае, як яму дасі што вартае. Вазьмі кабанчыка, што аддзелены ад свінак, ён ужо на пудоў пяць пацягне. Завязі ты гэтаму ваенкому, мо і злітуецца над намі... Так я і зрабіў: даведаўся, дзе ён жыве, ды ранічкаю прывожу яму кабанчыка. Ён не вельмі і здзівіўся, узяў, прозвішча мае запісаў, адрас. Кажа, будзе табе адтэрміноўка, праз тыдзень зазірні. А ён ужо такі важны стаў, з жывоцікам, у дарагім халаце мяне прымаў, нейкія хлопцы тым кабанчыкам займаліся... Ну мы дома супакоіліся, ды ненадоўга. Назаўтра ранічкаю нейкі вайсковец прыносіць мне позву — тэрмінова да ваенкома. Што там такое? Ажно бяда: кабанчык наш тэрмінова акалеў за ноч. Ад чаго — ніхто не ведае... I што ж? Фамін кажа мне: усё, пойдзеш ты, як міленькі, служыць, сушы сухары. Я дадому, расказаў матцы, яна пабожкала, паплакала, а потым і гаворыць: рабі, сынок, як хочаш, а я на тваім месцы не пайшоў бы ім служыць, хопіць што два ўжо служаць, невядома, ці жывыя вернуцца. Што ж, калі так, трэба падумаць... А ў мяне быў адрасок аднаго хлопца з Данбаса, ён там апынуўся не так даўно, пісаў, што можна ўладкавацца у вучылішча ФЗН шахцёрскага тыпу, нават мяне агітаваў. Ну, я за гэта ўхапіўся, як той тапелец за саломінку. Сабрала мяне маці, дала сідар вялікі, як падняць, я ў Баранавічы на прыгарадным, а адтуль прамою дарогаю ў Данбас, у той славуты Краснадон — Алег Кашавы, Любка Шаўцова і іншыя. Тады я іх яшчэ не ведаў — хто такія, гэта пазней... Праз які тыдзень прынялі мяне ў тое вучылішча, стаў на шахцёра вучыцца, у шахту спускацца, адбойны малаток цягаць, а ён цяжкі, халера, і вібрацыю вялікую дае, аж муціцца ў галаве. Хіба я думаў, што ад поля, ад лугу буду хадзіць пад зямлёю па той чорнай шахце, дзе вугальным пылам смярдзіць, а не нашымі лугавымі краскамі пахне. Ды што зробіш? А пра тую страшную гісторыю я ўжо тваёй жонцы не стану расказваць, яшчэ сніцца будзе. Бывайце здаровы! — і ён падаў сваю шырокую далонь-лапату — і пайшоў у свой бок.

— Цікавы ў цябе зямляк, — сказала Рагнеда. — Кім ён тут працуе?

— Ён шавец, у камунгасе робіць. Вось давай свае туфлі — са старых зробіць новыя. Ён рабацяга, з малых год цягнуў як вол, надрываўся. Зямлі мелі шмат, тры браты, раслі сіротамі, бацька памёр рана. За працаю свету не бачылі. А што цяпер? Ён уцёк ад калгаса, а браты там, маюць хаты, сем’і, абодва вярнуліся з вайны. Цяпер можна жыць, а спачатку капейкі лічылі... Але ён мне неяк казаў, што залатнікоў у іх было, як гузікаў, у куфры ў прыскрынку ляжалі — бяры жменяю. Гэта яшчэ пры панах было...

— А што ён гаварыў пра нейкую страшную гісторыю? — зацікавілася Рагнеда.

— Ён мне раней расказваў. Там, у Краснадоне, на шахце, забілі адна­го выкладчыка вучылішча, іх брыгадзіра. Быў абдзіралам, рэзаў усякія расцэнкі, сабе грошы налічваў. Вось адзін адчайны хлопец і пакараў яго. Недзе ў парку ў нядзелю былі танцы, іграў аркестр, фабзайцы таксама там круціліся, і іх брыгадзір — падпіты, вясёлы, задзіраўся з хлопцамі. Вось той фраер і шаснуў яму нажом па шыі, па соннай артэрыі. I нават не ўцякаў, здаўся міліцыі.

— Ой, лепш бы я не пыталася пра гэты самасуд. Вялікі грэх адабраць у чалавека жыццё, — ажно здрыганулася Рагнеда. — Не судзяць людзі, судзіць Бог.

— Відаць, часам Бог доўга прыглядаецца да злодзея, таго, хто робіць зло, і ўсё адкладвае кару, чакае — мо чалавек адумаецца? I тады збоку нехта смелы ці жорсткі бярэцца паправіць несправядлівасць, бярэ грэх на душу — і судзіць нейкага там гада сваім судом, сваёю ўласнаю рукою. Я лічу, што самасуд — гэта суровае папярэджанне тым, хто не баіцца Бога і робіць зло. Ён думае, што Бог пра яго забыўся. Ажно знаходзіцца рука, якая яго дастае — рука самасуду...

— Нешта ты, Янка, вельмі намудрыў, што я і не разабралася, — сказала Рагнеда ўжо ў дзвярах крамы.

Яны купілі белага хлеба, чорнага ўжо не было, малака, масла, смятаны ўжо не было — ці яшчэ не было? — у другой краме па дарозе купілі марозіва — спецыяльна для жанчын, — сказа ў Янка, і Рагнеда згадзілася.

Дома быў поўны парадак. Маці на ганку перабірала гарох, аддзяляла паточаны чэрвямі ад цэлага, ля яе ног котка з кацянем гулялі ў свае гульні. Кошка абдымае малое пярэднімі лапамі, прытрымліваючы, каб не ўцякло, а заднімі хуценька штурхае яго ў жывоцік, а зубамі жартам матлошыць яго ці ліжа яму поўсць. Кацяня то спрабуе адбівацца — смешна б’е кошку па лапах сваею яшчэ слабаю лапкаю, то проста «здаецца» — сцішваецца і не супраціўляецца зусім, ляжыць, як нежывое, а кошка не ведае, што з ім рабіць далей: надыходзіць момант прымірэння.

Паглядзелі, пасмяяліся, Янка аддаў матцы сумку з пакупкамі, а сам пайшоў рыхтаваць скрынкі для яблыкаў, зноў трэба збіраць ападкі, іх ужо на зямлі шмат пад кожнаю яблыняю.

За яблыкі ўзяліся дружна, назбіралі ажно чатыры скрынкі, Рагнеда ўжо так стамілася, што поўзала ракам па траве, рагаталі з яе, як малыя, рагатала і яна сама.

Але здаць апад не паспелі, бо спазніліся, было ўжо восем вечара. Праз якую гадзіну сталі вячэраць, елі бульбу з салам і з кіслым малаком. Неяк прапала ранейшая напружанасць, якая была дагэтуль. I, відаць, таму, што ў абед Янка папрасіў прабачэння ў маткі. што ў сераду так груба з ёю гаварыў, забыўшыся пра субардынацыю, пра павагу да ўзросту і сацыяльнага становішча чалавека.

У маткі сёння быў лірычны настрой, яе пацягнула на ўспаміны. Расказвала, як яна вучылася ў Полацкім інстытуце шляхетных дзяўчат, як яны любілі чытаць святыя кнігі, можна сказаць, праграмныя, але былі ў іх і свае, якіх нельга было паказваць настаўнікам. Запомніўся ёй зборнік Янкі Кугіалы «Шляхам жыцця», які ім падараваў знаёмы хлопец. Яна нават яшчэ не забылася і змагла працытаваць чатырохрадкоўе з верша «Бабуль­ка — прадаўшчыца зёлак»: «Ляжаць перад бабкай ці вечар ці ранак, пучкі дзевясілу, чабор і румянак. Ад кожнай хваробы ё зёлкі, карэнні, лячыць можна імі падвей, парушэння».

I ўспомніла яна гістарычны верш Янкі Купалы, з якога цытуюць апошні куплет, яна яго запомніла таксама:

А вот як не любіць гэта поле і бор,

I зялёны садок, і крыклівую гусь!..

А што часам тут страшна заенча віхор?

Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x