Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты так мяне нязвыкла называеш, Янка, што мяне ажно пранізала. Нешта як бы варухнулася ў душы даўно забытае, нібы я не малая дзяўчынка, а вось такая, як цяпер, усё разумею, усё ведаю, усё маю... Вельмі-вельмі дзіўны момант...

Выцершыся, апрануўшыся і абуўшыся, яны пайшлі не на шырокую дарогу, а сцежкаю — на Замчышча, праз вал. Адгэтуль, з вала, адкрываўся велічны малюнак на рэчку і дарогу, абсаджаную таполямі, а за імі рассцілаўся луг. Таполі здалёк здаваліся маленькімі зялёнымі копамі ці стажкамі. Пастух унізе гнаў кароў, яны адгэтуль, зверху, здаваліся козамі. А другі дзядзька ўзганяў на вал спутанага каня, шэрага, у яблыкі. Спачатку конь як бы ленаваўся ўзбірацца ўгару, а потым разагнаўся і пайшоў скакаць на пад’ём па дыяганалі, нібы які горны ахалцекінец — яму ўжо не прывыкаць.

Было падобна на тое, што яны глядзяць нямое кіно. Вось дзядзька гоніць гусей. Але гоніць — не тое слова. Ён ідзе першы з лазінаю ў руцэ, а штук сем гусей ішлі за ім, як за маткаю, не парушаючы строю. А дру­гая чарада гусей, большая, мо штук дзесяць ці болей, вярталася з папаскі самастойна. Тут ужо гусак вёў чараду — ішоў першы важна, павольна, пакрыкваючы і азіраючыся, а ў канцы выцягнутай у лінію чарады чыкіляла вялікая шэрая гусь з падбрушшам да самай зямлі. Ля выхаду на дарогу гусь адстала — вядома, кульгае — і гусак-важак даў каманду свайму войску паскубці травы, і гусі з дружным гергятаннем узяліся за работу. Шэрая гусь іх дагнала — і гусак зноў стаў першы, падаў голас, і яны ўсе сваім парадкам выцягнуліся ў нітку і рушылі за важаком.

— Ты ведаеш, Яначка, — парушыла маўчанне Рагнеда, — як я гляджу вось на такія малюнкі, у мяне слёзы на вочы просяцца. Якое ўсё простае, бясхітраснае, а якое яно наша, роднае, блізкае сэрцу, яго нельга забыць і прамяняць яго ні на што нельга...

— Ты як адгадала мае думкі, — адказаў Янка і ажывіўся: — нешта падобнае сказаў бы і я. Гэта частка нашага жыцця, нават частка нашае душы, свядомасці. А яшчэ — і гэты магутны вал, і глыбозны роў, які ўжо даўно зарос травою, а некалі яго запаўняла вада, атачаючы замак і крэпасць, і сама крэпасць, якая тут стаяла некалькі стагоддзяў, — гэта таксама частка нашага жыцця, нашай гісторыі, нашай свядомасці. I як шкада, што гэта ўсе ўжо ў мінулым, што мы тут як гледачы, а не удзельнікі жывога працэсу, які павінен быць, на добры лад, бясконцы, непарыўны, не пасечаны на кавалкі. Аднак жа — мы ўжо гледачы... Яшчэ як бы і ўдзельнікі, але толькі на кароткі момант. Тыя гусі, што маршыравалі нядаўна, тут больш дома, чым мы з табою. Што ты на гэта скажаш, наш самадзейны філёзаф?

— Вось ты загаварыў пра гісторыю — і я адразу як бы зноў апынулася ў нашым музеі, такім бедным — у параўнанні з тым, якім ён мог бы быць. У нас тут, можа, варта было б стварыць панараму, зрабіць макет гэтага Замчышча, вала, крэпасці, каб людзі маглі сёння бачыць тое, што было калісьці — тысячу ці хоць бы пяцьсот гадоў назад. Наша мінулае спіць, яго ніхто не ведае, а значыць — яго няма, яго не было. Так лічаць людзі... А наша мінулае — гераічнае, багатае на падзеі вялікага маштабу. Узяць тую ж бітву з татарамі ў 1506 годзе... Не толькі сялянскі бунт у вёсцы Гускі ці партызанскія зямлянкі ў нашых лясах на поўдні раёна. Тут была каралева Бона Сфорца, магнаты Радзівілы, гетман Вялікага княства Літоўскага Міхайла Глінскі, тут працаваў вядомы ўсяму свецкаму адукаванаму свету Сымон Будны. А ўсё гэта фактычна застаецца за кадрам. I за мяжою бачнасці нашага зроку, і нашага слыху, і нашага розуму, нашага досведу.

Янка слухаў і думаў, што яна гавормць праўду, але каб зрабіць хоць трохі з таго, пра што яна марыць, патрэбна зусім іншая палітыка, патрэбны не такі як ёсць накірунак мыслення. Для гэтага, як у тым анекдоце кажа стары дзед, трэба мяняць калі не ўсю сістэму, дык хоць апарат. Менавіта — хочацца плакаць над нашым лесам, над лёсам нашага краю і нашых людзей. Мы хочам людзьмі звацца — казаў наш прарок Янка Купала сто гадоў назад. Ну і што? Мы завёмся людзьмі, а вось ці мы імі сталі, яшчэ вялікае пытанне. Мы хочам, а нам не даюць, мы хочам быць нацыяй, а нас не прызнаюць. Нас разбіраюць на часткі, крояць на кавалкі, нас хочуць зрабіць ворагамі адно аднаму — каб мы грызліся, як тыя сабакі за костку, каб не ішлі ў адным кірунку, а ў розныя бакі. Нашу мову не лічаць за мову — вось самае страшнае. I з гэтым ужо змірылася большасць, яна апранула свае душы ў чужыя строі і хутка забудзецца, кім мы былі, хто мы былі і якая наша гісторыя...

— Што ж ты маўчыш, Яначка, хіба я не тое кажу? — спыталася Рагнеда.

— Ты гаворыш слушныя рэчы, але хто цябе пачуе, акрамя мяне? Думаеш, пачуюць тыя, што намі кіруюць? Яны скажуць: нешта вы не тое гаворыце. Нам патрэбна малако, мяса, хлеб, а вы пра нейкія панарамы, пра гісторыю. Няма ў нас далёкай гісторыі, яна ў нас пачынаецца з Кастрычніцкай рэвалюцыі, і гэтую дату мы адзначаем і будзем адзначаць. А нейкае там Княства Літоўскае — гэта не наша.

— Ты так лічыш? — здзівілася Pan еда. — А мне здаецца, што гэта рэальна, трэба толькі моцна захацець.

— А хто захоча? Дапусцім, дырэктар музея Чарняк захоча. А далей Далей усё ўпрэцца ў грошы. A іх няма і не будзе. На культуру ў нас грошай няма. Даюць там нейкія капейкі, але гэта на тое, што ёсць, каб яно яшчэ трохі ліпела. I ўсё — далей развіцця няма. Ёсць толькі засыханне ўсяго жывога.

— Ты песіміст, Яначка, ты безнадзейны песіміст, — адказала на яго словы Рагнеда. — Калі рукі скласці і чакаць манны нябеснай, то гэта так. А трэба варушыцца, трэба дзейнічаць і змагацца. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба пісаць, крычаць, гаварыць, уводзіць людзям у вушы! Толькі тады можна нечага дасягнуць, дастукацца!

— Ты маеш рацыю, я з табою згодзен — увогуле, але ў прыватнасці — не зусім. Ты хочаш зрабіць з мяне журналіста, які будзе кідацца на кожны наш недахоп, крычаць пра яго, трубіць усім у вушы і г.д. У мяне не такі характар, я не люблю выпінацца і крычаць: вось я які! Я ўсё бачу, я ўсяму гэтаму аб’яўляю вайну. Я лічу, што не трэба страляць з гарматы па вераб’ях... А калі ўжо страляць, дык каб мішэнь была таго вартая.

— Я бачу, Яначка, што ты скупы, сэрца людзям ты не хочаш аддаваць — шчыра, без астатку, без аглядкі, а чакаеш нейкага зручнага моманту, выгаднага ці выйгрышнага для цябе. Не хочаш разменьвацца на дробязі, як ты кажаш. А жыццё наша з чаго склдаецца, калі не з дробязяў? Вось увесь гэты агромністы вал — ці не з пясчынак, ці не з крупінак, якія нашы продкі нанасілі і навазілі сваімі ўласнымі рукамі, такімі мізэрна малымі ў параўнанні з гэтаю гарою? А яны яго насыпалі, таму што былі аб’яднаны нечаю магутнаю воляю, ішлі да адной мэты — і зрабілі, пакінулі след у нашай гісторыі, на нашай зямлі, — на той, дзе мы сёння жывём.

— Ведаеш, Рагнеда, табе трэба трыбуну і шмат-шмат слухачоў, ты магла б запаліць натоўп і павесці яго за сабою, як тая Жанна д’Арк, далібог, праўду кажу. Дарэмна ты пайшла ў медыцыну, я ўжо лішні раз пераконваюся, што дарэмна, Але, з другога боку ты на сваім месцы, бо ты робіш тое, да чаго заклікаеш мяне і усіх іншых: пачынаць з малога, пакуль яно не вырасце ў нешта вялікае, значнае, карыснае і патрэбнае людзям.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x