Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Не смейся, Яначка, не смейся над беднаю медсястрою, я хацела быць большаю, ды Бог мне не даў. Але я рабіла і раблю сваю работу сумленна і шчыра, сэрца свайго не шкадую, — мо хопіць на мой век...
— Я і не смяюся, Рагнеда, тваё імя цябе абавязвае, і ты нутром чуеш, што трэба, а што не. Кожны з нас нечага варты, іншая рэч, што часам ён не ведае, куды яму ісці, за што ўзяцца. А як раней казалі, усе дарогі вядуць у Рым. Таму і быў Рым такім вялізным і магутным — мо адна з найбольшых імперый свету... I калі б мы ўсе паставілі сабе за мэту адрадзіць Бацькаўшчыну, вярнуць ёй некалешні бляск і сілу — а яна была, хоць шмат хто пра гэта не ведае, а шмат хто кажа, што гэта байкі, — дык мы сталі б роўныя сярод роўных, а не пляліся б у хвасце прагрэсу. Ужо даўно ўстаноўлена, што краіна пад чужою ўладаю не развіваецца, а дэградуе, бо з яе высмоктваюць усе сокі, усю кроў. Яна ператвараецца ў донара, у прыдатак да таго, хто кіруе працэсам. Натуральна, што той нехта думае толькі пра сябе, пра свае інтарэсы.
Вялізнае крывавае сонца схавалася за даляглядам, якраз на тым месцы, дзе раней была Янкава хата, дзе цяпер яго вёска, у якой ён ужо госць. Неба, чыстае, без хмурынкі, палала агнём, і можна было падумаць, што заўтра чакаецца замаразак.
— Такі агністы захад, — затурбавалася Рагнеда, — каб толькі заўтра абышлося без замаразку, бо прападуць нашы грады... Хадзем дадому, Янка, там нас мама чакае. — Памаўчала, а потым дадала: — Ведаеш, яна ўжо трохі прывыкла да нас, казала мне некалькі разоў: сумна мне будзе без вас.
— Канечне, з намі ёй лягчэй: ёсць начальства, ёсць падначаленыя. А так кім яна пакіруе?
— Не ў тым соль, Яначка, а ў тым, што адзіноту не ўсе ўмеюць пераносіць. Яна жыла ў сям’і, паўжыцця правяла ў школе, сярод дзяцей, настаўнікаў, а тут раптам — жыві адна! Кватаранты — чужыя людзі, яшчэ шчасце, як трапяцца добрыя, спагадлівыя, тады трохі лягчэй. А так надта цяжка, я яе вельмі разумею. I каб яна згадзілася, я забрала б яе да нас, ты ўжо прабач...
— Так яна і пойдзе, чакай! Мо каб да Альбіны, — не згадзіўся Янка.
— Пэўна, што ў Альбіны ёй было б лепей, але я баюся, што з Рагаткіным яна не ўжылася б. Надта ён салдафоністы, а яна такіх не любіць, я яе ведаю. А да цябе яна ўжо як быццам прывыкае, ты мягчэйшы, культурны, спагадлівы, яна гэта адчувае.
— А што сварыўся з ёю, то што? Нічога?
— Гэта, па-мойму, дробязь. Але яна дапамагла нам адчуць, хто ёсць хто, што можна, а што не. Цяпер яна ведае нейкія свае межы, а ты — свае. Цяпер вы ўжо не станеце сварыцца з-за нейкага там яблыка...
— Яблыка разладу заўсёды можна знайсці... пры жаданні...
— Якраз гэтым яна прызнала цябе за свайго, бо на свайго можна накрычаць абы за што — як пад кепскі настрой. А ты пакрыўдзіўся — і пайшло-паехала!
— Цяпер будзе ведаць, што не ўсё ёй можна. Ну, і мне таксама, — падвёў вынік Янка.
Так, перамаўляючыся, яны і прыйшлі на свой двор, дзе за «круглым сталом» убачылі матку і госцю — Ніну Кірылаўну, якія нешта гаварылі між сабою, а на століку стаяла вялікая талерка са слівамі і яблыкамі-малінаўкамі.
Павіталіся, тут жа Ніна Кірылаўна звярнулася да Янкі:
— Я да вас, Янка, і ўсё па тым жа пытанні, як з анекдота. Ці прачыталі вы тоўсты рукапіс? Гаварыце як ёсць, не саромейцеся, як ёсць, так і добра.
Янка трохі не зразумеў апошняй фразы: як ёсць, так і добра.
— Ніна Кірылаўна, мне засталося няшмат, якіх дзве-тры сотні старонак. I да нашага ад’езду я скончу і пагавару з аўтарамі.
— I што вы ім скажаце, калі не сакрэг? — з усмешкаю спыталася Ніна Кірылаўна.
— Скажу, што такога тоўстага фаліянта яны нідзе не надрукуюць. Па-першае, з-за аб’ёму, па другое, з-за нізкай высокаякаснасці, як кажуць у выдавецкіх колах — такі вось каламбур. Мо яны пакрыўдзяцца на мяне, але я кажу тое, што думаю...
— Не перажывайце, Янка, я прыйшла забраць рукапіс. Нашы аўтары нешта не прыйшлі да згоды, проста пасварыліся і будуць дзяліць рукапіс. А як — гэта ўжо ім рашаць. Вось так!
Для Янкі развязка была зусім нечаканая, але яна аказалася больш лёгкаю, чым ён думаў. Няхай цяпер разбіраюцца самі. I няхай не пішуць такіх тоўстых опусаў: не той час.
Ён пайшоў у хату, склаў рукапіс, перавязаў яго тасьмаю, як і было, і вынес Ніне Кірылаўне.
— Прыемна, калі ўсё добра, а тут... — Янка запнуўся, падумаў і сказаў: — Шкада, што яны патрацілі гэтулькі часу, а вынік, можа, і нулявы. Пісаць не так проста, як здаецца збоку. Галоўнае — пісаць трэба добра, а гэта надта цяжка.
— А што значыць добра? — спыталася Ніна Кірылаўна.
— Як вам сказаць? Каб вас прызнал за прафесіянала, каб вашы рукапісы прымалі і выдавалі. Толькі ў такім разе вы можаце лічыць сабе літаратарам. А сказаць сабе: я стану пісьменнікам, што тут такога? Гэтага мала! Трэба даказаць сваімі творамі, што ты пісьменнік. Як і ва ўсякай прафесіі, якасць у літаратуры галоўнае... Праўда, выходзяць і слабыя кніжкі, але яны хутка прападаюць, пра іх не гавораць...
— Гэта вы правільна сказалі, Янка, — і Ніна Кірылаўна ўсміхнулася сама сабе. — Вы ўжо даруйце. Цяпер у сваіх аўтараў пракансультую на гэты конт, каб яны дарма часу не трацілі, хай лепш гадуюць унукаў і жонкам памагаюць, дык будзе большая карысць.
I раптам Ніна Кірылаўна стала сур’ёзная і змяніла аб’ект увагі — павярнулася да гаспадыні і сказала:
— Раіса Сцяпанаўна, вы прабачце, але я хацела б запрасіць да сябе на вечар вашых Рагнеду і Янку, я вельмі прашу іх адпусціць.
— Я іх не трымаю, як хочуць — хай ідуць, — адказала маці.
Ніна Кірылаўна падзякавала і звярнулася ўжо да Рагнеды і Янкі:
— Як вы, маладыя людзі, не адмовіцеся схадзіць да мяне на якую гадзінку? Я даўно вас збіралася запрасіць, ды ўсё неяк не выпадала, дацягнула да апошняга...
— Мы з дарагою душою гатовы да вас, Ніна Кірылаўна, — адказаў першы Янка. — I думаю, Рагнеда скажа тое ж самае.
— Я абедзвюма рукамі і нагамі галасую за вашу прапанову, Ніна Кірылаўна. Пайшлі, Янка, пайшлі! — ажывілася Рагнеда. — А ты, мама, не сумуй адна, мы хутка вернемся.
— Ідзіце, ідзіце, а то вы заседзеліся на адным месцы, — прымірэнча сказала маці і памахала ім ручкаю, хоць яны яшчэ стаялі.
I вось яны ідуць — спачатку па сваёй вуліцы, потым ад цэнтра па Першамайскай, дзе жыве Ніна Кірылаўна. Янка ўзяў у яе сумку, бо яна цяжкая, рукапіс важыць некалькі кілаграмаў — шмат вады, жартуюць яны.
Дом Ніны Кірылаўны стаіць зводдаль ад вуліцы, увесь у зеляніне вішняку, яблынь, бэзу і ўсякіх кветак перад вокнамі. Хата драўляная, старасвецкая, з прасторнымі сенямі, з вялікаю кухняю, а далей — зала і асобны пакой, спальня. Прасторна і чыста, шафа з кнігамі туліцца ля сцяны побач з кухняй, тэлевізар на падстаўцы-тумбачцы, газетны столік, — усё, як належыць у людзей, звязаных са школай, з культурай.
А ў цэнтры стаіць невысокі квадратны стол, на якім ужо ўсяго поўна.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: