Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым неяк непрыкметна перайшлі да нядаўнага разладу: як Янка «выступаў», як бегаў-выдыгаў ад ганка да калодзезя, размахваў рукамі і даказваў свае ісціны. Рагнеда перадавала ўсё гэта ў «асобах», і яны проста браліся за жываты ад смеху. Смяяўся і сам Янка, бо што яму заставалася рабіць? Ну перабраў ён меру, ну перагнуў палку, даў сабе волю, расперазаўся... Што яшчэ? Не ўлічыў, што ён у гасцях, а ў гасцях паводзіць сябе трэба адпаведна.

Вячэра прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, як пішуць палітычныя аглядальнікі. Маці неяк на вачах мянялася да іх — у лепшы бок. Хоць жаданне камандаваць у яе не прайшло, aле ўжо неяк спакойна яна глядзіць на тое, што яны робяць, часта паўтарае фразу: «рабіце што хочаце, хоць на галаве хадзіце», менш гаворыць сваё любімае «я знаю», а раней яна гаварыла яго на кожнае Янкавае і Рагнедзіна слова, яе кароннае «я тут гаспадыня», яны ўжо не чулі некалькі дзён... Мо і не дарэмна Янка «выступаў»?

А вечарам Рагнеда гаварыла з суседкаю Аляксейчыхаю, яны ўбачыліся цераз плот, прысталі і завялі гамонку. Суседку зацікавіла, а што гэта ў іх як бы нейкі шум чуваць быў у дварэ некалькі дзён назад? Нібы Янка на некага тут сварыўся? Ці праўда гэта? Рагнеда расказала, з чаго пачалося, і што Янка выказаў некалькі «цёплых» слоў матцы: за яе сквапнасць, за тое, што любіць падаваць каманды хоць трэба, хоць не трэба, і яшчэ дадаў сяго-таго.

А Аляксейчыха дадала ад сябе: яны бачаць, як маці надрываецца і ўсё шле грошы Альбіне, а цяпер ужо і ўнучкам. Кажа: «Цяпер у мяне тры сям'і». А тая сям’я прыязджае на машыне на дзве гадзіны, загружаецца — і паехала. Яны бачаць, якая Альбіна ганарыстая, што яна глядзіць на ўсіх з верху ў ніз, а душы ў яе няма. I добра бачаць, што Рагнеда нічуць не горшая за Альбіну, а вось маці да яе халодная як лёд. Хоць Рагнеда і працавітая, і прыветлівая, добрая да людзей, і справядлівая, шчырая да маткі, жадае ёй дабра, а маці думае, што Рагнеда хоча захапіць усё яе багацце...

Рагнеда пераказала, што хваляць і Янку: што просты, не ганарысты, носа не задзірае, умее рабіць усякую работу, нават памагае старым суседзям.

Так што сёння яны, Рагнеда і Янка, убачылі сябе збоку, чужымі вачыма. I матку таксама. Голас народа? Можа, і так...

XII

«Наш добры жнівень у раі канчаецца, трэба рыхтавацца да адлёту», — падумаў Янка, беручы касу і кіруючы ў сад. Ён устаў рана, да снядання захацеў зрабіць размінку. Густая раса халодная, аж коле ў ногі, але не абуваўся — хай загартоўваюцца нервы. Трэба было скасіць бульбянішча, праўдзівей, дакасіць, бо, калі яны капалі скараспейку, і Янка скасіў націну, каб лягчэй разганяць градусы.

I гэтым разам касіць было няпроста, пра ніякія пракосы і гаворкі няма, бо картаплянік, абвіты бярозкаю, як павіхою, дадаткова яшчэ ўсялякім іншым зеллем, трэба было збіваць, а потым аддзіраць ад суседніх зараснікаў, трэба было заходзіць то з аднаго, то з другога боку, каб знайсці зручную пазіцыю, падсекчы пераплеценыя расліны. Але паволі праца ідзе, усё большае плошча паваленага бульбяніска. Дзесьці за гадзіны дзве Янка скасіў палову таго, што трэба. Потым узяў жалезныя трохпальцовыя вілы і стаў скідаць скошанае ў кучкі ля плота, зноў рваў рукамі спіралі Бруно з бярозкі, даконваў густую вільготную макрыцу і высокае разгатае зелле з дробнымі белымі кветачкамі, якое з’явілася на беларускім полі нядаўна і якое ахрысцілі «манька» — няйначай, за яе вялікую пладавітасць і жывучасць.

Урэшце Рагнеда паклікала яго снедаць — і дарэчы, бо ўжо пачала адчувацца слабасць ва ўсім целе, хацелася прысесці ці прылегчы.

Снедалі — і ўвесь час паглядалі ў вокны, чакалі, што вось-вось прыедзе чалавек разганяць бульбу, а яго ўсё няма. Прыёмны пункт таксама закрыты. Адным словам, іх планы застаюцца на нулі.

Але такое бяды! Узяліся хто за што: маці выбірае гуркі, Рагнеда збірае ападкі, Янка выкошвае пад яблынямі ў адным месцы, у другім, адкасіў ад трускавак, бо сусед Аляксейчык, які таксама косіць у матчыным садзе сабе траву, «перабірае меру» і зразае шмат націння трускавак. Янка, відаць, таксама не быў лепшы, бо маці, паглядзеўшы на яго работу, сказа­ла: «Янка, што ты нарабіў?». А Янка ў адказ: «Я і так пакінуў шмат травы ў трускаўках, трэба было яе касіць ніжэй». Маці больш не сварылася, толькі сказала як сама сабе: «Рабі, як знаеш». Пад сліваю стала збіраць апалыя спелыя сліўкі — спачатку ў фартух, а потым сказала Рагнедзе прынесці міску, запрашала есці Янку, але ён адмовіўся, не любіў перабіваць сабе «апетыт» у рабоце. Потым Рагнеда сабрала ападкі пад малінаўкаю, Янка выкасіў і там, а потым перайшоў на узмежак, там раскашавалася снітка, і тут ён «навастрыў» касу аб катушку дроту, іржавага і гладкага, толькі чаго ён тут апынуўся?

Аказалася, што дрот быў на сваім месцы, маці сказала Янку рабіць кар­касы на вянкі. Спачатку трэба зняць мерку: вызначыць вышыню, шырыню, сам авал і ўнутраную сетку. Дрот трэба выпрастаць, пасекчы яго на патрэбныя кавалкі, а потым ужо ўсё злучаць у адно, мацаваць тонкім алюмініевым дротам. Янка заняўся такою новаю для яго работай, думаў, што нічога ў яго не выйдзе, ажно асвойтаўся хутка: вочы баяцца, а рукі возьмуцца і зробяць. Час ляцеў непрыкметна, не заўважыў, як ужо нахапіўся абед.

— Чаму гэта позны абед такі бывае смачны? — спытаўся Янка ў сваіх жанчын, аплятаючы густую капусту са смятанаю.

— Каб ты дацягнуў да вечара, дык ён здаўся б табе яшчэ смачнейшы, — дала яму параду Рагнеда.

— Як у смак робіш, то ў смак і з’ясі. Я глядзела, ты там насёк мне гэтулькі матэрыялу, што мне надоўга хопіць. Дый накасіў нямала. Заслужыў двайную порцыю, — пахваліла яго маці.

— А й не адмоўлюся, — засмяяўся Янка. — Вельмі ж капуста ўдалася. Хто варыў? Толькі каб не паўтарылася, як у тым анекдоце...

— Не я, не я, — засмяялася Рагнеда. — Гэта маміна заслуга.

— Дазвольце аб’явіць падзяку, — сказаў Янка і схіліў галаву перад маткаю. — I свой сакрэт прашу перадаць мне. Часам буду падкормліваць Рагнеду, каб не пахудзела. Яе капуста не такая, як ваша. Чулі, што яна ска­зала? Абед чым пазнейшы, тым ён смачнейшы. А я дагэтуль не ведаў, — разышоўся Янка, нібы ён тут сёрбаў не капусту, а які хмельны крупнік, ёсць такі ў літоўцаў.

На другое была курачка са смажанай бульбаю і кіслым гурком. Янка еў з апетытам, ён і праўда добра прагаладаўся.

— Ведаеце, пасля такога полудня я ўжо непрацаздольны, — сказаў ён, нібы напрошваўся, каб яму больш не дадалі ніякае работы.

— Чуеш, мама, не кармі яго так смачна, бо тады з яго нікудышны работнік.

— Як што якое, я на падножны корм перайду, — змірыўся Янка. — У садзе цяпер не прападзеш з голаду.

Маці толькі ўсміхалася, не ўступаючы ў гутарку, а потым сказала:

— А як той Напалеон гаварыў: дарога да сэрца салдата ляжыць праз жывот. Здаецца, і да сэрца мужчыны ўвогуле. Так што ты, Рагнеда, не забы­вай, як трэба трымаць мужа на кручку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x