Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Ці на кароткім павадку, — падхапі ў Янка. — Тыя ж французы даюць параду жонкам, як трымаць мужа, каб ён адчуваў сябе вольным чалавекам: адпускаць павадок, з кароткага рабіць доўгім.
Збіліся на французскую тэму — і пайшло! Маці стала ўспамінаць свой інстытут у Полацку, урокі французскай мовы, французскай кухні, моды, паводзін, розных рытуалаў — каб цяпер так вучылі ў школах дзяўчынак! Нездарма матку запрашалі ў школу, яна ўжо была на пенсіі, каб дапамагла прыняць гасцей з Індыі, бо гэта не так проста, як здаецца збоку. I ёй пасля вельмі дзякавалі, бо прыём прайшоў на высокім узроўні, госці былі задаволены.
Па абедзе Янку адправілі ў краму па хлеб, неяк выйшаў увесь запас. Цяпер хлеба колькі хочаш, не тое, што тыдзень назад — канец жніўня, збожжа сабрана, абмалочана, змолата, спечана. Любата!
Зайшоў яшчэ ў прадуктовую краму, купіў малака, смятаны, цукру. Трэба было зазірнуць у кіёск, купіць газетаў, але махнуў рукою — адпачну ад прэсы, ды і што там вельмі вычытаеш?
Пакуль Янка быў у горадзе, да іх заходзіў дырэктар школы і сказаў, чаму сёння да іх не прыехаў араты. Аказваецца, зламаўся плуг, а другі ўжо быў зломаны, вось ён іх і павёз у рамонт. Абяцаў, што будзе заўтра зранку. А ў дырэктара школы, сказала маці, вялікае гора — нядаўна загінуў яго малодшы брат, утануў у нейкім там вадасховішчы. Ды і на іхнім возеры топяцца людзі, за лета патанула ўжо некалькі чалавек, асабліва п’яныя.
Не паспеў Янка агледзецца, што рабіць, за што ўзяцца, як зайшоў той малады мужчына з чырвонаю папкаю для яго, — усе звесткі пра хлопцаў-падпольшчыкаў. Селі за «круглы стол» у садзе, Янка пагартаў паперы, a іх было шмат. Але з матэрыялаў у чырвонай папцы нічога не возьмеш. Вось, напрыклад, Іван Ліс, вучыўся ў Саматканавіцкай школе, камсамолец, уступіў у падпольную групу, удзельнічаў у некалькіх аперацыях — пашкоджанне тэлеграфнай сувязі, аварыя на чыгунцы, яшчэ нешта, потым арышт, допыты, расстрэл... I так амаль усе, хто тут пералічаны. A іх жа неяк трэба ажывіць, каб яны заварушыліся, загаварылі, сталі нешта рабіць, — адным словам, сталі жыць і змагацца. А потым — апошнія дні, гадзіны, хвіліны... Усё гэта няпроста, ой, як няпроста! Але паспрабаваць трэба — рашыў для сябе Янка, хай застанецца хоць добрая памяць пра хлопцаў, якія склалі галовы на самым пачатку. Ім было цяжка, бо пачыналі на голым месцы, ніякага вопыту. Першым заўсёды цяжка...
— Дык што, зямляча, будзем старацца нешта зрабіць? — спытаўся Янка ў інструктара.
— Я думаю, з вашым вопытам мы нешта зробім, — усміхнуўся Казановіч.
— Па руках, — сказаў Янка сур’ёзна. — Вы толькі дайце мне свой адрас. Бо мы хутка ад’язджаем.
Казановіч дастаў з грудное кішэні пінжака картку-візітоўку і ўручыў яе Янку.
— Як што — званіце ці пішыце, — сказаў пры гэтым.
— Ну і добра. Тады я не стану вас затрымліваць. Буду думаць. Бывайце здаровы.
Яны ўсталі з-за століка, Янка правёў госця да весніцаў.
«Мусіць, ты не падумаў, Янка, за што бярэшся, што цябе чакае з гэтым матэрыялам. Ён вельмі цяжкі, ён вельмі балючы. Вось-вось, вельмі балючы. Але і адмаўляцца было — проста грэх. Таго ж Ліса Янка добра ведаў, разам вучыліся. Ліс быў старэйшы за Янку, пераростак. Высокі, прыгожы хлопец, вельмі культурны. Ці Паляшчук, яшчэ адзін з падпольшчыкаў — яго, Янкаў, далёкі сваяк, вучыўся ў Нясвіжы...»
За думкамі, за клопатамі дзень прайшоў непрыкметна. А калі што муляе, то і не спіцца. Янка ўстаў рана, пайшоў на размінку з касою, а тут і сняданне. Толькі скончылі, як прыйшоў чаканы араты, мажны мужчына, былы вучань Янкавай цешчы Раісы Сцяпанаўны, як ён яе назваў, а яна яго — Юркам. Ён зайшоў разведаць, што і як, агледзеў, дзе тая бульба і колькі яе, абяцаў зараз прыехаць.
Рагнеда пайшла да суседкі папрасіць, каб памагла — і тая згадзілася, абяцала прыйсці, як толькі ўбачыць, што Юрка прыехаў — з яе акна ўсё добра відаць.
I вось араты Юрка прыехаў, распрог каня, унеслі плуг, бо воз застаўся на вуліцы, заязджаць у двор ён не захацеў.
Гаспадар паставіў каня ў плуг, адмераў лейцы, прывязаўшы іх да ручак плуга.
— Ну, паехалі, — сказаў ён каню, і той паслухмяна крануўся з месца. Конь быў каштанай масці, рослы і мажны, ёмкі.
Янка вадзіў каня, той ішоў хутка, дыхаў з натугаю, але не спыняўся на паўбаразны, цягнуў да канца — да павароту. Такіх коней Янка любіў — за іх сілу, за цягавітасць, і гэтая любоў у ім жыла з малых гадоў, і ён памятае толькі аднаго каня, які быў у яго бацькі — Сівага, не такога рослага, як гэты Каштаны, але таксама цягавітага і рухавага. У вайну, як ішоў фронт на Захад, як немцы ўцякалі, Сівага ўзялі пад сядло савецкія салдаты, а замест яго пакінулі таксама сівую маладую кабылку...
Разаралі хутка, мо не прайшло і гадзіны. Бульба аказалася сярэдняя, не разгонішся, але для маткі на зіму хопіць, калі не аддасць палову Альбіне. Хоць ад такое яны могуць адмовіцца — вось каб трохі большая...
Памагала выбіраць суседка, ужо ў гадах жанчына. Цікавы тып чалавека з простым, як не стандартным выглядам твару — як часам малююць вяскоўца, рабацягу, даярку. Але адчувалася, што яна асоба мо нават чулая і спагадлівая, нягледзячы на яе каструбаватую знешнасць.
Бульбу выбралі хутка, засталося разараць толькі міжраддзе, але Юрка абяцаў зайсці па абедзе.
Так яно і было: Юрка прыехаў па абедзе, скончыў разорваць яшчэ хутчэй, чым першую палову. Што значыць добры пачатак! Юрка ўжо вывеў каня на вуліцу, запрагаў, маці падышла да яго — нібы вынесла плату за работу, але не хацела, каб тут былі нейкія сведкі, чужыя вочы, а тут якраз Янка выносіць плуг, ставіць яго на воз, бразгае, грыміць жалезам.
— Ну што табе тут трэба, Янка? Скрозь ты свой нос усунеш! — як на малога, амаль закрычала на яго маці.
— Ды я вось толькі плуг паставіў — і ўсё, носа майго тут не будзе, — прымірэнча сказаў Янка, хоць яму хацелася смяяцца ад такое матчынай строгасці, хутчэй паказное: хто ў хаце гаспадар? А мо проста такі ўжо ў яе характар: ставіць усіх на месца, патрабаваць — яе! — парадку?
Бо ўжо праз некалькі хвілін яны заспрачаліся, куды лепей ссыпаць бульбу: пад яблыняю ці ў адрыну? Маці казала насіць у адрыну, а Янка — пад яблыню, хай лепш прасыхае на сонцы, праветрываецца. Урэшце маці згадзілася — хай прасыхае. А потым ужо яе трэба пераносіць у склеп, дзе прыбрана месца, і гэта ўжо Янкаў клопат...
У сем гадзін схадзілі на возера, закрываць сезон, як сказала Рагнеда. Вада ўжо стала халаднаватаю, але купацца яшчэ можна. Янка паплаваў, змыў працоўны пот і адразу адчуў сябе памаладзелым. Рагнеда гэтым разам увайшла ў ваду да каленяў, але тут жа выскачыла, заскакала па траве, нібы яна ўступіла ў які кіпень.
— Ой, як ты толькі можаш цярпець — падзівілася яна з Янкі.
— Я й не такое магу сцярпець, шаноўная пані Жаркоўская.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: