Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Урэшце ўсе трохі стаміліся, Анатоль сказаў, што яму трэба ісці, каб паспець на аўтобус. Янка пайшоў пад яблыню, падняў некалькі малінавак і даў госцю з сабою. Ён падзякаваў за гасцінны стол і развітаўся, пацалаваўшы жанчынам ручкі. Янка правёў госця па вуліцы, амаль да аўтобуснага прыпынку. I вось Анатоль напаследак аглушыў Янку нечаканым прызнаннем: што ў яго дома павесіўся яго малодшы брат, нешта ў яго не выйшла з каханнем, і вырашыў, што лепей не жыць, чым жыць без каханай. Янка шчыра паспачуваў Анатолю, яны развіталіся. Пачутае яго моцна ўразіла, ён ішоў назад і думаў, якое бывае жорсткае жыццё. Вось чаму Анатоль меў нейкі як прыгнечаны выгляд, мала гаварыў і зусім не ўсміхаўся. А што ўжо казаць пра яго бацькоў, якія перажываюць трагедыю з сынам? Не дай Бог...
...Яблыкі здаць у той дзень Янку не ўдалося: то тое, то гэта — і дня няма. Серада пачалася з пагоды, на небе ні воблачка, вецер невялічкі, толькі злёгку варушыцца лісце на дрэвах. Пасля снядання Янка пайшоў дазбіраць ападкі, каб быў поўны камплект. У гадзін дванаццаць дня пайшоў на прыёмны пункт — а раптам прыёму няма? І добра што пайшоў, бо гаспадар гумна недзе адлучыўся, і невядома наколькі. Так сказала яму тая кабета ў чырвоным свэтры, якую яны бачылі з Рагнедаю. Яна сядзела на тым жа тапчане ў такой жа позе, трымала рукі перад сабою, і яны дробна трымцелі.
Жанчына папрасіла яго, каб ён павадзіў яе трохі, а то ёй робіцца неяк моташна, пачынае падварачваць пад грудзі. Янка памог ёй устаць з тапчана, узяў пад руку і павадзіў па двары. Яна стала расказваць, што сёння раніцою ўпала, як уставала з ложка, моцна грымнулася аб падлогу, пабілася: баліць калена і сцягно правае нагі. I раптам яна перамянілася, нібы засаромелася, і Янка не разумеў, што яна хоча сказаць.
— Вы хочаце нечага папрасіць? — спытаўся ў яе Янка.
— Гэта ж я захацела пасікаць, ды саромеюся вам сказаць, каб вы мяне падвялі да яблыні, я там прымастаколюсь...
Ён падвёў яе да яблыні, яна абхапіла дрэва адною рукою, каб не ўпасці, а ён зрабіў некалькі крокаў убок, адвярнуўся. Яна неяк непрыкметна і хутка зрабіла сваю далікатную справу, Янка зноў узяў яе пад руку, падвёў да тапчана і пасадзіў. Яна стала дзякаваць яму і ажно заплакала. У яго самога слёзы набеглі на вочы, а чаго — ён і сам не ведаў. Няйначай, ад спачування да чалавечага болю, чалавечай бяды... А чым ён мог памагчы гэтай жанчыне, калі не памагла медыцына? Нічым...
Янка вярнуўся назад, сказаў, што сёння прыёму няма. Маці мыла ў начоўках на ганку сваю бялізну, Рагнеда недалёка ад яе, пад бярозаю, у тазіку паласкала іхнія «шкуркі», нібы гэтай работы не магла зрабіць адна Рагнеда. Можа, яны тут пра нешта гаварылі, мо спрачаліся, але абедзве былі надзьмутыя — не ў гуморы.
На Янкава кароткае паведамленне маці тут жа выдала:
— Бачыце, учора дзень быў кароткі, яблык не здалі. А сёння закрыта. Так яны і пагніюць, тыя яблыкі, пакуль ты іх здасі. I яшчэ што папрашу? Я казала не чапаць малінавак, а ты ўсё роўна кідаў іх у скрынку, я сама бачыла. I ўчора таму хлопцу даваў...
— Ажно пяць штук, — знарок падказаў Янка.
— Табе смешачкі, а я іх сабе хаваю, пяку ў духоўцы, сырых я не ўкушу... Глядзі, больш не бяры, — неяк сур’ёзна, як малому дзіцяці, выгаворвала маці Янкаву віну.
I тут Янка, нечакана для сябе, выбухнуў, як бомба, і выдаў усё тое, што пакрыху-памалу збіралася ў яго свядомасці: і пра яе скнарлівасць, пра педантызм і дробязнасць, пра яе абыходжанне з імі як з дзецьмі: гэта можна, гэта не, туды хадзі, туды не хадзі.
— Да вас ніхто не паедзе, ніхто не прыйдзе, акрамя Альбіны, якой усё можна, астатнім — не, нават вашай дачцэ Рагнедзе. Вы лічыце, колькі я ўзяў у вас яблыкаў? Ды я іх вам вярну, паеду да маткі, да сястры, яны мне дадуць цэлы мех... Дарэчы. Сястра прыносіла нам яблыкі, сала і яшчэ там нешта, вы каштавалі яблыкі, хвалілі, а вось пазнаёміцца з ёю вы палічылі для сябе неганаровым жэстам...
— Ды я была так апранута, што пасаромелася... — хацела апраўдацца маці, зачапіўшыся за апошнія Янкавы словы — ці мо яны найбольш зачапілі яе за жывое?
— Проста вы лічыце сябе велічынёю, як заўсёды, а тут нейкая вясковая кабета, сястра такога ж самага санкюлота — бясштаннага, як кажуць французы. Вы ўвесь час падкрэсліваеце сваю значнасць, сваю думку-меркаванне, ні ў грош не ставячы чужое... Вось вы мыеце сваё, а ваша дачка — сваё, а хіба так трэба на добры лад? Вы ніколі, колькі мы тут, не згадзіліся з дачкою, не прыслухаліся да таго, што яна вам раіць, вы лічыце яе ну проста малым дзіцем — і гэта яна павінна вас слухаць ва ўсім і заўсёды... Ды каб яна вас не слухала, яна стала б вунь якім чалавекам, я ў гэтым ўпэўнены! Мне мае бацькі не навязвалі свае волі, не паказвалі пальцам, куды мне ісці вучыцца, затое яны памагалі матэрыяльна — і таму я дасягнуў нечага ў сваім жыцці. Дарослым дзецям не трэба паказваць, куды ім ісці, што выбіраць, яны гэта зробяць самі, ім патрэбна ваша дапамога ў крытычны момант. Вы гэтай дапамогі сваёй дачцэ не далі, вось таму яна і павінна была перажыць такую цяжкую паласу ў сваім жыцці, пакуль выбілася на роўную дарогу... Чаму вы не хочаце, каб яна тут жыла? Ды таму, што яна будзе вам замінаць, будзе блытацца пад нагамі. Вы не захацелі даць ёй тут пабудавацца, каб яна не стала раўнапраўную з вамі гаспадыняю гэтых сотак, такога вы не можаце дапусціць: хата ваша, соткі вашы, сад ваш. А якое гэта ваша, калі яно ўсё належала Жаркоўскім, яны тут жылі спакон веку? А сёння ўжо іх дачка не мае ніякіх правоў на гэтую вашу, як вы кажаце, уласнасць? Хоць яна ніякая не ваша, калі разабрацца па-чалавечы...
— Што ты такое гаворыш, Янка, што ты гаворыш? — бралася за галаву маці, неяк разгойдвалася, як яўрэй у час малітвы.
— Тое, што вы чуеце, — рэзка адказаў Янка. — Вам шкада падзяліцца са старэйшаю дачкою, затое вы легка дзеліцеся з малодшаю, хоць я на матэрыяльна жыла і жыве нашмат лепш, чым старэйшая. Каб гэта яна сказала, што хоча тут жыць з вамі, я ўпэўнены, вы прынялі б яе ў любы час, і ўжо не вы ёю камандавалі б, а яна вамі. I куды толькі падзеўся б ваш гонар...
— Мне мае дочкі абедзве роўныя, я іх аднолькава люблю, — не вытрымала маці — і яшчэ нешта хацела дадаць, але тут умяшалася Рагнеда.
— Не кажы, мама, не кажы. Тваю любоў я адчуваю ўсё сваё жыццё, толькі яна вельмі калючая, твая любоў да мяне, а вось Альбіну ты любіш, як трэба любіць, І мо нават лішне: усё ёй дазволена, усё для яе, для яе мілых дачушак, тваіх унучак...
Калі б на гэтую сцэну сямейнага разладу глядзеў хто збоку, напэўна, заходзіўся б ад смеху, бо жанчыны, маці і дачка, стаялі воддаль адна ад другое, адна над начоўкамі, другая над тазікам, а Янка, як сувязны паміж імі, хадзіў сюды-туды, вырываўся нават на дарожку да калодзезя, і ўсё сыпаў, як з мяшка, свае важкія, як яму здавалася, довады, заганяючы сваю родную цешчу ў кут. Довадаў і аргументаў у яго было яшчэ і больш, але ён баяўся іх усе выдаваць, каб не пакрыўдзіць такую самалюбную, ганарыстую жанчыну грубым, неасцярожным словам. Ён не хацеў мяшацца ва ўсе астатнія перыпетыі іх жыцця, яго цікавіла толькі лінія маці—дачка, бо гэта ў нейкай меры закранала і яго самога: адносіны да яго жонкі былі фактычна адносінамі да яго, і калі балела ёй, балела і яму.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: