Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Ля чыгункі, якую, дарэчы, меў дачыненне будаваць і сам Янка, ён хадзіў, ужо падлетак, за сваю старэйшую сястру, ля гэтай чыгункі размяшчалася цэлая сям'я старых шведскіх курганоў, ужо невысокіх, пляскатых, злізаных часам, усё роўна як копы сена, якія доўга стаялі і іх упляскалі дажджы. А цяпер іх не было і знаку — голае роўнае поле, свежа зааранае і пабаранаванае, на якім нешта збіраюцца сеяць. А мо ўжо і пасеяна, але яшчэ не ўзышло. Хоць сеяць яшчэ ранавата... Не, не пасеяна, бо на полі не відно ні варонаў, ні гракоў. На пасеяным яны так і пасуцца, прылятаюць нават і галубы, а цяпер ужо кнігаўкі-чайкі.
От такую загадку і загадаў кабетам Янка, і вось які быў вынік: гарадская Рагнеда, падумаўшы, адказала, што не ведае, а вясковая Жэня адразу сказала, што не пасеяна — няма ніводнага грака ці вароны.
Ад чыгункі прайшлі нейкую вярсту — і тут ужо былі раней дабрыніцкія хутары, а цяпер — роўнае поле, праз якое крочаць слупы высокавольтнай лініі, толькі цяжка сказаць: з усходу на захад ці наадварот. А раней тут стаялі хаты, былі сядзібы — Бамбешкі, Драгуны, Пільневічы, Савашы, Ленкаўцы, Язэпчыкі, Пальчыкі. Цяпер іх хаты перабраліся ў вёску, у гурт.
— Вунь гляньце, той слуп стаіць якраз на нашым полі, — сказала Жэня і паказала рукою на высозны бетонны слуп, які нёс на сабе тры ніткі правадоў. — I тое дарогі, па якой мы хадзілі і ездзілі, і следу няма. — Яна скінула свой свэтар і засталася ў светлай кофце з кароткімі рукавамі, разагрэлася ад хады і нібы памаладзела. — А вунь ля могілкаў стаялі дзве хаты, жылі два браты з сем’ямі. Браты паўміралі, а іх дзеці-ўнукі перасяліліся ў вёску, недзе там жывуць. Адны дрэвы засталіся... А колькі гэта гадоў прайшло, як з вёскі на хутары высялялі, — спыталася яна ў Янкі, хоць тады іх яшчэ не было на свеце.
Недзе адразу, як скончылася вайна, пасля ўсіх паходаў і ўцёкаў, як тут запанавалі палякі. Пяцьдзесят гадоў з хвосцікам. А мо нават пры цары, сталыпінская рэформа вёскі...
— Дык бачыш, за нейкіх два-тры пакаленні людзей то выганяюць на хутары, то потым іх зноў зганяюць назад. Людзі не паспеюць моцна пусціць карані, як тут іх жыўцом выдзіраюць. Вось тут і жыві! Дзіва, што людзі цяпер не трымаюцца наседжаных месцаў, разлятаюцца па свеце...
Могілкі сустрэлі іх спаважным шумам высокіх таполяў на старой палавіне, клёнаў і вішняў, дзічак-грушаў. Плошча могілак, як падалося Янку, павялічылася утрая, і там, дзе хавалі людзей апошнім часам, дрэў яшчэ амаль не было, сядзелі часам кусты бэзу і акацыі ля той ці іншай магілкі. Трохі пахадзілі, покуль знайшлі сваіх дзеда і бабку, якія былі пахаваны ў старой частцы могілак. У іх былі прыклады, ляжачыя помнікі, і нават не абгароджаныя, як гэта робяць цяпер: ставяць абеліскі і абгароджваюць. Усё мяняецца, усё не стаіць на месцы...
Яны пастаялі, памаўчалі. Жэня ўспамінала нешта сваё, Янка — сваё. Ён як праз сон помніў свайго дзеда Паўлюка, але добра запомніўся эпізод, калі яны разам — стары і малы — хадзілі са свайго хутара у веску глядзець на самагубцу, панскага парабка, які застрэліў дзяўчыну, што не захацела выйсці за яго замуж, а потым — сябе. 3 панскага нагана... Недзе тут блізка ад іх дзеда і бабкі стаіць помнік той дзяўчыне, што пайшла з жыцця без пары.
Прайшліся трохі па новых могілках: абеліскі, агароджы, часам лепшыя, часам горшыя, а часам нават пышныя, калі так можна сказаць пра тое, што стаіць на могілках. А прозвішчы — такія да болю знаёмыя, такія блізкія імёны, часам твар знаёмы глядзіць на цябе з чорнага абеліска — твой равеснік, а ён ужо ляжыць тут. Куды ж ты спяшаўся, браце? На аднаго старога — пяць маладых, сярэдняга веку — шмат самагубцаў, тых, што загінулі ў аварыях і катастрофах: нават дзеці...
Такое вось цяперашняе жыццё. Тэхнічны прагрэс сваім катком ломіць перш за ўсё чалавека, бо ён далікатны, без жалезнага панцыра...
Тое, што адчуваў Янка, цяжка перадаць: ён нібы апынуўся тут голы сярод сваіх, тых людзей, якіх ён пакінуў яшчэ у маладосці і пайшоў шукаць лёгкага хлеба, хоць ён ведаў яшчэ з беднага свайго досведу, што лёгкага хлеба не бывае, і малайцы тыя, што не кідаюцца яго шукаць, а застаюцца тут, з бацькамі, у сваіх сем’ях, жэняцца, нараджаюць дзяцей. Вось на такіх і трымаецца зямля і ўсё жывое на ёй, хоць іх па-сапраўднаму не цэняць, кажуць: вось куркулі, не хочуць кідаць сваіх цёплых гнёздаў, не едуць будаваць камунізму, а ядуць сваё сала, п’юць самагонку — і ім гэтага досыць... Было так, што Янка спачатку зайздросціў тым, хто падаўся ў свет і знайшоў недзе там, далёка, свае шчасце, а потым, пажыўшы і сам за светам — не так ужо і далёка, але ж — за светам! — ён ужо стаў зайздросціць тым, што засталіся на гэтай зямлі, завялі свае сем'і, свае гаспадаркі, гадуюць дзяцей, сталі шафёрамі, трактарыстамі, паляводамі, пыняць бясконцую сваю сялянскую працу, па святах — ды і да свят — выпіваюць, шумяць, пяюць песні, але не такія стройныя і мілагучныя, як раней, калі веска была як веска, а горад — як горад. Цяпер гэтай мяжы амаль не відаць, яна сціраецца, бо шмат хто ў весцы ўжо мае сваю машыну, ён ужо не прывязаны наглуха да свайго двара, як на якары, а можа ў вольную часіну недзе адскочыць, нешта купіць, памяняць, прадаць — машына яшчэ яму патрэбна як сродак лепей жыць, шпарчэй круціцца, каб мець з гэтага нейкую выгоду. Выгоду — і толькі!
Пра культуру можна і не гаварыць. Пра культуру няма калі думаць, ды без яе ўрэшце можна неяк пражыць — во колькі яны жывуць — і нічога. Галоўнае, каб не крычаў пусты жывот, каб яму быў занятак, а ўсё астатнее прыкладзецца. Чалавек, сам таго не заўважаючы, прыпадабняецца жывёле, для якой ежа — галоўнае, астатняе не так ужо і важна, якое яно — цеплае ці халоднае. Лепш каб цёплае, але...
Янка адчуваў сябе як голы, у яго ныла аголена душа, яна балела ад кожнага нязначнага дотыку, ад кожнага ўспаміну, ад знаёмага ці блізкага прозвішча, імені, фатаграфіі на абеліску — ад усяго таго, што давялося яму тут перажыць за гэтыя часіны, ходзячы вось па гэтых сцежках, гразкіх дарогах, па зарослых могілках, на якіх шмат яго продкаў, шмат дзядзькоў і цётак, ляжыць нават яго родны брацік, які памёр у вайну пасля родаў...
I сёння ён многа даў бы, каб апынуцца тут аднаму, без сястры і жонкі, тут ён мо пастаяў бы на каленях, паплакаў бы над сваім лёсам і лёсам вось гэтых усіх — мо ўжо некалькіх тысяч — людзей, што знайшлі сабе вечны спачын пасля нялёгкага і не заўсёды складнага зямнога жыцця, што пайшлі з яго адны ў старасці, другія ў маленстве, пасля нараджэння, трэція — у сярэднім веку, калі можна было жыць ды жыць. Ён ішоў тут як босы па бітым шкле — і адчуваў скураю кожны востры адколак гэтага шкла, які ўпіваецца яму ў скуру падэшваў ног. Ён ішоў і нібы бачыў на сабе скіраваныя вочы-душы ўсіх, хто тут сёння ляжыць, сваіх бабкі і дзеда, і ўсіх-усіх, хто яго ведае і не ведае, і яму хацелася ім сказаць: «Даруйце, мае дарагія сваякі, крэўныя, землякі, што я яшчэ не з вамі, што я хаджу яшчэ па зямлі, і хоць рэдка, але яшчэ прыходжу у госці да вас. Мы, жывыя, вельмі-вельмі шмат вінаватыя вам, бо гэта вы першыя прайшлі па тых дарогах і дарожках, вы першыя іх праклалі і пратапталі, а нам за вамі ўжо лягчэй і лацвей ісці. За гэта сёння мы скажам вам толькі дзякуй. А яшчэ вам вялікі дзякуй за тое, што вы пакінулі на гэтым свеце сваіх нашчадкаў, што свет не звядзецца, бо вы паклапаціліся пра ўсіх жывых. Я, мая сястра Жэня — мы дзякуем вам, нашы дзед Павал і бабка Ганна, што мы жывём, што мы ходзім па свеце, радуемся і плачам, цешымся і гаруем, што робім, як усе людзі, каб род наш не звёўся, не прапаў без следу на гэтай грэшнай і святой зямлі. Мы вас шануем, мы вас любім, мы памятаем вас і не забудзем, покуль мы жывыя, покуль нам адведзена Богам. Спіце спакойна, дарагія людзі! Мы памятаем вас!»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: