Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) краткое содержание

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Масей Седнев, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Масей Седнев
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я забягаю да Пiлiпа кожны вечар, але доўга там не затрымлiваюся. Пацалую Дусю, супакою яе i пакiдаю хату. Заставацца ў яе нанач я ўжо не адважваюся пасьля таго, што яна мне сказала. Мiнулай начы ў iх былi партызаны: Мiкола Бугроў, Шашок i Iльля Мельнiкаў, Манькiн брат. Гэта тыя, што былi ў хаце, а былi-ж яшчэ i на двары - Дусiн бацька чуў, як яны цёрлiся пад сьценамi.

- Юзiк, яны хацелi цябе злавiць. Думалi, што ты сьпiш у мяне. Нашыя дзьверы былi на круку, дык яны, не дачакаўшыся пакуль iм адчынiць бацька, рванулi дзьверы гэтак, што паляцеў той i крук. Я ўскочыла з пасьцелi i да мацi ў рукi. А яны сьвятлом - шась! Я калачуся. Думаю - забяруць. Не. Высьвечваюць кожны куток. Бацька пытаецца, што iм трэба. Маўчаць. Толькi Шашок сказаў: "Нам ничего не нужно, хозяин. Извини за беспокойство". Манькiн-жа брат уталопiўся ў мяне: "Што - ня прыйшоў? Шчасьце яго". I з насьмешкай: "Чаго-ж ён так баiцца? Мы пагаманiлi-б з iм. Спакойненька так. Па душам". Трымае на мне лiхтарык: "Запузацiла? Наелася? Мы ў цябе будзем акушэрамi". Скамандваў, - ён як-бы ў iх камандзiр: "Пашлi!" I яны выйшлi з хаты. Ды мне здавалася, што яны ўсё яшчэ на двары. Стаяць, стаiўшыся. Я баялася, што ты можаш прыйсьцi да мяне ад сястры i пападзешся iм у рукi. А ты як знаў - заначаваў у сястры. Цi можа яшчэ дзе, Юзiк?

Дуся, кожны раз, як толькi я зайду да iх, ведаючы, што я доўга не магу заставацца з ёй у хаце, хутка апранаецца i мы выходзiм з ёй. Спушчаемся на нiз, да рэчкi. Праходзiм паўз iхнага стажка на агародзе, цяпер на палавiну скормленага. Унiзе, мiж хмызьнякоў, зацiшна. Пад месяцам, абмёрзлыя i ў шэранi, яны, здаецца, узьнiклi з казкi. Ад iх сыходзiць нейкая сьвяточная цiшыня i заспакоенасьць. Хмызьнякi адкiдаюць свой цень на сьнег, чысты, яшчэ бялейцы ўначы. Мы стаiмо мiж хмызьнякоў, як у нейкiм зачарованым царсьцьве, i Дуся, у нейкiм асаблiвым настроi, абымае мяне, гаворыць: "Юзiк, так прыгожа тут i ўтульна. Магла-б - распласталася-б на сьнезе". Але мы йдзём далей. Сьнег залубянеў, i мы йдзём па iм не правальваючыся. Неба над намi глыбокае, урачыстае, з бяздоннай блакiтнай вышнёю. Зоры высыпалi буйныя, белыя, махнатыя - на шчасьце. Мы спыняемся i глядзiм у гэтае неба. Нiчога не гаворым. Маўчым. Ня думаем. Нам добра дваiм, з такiм небам i зорамi над намi. Нам добра, што мы ёсьць, добра, што мы ёсьць такiя, якiя ёсьць. У суботу топяць тут лазьнi, - а сёньня якраз субота, - i мы знайшлi яшчэ нявыветраную, з духам. Заходзiм. Дуся хоча паляжаць са мною на палку, пацешыць, як яна кажа, мяне, каб не адбiўся. Распасьцiраем Дусiну шубу. Залазiм на палок. Накрываемся маёю. Дуся абшчапляе мяне. Дазваляе цалаваць яе ўсюды, дзе я хачу. Толькi, гаворыць, каб я не чапаў яе. Утулiўшы яе, хоча каб толькi нешта шаптаў ёй, гаварыў прыгожыя словы, успамiнаў прыгожыя часiны з ёю. "Але толькi не распальвайся. Нельга. Калi ўжо такi няўсьцерп, дык толькi так... Я люблю цябе так. Бяз гэтага. Ты вось ляжыш пры мне i мне нiчога больш ня трэба. Я хачу, каб ты любiў мяне так. Ты ня злуешся, што я табе не дазваляю? Ты не разьлюбiў мяне, Юзiк? Не адбiўся? Мы-ж хутка будзем мець такога Юзiка, як ты. Я ўжо чую яго, як ён штурхае ножкамi. Прытулiся вухам i паслухай. Ой, якi ён будзе мiленькi, маленькi, цёпленькi. Прытулю яго да грудзей - самлею. А то мы паложым яго мiж сабой - яму будзе так утульненька памiж намi. Потым я палажу яго ў люльку i мы ўжо будзем з табою тады адны. Тады ўжо будзе ўсё можна. А цяпер - пацярпi".

Пад вясну начою, недзе вобак нас, я пачуў далёкi, прыглушаны гуд самалётаў. Гэты гуд выклiкаў у мяне трывогу. Дасюль такога ня было. Наша неба было спакойным i вось цяпер гэты спакой парушаны. Але падумаў: мала чаго вайна-ж. Дзiва, што лятуць. Гуд сьцiх. Сьцiхла i трывога. Але надыходзiла ноч i гуд узнаўляўся, далёкi i трывожны. Чые яны, гэтыя самалёты? Адкуль i куды яны лятуць? Кожны раз там, у далечынi, куды яны лятуць, чутны выбухi. Яны ськiдваюць там бомбы? Што там такое? Фронт? Пэўна, фронт. Наблiжаецца да нас? Не. Ня веру. Не хачу верыць. Ганю гэтую думку ад сябе. Але самалёты гудуць i, наўсуперак майму хаценьню, узьнiмаюць у мяне пачуцьцё няпэўнасьцi i прадчуваньне канца. Якога канца? Майго? Цi чыйго?

Бацька, калi яшчэ ня было чутно гэтага гуду, прадчуваў наблiжэньне канца. Прадчуваў наканаванасьць нашага Зыходу, якi, зрэшты, пачаўся даўно, у тую самую хвiлiну, калi, выбiраючыся ў Менск, я пераступiў парог нашае хаты. На двары стаяў тады запрэжаны конь, i з моманту, калi я сеў на калёсы, я ўжо быў на дарозе да свае долi. Калёсы скранулiся i скранулася ня толькi мая доля, а й доля ўсёй нашай сям'i. Бацькi й сястра зьбiралi мяне ў дарогу - клалi ў мой чамадан патрэбныя мне рэчы - i ўжо адначасна, таго не ўсьведамляючы, яны рухалiся разам са мною ў прадвызначуную дарогу. I што-б яны потым не рабiлi, яно iшло так, як яно не магло iсьцi iначай. Нязвычайная, выключная чульлiвасьць i засмучанасьць, з якой яны мяне выпраўлялi ў дарогу, былi сполахам i крыкам перад сьляпымi вачыма лёсу, якi ўжо нас засьцiг. Калёсы мяне павязьлi, але яны ўкруцiлi ў свае сьпiцы i ўсю маю сям'ю. Маёй сям'i ўвесь час нагадвалi, куды павезьлi мяне тыя калёсы. Як-бы на тых калёсах сядзеў вялiкi злачынець, за якога мусяць адказваць i тыя, хто нарадзiў яго. Мы ўжо тады былi на ўзбоччы, стаялi на сваёй пуцявiне, адкiнутыя. Нас, адрынутых, i падабрала наша доля. Ня то што яна нас знайшла - не, мы былi кiмсьцi аддадзеныя ёй. I трагiзм гэтага ў тым, што ты ня ведаеш, што ты ўжо ўступiў на прадвызначуную табе дарогу, якая схапiла цябе i iмчыць... куды?

Бацька ведаў таксама, што я вярнуся. Але ён не ведаў, што я стануся прычынай фатальнага замыслу сукрытых сiлаў. Я быў у руках мае долi сьляпым знарадзьдзем, карай для тых, хто мяне найбольш шкадаваў i хто найбольш пакутваў дзеля мяне. Цi можна было як-небудзь ухiлiцца ад прадвызначанага? Не. Ад долi нельга ўхiлiцца. У маёй нягеглай асобе доля ўгледзела слабое зьвяно ў ланцугу, вырвала яго i ланцуг перарваўся, але перарваўся не на мне, а на тым, хто мяне нарадзiў. Я мусiў-бы быць пакараны сукрытымi сiламi па закону найбольшай строгасьцi. Але доля мая пакiнула мяне. Цi мушу я дзякваць ёй? З пярэрвай ланцугу рассыпалiся ягоныя зьвеньнi. Шчапiць, сабраць ланцуг нанова было немагчыма - выпала з яго галоўнае зьвяно-часьцiна, дзякуючы якой ён трымаўся. Паасобныя зьвеньнi-часткi, застаўшыся паасобку, зазналi пякельную муку i ня ўсе яны ўжо iснуюць. Яны распалiся ў сваю чаргу i носяцца бязроднымi крупiнкамi ў сусьвеце. Яны глядзяць стуль сюды i, здаецца, бачаць мяне, але, балесныя i няўцешныя, праносяцца мiма, ад iх спадаюць толькi расiнкi-сьлёзы, як пасланьне мне.

Асаблiва выразна бачу аблiчча мацi - супакоенае ў сваiх пакутах. Яна ляжыць так, як яна ляжала-б у труне. Але труны i яе самой ня вiдаць. Цела яе як-бы схаванае ў воблаку, а праступае з яго толькi ейнае, як асьветленае зарой, аблiчча.

Калi я гляджу на матчына аблiчча - а я ў думках заўсёды стаю побач яе мне здаецца, яна ведае, што я побач i што я гляджу на яе, але яна ня хоча выдаць гэтага, ейнае аблiчча застаецца ўсё такiм-жа спакойна-велiчным i трошкi як-бы строгiм у дачыненьнi да мяне. Я чую сябе вiнаватым перад ёю i баюся баюся не яе - не, а кагосьцi iншага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Масей Седнев читать все книги автора по порядку

Масей Седнев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге I той дзень надыйшоў (на белорусском языке), автор: Масей Седнев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x