Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) краткое содержание

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Масей Седнев, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Масей Седнев
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi я гляджу на матчына аблiчча, спакойнае, засяроджанае, мне ўяўляецца, што яна i цяпер адчувае свой боль, свае пакуты i толькi, каб магчы сьцярпець iх, заснула вечным сном.

Адчуваньне Зыходу ўсё ўзмацнялася ў нас. Найперш яго вычуў, распазнаў бацька ў сваiх снох. Сваiмi прарочымi вачыма ён бачыў наш Зыход настолькi выразна, што ўжо сузiраў яго ва ўсёй ягонай няўхiльнасьцi. Ён бачыў, як выплывала шырокае, сiняе мора з-пад небасхiлу, затапляла нашыя палеткi, вымывала з карэньнем пасаджаныя намi дрэвы, выкiдвала з зямлi труны нашых продкаў, тое мора стаяла ў ягоных вачох i ён з страхам глядзеў, як яно наблiжалася да яго i, наблiзiўшыся аж да самае хаты, не затапляючы яе, лiтасьцiва спынiлася, каб мы маглi выбрацца з яе. Гэта было папярэджаньне, вiдавочнае, грознае. Папярэдзiў нас, стоячы на парозе нашай хаты, i сьсiвелы, як лунь, чалавек цi то вобраз яго: "Не, дзецi мае, не заходзьце. Iдзеце ў свой пуць. Не марудзьце. На вас ганеньне". I мы пайшлi прэч ад свае хаты. Сьвет перад намi займглiўся, i мы ня бачым, куды мы йдзём. А калi праясьнiлiся нашыя вочы, мы пабачылi лес з зрэзаным верхам. Гэта ўказка нам i прадвесьце. У страху зайшлiся душы нашыя. А тут падасьпела i ноч. Куды ты пойдзеш? У роспачы мы замiтусiлiся. Бацька пытаецца ў мяне, куды йсьцi. А я й сам ня ведаю, куды йсьцi. "Ты-ж быў у сьвеце i мусiш ведаць. Вядзi, сын. Не марудзь. Вядзi куды-небудзь". А куды я павяду? Я нiкуды не магу iсьцi, бацька. Я не разьвiтаўся яшчэ з усiмi i ўсiм, як ты, бацька. Я яшчэ не гатовы. Я прыкручаны тут магутнай сiлай, прыкаваны ёю i, каб хацеў, не магу пераадолець яе. Яна трымае мяне. Ня пушчае. Я зачараваны ёю. Я ў яе палоне. Я магу пакiнуць усё: i нашую родную хату, i нашыя палеткi, i магiлкi нашых продкаў, але я не магу пакiнуць таго, што вышэй за ўсё гэта, што ўвайшло ў кроў маю, што зраднiлася са мною, як я сам з сабою, чаго нiяк не адолець, каб i хацеў адолець. Ты можаш вiнiць мяне, бацька. I я сапрўды вiнаваты. Я ва ўсiм вiнаваты i мне горка да болю, што вы мне ўсё даруеце, як-бы я заслужыў перад вамi нешта такое, за што вы мусiце цяпер быць мне ўдзячнымi цэлае вашае жыцьцё. Ты можаш вiнiць мяне, бацька. Ты можаш праклясьцi мяне, бацька. Я заслужыў гэта. А ты, мая сястра, гаворыш, што я не вiнаваты, што каб я не квялiў сябе, што гэта ўсё напiсана на нашым раду.

Сястра мая, даўно цябе ня бачыў

ад самага крывавага жнiўя.

Балюча мне за ўсе мае няўдачы,

за ўсе мае грахi, што аплацiў не я.

Калi-б нi я, усё было-б iначай,

я стаўся ўсяму вiной:

жыцьцё сваё i ваша перайначыў,

i ўсё пайшло ня тою стараной.

Яшчэ калi баi iшлi далёка,

а ўжо ў перадсьмяротны час

страшней вайны аднекуль з боку

наш лёс насоўваўся на нас.

Адно другога ўсё трагiчней,

i страшна - гора бяз турбот

збываў я песьняю лiрычнай,

замест каб стаць на эшафот.

Вясна ўжо выбухнула зялёнымi выбухамi купчастых дрэў. Мокрае абнавiлася, патанула ў гэтых выбухах. Павеяла вясновым ветрам, заблiшчэла поле краскамi, узьнялося сонца i сьвецiць павясноваму радасна, блiскотна, урачыста. I я зноў на новым пад'ёме. Адчуваю ў сабе прыток новай сiлы. Уваскрасаю разам з прыродаю. Шмат пiшу. Уклаў зборнiк сваiх вершаў. Старанна перапiсаў атрымалася цэлая кнiга. Засунуў пад наша застрэшша на двары. Некалi мо вярнуся, дык буду мець, дык, паехаўшы ў Менск, аддам у выдавецтва.

Тое, што недзе ўначы гудуць самалёты мяне анi ня турбуе. Тое, што выбухi з кожным тыднем як-бы наблiжаюцца, успрыймаецца мною як нешта пабочнае. Вёска рыхтуецца да Вялiкадня. Белiць у хаце печы, чысьцiць, прыбiрае, пячэ пасхi, фарбуе яйкi. Бацька напачатку ня думаў - як звычайна перад Вялiкаднем - бялiць печ, нешта перарабляць, перастаўляць у хаце, прыбiраць на панадворку i вакол хаты, але перадумаў - узяўся. Як-жа адступаць ад даўно заведзенага? Не глядзi на нiшто. Памiрай, а жыта сей. Мацi з сястрой льлюць на падлогу гарачую з чыгуноў ваду, адскрабаюць нарослы за зiму на цэлы корх бруд. Падлога, як новая, засьвяцiлася сваiмi сасновымi палавiцамi. Каб не насьлядзiць, захаваць падлогу чыстай i на сьвята, бацька заслаў яе саломай i мы ходзiм па ёй дзень, а то й два, пакуль не адкрыем на сьвята. Хата, пасьля чысткi i ўпарадкаваньня - як ня тая: Вялiкодная, сьветлая, радасная.

Заўзята рыхтуецца да Влiкадня i Хiма. У яе ўжо ўсё гатова: пасха, кулiчы, сыр, шынка. Яна павязе пасху ў Папову Гару сьвяцiць - кажуць, там ёсьць поп. Дуся дапамагае мацi ва ўсiм. Я-ж майструю люльку - Дуся будзе хутка раджаць. Яна выглядае цяпер яшчэ прыгажэй i зайздросьней. Жывот толькi трохi выпiрае пад ейнай балахонкай яго амаль ня вiдаць. Яна яшчэ як дзеўка, толькi трошкi як-бы папаўнела, акруглiлася, паходка сьцiшаная, ейны стан тоiць у сабе нешта такое, што мне да спадобы, прыгожы, прывабны, на ёй блюзка-бязрукаўка, грудзi заяўляюць пра сябе болей, як раней, шыя - тонкага крою, вочы - як у iконкi, толькi цяпер больш глыбокiя i супакоеныя. Дуся, стоячы над сталом, фарбуе, расьпiсвае яйкi i ўсьмешка ў яе, як у нованароджанай. Зьверху, з покуця, на яе глядзiць Божая мацi i мне здаецца, што цяпер iх дзьве. Прыбраная хата, сьветлыя вокны, накрыты белым абрусам стол, Дуся каля яго, запаленая лямпадка пад абразамi i нават тое, што я майструю люльку, стругаю гэблiкам дно пад яе i мне пад ногi спадаюць закручастыя стружкi - усё гэта мае нейкi асаблiвы сэнс, ва ўсiм гэтым адчуваньне нечага, што мае хутка наступiць, адчуваньне, што яно ўжо тут, у хаце, варта толькi нейкай нябачнай завесе расьхiнуцца - i зьявiцца цуда. Толькi трэба ўчуцца i чакаць. Усё ў чаканьнi - i Дуся, i люлька, i хата, i я.

Я ўсё сваё жыцьцё чакаў. Думаў, што ўсё маё яшчэ наперадзе. Што прыйдзе тое сапраўднае, маё, чаго я хачу i да чаго iмкнуся. Што тое, чым я жыву цяпер - гэта яшчэ не маё я, што маё я яшчэ будзе, мае наступiць. А што такое маё я, якое яно, я й сам ня ведаў. Ды й ня думаў пра гэта нiколi. Але ўсё-ткi недзе, у падсьведамасьцi, было спадзяваньне нечага, хоць мне i няяснага. Я ня ведаў, што яно такое i ня меў клопату пазнаць яго. Гэта я ўжо цяпер "аналiзую". Тады-ж я нiчога ня ведаў i ведаць не хацеў. У мяне ня было нiякай патрэбы да майго я. Я быў шчасьлiвейшым чалавекам без яго. Нашто яно было мне? Мне было добра жыць без яго, без майго я. Гэта ўжо неяк бацька прабудзiў тое маё я.

У Першую сусьветную вайну бацька мой быў салдатам, звычайным салдатам, ня ўмеў нi пiсаць, нi чытаць. Быў ён на фронце недзе ў Румынii. Умовы на пазыцыях цяжкiя, у тым лiку - санiтарныя - завялiся вошы i блохi. Заелi, скусалi салдатаў. Бацькаў камандзiр, якога ён паважаў, як адукаванага i разумнага чалавека, вазьмi i напiшы верш пра вош. Бацька ня гаварыў "напiсаў верш", а "складна ўняў пра вош". У тым вершы, зьвернутым да вашы, камандзiр радзiў ёй, вашы, пакiнуць грызьцi беднага салдата ў зямлянцы, худога i зьнясiленага, а запаўзьцi пад кашулю афiцэра, ён гладзейшы, у яго больш крывi, чыстая бялiзна i наогул куды лепшыя ўмовы, як у таго абяскроўленага салдата. Камандзiр прачытаў свой твор салдатам i тыя, канешне, былi ў захапленьнi ад яго. Гэтую гiсторыю бацька расказаў мне, калi я хадзiў у трэйцюю клясу. Закончыў бацька пра свайго камандзiра словамi: "Складна ўмеў пiсаць. Вот чалавек быў! Галава!"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Масей Седнев читать все книги автора по порядку

Масей Седнев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге I той дзень надыйшоў (на белорусском языке), автор: Масей Седнев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x