Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Иван Шамякин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Шамякин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шыковiч нават не прыкмецiў, як прагаварыў дзве гадзiны. Схамянуўся толькi тады, калi ўбачыў, што адзiн з тых падлеткаў, што сядзелi на падлозе, усё-такi змогся: захроп, адкiнуўшы галаву да сцяны. Сябры штурхалi яго са стоеным смехам. Шыковiч перапынiўся, глянуў на гадзiннiк:

- О-о! Здаецца, аднаго я ўжо даканаў.

Ад рогату залы хлопец адразу прачнуўся i, засаромлены, падхапiўся, пацiснуўся праз натоўп да дзвярэй.

Грак, якi адзiнока сядзеў за сталом прэзiдыума, шырока пазяхнуў, памахаўшы перад ротам далоняй, як бы адганяючы злога духа. Шыковiч зразумеў, што гэта хiтры сiгнал: закругляйся.

Але хацелася яшчэ сказаць аб перабудове вёскi. Не ўвогуле, а канкрэтна ў дачыненнi да iх Загалля. Сказаць так, каб гэта было папрокам самаздаволенаму Граку, якi дванаццаць год старшынствуе тут, выстаўляе гэта як сваю заслугу, а слядоў гаспадарання яго не вiдно.

- Самае страшнае, таварышы, калi людзi звыкаюцца са становiшчам, якое ёсць. Гэта называецца кансерватызмам, застоем. Ёсць хата, клуб, свiран, i добра. А якая гэта хата? Якi клуб? Цi можна з такiм бытам i такой культурай iсцi ў камунiзм? Вы мне прабачце, але скажу вам шчыра, сумна мне было сёння глядзець на ваша Загалле. Месца добрае. Прырода якая! А вось па выгляду сяла, па здабытках працы вашай не вiдаць, што гэта час, калi шырока абмяркоўваецца вялiкi план будаўнiцтва камунiзму.

Грак раптам без прычыны закашляўся. На тварах тых, хто сядзеў на першых лаўках, Шыковiч убачыў хiтрыя ўхмылкi. На што яны рэагуюць так - на яго словы цi на старшынёў кашаль?

Слухалi ўважлiва, а апладзiравалi стрымана. Шыковiча гэта не збянтэжыла, ён з вопыту ведаў, што ў вёсцы амаль заўсёды гэтак: сяляне не любяць лiшняга шуму.

Грак адразу падхапiўся:

- Дазвольце, таварышы, ад вашага iмя...

- Можа, пытаннi ёсць? - перапынiў яго Шыковiч.

- Пытаннi ў каго ёсць? - амаль злосна ўжо выгукнуў старшыня.

- Ёсць! - падняў руку высокi мужчына сярэднiх год.

- Што там у цябе, Казiмiр?

- Тут вы нам, таварыш лектар, добра ўсё расказалi. Дзякуй вам. Але я вось наконт перабудовы. Вы нас папракнулi, што закапалiся мы ў гразi ды балоце i свету не бачым. Жывём, як пры цару Гароху, i лепшага не жадаем. А гэта няпраўда! Кожны з нас з радасцю збудаваў бы новую хату. Але як? Парайце нам! Я не кажу ўжо, што на наш працадзень не разгонiшся... Але матэрыялы - во дзе яшчэ загвоздка. Дзе iх узяць? Вось я, напрыклад, толькi ўлез у новы дом. Дык гэта ж можна цэлую кнiжку вам напiсаць, як я будаваўся. Паўгода хадзiў, пакуль лес выпiсаў. Не адну пару ботаў стаптаў. У лапцях жа не пойдзеш цяпер, нямодна. Больш тое хаджэнне сажрала грошай, чым сам лес.

- Карацей, Казiмiр! - кiнуў нецярплiва старшыня.

- Няхай скажа! - пачулiся галасы.

- Ды я каротка. Адным словам, надумаў я накрыць свой дом шыферам, каб як у людзей. Дык зноў хадзiў-хадзiў я за тым шыферам, месяцы тры хадзiў, ды так нiчога i не выхадзiў. Надраў гонты. Дык вось вы скажыце, як будзе з лесам, цэглай, шыферам для сяла. Гэта ўсiх цiкавiць.

Як будзе? Будзе з кожным годам лепш i лепш, мог адказаць Шыковiч. Гэта бясспрэчна. Аб гэтым напiсана ў Праграме. Але калi ён хоча быць канкрэтным i пераканальным, то, напэўна, яму трэба ведаць больш: як будзе развiвацца вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў у вобласцi, у раёне? Нарэшце, што можна зрабiць у самiм калгасе?

Шыковiч падумаў, як многа павiнен ведаць дакладчык па Праграме, як дэталёва ён павiнен рыхтавацца ў залежнасцi ад слухачоў. I шчыра сказаў пра гэта. Яго зразумелi. Ён гэта ўбачыў па добрых даверлiвых усмешках. А калi сказаў, што перабудова вёскi настолькi важная справа, што яна павiнна набыць дзяржаўны размах, стаць першаступенным клопатам калгаса, саўгаса, сельсавета, раённых арганiзацый, то стрыманыя сяляне нечакана для яго горача запляскалi ў далонi.

- Раскажыце, што вы пiшаце цяпер! - выгукнуў з гушчы моладзi звонкi голас.

Была гадзiна ночы, а людзi, здавалася, i не думалi разыходзiцца, нiбы чакалi, што ён скажа iм яшчэ нешта самае цiкавае. Нечакана пераключылiся на лiтаратуру. I гэта iм таксама цiкава.

- Што я пiшу? Нядаўна я скончыў аповесць пра людзей сяла. Цяпер мяне захапiла барацьба падпольшчыкаў нашага горада ў часе фашысцкай акупацыi. Збiраю матэрыял для дакументальнай аповесцi. Мiж iншым, калi сказаць праўду, то з гэтай мэтай я i прыехаў да вас. Адна з былых падпольшчыц жыве ў Загаллi.

Зала варухнулася. Зашапталiся, пытаючы адзiн у аднаго:

- Хто?

- Хто?

Шыковiч схамянуўся. Адказваючы шчырасцю на шчырасць сваiх слухачоў, ён выдаў тое, чаго, магчыма, гаварыць не варта было, тым больш без згоды чалавека.

"Сказаць цi не сказаць?" - у разважлiвасцi Кiрыла выйшаў з-за трыбуны, наблiзiўся да краю сцэны. Не, не сказаць нельга. Ды i ўсё адно здагадаюцца, калi даведаюцца, да каго ён хадзiў адразу, як прыехаў.

- Сухадол, Клаўдзя Сiдараўна.

Зала ў адзiн голас ахнула ад здзiўлення i загудзела, як разварушаны вулей.

Такiя сустрэчы не забываюцца! Яшчэ больш кранула Кiрылу, калi пасля таго, як незадаволены Грак посна падзякаваў яму за даклад i людзi пачалi разыходзiцца, яго раптам акружыла моладзь, i чалавек, можа, дваццаць працягнулi кнiгi - яго, Шыковiча, кнiгi - з просьбай напiсаць на памяць.

- Гэта ў вашым сельмагу пылiлася столькi маiх кнiг? - пажартаваў аўтар.

- Не. У нас не было. Трышка ў раён з'ездзiў i там знайшоў, на базе.

- У раён? Сёння?

Калгасны касiр i бiблiятэкар, хлапчына хваравiты (у маленстве перанёс паралiч), як пасля даведаўся Шыковiч, кiнуўся ў чарговую машыну, якая везла збожжа, тросся трыццаць кiламетраў туды, трыццаць назад, каб знайсцi на базе райсаюза i прывезцi ў вёску два дзесяткi кнiжак.

Шыковiчу нават нiякавата зрабiлася. А цi варта яго кнiга, каб за ёй так ездзiлi? А раптам прачытаюць гэтыя юнакi i дзяўчаты i будуць шкадаваць патрачаных грошай, якiя нялёгка зарабляюцца, часу?

Начаваць яго запрасiў стары. Iшлi па начной вулiцы, маўчалi. Кiрыла падумаў, што стары, мабыць, выконвае павiннасць, даручаную яму старшынёй, i не вельмi задаволены начлежнiкам. Але прыйшлося яшчэ раз здзiвiцца, калi хату iм прыветлiва адчынiла тая самая бухгалтарка, што так непрыязна глянула, калi ён сказаў, што хоча пiсаць пра Сухадол.

На стале стаяла позняя вячэра i пляшка вiшнёвай настойкi. Перад дакладам ён так i не паспеў павячэраць - прасядзеў у Клаўдзi Сiдараўны.

- Хведара няма? - спытала жанчына.

- Пакрыўдзiўся твой Хведар. Далi яму перцу. Ажно чмыхнуў, - весела i задаволена засмяяўся стары.

Шыковiч зразумеў, што размова iдзе пра старшыню.

Гаспадар хаты - нiзкi ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымi рудаватымi вусамi. Вусы гэтыя, аднак, не старылi, а, наадварот, маладзiлi яго. Цяжка было сказаць, колькi яму год.

- Сядайце, Кiрыла Васiльевiч, - ласкава запрасiла гаспадыня.

- Прабачце, але мы нават не пазнаёмiлiся там як мае быць, - збянтэжыўся Шыковiч.

- Кацярына маё iмя. А гэта мой бацька, Халiмон Дзям'янавiч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Иван Шамякин читать все книги автора по порядку

Иван Шамякин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сэрца на далонi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Сэрца на далонi (на белорусском языке), автор: Иван Шамякин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x