Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Название:Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание
Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Стары, не трацячы часу, разлiваў настойку ў чаркi. А Кацярына палiвала госцю на рукi. Але за перагародкай заплакала дзiця, i яна ўмiг забылася на ўсе свае абавязкi гаспадынi.
- Сядайма, таварышок, яе не дачакаешся.
Халiмон Дзям'янавiч быццам спяшаўся без дачкi выпiць. Перакулiў чарачку i загаварыў сцiшаным голасам:
- Ета мая малодшая, Кацярына. Два сыны, Павел i Дзям'ян, з вайны не вярнулiся. Дужа гаравала старая. Усё чакала Дзям'яна. Не верыла, значыцца... Тут адзiн у нас гадкоў, можа, пяць як з'явiўся... Там, у iх, быў... Старая, царства ёй нябеснае, тры гадкi, як праставiлася. Яшчэ сын ёсць, Iван. Дык той пасля армii ў Данбас паехаў. Не хочуць, таварышок, у калгасе... Во бяда. Я тут сваруся з каторымi. Хто хлеб будзе вырошчваць, чортавы дзецi? Закусвайце. Памiдорчыкi, гурочкi. Свае. О, на ента я масцер. Яшчэ ў пана Пячэгi гароднiкам служыў...
- Колькi ж вам год? - зацiкавiўся Шыковiч.
Стары задаволена засмяяўся i зноў налiў чаркi:
- Адгадайце.
- Ды так шэсцьдзесят. Можа, з маленькiм хвосцiкам.
Стары зморшчыўся так, быццам хацеў пырснуць вясёлым i гучным смехам, ды стрымлiваў сябе.
- А хвосцiк енты дванаццаць гадкоў.
- Семдзесят два? - шчыра здзiвiўся госць.
- Ага ж. Пражыў, таварышок, дзякуй Богу, усяго на свеце пабачыў i пачуў. Першым калгаснiкам быў. Во! - сказаў ён сур'ёзна, з гонарам. - А цяпер Хведар кажа... Учора ета мы з iм за чубкi счапiлiся... Цябе, кажа, Халiмон, трэба пасадзiць за такiя словы, каб ета ў трыццаць сёмым ты сказаў. А што я сказаў? Не пабудуем, кажу яму, Хведар, мы з табой камунiзму. А як ён сказаў, што пасадзiць мяне трэба, ды я яму i кажу: навучыся, кажу, ты лепш памiдоры ды буракi садзiць, а не людзей. - Стары хiхiкнуў, задаволены, мабыць, сваiм адказам.
З бакоўкi выйшла Кацярына.
- Што гэта вы тут гародзiце, тата?
- А што, хiба ж не праўду кажу? - узлаваўся раптам бацька.
- Цiшэй, Паўлiка разбудзiце. - Жанчына прысела каля стала, спытала: - Што ж гэта вы не выпiваеце, Кiрыла Васiльевiч?
Шыковiч падняў чарку:
- За вас i вашага сына.
Яна ўзяла i налiла сабе колькi кропель настойкi.
- А я за Лёню вып'ю. За мужа. Каб усё добра было. Ён паехаў у iнстытут здаваць. На завочнае. Гэта ён бухгалтарам у нашым калгасе. А я замяшчаю. - Яна як ведала, што Шыковiчу з самага пачатку карцела спытаць, дзе бацька малога, ды ён не адважваўся, каб не апынуцца ў няёмкiм становiшчы: усялякiя акалiчнасцi бываюць.
У гэты раз стары не дапiў свае чаркi, настойка перастала яго цiкавiць. Больш цiкава яму было скончыць думку. Пазiраючы не вельмi добразычлiва на дачку, мабыць, баючыся, што яна перапынiць, ён працягваў свае разважаннi:
- Вы, таварышок, вас я слухаў... Дужа ладна вы гаварылi. Красiва. На Хведара кiўнулi правiльна. Але мала. Яму трэба хiба так кiўнуць! Няма ў яго етай самай, як вы сказалi, праспякцiвы. Няма! Во бяда...
- Ды i няма перспектывы, - нечакана згадзiлася Кацярына. Стары, яўна здзiўлены, змоўк. - Мне Лёня скардзiўся. Ды i сама я, як улезла ў гэтую бухгалтэрыю, пасядзела там у праўленнi... Вы ведаеце, Кiрыла Васiльевiч, застылi мы на месцы. Паглядзiце, што робiцца. Мы не пагарэлi ў вайну. А таму ў першыя пасляваенныя гады наш калгас быў ледзь не самым багатым у раёне. Па кiлаграму хлеба на працадзень. Усе нарыхтоўкi выконвалi. Грак лепшым старшынёй лiчыўся. I цяпер шчэ нос задзiрае. А летась таксама далi адзiн кiлаграм. Ды i ў гэтым больш не дамо. Якая ж будзе ў людзей перспектыва?
- Во-во! - падхапiў стары. - Я i кажу яму: па такiм працаднi мы далёка не заедзем. А ён мне кажа: за такiя словы...
- Муж мой неяк гаварыў, што аджыла ўжо сябе гэтая форма ўлiку. Бязлiкi ён стаў, працадзень. Рысачка на паперы. Стаўлю я iх у табелi, i самой мне здаецца ўсё гэта несур'ёзным нейкiм. Ненавуковым.
- Дык пераходзяць жа на грашовую аплату. Гарантыйную, - сказаў Шыковiч.
- А дзе iх узяць, грошай? Гэта хто блiзка ад горада. А ў нас выгадаваць свiнню ў паўтара раза даражэй абыходзiцца, чым мы маем за яе.
- Дык што, па-вашаму, трэба зрабiць?
- Не ведаю. Каб Лёня быў...
- Трэба, штоб хазяiн з галавой! Во што трэба! - рашуча стаяў на сваiм Халiмон Дзям'янавiч. - Не задзiраў штоб нос, як той кажа... А на зямлю глядзеў.
- А чаму ж вы столькi год трымаеце такога старшыню?
Кацярына дзiўна глянула на госця i нiчога не адказала, паклала яму з глiнянай мiскi свежых гуркоў са смятанай: еш, маўляў, наiўны чалавек.
А Халiмон Дзям'янавiч адказаў па-свойму:
- Во, то я i кажу яму ўчора: цi не пара табе, Хведар, унукаў няньчыць? Як ён чмыхнуў, ты пабачыў бы! - Стары зноў смешна зморшчыўся, заплюшчыў вочы, пакруцiў галавой, як бы выпаласкваючы смехам рот.
Лежачы пасля на сенавале, слухаючы, як унiзе цяжка ўздыхае карова, Шыковiч доўга думаў i пра гэтую начную размову, i пра расказ Клаўдзi, i пра энтузiязм моладзi, i пра самаўпэўненасць старшынi. Як усё пераплялося - старое i новае, вялiкае i малое, гераiчнае i буднiчнае, коснае i перадавое! Што ж галоўнае для яго - услаўляць цi выкрываць? Пiсаць пра мiнулае цi пра заўтрашнi дзень? У галаве складаўся план артыкула пра Савiча. I тут жа побач - аб гэтым калгасе, аб яго перспектывах, аб людзях, з якiмi сустрэўся за адзiн толькi дзень. Дзякуючы за вячэру, ён сказаў Кацярыне:
- А пра Клаўдзю Сiдараўну я зусiм не збiраюся пiсаць фельетон. Напроцiў...
- Я ведаю, - усмiхнулася яна.
Яна ўжо даведалася, а таму, магчыма, i запрасiла на начлег, частавала сярод ночы вячэрай. Але чаму тады нiхто пра Сухадол нiчога не ведаў дагэтуль? Жыла жанчына трохi не дваццаць год - i нiкому нi слова.
Пра ўсё хочацца напiсаць.
Учора ён устаў разам з сонцам. Ехаў цягнiком, аўтобусам, грузавiком. Працаваў. Аднак спаць не хацелася. Прачнулiся ластаўкi. Хутка iм збiрацца ў вырай. Шыковiч прыслухаўся да iх шчабятання. Праз шчылiну ў страсе цадзiўся досвiтак. Заскрыпеў першы журавель. Недзе далёка на балоце заржаў конь. Карова ў хляве цяжка паднялася i пацягнулася, ажно застагнала па-каровiнаму. Вось-вось зазвонiць аб дно дайнiцы струмень малака. Ён чамусьцi чакаў гэтага моманту амаль з нецярплiвасцю. Усё такое ж, як i тады, калi ён, юнаком, на свiтаннi вяртаўся з гулянкi i цiшком, каб не чуў бацька, залазiў на сенавал. Усе тыя ж гукi.
Ад гэтага было i радасна i чамусьцi трохi сумна. Неяк ён сустрэў тую, да якой гадоў трыццаць назад бегаў на спатканне, - цяпер ужо даволi пажылую сялянку. Яму вось гэтак жа зрабiлася радасна i сумна. Няўжо i ўчора ён сустрэўся са сваёй маладосцю? Калi зазвонiць малако аб дайнiцу - не дачакаўся, заснуў пад спеў пеўняў.
17
Артыкул называўся: "Хто ж такi доктар Савiч?" Ён пачынаўся цытатай з кнiгi Гукана ў яго, Шыковiча, лiтаратурным запiсе i з некаторых iншых дакументаў, афiцыйных i неафiцыйных. Гэтыя выказваннi аўтар падмацаваў вытрымкамi з заявы самога Савiча на iмя фельдкаменданта. Можа, гэтага даволi, каб нашчадкi праклялi i забылi iмя гэтага чалавека?
Але ёсць людзi, якiя, нягледзячы нi на што, думаюць iнакш пра Савiча.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: