Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля
- Название:Трыкутнiк караля
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005395023
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля краткое содержание
Трыкутнiк караля - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
– Так, – сказаў Мечыслаў, папстрыкаўшы языком і злёгку ўсміхнуўшыся.
Капсула не была пустая. Надзеўшы чыстую пальчатку, якую Мечык вывудзіў са скрыні з інструментамі, ён асцярожна, двума пальцамі, дастаў са срэбнай ёмістасці яе змесціва. У руцэ даследчыка апынулася маленькая скрыначка з чырвонага дрэва, мяркуючы па выглядзе – выдатна захаваная. Адклаўшы каштоўны пенал на стол, малады чалавек вырашыў заняцца капсулай. Ён хутка падрыхтаваў ашчаджальны содава-саляны раствор для ачысткі срэбра, і пагрузіў у яго сваю здабычу, а потым вярнуўся да пенала.
– Трэба будзе ўсё ж праверыць хромпiкам гэтае срэбра. Хоць, я і так упэўнены… – заўважыў сам сабе Мечык.
На вечцы красаваўся пазалочаны герб Панятоўскіх – вол павернуты налева. Асцярожна адкрыўшы пенал, гісторык дастаў нешта невялікае, падобнае на скрутак паперы.
– Ды гэта ж пергамент, – здзіўлена прамовіў Мечыслаў. – У Гродне? У васемнаццатым стагоддзі? Калі гэта, вядома, сапраўды прывітанне з васемнаццатага стагоддзя, – дадаў ён, жмурачыся на святло суседскага вакна, дзе гарэла яркая люстра, бо ўжо надышоў вечар.
Асцярожна разгарнуўшы пергамент з дапамогай свайго любiмага алоўка, які служыў яму ўжо, здавалася, тысячу гадоў, малады чалавек убачыў польскі тэкст напісаны чырвонымi чарніламi, цудоўным, каліграфічным почыркам.
«Rycerz Salsinatus złożył swoje imiona w trójkąt. Umieść wybranych według imion na miejscach ich w dniu przybycia rycerza na świat mapa gwiazd jego słońcem wskaże na słońce w imion trójkąt. Odpowiedź w imionach wybranych złożonych razem otrzymasz. Na Poszukiwanym znajdziesz ją w wyznaczonym dniu»
Мечык свабодна валодаў польскім «ензыкем» і таму хутка, тым самым алоўкам, які выкарыстаў для таго, каб разгарнуць скрутак, ён запісаў на кавалачку паперы пераклад.
«Рыцар Salsinatus імёны свае ў трыкутнік склаў. Пастаў абраных па імёнах на месцы іх у дзень прыходу рыцара ў свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа ў імёнаў трыкутнік. Адказ у імёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго ў дзень прызначаны.»
Усміхнуўшыся, Мечыслаў пастукаў тупым канцом алоўка аб стол.
– Хм…
«Пераклад з польскай атрымаўся кітайскім – нічога ж не зразумела…» – прамільгнула ў галаве Мечыка.
– І што далей? – спытаў ён сябе ўголас. – Напісаць Віцы, – адказаў сам сабе гісторык.
Глава 2. Прафесар філасофіі
Сонечным, пагодлівым днём, па вуліцы Універсітэцкай горада Вільні, якая праходзіць, як і вынікае з назвы, побач з універсітэтам, ішла маладая дзяўчына гадоў дваццаці. На ёй былі элегантныя штонікі, любімага ёю белага колеру, белы шалік і лёгкае светла-шэрае паліто. Уся яе стройная фігурка, здавалася, была ўвасабленнем элегантнасці. У яе былі шэрыя, напоўненыя жывымі іскрынкамі, вочы, светла-русыя валасы і доўгія пальчыкі без яркага лаку на акуратных кіпцірках.
Прайшоўшы міма пазбаўленага ўсякай пампезнасці светлага будынка прэзідэнцкага палаца, яна накіравалася ўнутр старадаўняга Віленскага ўніверсітэта, чый масіўны корпус навісаў над стаянкай машын. Дзяўчына iшла да адной з заляў, дзе ёй была прызначана сустрэча. Дасягнуўшы ўваходу ў залю, які быў размешчаны паміж двума нішамі з белымі скульптурамі, яна на момант затрымалася і, падняўшы галаву вышэй, прачытала надпіс на латыні, змешчаны над злёгку прыадчыненымi, цяжкімі дзвярыма:
«Alma Mater Vilnensis»
Трохi нахіліўшы галаву набок, госця працягнула свой шлях у залю, якая насіла літоўскаю назву «Mažoji aula». Увайшоўшы ў яе, дзяўчына акінула позіркам велічнае памяшканне, з радамі карынфскіх калон уздоўж сцен. Заля была застаўлена крэсламі, з мяккімі чырвонымі спінкамі. У далёкім канцы памяшкання, спіной да ўвайшоўшай, стаяў чалавек у карычневым касцюме і карычневых жа лакіраваных туфлях. Ён як быццам ведаў, што тая каго ён чакае – ужо тут, хоць яна ўвайшла амаль бясшумна. Павольна разгарнуўшыся да яе, чалавек падняў вочы. Пільны погляд яго трохі выпуклых вачэй, чорнага колеру, здаваўся насмешлівым і гэты насмешлівы позірк зваліўся на госцю. У чалавека быў квадратны падбародак, нізкі лоб і чорныя, неверагодна густыя, кучаравыя валасы. Яго пульхныя вусны былі складзеныя ў лёгкую ўсьмешку. Твар здаваўся ў цэлым трохі глупаватым, а чырвоны, у белую палоску, гальштук – толькі ўзмацняў гэтае ўражанне. Акрамя таго, чалавек быў невысокі і даволі поўны.
Змераўшы адно аднаго позіркам, гэтыя двое злёгку сумеліся.
– Добры дзень, – сказала дзяўчына па-літоўску, прыемным мяккім голасам, добра дапаўняючым яе мілавідную знешнасць, – гэта вы Мiхаiлас Лiтвакас?
Карычневы чалавек злёгку пакланіўся, адвёўшы рукі трохі назад, і адказаў высокім хлапечым тэнарам:
– А вы, я ўпэўнены, і ёсць Вікторыя.
– Так… Гэта я, – дзяўчына пакланiлася.
– Вас да мяне паслаў прафесар Баранаўскас? Гэта значыць ён – гісторык, паслаў да мяне – філосафа, дзяўчыну з пытаннем па гісторыі, я дакладна зразумеў? – насмешліва спытаў прафесар.
– Гэтае пытанне вамі дасканала вывучана, прафесар. Паважаны прафесар Баранаўскас гэта ведаў і таму накіраваў мяне да вас.
– Што ж гэта за пытанне?
– Гісторыя таемных таварыстваў, прафесар.
Лiтвакас цмокнуў сваімі поўнымі вуснамі і аблізаў іх як бы на знак таго, что яго апетыт прачнуўся.
– Так-так, – сказаў ён, патупіўшы вочы ўніз, – гэтая тэма мяне вельмі цікавіць… вельмі.
Дзяўчына ўсміхнулася і з разуменнем паківала галавой.
– Ну што ж, пайшлі лепш у мой кабінет – вымавіў Лiтвакас. – А па дарозе купім пірожных, вы ж любіце пірожныя, праўда? І давайце размаўляць на вашай роднай мове, я бачу, што вы валодаеце літоўскай, але хачу, каб вам было максімальна камфортна, а ваша мова і для мяне, можна сказаць, родная.
Кабінет прафесара, куды праз сорак хвілін ён увайшоў з дзяўчынай, трымаючай скрыначку пірожных, знаходзіўся даволі далёка ад месца сустрэчы суразмоўцаў. Гэта была невялікая каморка, застаўленая ўсякай рознасцю.
Размясціўшыся ў крэсле і прапанаваўшы госці сесці, прафесар сказаў:
– А вось наш агульны сябар – майстар несці лухту з разумным выглядам, ён быў бы добрым палітыкам.
Лiтвакас змоўк, запытальна гледзячы на дзяўчыну.
– Я не буду адымаць занадта шмат вашага часу…
– Ды што вы? Не стрымлівайце сябе, я не спяшаюся.
– І ўсё ж… Мне, канешне, было б цікава праслухаць лекцыю па гісторыі таемных таварыстваў васемнаццатага стагоддзя, бо я чула пра тое, які вы выдатны лектар, прафесар, – Лiтвакас злёгку нахіліў галаву і пастукаў пальцамі па стале, – але я, паўтаруся, не хачу ў вас адымаць шмат часу…
На гэтых словах дзяўчына лёгкім, хуткім рухам дастала складзеную ўдвая паперку і, разгарнуўшы яе, паклала на стол перад прафесарам. Да паперкi яна дадала дзве фатаграфіі, на кожнай з якіх было адлюстравана па адным прадмеце: на першай – серабрыстая капсула, на другой – маленькая чырвоная скрыначка.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: