Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля

Тут можно читать онлайн Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Русское современное. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля краткое содержание

Трыкутнiк караля - описание и краткое содержание, автор Яўген Аснарэўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў Гароднi кароль схаваў артэфакт, змясціўшы туды пасланне. Запіска ўтрымлівае загадку, разгадаць якую, разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам, спрабуе Мечыслаў. Iм удаецца высветліць, што манарх быў чальцом арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кніга заснавана на рэальных гістарычных фактах.

Трыкутнiк караля - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Трыкутнiк караля - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Яўген Аснарэўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аказалася, што яны ўжо трохi знаёмы з гэтай дзяўчынай, бо знаходзяцца ў адной групе ў сацыяльнай сетцы. Акрамя таго, у даследаванні павінен быў удзельнічаць і іншы па чутках знаёмы Уладзіміру гісторык з Гродна.

«Гэта будзе выдатна…» – думаў Уладзімір, уціхамірвая малапакорны аўтамабільчык на павароце.

Выйшаўшы на прамую гiсторык расслабіўся і нават падумваў уключыць магнітолу, такую ж старую, як і сама машына. Гэта быў рарытэт, які працуе на касетах. Iх Уладзімір спецыяльна вышукваў, дзе толькі мог. Ён быў настроены пазітыўна і, пасвістваючы, падкінуў пальцамі вымпел хакейнага клуба з Маладзечна, якi боўтаўся на люстэрку задняга вiду…

Драм!!! Цяжкі ўдар у бок аўтамабіля скалануў легкавік. Ззаду нешта пакацілася, а Уладзіміра матнула ў бок. Рэзка націснуўшы на тармазы, ён даволі хутка спыніў машыну і выбег з яе. На дарозе цямнела нешта. Нешта якое нагадвала вялікага звера.

«Мядзведзь» – чамусьці пранеслася ў галаве Уладзіміра.

Наблізіўшыся, ён адразу ж адчуў сябе па-дурному з-за гэтай здагадкі. Ляжачы на дарозе звер быў, вядома, значна меншы за мядзведзя, але ўсё ж на вока важыў не менш за сто кiлаграм. Вялікіх памераў кабан ляжаў на дарозе і не падаваў ніякіх прыкмет жыцця. Вочы жывёлiны былі зачыненыя. Уладзімір застыў на месцы, пільна гледзячы на звера і не ведаючы, што рабіць. Нечакана яго ўвагу адцягнуў далёкі гук выбуху за лесам. Вiдаць, гэты гук зыходзіў з прыхаванай там вёсачкі. Апусціўшы галаву і зноў пільна паглядзеўшы на ляснога госця, Уладзімір працягнуў да яго руку… У тую ж секунду кабан расплюшчыў вочы, зароў, і рэзка матнуў ікластай галавой, пры гэтым ледзь не ўдарыўшы чалавека ў калена. Адскочыўшы ад нечаканасці далёка ў бок, Уладзімір пачуў ліхаманкавы стук уласнага сэрца. Вяпрук між тым узняўся і пабрыў у лес.

Падышоўшы да машыны Уладзімір, да свайго здзіўлення, не знайшоў увагнутасць на крыле. Гэта палепшыла яго настрой. Вярнуцца ў салон, завесці матор, уключыць музыку: усё гэта стала справай адной хвіліны. І вось ужо зялёны аўтамабільчык зноў на шляху.

«У старажытнасці варажбіты выкарыстоўвалі жывёл для прадказанняў. Вось цікава, што б на іх варажбiтскi погляд азначаў бы ўдар дзiком у стары корч…» – думаў Уладзімір.

Ад гэтых думак ён развесяліўся яшчэ больш і ў выдатным настроі заехаў на вуліцы Гродна.

Шэрая смуга туману пакрывала старадаўні горад. Зіма, пазбаўленая пакладаў снегу і моцнага холаду, панавала ў ім. Адны людзі былі апранутыя ў зімовыя курткі, іншыя – ледзь не ў летнія ўборы. Тратуары здаваліся намаляванымі цёмнымі фарбамі па грубым палатне, а яшчэ далей, праз туман, праступалі абрысы храмаў, якія здаваліся нейкімі прывіднымі замкамі ў змрочных далінах.

Хлопец і дзяўчына стаялі ў скверы Фары Вітаўта. У тры гадзіны дня, яны ўбачылі, як з боку вуліцы Замкавай у сквер увайшоў цёмнавалосы чалавек з невялікай барадой, апрануты ў армейскага пакрою паліто. Ён прыпаркаваўся непадалёк і цяпер ішоў паспешлівым крокам да помніка, ля якога павольна хадзіла пара. Падышоўшы да чакаючых, чалавек сарамліва ўсміхнуўся і, працягнуўшы кожнаму з маладых людзей руку, два разы сказаў:

– Уладзімір. Рады пазнаёміцца.

– Віка, – адказала дзяўчына, – вельмі прыемна.

– Мечыслаў, – сказаў яе таварыш.

Знаёмства ў рэальным свеце людзей ведаючых адно аднаго толькі праз iнэт – можа быць вельмі цікавым, як і пачатак iнэтавай перапіскі людзей, якія ведалі адно аднаго толькі ў жыцці.

Праз трыццаць хвілін усе трое сядзелі з ноўтбукам у адным з гарадскіх кафэ. Адарваўшыся ад кавы, Уладзімір сказаў:

– Пакуль я ехаў да вас мяне ледзь не пратараніў дзік. Гэта быў самы ўражлівы кантакт з прыродай у маім жыцці.

Віка і Мечык адначасова змянілі выраз твараў.

– А ў мяне… – выпалілi яны разам.

Мечык усміхнуўся і памаўчаў, даючы зразумець Віцы, што яна можа працягваць.

– А ў мяне, – працягнула Віка, – таксама быў, так бы мовіць, кантакт пакуль я сюды ішла. Матылёк, і, па-мойму, гэта рэдкi матылёк – вачнiца. Велізарны проста! І ён ж начны, але прыляцеў днём і кружыўся ля майго твару вельмі доўга. І падумайце, матылёк зімой! Падаў лёгкі сняжок, калі ён зляцел да мяне.

Апошнія словы дзяўчына сказала трохі саромячыся сваіх вялікіх ведаў аб матыльках.

– У мяне была кніжка, ну… аб матыльках, – патлумачыла яна, збянтэжыўшыся яшчэ больш.

Мечыслаў усміхнуўся і бразнуў лыжкай аб кубак з капучына. Яму таксама было што расказаць, і ён адсунуў сваю каву трошкi далей.

– Я ішоў сюды… – пачаў Мечык, – i ў гэты момант яго ўвагу прыцягнуў чалавек, які сядзеў за барнай стойкай, непадалёк ад іх століка. У яго была настолькі невыразная знешнасць, што Мечыслаў, будучы мастаком, не змог бы намаляваць яго партрэт нават з натуры. Гэты чалавек пільна назіраў за іх кампаніяй, але тут жа ўткнуўся ў свой келіх з віном, калі гісторык затрымаў на ім позірк.

– Ну дык вось, я ішоў сюды, – працягнуў малады чалавек, выкінуўшы невыразнага наведвальніка бара з галавы, – міма бернардынскага касцёла. І тут да мяне зляцеў сокал, што жыве там, за статуяй святой Алены.

Віка заківала галавой на знак таго, што таксама ведае аб пражываннi сокала ў самым цэнтры горада.

– Там парачка сакалоў, у іх нават ёсць імёны, – дадаў гісторык. – Але самае дзіўнае, што ён проста пераследваў мяне, гэты сокал. Вось гэтая драпежная птушка проста такі ледзь не кідалася мне пад ногі. Ён быў такі… ну… незвычайны. Мінакі на гэта глядзелі як на цуд нейкі. І не ведаю, хіба яны не ляцяць на зімоўку?

«Як бачна не мяне аднаго пераследвала жывёла. Можа быць я і нездарма ўспомніў пра старажытных прадказальнікаў…» – пранеслася ў галаве Уладзіміра, і ён сербануў яшчэ кавы.

Троіца маўчала, абдумваючы тое, што з імі здарылася. Мiнчук вырашыў перайсцi да мэты свайго візіту, ды сказаў:

– І што ж у вас за археалогія цікавая, раскажыце, калі ласка.

Віка разгарнула да госця ноўтбук, на экране якога былі здымкі знаходак Мечыслава.

– Фоткi артэфактаў я ўжо і так бачыў, – сказаў малады чалавек. – Спадзяюся, я змагу ўбачыць гэтыя чароўнасцi і на ўласныя вочы?

– Канешне, – прамовіў Мечыслаў, жуючы круасан.

– Я так разумею, – сказаў Уладзімір, – што галоўная наша задача расшыфраваць гэты рукапіс з бутэлькі, то бок пасланне скрозь стагоддзі ад Панятоўскага.

Маладыя гарадзенцы кіўнулі.

– Пакажыце яго, – дадаў мінчанін.

Віка шчоўкнула па клавіятуры ноўтбука і перад гісторыкам паўстал фотаздымак пергамента з надпісам. Уладзімір ведаў словы на памяць. З таго часу, як гiсторык атрымаў паведамленнем на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы гэты тэкст, ён столькі разоў яго чытаў, што мог бы распавесці нават прачнуўшыся ад удару грома, але фота пергамента бачыў упершыню. І яно зрабіла на яго вялікае ўражанне. Прабягаючы тэкст вачамі, ён чытаў разумова:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Яўген Аснарэўскі читать все книги автора по порядку

Яўген Аснарэўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Трыкутнiк караля отзывы


Отзывы читателей о книге Трыкутнiк караля, автор: Яўген Аснарэўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x