Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Усё застаецца па-ранейшаму.
Рагозін прамовіў «ясна» — слова, якім заразіліся ўсе супрацоўнікі аддзялення, і сышоў.
Славін падышоў да акна. У двары ішлі заняткі. Міліцыянеры конна ездзілі па крузе, трэніруючыся правільна кіраваць канём. Погляд Уладзіміра спыніўся на казлу Борку. Ён стаяў на стозе сена і, нахіліўшы галаву з доўгімі закругленымі рагамі, назіраў, як шасцёра міліцыянераў згружалі з грузавіка вялікія цюкі спрасаванага сена і з дапамогай ручной лябёдкі падавалі наверх, дзе двое супрацоўнікаў прымалі і складалі іх. Славін падумаў: «Цікава, як Борка ўзлез туды?» Пра гэтага казла расказваюць цэлую гісторыю. Раней ён быў у партызанскім атрадзе і ў міліцыю трапіў дзякуючы старшыне Сцяпанычу — былому партызану, які і прывёў яго з сабой. Кажуць, што дзе конь, там і казёл павінен быць. Так і прапісаўся Борка ў міліцэйскай стайні. Ён быў дзёрзкім і моцным казлом, да таго ж адрозніваўся кепскім характарам. Старажылы аддзялення ведалі пра гэта і калі Борка знаходзіўся непадалёку, заўсёды былі напагатове. Але цяпер там, на версе велічэзнага стога, былі навічкі, маладыя хлопцы, якія толькі што пасля службы ў войску прыйшлі ў міліцыю. Яны не ведалі крутога нораву казла і бестурботна стаялі да яго спінай ля самага краю стога. А Борка вырашыў пазнаёміць навічкоў са сваімі рагамі. Славін гэта зразумеў, але зрабіць ужо нічога не мог. Акно ў кабінеце не адкрывалася, а фортачкі не было, дый адлік часу пайшоў ужо на секунды. Борка, набіраючы хуткасць, панёсся наперад. Ён урэзаўся ў спіну крайняму міліцыянеру, той, з дзікім крыкам паляцеў уніз і трапіў прама ў кузаў грузавіка, дзе, на шчасце, яшчэ было сена. А казёл ужо нёсся да другога міліцыянера. Але той паспеў зарыентавацца, схапіў казла за рогі: на стозе пачаўся спектакль, які перапыніў заняткі на плацы і прыцягнуў да сябе ўвагу не толькі міліцыянераў, але і прахожых. Раздаўся свіст і смех. Барацьба наверсе працягвалася доўга і з пераменным поспехам.
На стог падняліся яшчэ два міліцыянеры, яны ўтрох звязалі казла і з дапамогай усё той жа лябёдкі спусцілі ўніз.
Уладзімір адышоў ад акна. На душы ў яго было цяжка. З галавы не выходзіў хлопец, якога дапытваў Рагозін. «Чорт бы пабраў гэту вайну, якая адабрала ў многіх дзяцей бацькоў. Не, ён не быў злодзеем, гэты хлапчук. Не подласць кіравала ім, а проста неўсвядомленае жаданне мець тое, што так любяць дзеці. Ён хацеў купіць для сваіх братоў і сясцёр булак і марожанага. Мы правільна зрабілі, што не сталі афармляць матэрыялы на яго. Напэўна, ён усё зразумее», — думаў Уладзімір.
42 Участковы ўпаўнаважаны Кваша
Кваша ўжо праз дзень паклаў на стол перад Славіным спіс жыхароў пад’езда. У ім крыжыкам былі адзначаны чатыры прозвішчы.
— Яны, — патлумачыў участковы, — заслугоўваюць увагі. Людзей, якія б па ўзросце больш нам падыходзілі, у гэтых кватэрах няма.
— Дакладней, прапісанымі не лічацца, — паправіў Славін.
— Ну так, — пагадзіўся той. — Зараз, як я разумею, трэба пабываць ва ўсіх кватэрах і пагаварыць з людзьмі...
— Правільна, але спачатку давай пагутарым вось з гэтым таварышам, — і Славін падкрэсліў прозвішча «Жыркоў». — Як бачыш, ён пенсіянер. Раней працаваў у міліцыі. Так што пайшлі да яго!
Кватэра Жыркова знаходзілася на чацвёртым паверсе.
На іх стук дзверы адкрыў сухенькі дзядок. Ён уважліва глядзеў на незнаёмых людзей. Уладзімір прадставіўся і сказаў:
— Іван Леанідавіч, мы да вас па адным важным пытанні. Намі за разбойны напад адшукваецца чалавек, якога аднойчы бачылі, калі ён уваходзіў у гэты пад’езд. Вы не ведаеце, да каго ён мог прыходзіць?
Гаспадар задумаўся, а затым спытаў:
— Чаго ж вы стаіце, можа, лічыце, што на такое пытанне можна адразу адказаць? Праходзьце ў пакой, прысаджвайцеся, а я ўспомню. Што вам вядома пра таго, каго вы шукаеце?
Славін сцісла расказаў, што яму было вядома пра Жору. Стары ўслых пачаў думаць:
— Пада мной на трэцім паверсе жыве Хмялько Расціслаў. Яму дваццаць восем гадоў. Ваяваў. Паранены ў нагу і цяпер кульгае. Ён чалавек сур’ёзны і не стане важдацца з усякай дрэнню. Насупраць мяне — Коля Антонаў. Яму дваццаць два, таксама салідны хлопец. Працуе на інструментальным заводзе, у вольны час сядзіць за падручнікамі. Ён у інстытут збіраецца паступаць. Я нічога, акрамя добрага, пра яго сказаць не магу. У кватэрах на першым і другім паверхах мужчын маладых няма. На пятым — гэта нада мной якраз — жыве Навум Левін. Немцы падчас акупацыі расстралялі яго бацькоў. Навуму цяпер пакуль цяжка. На выхаванні ў яго дзве малодшыя сястры засталіся. Яму не да свавольстваў. На апошнім паверсе ёсць малады хлопец — Саша Крываног. У яго таксама немцы бацькоў забілі, сам цудам выратаваўся. Цяпер ён у цёткі жыве. Добрая сям’я, ды і Саша хлопец сур’ёзны, працуе, па вечарах сустракаецца з дзяўчынай з суседняга пад’езда... Скажыце, адкуль вы ўзялі, што той, з кім вы бачылі Жору, павінен жыць тут? А можа, Жора з тым хлопцам у госці да нейкага прыходзіў?
— Мы не выключаем гэтага, — пагадзіўся Славін.
— Ведаеце, вось мая вам парада. І паверце, дрэннай парады вам не дам. Як-ніяк больш як трыццаць гадоў я працаваў у крымінальным вышуку і ведаю, пачым фунт ліха. Дык вось, я лічу, што калі яны і маглі да каго-небудзь з жыхароў нашага пад’езда прыйсці, дык толькі да Веркі Астахавай. Жыве яна адна, на пятым паверсе ў сорак чацвёртай кватэры, дзяўчына вяртлявая, пазалетась дзіця нарадзіла. Я ў яе, памятаю, спытаў: «Вера, а хто бацька твайго Сярожкі?» А яна засмяялася і, нават не счырванеўшы, адказвае: «Дзед, ты пытанне лягчэйшае задай. Я і сама хацела б гэта ведаць». Працуе яна дзесьці ў буфеце, навар, напэўна, мае добры, таму што жыве ў дастатку, ні ў чым не мае патрэбы. Дзіця, калі ідзе на працу, да сваіх бацькоў адводзіць, якія недалёка адгэтуль жывуць, па вуліцы Цнянскай. У яе дома, дарэчы, часта розныя тыпы з’яўляюцца.
Калі выйшлі, у пад’ездзе Славін прапанаваў:
— Давай пад выглядам праверкі пашпартоў абыдзем кватэры, пра Астахаву з людзьмі асцярожна пагаворым, а потым і да яе зойдзем.
І яны пачалі спускацца на першы паверх. Але жыхары гэтых кватэр мала што ведалі пра тых, хто жыў на верхніх паверхах. У адной з кватэр яны заспелі маладую жанчыну. Яна адчыніла дзверы з дзіцем на руках і, убачыўшы Квашу, усміхнулася:
— А, таварыш участковы! Уваходзьце, калі ласка!
У чыстай і акуратнай кватэры яны селі на прапанаваныя крэслы, і Кваша, пакуль жанчына ў суседнім пакоі ўкладвала дзіця ў дзіцячы ложачак, сказаў Славіну:
— Гэта Галіна Максімаўна Чайкова, працуе бухгалтарам у домакіраўніцтве, я і забыўся, што яна тут жыве, зараз яна на прозвішчы мужа, — ён зазірнуў у спіс, які сам жа склаў, — Красіна. Я таму і не звярнуў увагі на яе. Два гады назад, калі яна жыла з бацькамі па вуліцы Беламорскай, іх кватэру абакралі, і я знайшоў злодзеяў. Ёй давяраць можна, яна сур’ёзны чалавек.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: