Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Астахава пайшла, лейтэнант выклікаў Рагозіна:
— Едзь, Андрэй Міронавіч, у клуб будаўнікоў, калі там нікога не знойдзеш, звярніся ў аддзел кадраў і ўстанаві прозвішча электрыка па імені Анатоль. Ён працуе ў клубе па сумяшчальніцтве.
43 Рыта
Рыта, колькі ні ўгаворвалі яе Славіны застацца жыць у іх, настаяла на сваім і пераехала ў інтэрнат. Працавала яна ў паліклініцы. Уладзімір імкнуўся кожны дзень сустракацца з ёй, але не заўсёды гэта атрымлівалася. Добра, што дзяўчына разумела, якая праца ва Уладзіміра, і не крыўдзілася на яго.
Уладзімір быў засмучаны, што Рыта не спяшалася з вяселлем.
— Разумееш, — пераконвала яна, — я павінна тут абжыцца і стаць на ногі, я не хачу, каб пра нас турбаваліся твае мама і сястра. Таму, я цябе вельмі прашу, давай адкладзём вяселле да наступнага года.
Уладзімір гарачыўся, даказваў ёй зваротнае. Рыта не згаджалася. Супакоіўшыся, урэшце Уладзімір пагадзіўся. Аддаючы ўсяго сябе рабоце, ён часам лавіў сябе на думцы, што ў такія гадзіны Рыта адыходзіла кудысьці на задні план. Ён пачынаў лаяць сябе, але паступова зразумеў: ён кахае Рыту, але і не можа жыць без сваёй работы. Атрымлівалася так, што нават калі ён быў разам з Рытай, то часта думаў пра працу.
Вось і цяпер, калі яны стаялі на пагорку і любаваліся воднай роўняддзю Камсамольскага возера, твар Уладзіміра быў змрочным і задуменным. Рыта гэта заўважыла. Яна ўзяла яго пад руку і спытала:
— Ты што? Цябе штосьці трывожыць?
Славін сцісла расказаў пра Лазаркевіч.
— А як зараз сябе адчувае дзяўчына? — захвалявалася Рыта.
— Учора ўпершыню прыйшла да памяці. Але ўрачы пакуль не дазваляюць з ёй гаварыць. Яны нават сумняваюцца ў тым, што яна ўспомніць тое, што здарылася. Небарака, яна на ўсё жыццё застанецца інвалідам, бачыць будзе толькі адным вокам.
Ён памаўчаў трохі і, гледзячы на возера, ціха сказаў:
— Не разумею, адкуль у нас такія звяры бяруцца. Перажылі цяжкую вайну, дзяцей-сірот не пералічыць, колькі гора ўсе перанеслі. Здавалася б, людзі павінны стаць мудрэй, дабрэй адзін да аднаго. А вось такія Жоры чамусьці не пераводзяцца. Не, мне трэба хутчэй яго знайсці, толькі тады я змагу спаць спакойна!
Рыта прыціснулася да яго рукі:
— Валодзя, я баюся за цябе! Ты памятай, што ў цябе ёсць я. Не думай, не да баязлівасці цябе заклікаю, а да абдуманасці сваіх дзеянняў, да асцярожнасці.
Славін раптам засмяяўся:
— І што гэта мы з табой на такую сумную тэму загаварылі? Лепш паслухай пра нашага казла Борку. — Уладзімір расказаў пра паядынак казла з міліцыянерам.
— Ну, а што з тым хлопцам, — смеючыся, спытала Рыта, — якога ваш Борка-бандыт сапхнуў са стога?
— Парадак. Зваліўся ж ён прама ў кузаў машыны, дзе яшчэ было шмат сена. Яму зараз і мянушку прыдумалі «Казліны парашутыст», — гаварыў Славін, а сам у гэты момант думаў пра ўчастковага ўпаўнаважанага Рагозіна, які другі дзень спрабаваў устанавіць прозвішча электрыка. Клуб рамантавалі, нікога з адміністрацыі ён не знайшоў, а калі сёння з раніцы злавіў загадчыка, то аказалася, што той прозвішча электрыка не ведае. Для ўсіх у клубе ён быў Толем. Начальнік аддзела кадраў захварэў. Калі Рагозін сказаў пра гэта Славіну, ён запатрабаваў, каб Рагозін высветліў адрас кадравіка і ехаў да яго дахаты.
Уладзімір паглядзеў на гадзіннік: «Сем вечара. Ці зможа Рагозін заспець яго дома? Час бяжыць: пакуль мы разгортваемся, цалкам можа быць, што злачынец ужо заваблівае наступную ахвяру. Не, трэба яшчэ штосьці распачаць. Але што?»
Рыта заўважыла, што ён спяшаецца.
— Валодзечка, табе пара? Тады праводзь мяне.
Недалёка ад інтэрната яны рассталіся, і Славін накіраваўся ў аддзяленне. Ля ўвахода ў будынак міліцыі ён сутыкнуўся з Рагозіным. Той весела ўсміхнуўся:
— Як быццам дамовіліся мы з табой ля ганка сустрэцца.
— Ну як? — нецярпліва спытаў Уладзімір.
— Устанавіў я гэтага Толю! Дабірацца давялося за Татарскія гароды, на самую ўскраіну, але своечасова я туды паехаў. Заўтра раніцай кадравік з’язджае ў Маскву, так што пагнаў бы ты і мяне за ім у сталіцу высвятляць.
Яны ўвайшлі ў кабінет. За сталом сядзеў Падрэзаў і ўсміхаўся.
— Прывітанне! Чаго цешышся? Можа, хочаш перадаць мне прывітанне ад сваёй жонкі?
— Перадаю, але галоўнае, браткі, вось у чым: я разблытаў адну справу!
— Малайчына! — пахваліў сябра Уладзімір. — Значыць, у цябе толькі адно забойства засталося.
— Вядома. Вучыцеся, як трэба працаваць, суслікі!
Крыху пазней Уладзімір зразумеў, чаму Аляксей іранізаваў з сябе. Аказалася, што ў Койданаве на чыгуначным вакзале работнікі міліцыі за крадзеж чамадана затрымалі злодзея. Пры вобыску ў яго знайшлі пашпарт і рэчы забітага. Звязаліся з Мінскам. Падрэзаў паехаў у Койданава і прывёз затрыманага. Ужо па дарозе злачынец назваў сваё сапраўднае прозвішча і прызнаўся, што здзейсніў забойства. Вось і жартаваў Падрэзаў, разумеючы, што яго заслуга ў раскрыцці гэтага злачынства невялікая.
Рагозін паклаў на стол перад Славіным лісток паперы:
— Вось ён — Толя! Уладзімір услых прачытаў:
— Алматаў Анатоль Серафімавіч, нараджэнні 1924 года, пражывае па вуліцы Цнянскай, дом сто восемдзесят восем.
Рагозін растлумачыў:
— Ён там на кватэры жыве. Я праверыў.
— Малайчына, Андрэй Міронавіч, малайчына. Што далей рабіць будзем?
— Я лічу, што ты павінен даручыць мне ўзяць гэтага Толю пад кантроль і да з’яўлення Жоры яго не чапаць.
— Так, мабыць, правільна кажаш. Добра. За Алматава адказваеш ты. Для нас не будзе лішнім, калі мы ўстановім яго сувязі, месцы, дзе ён бывае. Хто ведае, можа, гэта стане карысным і ў вышуку Жоры?
Участковы пайшоў, а Падрэзаў сказаў:
— Пётр Першы праз дзяжурнага перадаў, каб мы да яго зайшлі.
— Ты не быў?
— Цябе чакаў.
— Пайшлі.
Гарчакоў быў у сябе. Убачыўшы аператыўнікаў, усміхнуўся і спытаў у Славіна:
— Ты, вядома, ужо чуў, як сусветна вядомы сышчык Лёша Падрэзаў імгненна раскрыў забойства?
— Чуў. Таварыш Падрэзаў абяцае ў рэспубліканскую газету напісаць, вопытам барацьбы са злачыннасцю падзяліцца. І яшчэ ён мне сказаў, што нас дваіх Пётр Першы выклікае, але я прапанаваў спачатку да вас зайсці параіцца.
— Правільна зрабілі, што зайшлі. — Гарчакоў ахвотна падтрымліваў жартаўлівую гутарку. Ён заўсёды імкнуўся знайсці вольную хвіліну, каб пагаварыць з супрацоўнікамі: з адным пажартаваць, з другім пагутарыць па шчырасці, у трэцяга пацікавіцца, як справы дома, як здароўе. У Г арчакова была добрая памяць, ён памятаў, хто і пра што яго прасіў, імкнуўся заўсёды дапамагчы па меры магчымасці. І супрацоўнікі любілі начальніка аддзялення і давяралі яму. Цякучасці кадраў у Гарчакова не было. Многія працаўнікі міліцыі з іншых аддзяленняў пісалі рапарты з просьбай перавесці іх у падначаленне Гарчакова. Быў у яго талент кіраўніка. Вось і цяпер ён жартаваў з маладымі супрацоўнікамі, але праз некалькі мінут ужо сур’ёзна сказаў:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: