Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Купрэйчык увайшоў у свой кабінет, і тут жа з’явіўся дзяжурны:

— Таварыш капітан, вас ужо больш як гадзіну чакае хлапчук.

— А што такое?

— Ён сцвярджае, што ў стозе сена, размешчаным на ўскраіне горада, якраз на мяжы з тэрыторыяй другога аддзялення, ужо некалькі начэй запар хаваецца невядомы мужчына з аўтаматам.

— А што, няма каму было пагутарыць з хлапчуком, што прымусілі яго чакаць?

— Я далажыў маёру Баранніку, але ён адказаў, што заняты, і загадаў чакаць вас.

— Прывядзіце хлапчука.

Неўзабаве ў кабінет увайшоў худзенькі, з загарэлым тварам хлапчук. Хвалюючыся, ён расказаў пра невядомага. Купрэйчык тут жа патэлефанаваў Г арчакову. Паведаміў пра расказ хлопчыка і прапанаваў:

— Сямён Антонавіч, выдзелі двух чалавек, і я дам пару сваіх, хай затрымаюць гэтага аўтаматчыка.

— Добра. Да вечара ў цябе будуць Падрэзаў і Славін. Хлопцы дасведчаныя, надзейныя.

Купрэйчык дамовіўся з хлопцам, што той прыйдзе ўвечары ў аддзяленне, і адпусціў яго. Затым выклікаў да сябе оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Новікава. Увёў яго ў курс справы і загадаў разам з яшчэ адным супрацоўнікам рыхтавацца да начной аперацыі.

Новікаў пайшоў, а на сэрцы Купрэйчыка стала неспакойна. Трывога станавілася ўсё мацней і мацней. Не дапамагло нават тое, што начальнік аддзялення адразу ж з галавой увайшоў у работу. Трэба было падпісаць абвінаваўчае заключэнне па справе крадзяжу з кватэр. Затым ён разам са старшыной аддзела агледзеў адрамантаваную стайню, праверыў, ці ўсё ў парадку ў дзяжурным пакоі, пагутарыў з мужам і жонкай, якіх даставілі ў міліцыю, якія, выпіўшы, пабіліся. І ўвесь гэты час Купрэйчык спрабаваў зразумець, што яго трывожыць. Нарэшце, калі вярнуўся ў кабінет, зразумеў, яго турбуе тое, што на затрыманне ўзброенага аўтаматам мужчыны пойдзе і Славін. У памяці адразу ж усплыла гібель Мачалава. І вось зараз другі брат ішоў насустрач небяспецы.

Падумаўшы, Купрэйчык пацягнуўся да тэлефоннага апарата і запрасіў да сябе Новікава. Праз хвіліну лейтэнант быў у кабінеце. Купрэйчык сказаў:

— Іван Іванавіч, разам з Падрэзавым і Славіным з другога аддзялення пойдзем я і ты. Больш людзей браць не будзем. З сабой возьмем зброю і ліхтары, прыхапі кавалак вяроўкі. Ідзі рыхтуйся, а да мяне запрасі маёра Баранніка.

Новікаў выйшаў, а мінут праз пяць у кабінет увайшоў Бараннік:

— Выклікалі?

— Так, запрашаў. Я сёння ўначы буду заняты ў адной аперацыі, так што вы пракантралюйце работу аддзялення.

Бараннік стаяў па стойцы «смірна», з каменна непранікальным тварам. Але Купрэйчык па яго хуткіх насцярожаных поглядах, якія ён зрэдку кідаў на начальніка, бачыў, што яго вельмі цікавіць, ці ведае Купрэйчык пра яго рапарт. Купрэйчык казаў спакойна, роўна, і Бараннік з палёгкай уздыхнуў: «Значыць, яшчэ не ведае».

А Купрэйчык паспяшаўся дахаты, каб змяніць міліцэйскую форму на цывільную вопратку.

45 Славін

Ночы сталі халадней. Набліжалася восень. Халодны бялёсы туман ужо гаспадарыў на палях, у лясах, асядаў у нізінах, раніцай чапляўся за кроны дрэў, доўга вісеў у паветры.

Хлапчук-праваднік аказаўся не толькі кемлівым, але і назіральным. Ён добра арыентаваўся ў цемры і вывеў работнікаў міліцыі прама на стог. Праводзіць яго да хаты пайшоў Падрэзаў, а калі вяртаўся, то Славіну, Купрэйчыку і Новікаву давялося пахвалявацца за яго. Ён ледзь знайшоў стог. Нарэшце ўсе былі ў зборы. Пачалі думаць, дзе ўладкавацца. Нара, якую зрабіў невядомы, знаходзілася з боку лесу. Падрэзаў прапанаваў схавацца на версе стога. Але, падумаўшы, вырашылі, што не трэба гэта рабіць. Пакуль спусцішся ўніз, наробіш столькі шуму, што і мёртвы прачнецца. Крыху пачакаўшы, прынялі прапанову Славіна. Зрабілі сабе нару недалёка ад той, якая ўжо была, але іх нара мела два лазы. Спатрэбіўся партызанскі вопыт Славіна, які хутка і ўмела падрыхтаваў для іх хованку. Невядомага вырашылі браць сонным. Купрэйчык размеркаваў абавязкі: Падрэзаў і Новікаў павінны напасці на яго прама са сваёй нары, а Славін скарыстаецца яго ж лазам. Купрэйчык прасочыць за барацьбой і адразу ж кінецца на дапамогу туды, дзе будзе патрэбен. Вырашылі, што спаць стануць па чарзе: адзін дзяжурыць дзве гадзіны, а трое будуць адпачываць. У цемры спатрэбіўся гадзіннік Славіна з цыферблатам, які свеціцца. Зарадзілі пісталеты і замерлі. Першым узяўся дзяжурыць Новікаў, але астатнія доўга не маглі заснуць. Яны рабілі выгляд, што спяць, але кожны думаў пра сваё. Купрэйчыку ўспомніліся трывожныя ночы ў тыле ворага, баявыя сябры-разведчыкі. Падрэзаў, удыхаючы духмяны пах сена, з сумам успамінаў дзяцінства ў вёсцы, бацькоў, якія рана памерлі.

Славін успомніў гады вайны, трывожныя ночы, засаду ля чыгунак. Перад вачыма ўсплыў яго апошні бой, калі партызаны на ўзлеску сустрэлі вялікую калону немцаў і ў цяжкім зацятым баі прымусілі ацалелых фашыстаў здацца. Сэрца сціснулася пры ўспаміне, як загінуў спакойны Сівец, які коштам уласнага жыцця знішчыў нямецкі танк. Уладзімір задрамаў. А прачнуўся ён ад штуршку ў бок. І тут пачуў побач, дзе размешчана нара, шоргат сена і гучнае дыханне. «Прыйшоў! Цяпер галоўнае даць яму спакойна заснуць, а потым можна дзейнічаць». Пакуль невядомы, уладкоўваючыся ямчэй, варочаўся, пакраталі адзін аднаго рукамі, і кожны адказваў рухам сваёй рукі: не сплю, маўляў. Пакутліва пацягнуліся хвіліны чакання.

Падрэзаў быў увесь у поце. Ён адчуваў, што ў носе штосьці казыча, вельмі хацелася чхнуць. Узмоцнена цёр пераноссе і да крыві кусаў вусны, каб стрымацца. Трэба было чакаць, чаго б гэта ні каштавала, выбраць удалы момант. А такім момантам мог быць толькі сон невядомага, які цяпер стаіўся побач з імі і, напэўна, трымае палец на спускавым кручку, нервова прыслухоўваючыся да любога шоргату, гатовы тут жа прашыць стог аўтаматнай чаргой.

Прайшло не меней як гадзіна, пакуль Славін паціснуў локці сябрам і асцярожна пачаў выбірацца вонкі. Вось ён ужо ля стога, павольна, імкнучыся не шамацець сенам, раскіданым па зямлі, наблізіўся да лаза. Зараз усё гатова. Славін сунуў пісталет у кішэню, дастаў ліхтарык, узяў яго ў левую руку і нахіліўся да лаза. Перад Славіным стаяла задача: кінуцца на невядомага, адабраць у яго аўтамат, адначасова падаць сігнал сваім, і яны адразу ж прыйдуць на дапамогу. Уладзіміру на секунду здалося, што чалавек, які знаходзіўся ў нары, заварушыўся. Аператыўнік замёр, стаіў дыханне. Мільганула думка: а што, калі той цяпер трымае пад прыцэлам лаз, і варта там з’явіцца ценю Славіна, як той націсне на курок. Успомніліся словы Г арчакова: «Мне супрацоўнікі з дзіркай у целе і тым больш у галаве не патрэбны». Зусім недарэчы ўспомнілася і просьба Рыты быць асцярожным. Славін стрымліваў сябе, не спяшаўся лезці ў нару, хацелася пастаяць хоць бы трохі проста так, удыхнуць яшчэ гэтае свежае, напоўненае пахам сена паветра, але губляць час было нельга, і ён, уключыўшы ліхтарык, кінуўся наперад. Святло патрэбна быў для таго, каб убачыць аўтамат. Убачыўшы яго, Славін кінуў ліхтар і, учапіўшыся ў зброю, крыкнуў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x