Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Добрай раніцы, таварыш капітан! Не спіцца вам, як я пагляджу.
Рагозін ведаў загадчыка даўно, ён калісьці абслугоўваў гэты ўчастак, у які ўваходзіў і рынак. Не завязваючы доўгай гаворкі, папрасіў загадчыка пастаяць ля ўвахода ў кабінет і нікога сюды не ўпускаць, пакуль ён пагаворыць па тэлефоне. Застаўшыся адзін, хутка набраў нумар тэлефона дзяжурнай часці і папрасіў паклікаць да тэлефона Славіна.
Участковаму пашанцавала, Славін знаходзіўся ў аддзяленні. Капітан коратка далажыў становішча.
— Слухай, Андрэй Міронавіч, ты паспрабуй затрымаць іх з дапамогай афіцыянткі на хвілін пяць, а я бягу да цябе! Потым вырашым, што рабіць далей.
Рагозін выйшаў да загадчыка.
— Антон Сяргеевіч, я цябе папрашу: пакліч да сябе ў кабінет афіцыянтку, хай яна пасядзіць у цябе мінут пяць-сем, ну накшталт занята чым-небудзь. А ты ў зале павартуй, каб двое хлопцаў, якія сядзяць за столікам ля акна, побач з буфетам, не сышлі са сталовай, не разлічыўшыся. Калі трэба будзе, я скажу табе, і ты накіруеш у залу афіцыянтку.
Рагозін выйшаў у двор і, спыніўшыся недалёка ад увахода, стаў чакаць Славіна. Той неўзабаве з’явіўся.
— Дзе яны? — спытаў лейтэнант, задыхаўшыся.
— У сталовай, снедаюць, — і Рагозін увёў аператыўніка ў курс справы. Лейтэнант быў задаволены:
— Добра. Зараз ідзі і скажы загадчыку: хай разлічваюць іх.
Рагозін зазірнуў у сталовую і зрабіў знак загадчыку. Той адразу ж пайшоў на кухню, дзе быў уваход у яго кабінет. Рагозін вярнуўся да Славіна. Яны адышлі ў бок бліжэй да натоўпу народа і сталі чакаць. А вось і Алматаў з сябрам. Працягваючы гаворку, яны выйшлі на вуліцу Цнянскую і там, развітаўшыся, разышліся. Алматаў пайшоў у свой бок, Жора — у кірунку інстытута фізкультуры.
Славін накіраваў за Алматавым Рагозіна, а сам рушыў за Жорам. Той упэўнена ныраў у прахадныя двары і вузенькія завулкі. Двойчы ён спыняўся каля піўных ларкоў і піў піва. А Славін пасля бяссоннай ночы, галодны, глытаў сліну і стараўся трымацца ў баку, каб лішні раз не трапляць у поле зроку падазраваемага. Нарэшце Жора «прывёў» Славіна на металабазу. І дзіўная рэч — ён адразу ж змяніўся: ішоў упэўнена, галаву трымаў высока. Рабочыя, што трапляліся яму насустрач, паважліва віталіся. Некалькі чалавек назвалі яго Георгіем Іванавічам. «Што гэта такое? — ламаў галаву Славін. — Паводзіць сябе тут як начальнік».
Неўзабаве Славін убачыў, што Жора ўваходзіць у невялікі дамок. Не губляючы часу, лейтэнант рушыў следам. Увайшоў у неасветлены калідор і бачыць. Жора сваім ключом адкрывае дзверы. На ёй вісела таблічка з надпісам «Інспектар па кадрах Г. І. Клаўдзін». «Вось табе і на!» — Уладзімір здзіўлена спыніўся ля дзвярэй.
Яму, вядома, было чаму дзівіцца. Атрымлівалася, што небяспечны злачынец займаў салідную пасаду. Ён пачакаў, пакуль у кабінет зойдзе жанчына, якая стаяла ў калідоры, а калі яна выйшла, спытаў:
— Георгій Іванавіч у сябе?
— Так, у сябе, але спяшайцеся, па-мойму, ён збіраецца кудысьці ісці.
Жанчына выйшла на вуліцу, а Славін прайшоў у дальні канец калідора
і спыніўся ля апошніх дзвярэй. Клаўдзін не прымусіў сябе доўга чакаць. Ён зноў з’явіўся ў калідоры і накіраваўся да выйсця. Лейтэнант пачакаў трохі і пайшоў за ім. Клаўдзін выйшаў за вароты і рушыў у бок трамвайнага прыпынку. Славін крыху скараціў адлегласць, што падзяляла іх. На прыпынку Уладзімір паспрабаваў згубіцца ў натоўпе, а калі падышоў трамвай, услед за сваім «падшэфным» увайшоў у вагон. Каб не згубіць яго, лейтэнант прысунуўся бліжэй. Зараз іх аддзяляла толькі некалькі чалавек, і Уладзімір змог добра разгледзець яго. Славін з захапленнем падумаў пра Сваткову. Якая дзіўная зрокавая памяць у гэтай дзяўчыны. Яна ў сваім малюнку змагла перадаць правільна не толькі рысы, але нават нейкую своеасаблівасць твару злачынцы.
Выразна быў бачны і шрам. Пакуль лейтэнант асцярожна разглядаў Жору, трамвай даехаў да Камароўкі, і яны выйшлі з вагона. Зараз Славін быў цвёрда ўпэўнены, што Клаўдзін ідзе да Астахавай. Ну што ж, яна добра падрыхтавана да сустрэчы. Справа ідзе да развязкі.
Клаўдзін увайшоў у пад’езд, а на вочы Славіну патрапіў Падрэзаў, якога, як высветлілася пазней, паслаў Гарчакоў.
47 Астахава
Астахава сапраўды была падрыхтавана да сустрэчы з Жорам. Мяркуючы па часе, ён вось-вось павінен быў з’явіцца, але калі ў дзвяры пастукалі, Астахава спалохалася. Яна не магла прымусіць сябе падысці да дзвярэй, каб упусціць гэтага чалавека, які стаў для яе страшным. Але яна павінна была зараз зрабіць усё так, як сказаў ёй Славін.
Астахава, пераадолеўшы страх, падышла да дзвярэй і адчыніла іх. Перад ёй стаяў Жора.
— Прывітанне! Я ўжо думаў, што цябе дома няма, доўга не адкрывала.
— Прывітанне! Я апраналася. Заходзь.
У пакоі, хутчэй па звычцы, чым з асцярожнасці, ён падазрона акінуў поглядам усе куты і сеў у крэсла:
— Чаго гэта да цябе маці стала на ноч прыходзіць? Ты ёй растлумачыла б, што ўжо выйшла з дзіцячага ўзросту і ўначы можаш сабе знайсці цікавейшы занятак, чым спаць з ёй у адным пакоі.
— Хопіць трапацца, — перапыніла яго Астахава, — пайшлі.
— А грошы ты ўзяла?
— Па дарозе зойдзем, я іх пакінула на захоўванне суседзям.
Яны выйшлі ў калідор, і, калі спусціліся на чацвёрты паверх, Астахава, дзейнічаючы, як ёй загадаў Славін, папрасіла свайго спадарожніка пачакаць трохі, а сама пастукала ў дзверы, дзе жыў Жыркоў. У кватэры яе чакалі Славін і Падрэзаў. Яна сказала ім, што яны ідуць за «пакупкамі», і праз хвіліну выйшла ў пад’езд. А Клаўдзін, які чакаў яе на лесвічнай пляцоўцы, падазрона спытаў:
— Чаго ты заходзіла ў гэту кватэру?
— Грошы забрала. Жыву адна і, калі сыходжу на работу, заўсёды турбуюся за кватэру, раптам злодзеі залезуць.
— У мінулы раз мне казала, што грошы ў бацькоў захоўваеш.
— Правільна. Мне іх маці ўчора прынесла, а сёння я з раніцы на работу хадзіла. Таму і занесла да суседзяў.
Такое тлумачэнне было праўдападобным і адразу супакоіла Клаўдзіна. Астахава спытала:
— Нам далёка?
— Не, блізка. Мы цяпер сядзем у трамвай і даедзем да апошняга прыпынку, а затым праз лясок.
— А чаму трэба ісці праз лес, што, іншай дарогі няма?
— Дарога дык ёсць, але гэта кіламетры на тры далей.
— А колькі лесам трэба ісці?
— Не больш за кіламетр.
— Сказаў бы раней. Я б туфлі іншыя абула, а то цяпер ногі сатру.
— Нічога, на базе падбяром што-небудзь, што табе падыдзе. Ты колькі грошай з сабой узяла?
— Дванаццаць тысяч. Ты ж папярэдзіў, каб пабольш брала, ну вось я і вырашыла, калі падвярнулася фартуна, то трэба скарыстацца да канца.
— Гэты ты правільна вырашыла.
Ля Камароўкі яны селі на трамвай і моўчкі ехалі. На канечным прыпынку выйшлі і праз поле па ледзь прыкметнай сцяжынцы пайшлі да лесу.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: