Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і цяпер Славін у кабінеце адзін, але ніводнага рэзкага руху: спакойна адсунуў крэсла, сеў, не спяшаючыся дастаў з высоўнай скрынкі паперу, нататнік, папку, заправіў чарнілам аўтаручку. Зірнуў на гадзіннік: восем сорак. Нягледзячы на выхадны дзень, ён прыйшоў на работу як звычайна. Набытая за гады працы ў міліцыі звычка ператварылася ў неабходнасць, і Уладзімір Міхайлавіч кожны нядзельны дзень пачынаў з кароткага падарожжа ў аддзел. Рыта жартам казала: «Добра, што жывём побач з аддзелам, хоць гэта эканоміць час, адведзены мне».

З’явіўся дзяжурны, ён трымаў у руках пульхную папку. Славін спытаў:

— Дасталося вам?

— Так, сапраўды. «Жонкабайцы» замучылі. Учора зарплата была, многія мужыкі канцэрты дома давалі.

— Нічога сур’ёзнага ад гэтых канцэртаў няма?

— Дваіх прыйдзецца на суткі афармляць, а пяцярым, думаю, трэба будзе па месцы працы паведамленні пасылаць. Праўда, жонкі траіх ужо прыбеглі прасіць, каб мужоў не каралі. — Старшы лейтэнант усміхнуўся. — Не зразумееш гэтых жанчын: то тэлефануюць, крычаць «прыязджайце, забірайце мужа!», то раніцай, тут як тут, самі ў міліцыю звяртаюцца: «Адпусціце мужа, добры ён, ні за што забралі», ды яшчэ пагражаюць, што будуць скардзіцца.

Славін усміхнуўся, яму ўспомніўся сямейны дэбашыр Мартаў, з якім яму прыйшлося нямала павалтузіцца, калі працаваў у сібірскім гарадку.

— Ведаеш, ты гэтых скандалістаў пакінь для начальніка аддзела, усё адно я не маю права прымаць па гэтых матэрыялах рашэнні, а мяне пазнаём са здарэннямі, якія да мяне дачыненне маюць.

— Для вас таксама ёсць. Уначы затрыманы за крадзеж са сталовай муж­чына. Прозвішча сваё пакуль не назваў.

— А як яго затрымалі?

— Жанчына патэлефанавала і паведаміла, што чула звон разбітага шкла. Мы адразу ж выехалі. Глядзім, сапраўды, у акне разбіта шкло. Сталовую акружылі, выклікалі загадчыка, ён адчыніў дзверы. Аблазілі ўсе куткі — нікога.

І раптам я пачуў невыразны шум. Але адкуль ён данёсся — не разумею. Мы ў гэты момант на кухні былі. Тады я гучна кажу: «Ну, раз нічога не знікла, пайшлі!», а сам жэстамі паказваю сваім, выходзьце, маўляў, з кухні. Яны выйшлі, а я стаіўся. Хвілін праз дзесяць шум паўтарыўся, і я зразумеў, што шум даносіцца з велізарнага катла, які стаяў на пліце. Адразу ж хітрасць злодзея мне стала ясная. Паклікаў сваіх і кажу: «Раз нікога няма, а есці хочацца, давайце штонебудзь зварым сабе». Бяру дровы, пачынаю іх у печ класці, а загадчыка прашу: «Падпальвай!» Не вытрымаў зладзюжка, спалохаўся. Чутна з катла: «А яшчэ міліцыя называецца. Чалавека жыўцом падсмажыць хочуць!» І вылез.

— Ясна, разбяромся. Гарчакоў тэлефанаваў?

— Так. Ён будзе ў дзевяць трыццаць.

— Добра, усё ў вас?

— Не яшчэ. Папа абакралі.

— Як абакралі?

— Вельмі проста. Выкралі сто восемдзесят дзве тысячы — і канцы ў ваду.

— Падазраваныя ёсць?

— Ніяк не.

— Чаму мяне не паднялі?

— Ён паведаміў ва ўпраўленне трыццаць мінут назад. Палкоўнік Купрэй­чык загадаў ехаць на месца здарэння опергрупе ўпраўлення. Ад нас толькі оперупаўнаважанага і ўчастковага, на тэрыторыі абслугоўвання якіх пацярпелы жыве, на месца запатрабаваў.

— Дзіўны вы чалавек, Ігнат Пятровіч, такі крадзеж вялікі, а вы нават не паведамілі мне.

— Уладзімір Міхайлавіч, я ж ведаў, што вам бескарысна тэлефанаваць, бо вы, напэўна, ужо выйшлі з дому і накіроўваецеся ў аддзел, таму і не патэлефанаваў, а вось палкоўніку Гарчакову паведаміў. Ён сказаў: «Прыйдзе Славін, хай падключаецца».

Старшы лейтэнант, панізіўшы голас, спытаў:

— Таварыш капітан, а праўда, што нашага Гарчакова ў Маскву забіраюць?

— Не ведаю, — суха адказаў Славін. А ў самога раптам сэрца зашчымела: «Шкада, што Сямён Антонавіч з’едзе. Але што зробіш, чалавек на павышэнне ідзе. Так, час ляціць. Даўно я прыехаў сюды А колькі ўжо змен адбылося: і жаніўся, і дачка нарадзілася, і юрфак хутка скончу.»

Вывеў Славіна з задумення дзяжурны:

— Вось гэты матэрыял.

Славін бегла прачытаў некалькі старонак і спытаў:

— Яшчэ здарэнні былі?

— Кладоўка ў лазні згарэла. Шкода невялікая.

— Яшчэ?

— Усё.

— Ясна. Я паехаў да архібіскупа. Далажыце Г арчакову.

Славін надзеў кіцель, прапусціў паперадзе сябе дзяжурнага і пачаў зачыняць дзверы. Да яго падышла маладая жанчына:

— Таварыш капітан, я хачу вас папрасіць пра свайго мужа. Ён уначы трохі па п’янцы паскандаліў, і яго міліцыя забрала.

Славін абярнуўся:

— Ну, выкажам здагадку, міліцыя яго забрала не па просьбе старонняга чалавека, а па вашай!

— Я ж хацела, каб яго проста папалохалі.

— Вы ўжо забыліся, як патрабавалі, каб вашага мужа прама ў турму везлі? — не вытрымаў дзяжурны. — А зараз пра іншае просіце.

— Што зробіш, гэта ж муж. Супакоіўся — і шкада стала, — ціха сказала жанчына.

Славін спагадліва паглядзеў на яе.

— Хутка прыедзе начальнік аддзела, пачакайце яго, пагаварыце.

Ён выйшаў, сеў у «Победу» і назваў шафёру адрас. Пакуль машына хутка неслася па пустых нядзельных вуліцах, капітан з сумам думаў пра жанчыну, якая толькі што прасіла за мужа: «Напэўна, калі жаніліся, кляліся ў вечным каханні адно аднаму. А зараз скандалы, абразы. Уласна кажучы, ад саміх людзей залежыць, як уладкаваць сваё жыццё».

Шафёр рэзка затармазіў, і машына спынілася каля трохпавярховага дома. Славін выйшаў і, зірнуўшы на пад’езд — ці тут размешчана патрэбная яму кватэра, увайшоў, а насустрач — Купрэйчык. Палкоўнік паціснуў яму руку:

— Добра, што прыехаў. Мяне выклікаюць тэрмінова ў міністэрства. Працягвай агляд, пазней абмяняемся меркаваннямі.

Славін падняўся на другі паверх і, убачыўшы прыадчыненыя дзверы, без стуку ўвайшоў. Прывітаўся з гаспадаром, зусім непадобным на святара. Апрануты ў выдатна пашыты шавіётавы гарнітур, пры гальштуку, у беласнежнай кашулі, з акуратнай прычоскай — няйначай дырэктар саліднай установы.

Славін назваў сябе. Г аспадар нізка схіліў галаву:

— Архібіскуп Ротмістраў. Мяне папярэдзіў глыбокапаважаны Аляксей Васільевіч Купрэйчык, што вы будзеце весці маю справу.

— Справу будзе весці следчы, я ж і мае супрацоўнікі — шукаць злодзея. З вашага дазволу я агледжу кватэру?

— Так, так, прашу вас.

Славін зазірнуў у кухню, затым у пакой, што размяшчаўся побач. Тут быў парадак, і Уладзімір Міхайлавіч зразумеў, што грошы захоўваліся ў іншым месцы. Ён зрабіў некалькі крокаў па калідоры і апынуўся ў вялікім свет­лым пакоі. Злева меліся дзверы ў меншы пакой. Там і ўбачыў Славін сваіх. Увайшоў. Прывітаўся і акінуў поглядам пакой. Ля сцен стаялі два ложкі. Ля акна — старадаўні вялікі стол. «Як з гістарычнага музея, — падумаў Славін, — напэўна грошы захоўваліся ў ім».

Ён не памыліўся. У правай тумбе былі высунуты дзве бакавых скрыні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x