Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Хто з вашых работнікаў бачыў Гілера ў твар?
— Хто? Напэўна дзяжурная па паверсе. — Адміністратар зірнула на картку і дадала: — Ён жыў на трэцім паверсе, прайдзіце туды, дзяжурная там.
Падрэзаў падняўся на трэці паверх і адразу ўбачыў дзяжурную. Яна сядзела за невялікім пісьмовым сталом і, надзеўшы акуляры, чытала нейкую патрапаную кнігу. Падрэзаў прывітаўся і сказаў:
— Я — з міліцыі. Мяне да вас адміністратар паслала. У трыццаць чацвёртым нумары жыў Гілер. Ён сёння выпісаўся з гасцініцы.
— У трыццаць чацвёртым? Так, адзін з жыхароў сёння перад абедам сапраўды выпісаўся. — Яна зазірнула ў журнал, што ляжаў пад кнігай, і сказала: — Яго прозвішча Гілер Я. С.
— Вы памятаеце яго?
— Так, вядома.
— Раскажыце, як ён выглядае.
Жанчына зняла акуляры, не спяшаючыся, падрабязна апісала знешнасць былога жыхара. Прыметы супадалі. Падрэзаў спытаў:
— У яго рэчы былі з сабой?
— Хто яго ведае. Але чамадан вялікі, відаць цяжкі, ён панёс.
— Якога колеру чамадан?
— Ён у шэрым чахле быў, так што я не бачыла, якога ён колеру.
— Што яшчэ ў руках у яго было?
— Больш нічога. Ён чамадан уніз па лесвіцы ледзь панёс.
— Колькі дзён ён тут жыў?
Дзяжурная зноў зазірнула ў свой журнал:
— Чатыры дні.
— Прыходзіў хто-небудзь да яго ў нумар?
— На маім дзяжурстве не.
Падрэзаў падзякаваў дзяжурнай і ледзь не бягом кінуўся ўніз. Ён спяшаўся на вакзал, а ў галаве ўзнікалі пытанні: «Чаму архібіскуп сказаў, што Гілер пражывае ў Маскве? Што гэта, спроба адвесці нас у бок? А можа, Гілер яму зманіў? Але ў той жа час Ротмістраў сказаў, што Гілер пражываў у гасцініцы. Добра, гэта высветлю пазней. Цяпер галоўнае ўдакладніць, ці з’ехаў Гілер з Мінска».
На вакзале ля акенца даведачнай тоўпілася шмат людзей, і Падрэзаў адразу ж пачаў шукаць міліцыянера. Але ў зале яго не было. Аляксей Станіслававіч выйшаў на перон і ўбачыў сяржанта і старшыну. Падрэзаў падышоў і лёгенька крануў за рукаў старшыну:
— Таварыш старшына, можна вас на хвілінку?
Падрэзаў паказаў сваё пасведчанне і папрасіў:
— Як мага хутчэй высветліце, калі адышоў апошні цягнік на Кіеў і калі пойдзе бліжэйшы.
Старшына, гадоў трыццаці мужчына, казырнуў, сказаў «ёсць» і кінуўся да вакзала. Падрэзаў не спяшаючыся пайшоў следам.
Старшына вярнуўся хутка і далажыў:
— Апошні цягнік сёння на Кіеў пайшоў у дзевяць сорак сем. Наступны пойдзе ў сямнаццаць дваццаць.
— Дзякуй, — з радасцю сказаў маёр. — Колькі чалавек сёння ў вас дзяжурыць на пероне і ў будынку вакзала?
— Тры.
— Хто старшы?
— А вы, таварыш маёр, лепш звярніцеся да дзяжурнага. Уваход у аддзяленне з тарца будынка. Калі вам трэба каго-небудзь затрымаць, то ён можа выдзеліць яшчэ людзей.
Падрэзаў пайшоў уздоўж будынка да ўвахода ў аддзяленне. Да адыходу цягніка заставалася крыху больш за гадзіну, і часу яшчэ досыць, каб арганізаваць праверку пасажыраў.
У маленькім душным пакойчыку было трое: старшы лейтэнант з павязкай дзяжурнага на рукаве і двое ў цывільным, якія гулялі ў шашкі. Падрэзаў прадставіўся дзяжурнаму і расказаў пра мэту свайго прыходу. Таму, відавочна, было не ўпершыню аказваць дапамогу і дзейнічаць неадкладна. Ён дзелавіта зірнуў на гадзіннік:
— Шаснаццаць пятнаццаць. Цягнік будзе пададзены на пасадку праз паўгадзіны. Цяпер створым групу, вы праінструктуйце, і прыступім да пошуку. — Ён павярнуўся да тых, што гулялі ў шашкі: — Жучкоў, пакліч нашых міліцыянераў з перона.
Жучкоў — высокі малады хлопец — са шкадаваннем паглядзеў на дошку, дзе яго пазіцыя мела перавагу, і моўчкі выйшаў.
Праз некалькі мінут на лаўцы, з якой прыбралі шашкі, сядзела пяцёра: тры міліцыянеры і двое ў цывільным. Падрэзаў ужо зразумеў, што маладыя хлопцы ў цывільным — аператыўныя работнікі. Не трацячы часу, маёр расказаў пра прыкметы патрэбнага яму чалавека, а дзяжурны вызначыў, дзе павінен знаходзіцца кожны супрацоўнік. Калі людзі пайшлі, дзяжурны сказаў:
— А вам, таварыш маёр, я параіў бы стаць на пераходным мосце. Сярэдзіна цягніка якраз будзе пад ім, і вы зможаце з вышыні добра праглядаць увесь эшалон. І пасля затрымання маім хлопцам не прыйдзецца доўга вас шукаць.
— Ваша праўда. Дзякуй. Я пайшоў на мост.
Ён падняўся па драўляных прыступках на пераходны мост. Цягнік пададуць да першай платформы, дзе паступова збіраліся пасажыры.
Зверху сапраўды было добра відаць. Аляксей Станіслававіч адразу ж убачыў міліцыянераў. Ім было загадана знаходзіцца на пероне. Аднаму аператыўніку — у вакзале, другому — каля варот, праз якія частка пасажыраў праходзіла на перон.
Падрэзаў які раз у думках паўтараў прыкметы Гілера: высокі, валасы цёмна-русыя, апрануты ў светлыя штаны, светлую кашулю, белыя туфлі. Павінен мець пры сабе вялікі чамадан у шэрым чахле.
Вось і цягнік. Паравоз, падаючы частыя гудкі і моцна пыхкаючы дымам, павольна цягнуў за сабой састаў. Падрэзаў зрабіў некалькі крокаў у бок, каб не апынуцца ў клубах дыму. Як толькі састаў спыніўся, людзі кінуліся да вагонаў, каля якіх адразу ж утварылася таўханіна.
«Нездарма ж Гілер выпісаўся з гасцініцы сёння. Напэўна мае намер з’ехаць. Вось толькі куды? Калі ў Кіеў, то хутчэй за ўсё гэтым цягніком. Як бы толькі не празяваць яго ў гэтай таўханіне!» — неспакойна падумаў Падрэзаў і тут жа ўбачыў, што ўнізе ад моста, на якім ён стаяў, да вагонаў ішоў чалавек, па прыкметах падобны на Гілера. У правай руцэ ён трымаў вялікі чамадан у шэрым чахле. «Ён!» Да гэтага чалавека падышоў старшына міліцыі. Падрэзаў кінуўся ўніз. Калі апынуўся на платформе, зірнуў на гадзіннік: да адыходу цягніка заставалася сямнаццаць мінут. За гэты час яму трэба паспець праверыць чалавека. Падрэзаў зірнуў на затрыманага і зразумеў, што гэта Гілер, але на ўсякі выпадак спытаў:
— Ваша прозвішча?
— Гілер. Гілер Якаў Самойлавіч. А што такое? Чаму вы мяне затрымліваеце?
— Зараз даведаецеся, — адказаў Падрэзаў. — Пройдзем у аддзяленне, нам трэба з вамі пагаварыць.
— Але я ж спяшаюся на цягнік.
— Таму давайце хутчэй пойдзем, каб не губляць часу.
Да іх падышоў адзін з аператыўнікаў. Ён узяў чамадан, і ўсе разам накіраваліся да аддзялення. Падрэзаў неспакойна паглядзеў на гадзіннік. Заставалася пятнаццаць мінут.
У аддзяленні міліцыі маёр спытаў у Гілера:
— Што ў вас у чамадане?
— Розныя рэчы.
— Адкрыйце.
— Так, але я ж спазнюся на цягнік.
— Не цягніце час, Якаў Самойлавіч.
Гілер неахвотна адкрыў чамадан. Ён быў набіты жаночымі перламутравымі гумовымі боцікамі. Яны толькі ўваходзілі ў моду, і ў краме іх купіць было цяжка, затое на рынках спекулянты за іх бралі ўтрая даражэй.
— Навошта вам гэтулькі ботаў? — спытаў Падрэзаў.
— Мне трэба для. знаёмых, у мяне сваякоў шмат. мяне папрасілі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: