Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Надзюша, выклікай міліцыю, паведамі ў пасялковы савет! — і кінуўся праз дарогу. На аўтобусным прыпынку было чалавек дзесяць, з іх чацвёра мужчын. Прабягаючы міма, Купрэйчык крыкнуў: — Мужчыны, за мной! — І, не абарочваючыся, пабег далей.

Ён бачыў, што машына не змагла адразу развярнуцца. Вадзіцель пачаў даваць назад, гэтым і хацеў скарыстацца палкоўнік, але не паспеў. Машына развярнулася і, равучы маторам, ужо рухалася насустрач. З кабіны грукнуў стрэл, але свісту кулі Купрэйчык не пачуў: «Напэўна, у тых, хто за мной бяжыць, страляе». Ён не бачыў, што ніхто за ім не пабег. Людзі на прыпынку здранцвелі ад нечаканасці і моўчкі глядзелі на тое, што адбывалася. Купрэйчык не стаў кідацца напярэймы аўтамашыне. Ён разумеў, што бандыты яго проста раздушаць коламі ці расстраляюць ва ўпор. Ён зрабіў выгляд, што бяжыць да ашчадкасы. Але калі грузавік параўняўся з ім, Купрэйчык рэзка кінуўся да яго і, скарыстаўшы тое, што машына ехала не вельмі хутка, учапіўся рукамі ў задні борт і праз некалькі секунд быў ужо ў кузаве. Не марудзячы, адразу ж зваліўся і хутка падпоўз да кабіны, каб бандыты не заўважылі яго. Машына, набраўшы хуткасць, ужо неслася па вуліцах мястэчка, пакідаючы за сабой клубы пылу. Купрэйчык агледзеў кузаў. Кузаў быў зусім пусты, толькі некалькі трэсак скакалі па дошках. Палкоўнік быў не толькі бяззбройны, але і практычна безабаронны. Варта было любому са злачынцаў уважліва агледзець праз задняе шкло кузаў, як ён заўважыў бы Купрэйчыка. Палкоўнік прыпадняў галаву і вызірнуў па-над бортам. Машына ўжо выязджала з мястэчка. Купрэйчык не мог разабрацца, у які бок яны едуць. Прайшло яшчэ некалькі мінут, і надзеі Аляксея Васільевіча на тое, што каля выезду з мястэчка ён, магчыма, зможа ўбачыць пост ДАІ, зніклі. Злачынцы, відавочна, прадумалі свой маршрут добра і рухаліся па дарозе, на якой рэдка можна сустрэць міліцыю. Аляксей Васільевіч напружана думаў: «Доўга па дарозе яны, вядома, ехаць не будуць. Не ідыёты ж, каб даць магчымасць засекчы машыну і арганізаваць перахват. Напэўна дзе-небудзь кінуць грузавік ці звернуць у лес». Стараючыся не хвалявацца, ён прадумваў варыянты дзеянняў злачынцаў. «Было б нядрэнна, калі б яны вырашылі пад’ехаць да якой-небудзь чыгуначнай станцыі, дзе можна кінуць машыну і з’ехаць цягніком. Яны ж разумеюць, што вось-вось будзе абвешчаны іх вышук і тады кожны работнік міліцыі будзе шукаць гэту машыну».

Неўзабаве Купрэйчык заўважыў, што па баках дарогі замігацелі верхавіны дрэў. Прыціскаючыся да кабіны, ён, імкнучыся каб яго не заўважылі праз задняе шкло, вызірнуў: так і ёсць, машына, не змяншаючы хуткасці, неслася па лясной дарозе. Без грузу яе моцна трэсла, але за рулём, відавочна, знаходзіўся даволі спрактыкаваны вадзіцель. Ён не змяншаў газу і гнаў машыну на максімальнай хуткасці. У Купрэйчыка загарэлася надзея, што, магчыма, злачынцы едуць на сваю патаемную кватэру, а гэта значыць, што ён зможа іх высачыць, а затым выклікаць дапамогу. Але раптам грузавік рэзка скінуў хуткасць і павярнуў. Па кабіне пачалі хвастаць галіны дрэў. Улучыўшы момант, Купрэйчык вызірнуў наперад і заўважыў, што едуць яны па вузкай лясной сцяжынцы. «Гэта дарога да жылля не вядзе. Значыць, яны вырашылі схаваць машыну ў лесе. Але што ж яны будуць рабіць далей?»

Ён разумеў, калі грузавік спыніцца, знаходзіцца ў кузаве небяспечна. Хтонебудзь з рабаўнікоў, знаходзячыся на падножцы, зазірне ў кузаў — і канец. Тады ён вырашыў, як толькі грузавік пачне гасіць хуткасць, ён саскочыць праз задні борт і, схаваўшыся ў кустах, будзе працягваць сачыць за імі. Цяпер галоўнае вызначыць, калі машына пачне прытарможваць. Грузавік праехаў не менш за два кіламетры, перш чым Купрэйчык адчуў, што ён зменшыў хуткасць. Аляксей Васільевіч кінуўся да задняга борта і саскочыў на зямлю. Некаторы час ён, не выпускаючы з рук верхні край борта, працягваў бегчы за машынай. Ён хацеў пераканацца, што вадзіцель сапраўды тармозіць. Так, машына спынялася. Купрэйчык адпусціў борт і кінуўся направа да кустоў.

Машына стала, рухавік заглух, дзверцы кабіны адкрыліся, і тут Купрэй­чык пачуў вясёлы голас:

— Парадак! Усё прайшло, як я і казаў.

Аляксей Васільевіч па-пластунску перабраўся да наступнага куста і ўбачыў рабаўнікоў. Яны ўсе трое стаялі каля радыятара, і палкоўнік змог іх добра разгледзець. Адзін з іх — высокі, худы, у цёмнай кепцы — стаяў з абрэзам у руцэ. Другі — рудавалосы, з зарослым рудым шчаціннем тварам — трымаў брызентавую сумку. Трэці — у чорнай куртцы, абапёршыся рукой на радыятар, казаў:

— Зараз вы зразумелі, што нездарма мне даверыліся. Цэлая торба! Дзеля такіх грошай варта было на той свет трох баб адправіць. — Ён павярнуўся да таго, які трымаў сумку: — А ты, кораш, малайчына! Хутка супакоіў тую, якая выскачыла. Я ўжо думаў, што ёй каюк, сам жа дзве кулі ўсадзіў у яе, а яна, падла, жывучай аказалася і нават за намі выскачыць паспела. — Ён зрабіў некалькі крокаў і сеў на зямлю. Побач прымасціліся і абодва яго сябрукі. Ён нібы чакаў гэтага, таму што адразу ж прапанаваў:

— Ну што, давайце палічым, на колькі папрацавалі.

Яны раскрылі сумку і высыпалі проста на траву грошы. Іх было шмат, у пачках і асобнымі купюрамі. Злачынцы, схіліўшыся, пачалі лічыць. Купрэйчык ліхаманкава думаў, што можна зрабіць. «Калі пабегчы да дарогі, — думаў ён, — то магу не паспець назад, ды і дзе гарантыя, што я хутка наткнуся там на людзей? Не, трэба заставацца тут, магчыма, яны вырашаць ехаць на гэтай жа аўтамашыне. Тады я зноў ускочу ў кузаў». І Аляксей Васільевіч застаўся на месцы. Паступова, слухаючы гаворку рабаўнікоў, Купрэйчык змрачнеў. Аказалася, што яны адзін з адным пазнаёміліся зусім нядаўна і, што горш за ўсё, не ведалі нават прозвішчаў. Па ўсім было відаць, што верхаводам у іх быў той, які быў апрануты ў чорную куртку. Ён і гаварыў больш за ўсіх. Вось і цяпер ён сказаў:

— У нас з вамі маецца трыста сорак восем тысяч сто шаснаццаць рублёў. Робім так: мне — дзвесце тысяч, астатнія — вам напалову. Падыходзіць?

Партнёры маўчалі. Тады ён дадаў:

— Што прыціхлі? Ідэя ж мая, план — я распрацоўваў, ды і машыну здабыў таксама я. Таму і прапаную падзяліць сумленна. Калі згодны, то адразу ж пасля дзяльбы разыдземся кожны сваёй дарогай.

— Як той казаў, — прагаварыў рудавалосы, — разыдземся як у моры караблі. — Ён зірнуў на трэцяга. — Ты згодзен?

— Што нам спрачацца. Згодзен, дзяліце! — і ён, пакінуўшы абрэз на траве, прысунуўся бліжэй да грошай.

Купрэйчык разумеў, калі цяпер не пачаць дзейнічаць, злачынцы падзеляць паміж сабой грошы і разыдуцца. Шукай іх тады. Лічы, што дзяржаўныя грошы зніклі. Увагу Аляксея Васільевіча ўсё больш прыцягваў аднаствольны абрэз стрэльбы, што ляжаў на траве. «Мабыць, калі я выскачу, то паспею схапіць яго».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x