Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Аляксей Васільевіч сустрэўся з позіркам жонкі і зразумеў, што яны думаюць пра адно і тое ж. Надзея Лявонцьеўна ўсміхнулася і, жадаючы адцягнуць яго ад сумных думак, сказала:
— Лёша, ты ў адпачынку і павінен адпачываць.
— А я і адпачываю.
— Паглядзі, якая прыгажосць вакол! Колькі зеляніны! А пройдзе некалькі дзён, і мы з табой будзем купацца ў моры. — Надзея нечакана пляснула рукамі і паклікала дзяцей: — Дзеці, а хочаце я раскажу, як ваш любімы татачка мяне аднойчы абакраў? Уяўляеце, выкраў маю адзежу!
Вася і Лёша, усміхаючыся, недаверліва глядзелі то на бацьку, то на маці. Аляксей Васільевіч зрабіў сур’ёзны твар і сказаў:
— Сапраўды, быў такі выпадак. Я выкраў у мамы халацік і басаножкі. Але тут жа прызнаўся, і яна прабачыла мне. Так што майце на ўвазе, нашу маму, нават жартуючы падманваць нельга. Яна, па-першае, адразу ж пазнае, што кажуць няпраўду, а па-другое, можа адразу ж узяць у палон, як тады ўзяла мяне.
Па тварах дзяцей было відаць, што яны нічога не зразумелі з гутаркі бацькоў, і павярнуліся да акна.
Надзея Лявонцьеўна перасела да мужа і, нахіліўшыся да яго, прашаптала:
— Тваё шчасце, што з намі дзеці, не то я табе паказала б такі палон, што ты тут жа папрасіў бы прабачэння. — Яна паклала галаву яму на плячо і сказала: — Калі б ты ведаў, як мне добра!..
Ранкам цягнік прыбыў у Гродна, а да абеду Купрэйчыкі прыехалі ў вёску. Сыны адразу ж пабеглі з вясковымі хлапчукамі гуляць, а дарослыя засталіся за святочным сталом.
Было вырашана, што Надзея Лявонцьеўна і Аляксей Васільевіч з’едуць з вёскі на наступны дзень пасля сняданку. Але калі ранкам яны прыйшлі на раку і выкупаліся, зразумелі, што адарвацца ад гэтых месцаў цяжка. Надзя папрасіла:
— Давай пабудзем, Лёша, хоць бы некалькі гадзіначак. Час жа дазваляе.
Аляксею Васільевічу і самому не хацелася сыходзіць. Яны доўга боўталіся ў чыстай прыемнай вадзе і, нарэшце знясілеўшы, улегліся побач на сакавітай густой траве. Сонца ўжо стаяла высока і прыпякала ўсё мацней і мацней. Было ціха, над палямі панавалі цяпло і спакой. На душы было спакойна і добра. Надзея Лявонцьеўна паклала галаву на руку мужа і, нібы працягваючы гутарку, пачатую ўчора ў цягніку, спытала:
— А ты сапраўды памятаеш, як ты выкраў у мяне халат і басаножкі?
— Ты тады вырашыла ісці ў купальніку ў вёску, а я суправаджаў цябе па кустах?
— Так.
— Не, не памятаю.
— Лёшка, ты нахабнік! — адсунулася ад мужа Надзея Лявонцьеўна. — Як добра тут. Чаму б нам адпачынак не правесці тут?
— Калі захочаш, то на наступны год прыедзем сюды.
Надзея Лявонцьеўна памаўчала трохі, а затым, разважаючы над нечым, ціха сказала:
— Наўрад.
— Як гэта наўрад? Калі вырашым, то прыедзем. Возьмем вуды, навучу цябе рыбу лавіць.
— Мне здаецца, што нам, прынамсі мне, нельга будзе.
Аляксей Васільевіч адчуў, што жонка штосьці недагаворвае. Ён павярнуўся да яе і паглядзеў у вочы.
— Што такое, Надзюша?
Твар Надзеі Лявонцьеўны паружавеў. Яна прытулілася да мужа і ціха сказала:
— Мілы, у нас, напэўна, з’явіцца трэцяе дзіця.
— Вось што! — Аляксей Васільевіч сеў. — І ты маўчыш? Ну, маці, узрадавала ты мяне! — Вочы яго шчасліва блішчалі. — Ведаеш, калі будзе дзяўчынка, назавём яе Ленай.
— А калі хлопчык, — перабіла яго Надзея Лявонцьеўна, — Пятром.
— Згодзен. — Аляксей Васільевіч зноў лёг на мяккую траву і задумаўся. Ён успомніў Пятра Мачалава, гады вайны, калі амаль штодня яму, Купрэйчыку, камандзіру ўзвода разведкі, даводзілася рызыкаваць жыццём. «Хоць трэба было змагацца з ворагам дзеля сённяшняга дня!» — падумаў ён і нечакана спытаў:
— Надзюша, а ты памятаеш, як мы сустрэліся на паўстанку? Глядзі, як бывае ў жыцці: людзі могуць адзін аднаго шукаць гадамі, а сустрэцца зусім у нечаканым месцы.
— Я тады так разгубілася, што не магла разумна думаць. Калі дакранулася да цябе, вырашыла: хай мяне рэжуць на дробныя кавалачкі, а мужа свайго нікуды не адпушчу, нікому не аддам. Але асабліва мне цяжка было, калі фактычна сама цябе пагрузіла ў санітарны цягнік і не пазнала. а зразумела, што гэта быў ты, толькі тады, калі цягнік пайшоў. Ведаеш, пасля таго мне часта здавалася, што я трачу розум, асабліва калі ўяўляла сабе, што ў той момант тварылася ў цябе на душы.
— Нічога, мілая, усё ўжо мінула. Нам у жыцці пашанцавала: мы не страцілі адно аднаго, выжылі. Дзіўна, чым далей час аддзяляе мяне ад вайны, тым мацней становіцца жаданне ўбачыць тых, з кім побач ваяваў, перажыў цяжкасці.
Час падыходзіў да поўдня, калі яны спахапіліся. Вярнуліся ў хату. Пасля абеду пачалі збірацца ў дарогу. Цягнік з Гродна на Мінск ішоў позна ўвечары, і Купрэйчыкі не спяшаліся.
Дзеці адпускалі бацькоў без асаблівага смутку. Яны разумелі, што бацькам трэба ад’язджаць, а ў бабулі з дзядулем яны будуць жыць прывольна.
Да невялікага мястэчка, адкуль у Гродна ішоў рэйсавы аўтобус, Купрэйчыкаў везлі на калгасным грузавіку.
Аляксей Васільевіч хутка купіў білеты на аўтобус і, выціраючы з ілба пот, прапанаваў:
— Да адыходу аўтобуса яшчэ больш за гадзіну. Давай пойдзем у цянёк.
Яны прайшлі праз маленькую пыльную небрукаваную плошчу і прыселі проста на траву. Было горача і душна. На аўтобуснай станцыі людзей было мала, а вуліца, якая выходзіла на плошчу, і зусім пустая. Толькі кудлаты сабака, высалапіўшы язык, ляжаў у рэдкім цені каля дашчанага плота ды куры кешкаліся ў дарожным пыле. Міма Купрэйчыка павольна праехаў грузавік, нібы вадзіцель баяўся моцна напыліць. Аляксей Васільевіч кінуў на яго нудны погляд і здзіўлена падумаў: «Вось дзівакі, такая спякота, а яны ўтрох у кабіну забраліся». Машына павярнула ўлева і спынілася каля аднапавярховага будынка, дзе размяшчалася ашчадная каса. Людзі, якія ехалі ў машыне, увайшлі ў памяшканне, а Аляксей Васільевіч паглядзеў на жонку. Надзея Лявонцьеўна, абапёршыся на невялікі чамадан, глядзела ў іншы бок. Ён спытаў:
— Піць не хочаш?
— Вось калі б сцюдзёнай калодзежнай вадзіцы шкляначку, — летуценна адказала яна. — Давай падыдзем да крайняй хаты, бачыш, журавель у студні тырчыць? Папросім, каб далі напіцца.
Аляксей Васільевіч падняўся, дапамог устаць жонцы і ўзяў чамадан. Тым часам прычуліся рэзкія шчаўчкі. Купрэйчык падумаў: «Нібы стрэлы ў памяшканні». Яшчэ не ведаючы, што здарылася, ён трывожна паглядзеў у бок ашчадкасы. Адтуль выйшаў мужчына з сумкай і хуткім крокам накіраваўся да машыны. Тут жа з ашчадкасы выйшлі яшчэ двое мужчын і таксама рушылі да машыны. Першы мужчына ўжо сядзеў у кабіне і націскаў на стартар. У гэты момант з ашчадкасы выскачыла жанчына. Яна, трымаючыся за сцяну, крыкнула:
— Людзі, на дапамогу! Гэта бандыты, яны грошы забралі!
Адзін з мужчын павярнуўся і ўскінуў руку. Цішыню распароў рэзкі, аглушальны стрэл, і жанчына, схапіўшыся за грудзі, звалілася каля сцяны. Той, які страляў, кінуўся да машыны і, услед за сваім напарнікам, сеў у кабіну. Машына завуркатала і пачала разварочвацца. Купрэйчык выпусціў з рукі чамадан, зірнуў на жонку:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: