Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бачачы разгубленасць Гілера, Падрэзаў задаў яму галоўнае пытанне прама ў лоб:

— Якаў Самойлавіч, навошта вам спатрэбіліся грошы?

— Якія грошы?

— Якія вы ўзялі ў архібіскупа.

Інтуітыўна Падрэзаў адчуваў, што ён на правільным шляху, і ўпэўнена наступаў на Гілера:

— Ну, не цягніце час, я чакаю. Дзе яны?

— Вы, напэўна, маеце на ўвазе грошы, якія мне пазычыў паддзяк Барыс.

— Калі ён вам пазычыў?

— Заўчора, дакладней, у ноч на ўчарашні дзень.

Падрэзаву хацелася спытаць, якую суму яму пазычыў паддзяк, але, баючыся спудзіць Гілера, ён задаў іншае пытанне:

— Колькі ў вас засталося грошай ад той сумы?

— Усе трыццаць тысяч. Я на іх нічога не купляў.

— Дзе ўзяў грошы паддзяк?

— Ён сказаў, што грошы належаць патрыярхіі. Я іх абяцаў праз два тыдні вярнуць.

— Пры якіх акалічнасцях ён вам даў грошы?

— Мы выпілі трохі, і калі я бліжэй пазнаёміўся з паддзякам, то расказаў яму, што можна зарабіць, але для гэтага патрэбны грошы. Ён завёў мяне ў спальню і дастаў са скрыні стала трыццаць тысяч.

— Вы забыліся ўдакладніць, дзе гэта адбывалася.

— Гэта было ў кватэры даўняга майго знаёмага Ротмістрава. Ён цяпер шышка — архібіскуп.

Падрэзаў узяў у Гілера білет і працягнуў яго дзяжурнаму:

— Папрасіце ў касе, калі можна, хай выплацяць за яго грошы. — І павярнуўся да Гілера: — Ну, дзе гэтыя трыццаць тысяч?

— У ботах, — кіўнуў той галавой на чамадан. — Я іх туды схаваў ад граху далей.

— Якога граху?

— Ну, каб не выкралі. Ведаеце, на цягніках розныя людзі ездзяць.

— Гэта, вядома, вам відней, — сказаў Падрэзаў, а сам пацягнуўся да тэлефона і папрасіў дзяжурнага па ўпраўленні выслаць за ім машыну, а заадно патэлефанаваў і Славіну, прапануючы яму прыехаць туды. Пасля гэтага маёр падзякаваў сваім калегам за дапамогу і прапанаваў Гілеру:

— Зачыняйце чамадан, бярыце яго і паедзем ва ўпраўленне міліцыі. Там будзем разбірацца.

Гілер цяжка ўздыхнуў і ледзь чутна прамармытаў:

— Ведаеце, як надакучыў мне гэты АБХСС?

— Гэта чаму ж? — усміхнуўся Падрэзаў, дакараючы сябе, што, спяшаючыся, ён так і не прадставіўся Гілеру.

Падрэзаў не стаў больш задаваць пытанняў, бо справядліва меркаваў, што адно з іх можа аказацца лішнім і сапсаваць усю справу.

Да канца дня ўсё высветлілася. Выявілася, што Гілер — вопытны спеку­лянт, раней тройчы асуджаны.

Прыбыўшы ў Мінск, ён адшукаў Ротмістрава, з якім быў знаёмы яшчэ да вайны. Праз Ротмістрава пазнаёміўся з паддзякам Лацюком. Той праз сваіх знаёмых дапамог яму ў крамах купіць пяцьдзясят пар перламутравых ботаў, якія Гілер хацеў па спекулятыўных цэнах прадаць ва Украіне. Калі Лацюк і Гілер ізноў сустрэліся ў Ротмістрава, добранька выпілі, Гілер змог угаварыць паддзяка пазычыць яму трыццаць тысяч рублёў, за якія паабяцаў аддаць сорак пяць. Паддзяк, ведаючы, што ў стале ў архібіскупа ляжаць сто трыццаць тысяч, дамовіўся з Гілерам, што ён верне грошы не пазней чым праз два тыдні, і даў яму трыццаць тысяч. Ужо занадта прывабнай была думка атрымаць за паслугу пятнаццаць тысяч рублёў. Вядома, пра гэта Лацюк адразу Ротмістраву не сказаў, але калі пакінутыя грошы зніклі са стала, ён, лічачы злодзеем Гілера, упаў на калені перад архібіскупам і прызнаўся ў сваім граху.

Ротмістраў жа не хацеў, каб пра гэты ганебны выпадак даведаліся, і загадаў паддзяку маўчаць.

Ротмістраву і Лацюку, запрошаным у міліцыю, нічога не заставалася, як расказаць усю праўду. Якое ж было здзіўленне архібіскупа, калі ён даведаўся, чым сапраўды займаецца Гілер і дзе ён жыве.

Ён дастаў з бумажніка аркушык паперы, на якім быў напісаны маскоўскі адрас Гілера, і працягнуў яго Славіну:

— Вось, паглядзіце адрас, ён напісаў яго сам.

Славін спытаў у Гілера:

— Як гэта разумець?

Той ухмыльнуўся:

— Як ёсць. Не мог жа я назваць свой сапраўдны адрас.

Славін ізноў звярнуўся да Ротмістрава:

— Адкуль вам было вядома, што Гілер пражываў у гасцініцы?

— Калі ён даставаў з кішэні грабянец, то выпадкова ўпусціў нейкую паперку. Я падняў яе і ўбачыў, што гэта квітанцыя гасцініцы. Значэння асаблівага не надаў гэтаму і аддаў квітанцыю яму.

Славін і Падрэзаў вырашылі матэрыялы на Гілера перадаць у АБХСС і працягваць вышук Чорта.

Купрэйчык быў у адпачынку, і яны далажылі аб усім яго намесніку. Той пагадзіўся з іх прапановай і спытаў у Славіна:

— Дзе можа быць цяпер Чорт?

— У Г агры.

— Дзе-дзе?

— На Чорным моры, у Г агры.

Намеснік начальніка крымінальнага вышуку горада, пажылы палкоўнік, усміхнуўся:

— І вы, вядома, хочаце туды паехаць?

— Так, сапраўды. — І каб у палкоўніка не было сумненняў, Славін растлумачыў: — Я знайшоў дзяўчыну, якую Чорт запрашаў паехаць з ім. Але яе не адпусцілі з работы, бо адпачынак па графіку ў кастрычніку.

— Як жа вы яго там знойдзеце?

— Гагра не надта вялікі горад, фатаграфія яго ў мяне ёсць, прыкметы ведаю. Думаю, што разам з мясцовымі таварышамі мы знойдзем яго хутка.

— Ну што ж, дзейнічайце, але толькі вы адзін. Падрэзаву прыйдзецца заняцца раскрыццём забойства, якое здзейснена сёння раніцай.

50 Купрэйчык

— А ну, соня, уставай! Хопіць спаць! — Вясёлы голас жонкі Аляксей пачуў над вухам нечакана і здрыгануўся, але вочы не адкрыў. «Хай думае, што сплю». Надзея нахілілася да яго твару. І тут Аляксей нечакана падхапіў яе і закінуў на ложак.

— Ага, папалася! — абняў ён яе. — Будзеш ведаць, як прыставаць да мужа, калі ён у адпачынку.

— Ой, Лёшка, пусці! А то дзяцей на дапамогу паклічу, — смяялася Надзя, спрабуючы вырвацца. Але гэта ёй не ўдалося, і яна гучна паклікала: — Дзеці, на дапамогу!

У суседнім пакоі пачуўся шум, і праз хвіліну ў спальню ўварваўся трохгадовы хлапчук у доўгай начной кашулі. Ён выдаў баявы кліч і кінуўся да ложка. Бацька падхапіў яго, і хлопчык апынуўся паміж бацькамі. У пакой зазірнуў Вася. Нядаўна яму споўнілася восем гадоў, і ён імкнуўся паводзіць сябе стала, але, убачыўшы вясёлую валтузню, не стрымаўся і кінуўся на ложак. Неўзабаве ў кватэры чуўся вясёлы дзіцячы віск і рогат дарослых. Надзя спрабавала разам з дзецьмі адолець мужа, але зрабіць гэта было цяжка. Аляксей лёгка расправіўся з імі, і неўзабаве жонка і дзеці прызналі сябе «пераможанымі».

— Ну, хопіць, дзеці, — сказала Надзя, — пайшлі, хай бацька ўстае. Сёння ў нас далёкае падарожжа.

Дзеці ўжо даўно чакалі гэтага дня. Сёння бацькі павінны адвезці іх на далёкую Гродзеншчыну да дзядулі і бабулі. Вася ўжо бываў у іх, а Лёша ехаў упершыню. Надзея Лявонцьеўна і Аляксей Васільевіч падчас адпачынку вырашылі з’ездзіць у санаторый. Дзеці на гэты час заставаліся ў вёсцы.

Дзень у клапатлівай мітусні прайшоў хутка, а ўвечары ўся сям’я ўжо ехала ў цягніку. Дзеці прыліплі насамі да шкла, разглядаючы новы, незнаёмы ім пейзаж. Прымоўклі і бацькі. Яны сядзелі за невялікім столікам насупраць адно аднаго і глядзелі ў акно. У памяці Аляксея Васільевіча ўскалыхнуліся трывожныя дні чэрвеня сорак першага, калі ў дзень іх вяселля прыйшло вялікае гора — вайна. Многае адбылося за гэты час. Яны з жонкай прайшлі ўсю вайну і засталіся жывыя. Затое яго бацькі так і не дачакаліся светлага дня перамогі. Бацька і яшчэ сем старых, схопленыя фашыстамі як заложнікі, былі расстраляныя, а ў канцы сорак трэцяга ад запалення лёгкіх памерла і маці. Суцяшэннем Аляксею Васільевічу было тое, што засталіся жывыя бацькі Надзеі Лявонцьеўны, да якіх яны і везлі дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x