Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Купрэйчык разумеў, што гэты крок паставіць яго ў найскладанейшае становішча. Абрэз быў зроблены з аднаствольнай паляўнічай стрэльбы, а гэта значыць, што ў ім толькі адзін патрон. А ў іншых двух злачынцаў — пісталеты. Сілы відавочна няроўныя. Але хіба мог ён, палкоўнік міліцыі, які быў разведчыкам, які неаднойчы глядзеў смерці ў твар, дапусціць, каб злачынцы, якія забілі людзей, вось цяпер, на яго вачах, падзялілі паміж сабой грошы, што належаць дзяржаве, і спакойна сышлі?

Купрэйчык, ускочыўшы на ногі, кінуўся да абрэза. Схапіў яго і гучна крыкнуў:

— Ні з месца! Рукі ўгару!

51 Капітан міліцыі Славін

Славін упершыню ўбачыў мора. Велізарнае, ласкавае, цёплае. Яно вабіла да сябе, вабіла разгарачанае сонцам цела. Безліч галасоў адпачываючых змешваліся з крыкам чаек, шумам набягаючых на пясчаную водмель хваль. Спакой і пачуццё ціхамірнасці ахапілі Уладзіміра Міхайлавіча.

Ён стаяў каля каменнай балюстрады і не мог адарваць вачэй ад сіні, якая раскрылася перад ім. Так, Славін упершыню бачыў мора і цяпер думаў, што ён такім сабе яго і ўяўляў, употай не раз марыў пра сустрэчу з ім. І вось гэта сустрэча адбылася, але злучана яна была з працай, і Уладзімір Міхайлавіч прымусіў сябе адарваць вочы ад хвалі, што набегла на пясок, і паглядзець туды, дзе праз невялікую плошчу віднеўся двухпавярховы будынак, каля якога стаялі дзве міліцэйскія машыны. Там размяшчаўся аддзел міліцыі. Славін усміхнуўся загарэламу, зусім голенькаму малому, які стаяў недалёка ад яго, і накіраваўся да міліцыі.

Пасля яркага сонца ўсярэдзіне памяшкання было змрочна. У невялікім пакоі знаходзіліся тры работнікі міліцыі і двое цывільных — малады і пажылы мужчыны. Яны абодва былі апрануты ў чорныя гарнітуры. Гутарка ішла на павышаных тонах. Але пра што спрэчка, Славін зразумець не мог, ён не ведаў грузінскай мовы. Уладзімір Міхайлавіч збянтэжана спыніўся каля дзвярэй, чакаючы, пакуль старшы лейтэнант з чырвонай павязкай дзяжурнага на рука­ве зверне на яго ўвагу.

Славін адчуў, што да яго пляча нехта лёгка дакрануўся і адразу ж пачуў, як хтосьці па-руску ветліва сказаў:

— Дазвольце, калі ласка.

Уладзімір Міхайлавіч зразумеў, што ён стаіць у праходзе, і паспешна зрабіў крок у бок. Міма яго прайшоў мужчына, апрануты ў светлую кашулю з кароткімі рукавамі. Ён падышоў да дзяжурнага і спытаў:

— Дзе матэрыял для мяне?

Старшы лейтэнант, не перастаючы штосьці тлумачыць наведвальнікам, дастаў з высоўнай скрыні тоненькую папку і працягнуў яе.

— Двух мужчын абакралі ў санаторыі. Начальнік тэлефанаваў, сказаў, што хутка будзе. — Ён працягнуў вялікі журнал. — Распішыся, што атрымаў.

Мужчына ў светлай кашулі павярнуўся да Славіна тварам, і Уладзімір Міхайлавіч ледзь не ўскрыкнуў. Перад ім стаяў Антон Крайнюк. Баявы сябар і таварыш, з якім яны разам ваявалі ў адным партызанскім атрадзе, а затым служылі ў аддзеле па барацьбе з бандытызмам. Яны рассталіся ў сорак пятым, калі паранены ў адной з баявых аперацый Крайнюк патрапіў у шпіталь, а Славін з’ехаў на вучобу ў афіцэрскую школу. Час, адлегласць, бурныя пасляваенныя гады разлучылі былых сяброў. І вось Славін бачыў жывога і цэлага Крайнюка перад сабой. «Апрануты ў цывільнае, — думаў Уладзімір Міхайлавіч, разглядаючы Крайнюка, — матэрыял пра крадзеж атрымлівае. Значыць, гэтак жа як і я, у крымінальным вышуку працуе». Крайнюк, не зважаючы на гучную гутарку, пачаў гартаць паперы, якія знаходзіліся ў папцы. Паступова карціна спрэчкі станавілася зразумелай і для Славіна. Атрымлівалася, што спрачаўся са старшым лейтэнантам толькі малады мужчына. Другі, старэйшы, хутчэй за ўсё знаходзіўся ў міліцыі па іншым пытанні і з цікавасцю слухаў гучную тэмпераментную гутарку. Славін жа працягваў глядзець на Крайнюка. «Як Антон змяніўся за гэтыя гады! Цікава, ці пазнае ён мяне?»

Крайнюк нарэшце адарваўся ад папер, зірнуў на маладога хлопца і звярнуўся да дзяжурнага:

— Паслухай, Джэмал, пра што вы спрачаецеся?

— Ды ты паглядзі на гэтага чалавека! — абурана загаварыў старшы лей­тэнант. — Ці бачыш, учора ён, каб пачаставаць сваіх сяброў шашлыком, узяў у нейкай атары барана. А сёння прыйшоў і патрабуе, каб мы знайшлі яму гаспадара атары. Ён, разумееш, хоча заплаціць за барана. А дзе я яму знайду гэтага гаспадара, калі ён нават не памятае, у якім месцы забраў гэтага чортавага барана. Быў п’яны! Таксама мне тлумачэнне. Калі я пяць літраў вып’ю, я ўсё адно не забываю, дзе знаходжуся, і на чужых бараноў не кваплюся. А ён і сёння падвыпіўшы. Прыйшоў у міліцыю і лае нас, што мы дрэнна працуем, не ведаем, у каго з жыхароў, а можа быць, у якім-небудзь калгасе Абхазіі барана ў атары нестае. Прыстаў да мяне, лаецца. Абражае.

— Як абражае?

— Кажа, што я таксама з той атары.

Крайнюк усміхнуўся:

— Што, пазнаў?

— Ды ты што? — ускіпеў і без таго гарачы старшы лейтэнант. — Я табе што, баран?

— Не кіпяціся, Джэмал, я ж пажартаваў, — усміхнуўся Крайнюк і звярнуўся да маладога мужчыны: — Ідзіце, дарагі, дахаты. Прыйдзіце ў сябе, супакойцеся і пачынайце шукаць гаспадара атары, з якой вы пазычылі барана.

Малады мужчына безнадзейна махнуў рукой, павярнуўся і, накіроўваючыся да дзвярэй, па-руску сказаў:

— Не хочуць зразумець сумленнага чалавека, а яшчэ міліцыя.

Калі ён падыходзіў да дзвярэй, Славін улавіў пах спіртнога і падумаў: «Трэба ж, у такую спякоту піць!»

Капітан перавёў погляд на Крайнюка і ледзь не разрагатаўся. Антон, выпусціўшы з рук папку і шырока расплюшчыўшы вочы, глядзеў на яго. Славін усміхнуўся:

— Што так глядзіце на мяне, таварыш Крайнюк?

— Валодзя? Славін!

Крайнюк кінуўся да Славіна, і яны моцна абняліся. У дзяжурцы стала ціха. Усе са здзіўленнем глядзелі на гэту сцэну.

— Славін, чорт, сябрук ты мой! — гаварыў Крайнюк, сціскаючы ў жалезных цісках свайго баявога таварыша. — Пойдзем да мяне ў кабінет, пагаворым.

Яны выйшлі ў калідор, а насустрач ім — падпалкоўнік міліцыі. Ён вёў пад руку таго ж маладога чалавека, які зусім нядаўна патрабаваў ад дзяжурнага знайсці гаспадара выкрадзенага ім напярэдадні барана.

Крайнюк паціху сказаў:

— Глядзі, Валодзя, начальнік аддзела злавіў зладзюжку. — І, не вытрымаўшы, спытаў у падпалкоўніка: — Навошта вы яго, Барыс Мелітонавіч, затрымалі?

— Ледзь на мяне не наехаў. Паглядзі на яго, п’яны, ледзь на нагах стаіць, а за руль машыны сеў.

Мужчына здзіўлена паглядзеў на Крайнюка і абурана прагаварыў:

— Не разумею, што робіцца. Я ж сам прыехаў у міліцыю, а мяне затрымліваюць. Бачыш, што атрымліваецца: калі я звярнуўся ў міліцыю — мяне прагналі, калі сышоў з міліцыі — мяне туды назад сілай цягнуць. Што дзеецца! Каму скардзіцца?

Смеючыся, Славін і Крайнюк падняліся на другі паверх і неўзабаве былі ў невялікім кабінеце. Сябры, перабіваючы адзін аднаго, пачалі ўспамінаць сваё партызанскае жыццё. Славін даведаўся, што Крайнюк, пасля таго як вылечыўся, у сорак шостым годзе паступіў у афіцэрскую школу міліцыі. А калі скончыў вучобу, кіраўніцтва, ведаючы, што ў Антона няважнае здароўе, накіравала яго працаваць у Абхазію. У Антона нават слёзы радасці на вачах з’явіліся, калі ён даведаўся, што Таццяна Андрэеўна і яе дзеці засталіся жывыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x