Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, трэба будзе пазней папацець. — Старшы лейтэнант павярнуўся да следчага і спытаў: — Ванін, цяпер будзем адкатваць рукі жыхарам кватэры ці пазней?

Следчы, відавочна, пакутаваў на задышку, таму, перш чым адказаць, адкінуўся на спінку крэсла, некалькі разоў глынуў паветра і ціха сказаў:

— Я думаю, што гэта трэба зрабіць тут. Мне ўсё адно давядзецца ўсіх дапытваць, так што час ёсць. — Ён павярнуўся да Славіна: — Як ты лічыш, Уладзімір Міхайлавіч?

— Чаго ж цягнуць, давайце цяпер.

Архібіскуп, яго хатняя прыслужніца і панятыя — сярэдніх гадоў жанчына і пажылы мужчына — няўцямна пераглянуліся. Для іх словы «адкатваць рукі» былі незразумелыя, і Славін, бачачы гэта, растлумачыў:

— Нам трэба зрабіць адбіткі рук усіх жыхароў кватэры. Гэта неабходна для таго, каб вызначыць сляды, пакінутыя імі на высоўных скрынях, дзе ляжалі грошы.

Архібіскуп паспешна заківаў галавой:

— Так, так, калі ласка.

Славін разумеў, што час губляць нельга. Ён не стаў чакаць, пакуль скончаць складаць пратакол агляду месца здарэння, пакуль закончацца допыты і праца эксперта, выклікаў з кватэры Падрэзава. Проста ў двары дамовіліся, што Падрэзаў бярэ на сябе праверку Гілера, а Славін — Чорта, і разышліся.

Уладзімір Міхайлавіч адразу ж паехаў да сябе ў аддзел. Патэлефанаваў дамоў. Пачуўшы вясёлы голас жонкі, спытаў:

— Чым займаецеся, сямейнікі?

— Чакаем частку сямейства.

— Абед гатовы?

— Зразумела.

— Абедайце без мяне.

— Здарылася штосьці? — занепакоілася Рыта.

Уладзімір Міхайлавіч растлумачыў прычыну затрымкі, паклаў трубку і адразу ж запрасіў да сябе оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Пятрова.

Славін даручыў Пятрову адшукаць і даставіць у аддзел Чорта, а сам патэлефанаваў Купрэйчыку. Палкоўнік ужо быў у сваім кабінеце. Выслухаўшы Славіна, сказаў:

— Спадзяюся, што з гэтым крадзяжом разбярэшся хутка. Я збіраюся ў адпачынак, так што пажадай мне добрага адпачынку. І яшчэ. Я да цябе накіроўваю папаўненне — выпускніка спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Ён хутка будзе ў цябе. Далажы, прадстаў яго і ўводзь хлопца ў курс справы.

— Добра, будзе зроблена.

Купрэйчык памаўчаў трохі, нібы разважаючы пра штосьці, а затым нейкім надтрэснутым, незвычайным голасам спытаў:

— А чаму ты не цікавішся, каго мы табе даём?

— Ці не ўсё роўна? Я ж не ведаю выпускнікоў.

— Памыляешся, дарагі, — Купрэйчык вычакаў трохі. — Да цябе накіраваны лейтэнант Іван Пятровіч Мачалаў.

— Што?! — Славін падскочыў на крэсле. — Няўжо Ваня? Ужо скончыў школу?

— А хто ж, вядома, ён! Як бачыш, скончыў. Хлопец стаў на месца бацькі, як і абяцаў.

Славін паклаў на апарат трубку і стаў усхвалявана хадзіць па кабінеце. Навіна, якую толькі што паведаміў яму Купрэйчык, ускалыхнула ў памяці ўсё, што было звязана з Мачалавым. «Вось і сын Пятра Пятровіча вырас. Ваня аказаўся настойлівым хлопцам. І вось ён — афіцэр міліцыі. Колькі гадоў я яго не бачыў? Ці пазнаю? — падумаў Славін. — Як там Таццяна Андрэеўна? Зараз, калі вярнуўся Ваня, ёй будзе лягчэй». Уладзімір Міхайлавіч успомніў, калі ён з Рытай апошні раз быў у Мачалавай. Таццяна Андрэеўна толькі акрыяла пасля хваробы. Зноў з галавой акунулася ў працу, ды і хатнія справы адымалі нямала сіл і часу. І Купрэйчык з жонкай часта наведвалі Таццяну Андрэеўну і падтрымлівалі як маглі.

З задуменнасці Славіна вывеў нягучны стук у дзверы. У кабінет увайшоў высокі, шыракаплечы, чарнавокі лейтэнант. Ён прыклаў руку да фуражкі:

— Таварыш капітан, лейтэнант міліцыі Мачалаў прыбыў для праходжання службы.

49 Маёр Падрэзаў

Падрэзаў шукаў Гілера. Ён патэлефанаваў ва ўсе гасцініцы, і ў «Беларусі» яму сказалі, што Гілер Якаў Самойлавіч сапраўды пражываў у гэтай гасцініцы і дзве гадзіны назад выпісаўся. Падрэзаў адразу ж паехаў да Ротмістрава. Той быў дома, і калі адчыніў дзверы, перад маёрам паўстаў бедна і нядбайна апрануты чалавек. Падрэзаў адразу нават не пазнаў у ім пацярпелага. Але Ротмістраў збянтэжана прамовіў:

— Выбачайце мяне за такі ўбор, я займаюся хатнімі справамі.

Маёр, праходзячы міма дзвярэй, што вялі ў кухню, убачыў там на падлозе розныя прылады, кавалкі фанеры і жалеза. Гаспадар паспешна прычыніў дзверы і запрасіў Падрэзава ў пакой. Тут было ўтульна і прахалодна. Пасля гарачай, сонечнай вуліцы Падрэзаў з палёгкай уздыхнуў, сеў і адразу ж прыступіў да справы:

— Я хачу ў вас удакладніць сёе-тое адносна Гілера. Вы не ведаеце, калі ён з’ехаў?

— Учора.

— Куды?

— Казаў, што дахаты, у Маскву.

— Як ён выглядае?

Ротмістраў, запінаючыся, пачаў абмалёўваць свайго знаёмага:

— Яму сорак пяць ці сорак шэсць гадоў. высокі. чалавек сярэдняй паўнаты і. жанаты. у яго двое дзяцей.

— Якія ў яго валасы?

— Цёмна-русыя.

— Вочы?

— Блакітныя.

— Як апрануты?

— Белыя паўбоцікі, светлыя штаны.

— Кашуля?

— Светлая такая. у палосачку. з кішэнню.

— Які ў яго твар?

— Круглы, поўны.

— Ясна. А вы сапраўды ведаеце, што ён учора з’ехаў? Можа, я яшчэ змагу заспець яго тут?

— Не-не. Ён сапраўды ўчора з’ехаў. Я нават білет на цягнік у яго бачыў.

«Штосьці тут не так, — думаў маёр, — Ротмістраў не хоча казаць пра Гілера. Чаму?»

— Вы ўпэўнены, што Гілер не можа мець дачынення да крадзяжу?

— О, вядома! Я гэта цвёрда ведаю і не хачу, каб яго нават дапытвалі.

— Таму вы не хочаце, каб мы з ім сустрэліся як з падазраваемым?

— Сапраўды так.

— Ну, што ж, — Падрэзаў падняўся, — гэта ваша справа. Але мне незразумела адно. Вы сказалі, што ён з’ехаў учора, і нават бачылі ў яго на ўчарашняе чысло білет на цягнік. Як жа тады зразумець, што ён выпісаўся з гасцініцы «Беларусь» некалькі гадзін назад?

— Сёння?

— Вядома.

— Дзіўна. а вы не памыляецеся?

— Хіба толькі ў тым выпадку, калі ў гасцініцы «Беларусь» пражываў яшчэ адзін Гілер Якаў Самойлавіч.

Архібіскуп быў відавочна збянтэжаны, але Падрэзаў не стаў больш затрымлівацца. На вуліцы, здавалася, стала яшчэ больш горача. Аляксей Станіслававіч не змог мінуць кіёска з газіраванай вадой. Залпам выпіў дзве шклянкі халоднай вады і пашыбаваў у бок гасцініцы. Прадаўшчыца газіроўкі кінула дзве аднакапеечныя манеты ў адкрыты слоік з-пад манпансье, незадаволена прабурчала: «Піць хоча, а на сіроп грошай шкадуе. Яму лепш дзве шклянкі чыстай вады, чым адну з сіропам». Яна пазяхнула і абярнулася ў бок кінатэатра «Першы», адкуль неўзабаве павінны былі з’явіцца гледачы, якія, вядома, адразу ж акружаць каляску з газіраванай вадой.

А Падрэзаў хутка крочыў па вуліцы імя Валадарскага. У гасцініцы ён адра­зу ж звярнуўся да адміністратара. Прадставіўся і папрасіў паказаць яму картку, запоўненую Гілерам. Праз некалькі хвілін ён трымаў у руках гэту картку і здзіўлена ўзіраўся ў напісанае, дзе гаварылася, што Гілер Якаў Самойлавіч прыехаў у Мінск з Кіева, дзе і пражывае. Маёр хутка запісаў яго адрас, нумар пашпарта, дзе, кім і калі ён быў выдадзены, спытаў у адміністратара:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x