Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Наперад, хлопцы!
Усё адбылося імгненна, і таму абышлося без стрэлаў. Купрэйчык, Падрэзаў і Новікаў дружна наваліліся на невядомага. Выцягнулі яго са стога. Славін праверыў аўтамат — на ўзводзе. Нічога не пытаючы ў затрыманага, звязалі яму рукі, і Купрэйчык сказаў, звяртаючыся да невядомага:
— Мы работнікі міліцыі, выходзьце з намі.
Але Славін успомніў пра ліхтарык і, папрасіўшы пачакаць, нырнуў у разбураную нару. Прыйшлося перакінуць гару сена, пакуль знайшоўся ліхтарык, а заадно невялікі рэчмяшок, які падчас сутычкі заштурхнулі глыбока ў сена,
Славін вылез і, падсвечваючы сабе ліхтарыкам, развязаў мяшок. Там былі пачкі грошай. Іх было шмат, лічыць не сталі. Да другога аддзялення міліцыі было бліжэй, і яны накіраваліся туды.
Ужо было светла, калі яны прыйшлі ў аддзяленне. Затрыманага і рэчмяшок з грашыма здалі дзяжурнаму. Купрэйчык, паабяцаўшы стэлефанавацца пазней, разам з Новікавым пайшоў. Падрэзаў тут жа сеў за стол і пачаў пісаць рапарт Гарчакову пра выкананне задання.
Сэрца Гарчакова нібы чула, што яму трэба быць на рабоце крыху раней. У аддзяленні ён з’явіўся роўна ў сем. Павіншаваў падначаленых з паспяховым выкананнем задання і загадаў дзяжурнаму прывесці затрыманага да яго ў кабінет. Неўзабаве высветлілася, што невядомы збег з месцаў пазбаўлення волі, рабаваў людзей і забіў траіх чалавек, якія везлі саўгасныя грошы.
Гарчакоў дазволіў Падрэзаву і Славіну пайсці дамоў адпачыць. Але не паспеў Славін спусціцца з ганка, як яго паклікаў дзяжурны, які выскачыў услед за ім на ганак:
— Славін, да тэлефона!
«Напэўна, мама хвалюецца, што дамоў не прыйшоў», — падумаў Уладзімір, лёгка ўзбягаючы на ганак. Але калі ўзяў трубку, пачуў незнаёмы жаночы голас:
— Таварыш Славін?
— Так, я.
— Гэта тэлефануе Астахава. Сёння ўначы да мяне прыходзіў Жора. Ён хацеў у мяне пераначаваць, але я сказала, што ў мяне начуе мама, і не пусціла яго ў кватэру. Ён сказаў, што прыйдзе да мяне заўтра пасля абеду, і папярэдзіў, каб я была гатовая пайсці з ім за пакупкамі.
— Ён быў адзін?
— Так.
— Добра, чакайце мяне, я зараз да вас прыйду.
Уладзімір паклаў трубку на апарат і накіраваўся да начальніка. Сцісла далажыў яму пра званок. Г арчакоў спытаў:
— Што прапануеш рабіць?
— Жора з’явіўся ў горадзе, нам трэба неадкладна арганізаваць дзяжурства ўсіх хлопцаў і дзяўчат, якія ведаюць яго ў твар, у месцах, дзе ён можа з’явіцца. Ну, а я павінен, не губляючы час, сустрэцца з Астахавай. Яна чакае мяне дома. Трэба падрыхтаваць яе да сустрэчы і праінструктаваць, як паводзіць сябе з ім.
— Ты пойдзеш адзін?
— Так.
— Ясна. Дзейнічай, Уладзімір Міхайлавіч. Праўда, твой адпачынак зрываецца, але нічога, на пенсіі адпачнеш.
Неўзабаве Славін, пераступаючы праз дзве прыступкі, падняўся на пяты паверх і пастукаў у дзверы. Астахава адкрыла адразу ж. Твар яе быў разгубленым. Прапускаючы ў кватэру Славіна, сказала:
— Вы ведаеце, я так спалохалася, убачыўшы яго, што пасля таго, як ён пайшоў, ужо вачэй не магла звесці. Ледзь раніцы дачакалася і пабегла адразу ж у сталовую тэлефанаваць вам.
— Хвалявацца і турбавацца вам не трэба. Варта толькі выконваць усё, што я скажу.
Славін без запрашэння сеў на крэсла:
— Прысаджвайцеся, Вера Валяр’янаўна, і ўважліва запамінайце ўсё.
46 Капітан міліцыі Рагозін
На наступны дзень капітан Рагозін, пераапрануты ў цывільнае, прыйшоў дамоў да Алматава. Паступова на вуліцы станавілася ўсё больш людна, сустракаліся і знаёмыя. Гэта турбавала ўчастковага. Прахожыя зразумеюць, што ён тут не выпадкова, могуць пайсці гаворкі сярод суседзяў, дойдзе да
Алматава. Насупраць праз вуліцу стаяў двухпавярховы драўляны дом. Рагозін дастаў з кішэні плашча газету і прысеў на лаўку, якая была на ганку пад падстрэшкам. Зараз ён мог сачыць за домам Алматава і хаваць твар ад прахожых. У палове дзявятай выйшаў Алматаў, яго Рагозін паспеў запомніць. Алматаў пастаяў ля брамкі, уважліва агледзеў вуліцу, потым павярнуўся і махнуў рукой. Амаль адразу ж побач з ім з’явіўся высокі малады мужчына. Сэрца Рагозіна ўздрыгнула: «Няўжо Жора?» Ён зрабіў выгляд, што чытае газету, а сам уважліва разглядаў таго, хто ішоў побач з Алматавым па другім боку вуліцы. Хто ведаў старую Цнянскую вуліцу, той, напэўна, памятае, што яна была нешырокай, і Рагозіну ўдалося разгледзець твар спадарожніка электрыка. Так, ён быў падобны па прыкметах на Жору! Скураное паліто, невялікія вусікі. Нават заўважыў характэрную звычку Жоры, пра якую расказвала Сваткова: мужчына трымаў рукі ў кішэнях.
Рагозін адпусціў іх далей, схаваў газету, зняў плашч і, накінуўшы яго на руку, рушыў следам. Алматаў і яго спадарожнік, пра штосьці ажыўлена размаўляючы, прыйшлі на Камароўскі рынак. Патапталіся сярод доўгіх гандлёвых сталоў, купілі ў бабулькі шклянку семачак і накіраваліся ў сталовую. Рагозін, павагаўшыся з хвіліну, пайшоў следам. У твар участковага ні Алматаў, ні яго сябар, напэўна, не ведалі, і гэта аблягчала задачу. Калі капітан увайшоў у залу, то ўбачыў, што яго падапечныя робяць заказ у афіцыянткі. Рагозін сеў за суседні столік і зрабіў выгляд, што разглядае меню. Неўзабаве афіцыянтка прынесла ежу, бутэльку гарэлкі і два куфлі піва. Паставіла гэта на стол перад наведвальнікамі і адразу ж падышла да століка Рагозіна. Яму давялося рабіць заказ і есці гэтай раніцай другі раз. Для большай пераканаўчасці Рагозін замовіў сто грамаў гарэлкі і куфель піва. Народу ў сталовай было мала, і афіцыянтка хутка абслужыла яго. Рагозін уладкаваўся нядрэнна. Ён сядзеў спінай да іх століка. Гэта дазваляла яму чуць размову. Яны выпілі «за сустрэчу», затым «за здароўе». Паступова іх языкі развязваліся, а галасы гучалі гучней. Зараз Рагозін ужо не сумняваўся, што перад ім Жора. Вядома, цяпер участковы ўпаўнаважаны мог адлучыцца на хвіліну і патэлефанаваць сваім, але ён не хацеў прапусціць нават аднаго іх слова. Тым больш, як ён зразумеў, Жору пра нешта дамаўляўся з Алматавым.
— Разумееш, — казаў Жора, — яна, гэта падла, працуе буфетчыцай і накралася — во, — ён правёў рабром далоні па горле. — Грошай у яе навалам. Але яна баіцца іх у сябе дома трымаць. Таму я прапанаваў купіць ёй.
Пры гэтых словах Жора нечакана абярнуўся і сп’янелым, але насцярожаным поглядам агледзеў адзінокага мужчыну, які сядзеў за яго спінай. Той, пра нешта думаючы, жаваў катлету, запіваючы півам, побач стаяла апарожненая шклянка. Выгляд піва і пустой шклянкі з-пад гарэлкі супакоіў Жору. Ён зноў павярнуўся да свайго сябрука, але далей казаў шэптам. Рагозін мог разабраць толькі асобныя фразы.
Капітан паклікаў афіцыянтку і, разлічыўшыся з ёй, устаў з-за стала і выйшаў са сталовай. Хутка надзеў плашч, абышоў сталовую і праз службовы ўваход прайшоў у кабінет загадчыка. Той, убачыўшы Рагозіна, заўсміхаўся:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: