Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Чайкова ўвайшла ў пакой і прысела на краёчак канапы.
— Што гэта вас прывяло да нас, ці не збіраецца які-небудзь бандыт абрабаваць нашу кватэру?
— Усё можа быць, усё можа быць, Галіна Максімаўна, — пажартаваў Кваша, і адразу ж сур’ёзна спытаў: — Галіна Максімаўна, ці ёсць у вашым пад’ездзе людзі, якія скандаляць, замінаюць суседзям жыць ці сваю кватэру ператварылі ў месца наведвання ўсякай набрыдзі?
Жанчына адмоўна пакруціла галавой:
— Не, такіх людзей у нас у пад’ездзе няма. Хіба толькі Астахава, яна на пятым паверсе жыве. Нумар кватэры я не памятаю, але знайсці лёгка. Калі паднімецеся на пяты паверх, злева — другія дзверы. Яна — легкадумная жанчына. Да яе часта прыходзяць незнаёмыя мужчыны. Я цяпер у дэкрэтным адпачынку знаходжуся і часта яе бачу, калі яна вяртаецца з крамы. Яна туды па гарэлку ходзіць.
Славін спытаў:
— П’е часта?
— Не тое каб часта, яна для сваіх гасцей па гарэлку бегае.
— Нікога не ведаеце з тых, хто прыходзіць да яе?
— Не, на шчасце, — усміхнулася жанчына.
— Вы ў кватэру да яе ніколі не хадзілі?
— Не.
— Галіна Максімаўна, а з кім яна сябруе з суседзяў?
— Ведаеце, такога чалавека вы наўрад ці знойдзеце тут. Усе ведаюць яе як жанчыну хутчэй распусную, чым сціплую.
— Ну, а ў кватэру да яе з суседзяў хто-небудзь заходзіць?
— Не. Яе суседка — у іх на пляцоўцы дзверы побач размешчаны — мне ў мінулым месяцы скардзілася, што ў кватэры Астахавай увесь час шумяць. Я ёй тады параіла да вас, таварыш Кваша, звярнуцца. Але яна адказала, што няёмка неяк на суседзяў скардзіцца. Вы з ёй пагаварыце. Яе Варварай клічуць. Яна, можа, і бачыла, хто прыходзіць да Веры, таму што мне яна казала, што ходзяць туды не толькі ўвечары, але і днём. Калі толькі людзі працуюць?
Неўзабаве яны былі ўжо на пятым паверсе. Пастукалі ў дзверы сорак трэцяй кватэры. Адкрыла сярэдніх гадоў жанчына. На галаве ў яе былі бігудзі. Яна запрасіла супрацоўнікаў міліцыі прайсці ў кватэру, а сама, папрасіўшы прабачэння, знікла ў суседнім пакоі. Супрацоўнікі міліцыі прайшлі ў вялікі светлы пакой і селі каля стала. Кваша дастаў спіс жыхароў і моўчкі паказаў Славіну на лічбу сорак тры, дзе ўказвалася, што ў ёй пражывае сям’я з трох чалавек. Гаспадыня кватэры Сапожнікава Варвара Мікалаеўна. Уладзімір кіўком галавы падзякаваў участковаму, і той схаваў паперу ў кішэню кіцеля. Сапожнікава з’явілася перад гасцямі праз некалькі мінут. Галаву яна павязала яркай шаўковай хусткай.
Славін вырашыў быць з ёй адкрытым:
— Варвара Мікалаеўна, мы хочам з вамі пагаварыць пра вашу суседку Астахаву. Скажыце, у яе часта збіраюцца кампаніі?
Жанчына трохі збянтэжылася, не ведаючы, што сказаць.
— Варвара Мікалаеўна, гаворка ідзе не проста пра паводзіны Астахавай, а пра раскрыццё небяспечнага злачынства. Таму мы просім вас быць з намі адкрытай.
— Добра. Я і не хацела вас уводзіць у зман. Мне проста неяк ніякавата казаць пра суседку. Але калі такая справа, то разумею. Ну што вам пра яе сказаць? Памазлівая жанчынка, дзякуючы толькі адной сваёй знешнасці магла б уладкаваць як след сваё жыццё. Але яна пайшла па іншым шляху. Пастаянныя п’янкі, розныя кавалеры. Чорт ведае, што дома робіцца. Вы ведаеце, бываюць дні, што нават за гэтай тоўстай сцяной немагчыма ўседзець. Гам, крыкі, такая адборная лаянка даносіцца.
— Вы бачылі ў твар каго-небудзь з яе знаёмых?
— Бачыла, і не раз. Вы ведаеце, большасць п’янюгі, але часам бываюць хлопцы відныя, акуратныя і добра апранутыя.
Славін дастаў фатаграфіі трох малюнкаў, якія некалькі дзён назад зрабіла Сваткова.
— Паглядзіце на гэтыя малюнкі, ці не сустракалі вы падобных сярод яе гасцей?
Жанчына ўзяла намаляваныя партрэты і ўважліва прагледзела іх. Паклала назад на стол:
— Не, не ўзгадаю. Праўда, вось гэты, — яна ўзяла ліст паперы, дзе быў намаляваны Жора, — падобны на аднаго з тых, якога я пару разоў сустракала на лесвіцы і адзін раз ля ўвахода. Акуратны, сімпатычны, культурны быццам. Памятаю, як аднойчы я выходзіла з пад’езда, а ён якраз уваходзіў, спыніўся ля дзвярэй, пачакаў, пакуль я прайшла. Нават усміхнуўся прыязна.
— Не памятаеце, шраму ў яго на твары не было?
— Не, дый няёмка неяк твар незнаёмага чалавека разглядаць.
— А як ён быў апрануты?
Жанчына задумалася, а затым няўпэўнена адказала:
— Тады, калі я сустрэла яго ля ўвахода, ён быў апрануты. па-мойму, у паліто, так, сапраўды, у чорнае скураное паліто.
Славін і Кваша радасна пераглянуліся. Кваша спытаў:
— Варвара Мікалаеўна, вы кажаце, што тады быў ён у скураным паліто, а ў іншыя дні як ён быў апрануты?
— Я яго сустракала ў гарнітуры, але якога менавіта колеру, не магу сказаць, не звярнула ўвагі.
— Ён адзін быў?
— У пад’ездзе два ці тры разы бачыла з нейкім хлопцам, а вось калі сустрэла каля пад’езда, быў адзін.
— А як выглядаў яго сябар?
— Не памятаю.
— Апошні раз калі вы яго бачылі?
— Тыдні два назад.
Супрацоўнікі міліцыі падзякавалі гаспадыні, выйшлі на лесвічную пляцоўку і пачалі раіцца: заходзіць ці не заходзіць да Астахавай. Іх турбавала адно: як бы з’яўленне супрацоўнікаў міліцыі не насцярожыла Астахаву. Але і час ішоў.
— Добра, — вырашыў Уладзімір, — пайшлі да яе. Пачнём з праверкі дакументаў, затым ты як участковы ўпаўнаважаны пацікавішся, хто да яе прыходзіць і гэтак далей. Карацей, як кажуць, паглядзім, чым яна дыхае, а затым будзем думаць, што рабіць далей.
Кваша рашуча пастукаў у дзверы сорак чацвёртай кватэры. За дзвярыма — цішыня.
— Стукай зноў, — напаўголаса сказаў Славін.
Кваша яшчэ раз пастукаў кулаком у дзверы.
— Хто там? — пачуўся жаночы голас.
— Свае, адкрыйце! — запатрабаваў Кваша. Пстрыкнуў замок, дзверы з лёгкім рыпаннем адчыніліся.
На парозе стаяла маладая жанчына. З выгляду ёй можна было даць гадоў дваццаць пяць. Нават у просценькім хатнім халаціку яна выглядала прывабнай. Доўгія светлыя валасы былі сабраны ў вузел на патыліцы. Вялікія зялёныя вочы спачатку глядзелі спакойна і неяк абыякава, а калі жанчына разгледзела на Квашы міліцэйскую форму, у іх з’явіліся трывога і разгубленасць. Кваша сказаў:
— Дзень добры, я ваш участковы ўпаўнаважаны. Дазвольце ўвайсці?
— А што здарылася? — спытала жанчына, адыходзячы ад дзвярэй і прапускаючы іх. Не адказваючы, работнікі міліцыі ўвайшлі ў кватэру і спыніліся ў нерашучасці. На непрыбраным ложку ляжала жаночая бялізна. На спінцы крэсла вісела вопратка, а на сядзенні чамусьці на аркушы паперы ляжаў кавалак сметанковага масла. На запыленым акне фіранка была адарвана з аднаго боку. Яна была калісьці салатавай, а зараз выгарала, і колер яе вызначыць было цяжка. На стале стаялі дзве пустыя бутэлькі. Адна з-пад гарэлкі, другая — з-пад ліманаду. Проста на абрусе ляжалі рэшткі закускі. У пакоі было светла, і Славін добра разгледзеў гаспадыню. Заўважыў, што твар яе азызлы, пад вачыма сінія кругі. Астахава была ў хатніх тапках на босыя ногі, яе панчохі віселі на дзвярной ручцы. Кваша сказаў:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: