Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася
- Название:Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася краткое содержание
Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Гэта было ў канцы жніўня 1982 года. Я, безумоўна, адразу п'есу прачытаў. У ёй выкрываліся і высмейваліся імперыялістычныя маньякі, якія насуперак волі народаў свету, у тым ліку і свайго ўласнага, узвінчваюць гонку ўзбраенняў, падштурхоўваюць свет да новай тэрмаядзернай вайны, спадзеючыся, аднак, што ў гэтай сусветнай катастрофе ім, нешматлікім выбраным прадстаўнікам крывавага бізнесу, у падрыхтавеных загадзя пад зямлёю сховішчах-бункерах усё ж удасца ўцалець. У напружаных да крайнасці міжнародных абставінах выбраная імперыялістычная эліта ізалюецца ад знешняга свету ў падземных сховішчах і адтуль націскае... пагібельную кнопку ядзернага ўдару. Яны ўпэўнены, што праз якіясьці паўгадзіны-гадзіну на планеце жыццё перастане існаваць. У сваіх бункерах гэтыя маральныя ўроды толькі чакаюць, калі на паверхні зямлі знікне радыяцыя і можна будзе выйсці на белы свет на гэты раз адзінымі ўладарамі планеты...
Але, як аказалася, сілы, што выступалі супраць вайны, своечасова адключылі смяротную ядзерную кнопку. На зямлі працягваецца мірнае жыццё, але ўжо без ваеннага псіхозу. Разведчыкі нетраў геолагі выпадкова натыкаюцца на сакрэтны бункер і выяўляюць у ім пячорных уладароў свету. Так заканчваецца п'еса.
У мяне было некалькі заўваг па зместу п'есы. Асабліва слабай мне здалася яе канцоўка. Замест суровага народнага прысуду міжнародным злачынцам, якія, хаваючыся ў падзямеллі, рыхтавалі чалавецтву немінучую пагібель, станоўчыя героі п'есы толькі выказваюць пагарду ім, паведамляючы, што на планеце пануе мір і вядуцца спрэчкі толькі аб тым, як называць жанчыну: гаспадыняй, сеньёрай ці мадамай.
Пры чарговай сустрэчы, гэта было ў кастрычніку 1982 годе на ўрачыстым вечары, прысвечаным стагоддзю з дня нараджэння Якуба Коласа, Андрэй Ягоравіч пасля прывітання адразу спытаў:
— Ну як, Міхал, асіліў?
— I даўно,— адказаў я.
— Спадабалася?
— П'еса добрая, галоўнае, зараз, у час такіх абвостраных міжнародных абста він, вельмі патрэбная.
— Вось бачыш, стараюся крочыць з жыццём у нагу. Там, у п'есе, ёсць такое месца: эскадра чырвоных падыходзіць да вострава Уваскрасенне, што i было завязкай канфлікту. Даючы назву востраву, я i не здагадваўся, што такі востраў i на самай справе існуе на карце. А днямі чытаю ў газеце: «Англійская эскадра, якая накіроўваецца да Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў, збіраецца ля вострава Уваскрасенне». Аказваецца, што не толькі падобны востраў, але і падобная акалічнасць складваецца, якая можа прывесці да міжнароднега канфлікту. Вядома, у дадзеным выпадку справа да крайнасці не дойдзе, воран у ворана кавалак здабычы адабраць можа, а вока не выклюе.
— Гэта, вядома, так,— згадзіўся я і дадаў: — У мяне, Андрэй Ягоравіч, па п'есе ёсць заўвагі.
— I сур'ёзныя? — паглядзеўшы на мяне ва ўпор, спытаў ён.
— Ведаеш, у сур'ёзных рэчах дробязей не бывае, — няпэўна адказаў я.
— Выходзіць, нам трэба сустрэцца?
— Трэба. Выберы час i заедзь да мяне на працу.
— Глядзі, што выдумаў?.. — зарагатаў Макаёнак. — Пад'едзь да яго на працу... Там пастаянна службоўцы з паперамі, бясконцыя тэлефонныя званкі. Пагаманіць жа не дадуць! А калі спрачацца яшчэ прыйдзецца? Не, дарагі Міхал, давай зробім па-другому: у любы дзень пасля працы або ў выхадны збяромся на дачы, сядзем, ніхто перашкаджаць не будзе, пап'ём чайку, паталкуем аб тым аб сім, а заадно і твае заўвагі разгледзім. Згодзен?
Я не пярэчыў. Мы дамовіліся, што напярэдадні, калі ў мяне будзе выпадаць вольны час, я пазваню яму.
Да кастрычніцкіх святаў вольнага часу так і не выпала. I толькі пасля святаў, у першую суботу, якая выдапася на рэдкасць дажджлівай, я з раніцы пазваніў Андрэю Ягоравічу на кватэру. Ніхто не адказаў. «Выходзіць, на дачы», — рашыў я і прыняўся тэлефанаваць на дачу. Але i на дачы ніхто не адказваў. «Відаць, у Шамякіных Макаёнак працягвае свята», — падумаў я і набраў хатні тэлефонны нумар Івана Пятровіча. Шамякін тут жа адказаў.
— Андрэй выпадкова не ў цябе? — спытаў я.
— Не, Андрэя ў мяне няма,— адказаў ён.
— Тэлефанаваў яму i на кватэру i на дачу — нідзе не адказваюць.
— А на якую кватэру ты яму тэлефанаваў? — пацікавіўся Іван Пятровіч.
— Як — на якую? — не зразумеў я пытання.
— Андрэй перад святам пераехаў на новую кватэру i тэлефон новы паставіў.
Іван Пятровіч даў мне нумар тэлефона Макаёнка, i я адразу ж набраў яго. Трубку падняў Андрэй Ягоравіч.
— Міхал, рады цябе чуць, — адказаў ён на мае віншаванні.
— У мяне сёння свабодны ўвесь дзень, — сказаў я. — Калі табе зручна — я да тваіх паслуг.
Адчувалася, што мой званок з'явіўся для Андрэя Ягоравіча нечаканасцю.
— Ох, Міхал, браток, — пачулася ў трубцы, — тут, разумееш, такая штука, яшчэ ніяк не ўладкуемся ў кватэры, цягаю мэблю, на кухні мазюкаю. — На нейкае імгненне ён замаўчаў, відаць, абдумваючы, як паступіць далей, i потым дадаў: — Ведаеш, Іванавіч, давай перанясём сустрэчу на заўтра. За гэты час я, бадай, з кватэрнымі справамі ўпраўлюся. Ва ўсякім выпадку заўтра раніцой яшчэ сазвонімся.
Я паклаў на рычаг трубку i жонцы, якая была тут жа i чула нашу размову, паведаміў, што Макаёнак пераехаў на новую кватэру.
— Чаму ж ты збіраешся адрываць яго ад хатніх спраў? — папракнула мяне жон«а. — Ты не ведаеш, што такое пераезд на новую кватэру?
— Ведаю, ведаю, — адказаў я ёй, — але ж я турбую Андрэя Ягоравіча не па сваёй, а па яго справе.
— Якое гэта мае значэнне, па чыёй справе,— казала далей жонка, — калі кватэру патрэбна прывесці у парадак, не будзе ж ён з табой гутарыць на нераспакаванай мэблі.
Мне не хацелася працягваць гэтую размову, хаця я і разумеў, што жонка ў нечым мела рацыю. Я сказаў:
— Добра, заўтра я яму тэлефанаваць не буду. Калі ён вызваліцца, патэлефануе сам. А не патэлефануе, будзе вядома, што ён заняты, i тады будзем дзейнічаць па свайму плану.
У нядзелю да дванаццаці гадзін дня чакаў я званка Макаёнка. Але Андрэй Ягоравіч не тэлефанаваў. Пасля дванаццаці мы з жонкай паехалі на сваю дачу — трэба было яе закансерваваць на зіму.
Як расказваў мне потым Іван Пятровіч, яны ўдвух з Макаёнкам у нядзелю сабраліся ехаць на дачу толькі ў чатырнаццаць гадзін. У гэты час Андрэй Ягоравіч і тэлефанаваў мне, але мяне ўжо дома не было. Так у выхадныя дні мы i не сустрэліся.
Я вырашыў на наступным тыдні, не чакаючы выхадных, выкраіць час i абавязкова сустрэцца з Андрэем Ягоравічам, бо ведаў, што п'есу «Дыхайце эканомна» ён перадаў для чытання тэатру імя Горкага. Але 16 лістапада да мяне ў кабінет зайшоў адзін з супрацоўнікаў і гаворыць:
— Вы чулі, Макаёнак памёр...
— Як памёр?! — вырвалася ў мяне.
— Кажуць, памёр у бальніцы.
Вестка гэта так уразіла мяне, што я больш не мог вымавіць i слова. Усяго некалькі дзён назад Андрэй Ягоравіч быў поўны энергіі, творчых сіл, клапаціўся аб пастаноўцы сваёй новай п'есы, паляпшаў, як ён казаў, на старасці гадоў свае бытавыя ўмовы і раптам пайшоў з жыцця. Крыўдна стала і на чалавечую долю, што так заўчасна абрывае жыццё. Мне чамусьці ўспомніўся ўрачысты вечар, прысвечаны шасцідзесяцігоддзю Андрэя Ягоравіча. На гэтым вечары многа гаварылі аб яго творчасці, называлi лепшыя п'есы, якія ставіліся ва многіх тэатрах краіны і за яе межамі. Але Андрэй Ягоравіч, выступаючы ў заключэнне, выказваючы прамоўцам падзяку за высокую ацэнку яго творчасці, за цёплыя словы ў яго адрас, сказаў: «Дарагія сябры, я лічу, што лепшыя мае п'есы тыя, што яшчэ будуць напісаны». I зала бурнымі воплескамі сустрэла гэтую заяву драматурга, таму што перад прысутнымі стаяў на трыбуне чорнавалосы, з пачырванелым тварам, поўны энергіі, я б сказаў, намнога маладзейшы сваіх год Андрэй Ягоравіч Макаёнак.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: