Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Тут можно читать онлайн Варлен Бечык - Радкі і жыццё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание

Радкі і жыццё - описание и краткое содержание, автор Варлен Бечык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Радкі і жыццё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Мяне пужае гзта сустрэча». Хаця б: палохае.

«Рэдкая з’ява, каб яна (жонка) прыходзіла да яго раніцай». Цікава, што там у арыгінале або ў рускім перакладзе. Няўжо: явление?

«— Вы вялікі эгаіст, мой дарагі... Вы ў здзіўленні?...» Што гэта значыць? Вы здзіўлены?

Ды справа не ў асобных выразах. Агульнае адчуванне нейкай няўкладнасці, грубасці мовы, кідае день не столькі на аўтара, колькі на беларускую мову, нібыта няздатную да свецкасці, да лёгкай арыстакратычнай размовы, да арганічнага прамаўлення.

Зноў чытаў Э. Сетана-Томпсана. «Рассказы о живот­ных». Зноў чытаў з радасцю і хваляваннем, як у дзяцінстве. Кніга пра жывёл, але і пра нейкія непарушныя законы жыцця і існавання. Добрае ўсечалавечае пачуццё ўвагі і павагі да жывога, дакладная мера аб’ектыўнасці і лірызму, сур’ёзнасці і іранічнасці.

«Солнце село за Голдерские горы, и мягкие сумерки, которые так любят все животные, разлились над морем холмов и равнин. Закат пылал, а маленькие долинки были наполнены кротким сиянием, лишенным теней. Вы­соко на холме, невдалеке от реки Шобан, зеленела сос­новая роща. Хорошо и спокойно было здесь в сумерки. Посреди этой рощи на полянке жила семья лисиц». Здавалася б, звычайны пейзаж. Але асаблівая яго чароўнасць — у суладдзі з падзеямі, сюжэтам, усім унутраным светам твораў.

Звяры маюць характары, і з усімі развітваешся са шкадаваннем. Як часта бывае: каб жа самому напісаць нешта такое.

Наваселле ў Ш. I зноў у яго прыгода. Напіўся сам. Пасадзіў на калені жонку В. Ч.:

— Я цябе пагушкаю. Дай бусеньку.

Тая таксама лахта добрая. Ці яна не так крутанулася, ці ён сам пахіснуўся, але ўпаў і разбіў вуха. Дзед Трахім сядзеў пры ім цэлую ноч і трымаў руку на пульсе:

— Усё можа быць.

Урэшце салодкі храп сына пераканаў яго, што небяепекі няма.

Артыкул «Пра надзённае...». Як заўсёды сумненні (назва можа падацца нясціплай). Паспешлівая форма. Частка недагаворанага. Можна чакаць крыўд ад Шаўні, Бондар, Макарэвіча, Янішчыц.

Рыгор Барадулін («ЛіМ», 26.2.82):

Чэхаў иеракладаю,

Замураваны слоўнікамі.

Выблісні, маладая Радасць імгнення злоўленага!

Светла ў славянскім змроку.

Словы, як тыя совы ўначы,

Моўкнуць пры кожным кроку,

Новы лес асэнсоўваючы.

Дыхае тванню bahno,

Touha — туга галадае мая.

Першаславянствам пахне

Фраза неперакладаемая.

Старый летчик Иван Савельевич в повести «Балтик» Владислава Крапивина: «Учиться быть большими как раз и надо, пока маленькие, потом поздно будет».

Васіль Быкаў. «Яго батальён». У кн. «Пайсці і не вярнуцца». Аповесці. Мн., 1979.

88. «Усё ж у яго быў батальён, лёс якога ў многім залежаў ад яго, жывога. Мёртвы ён батальёну быў непатрэбны».

99. «Нават калі ён ніколі не вернецца да свайго батальёна I будзе назаўсёды аддзелены ад яго лёсу, ён не мог так проста і раптам вырваць са сваёй душы гэтую сотню людзей, з якімі яго зраднілі сумесна перажытыя імі пакуты і пралітая кроў».

135. «Яна (воля выпадку) не ўладарна толькі над яго чалавечнасцю. Над тым, што адрознівае яго ад Маркіна, што ў ім — Чалавек».

Таму што Чалавек, часам не гледзячы ні на што, ста­новища вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку.

Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль, а проста гаварылыичык.

3 прысвячэнняў М. Львовіч:

Варлене, і я Вам зычу... Нічога

Так не бажаю, як щоб розкрите

Завжди сердце было для світу

Живого і близького.

----------------------------

Я знаю світлі душі, вразливі і тверді,

До лакомства байдужі, беззахисні і дужі,

Я знаю душі, в дружбі Великі, в доброті.

6.10.

У другой палове верасня было столькі сонца і цяпла, так было ўтульна і лагодна. Ды і зараз’яшчэ ўсё добра, і душа з наваколлем у згодзе, хоць трохі самоціцца. Шархаціць лісце, халоднае неба, пустыя палі.

Варта было б запісваць, бо ўвесь час, штодня штосьці адбываецца. Нейкі няўхільны татальны наступ: дайце! друкуйце! I свае трагедыі: хадзіў і прасіўся Міхась Рыгоравіч Ларчанка, раптоўна памёр. Прасіўся Іван Маркевіч — зусім ужо нечакана не стала.

Нагарэла за Бартохаву (пацыфізм, які нам. гал. рэдактара камітэта Жарко яшчэ і ўраўняў з фашызмам).

Валындапне з кнігай Алы Церахавай. Разбіраўся сам старшыня камітэта Міхаіл Іванавіч Дзялец.

Артыкул «Толькі не сю-сю...» у «ЛіМе». Спачатку — выступление на Дні якасці ў «Юнацтве». Пасля Авяр’ян Дзеружынскі паціснуў руку, хоць я шмат яго крытыкаваў. Прыйшоў з адпачынку Машкоў (загадчык рэдакцыі). Дзеружынскі яму:

— Шкада, што ты не быў, як мяне Бечык хваліў...

А потым Каршукоў зняў з яго прагрэсіўку: яго ж Бе­чык крытыкаваў.

Рэцэнзія на «Вечалле» Барадуліна — «Свет увесь жывы табой...».

А свет увесь — наняты, адусюль трывожнае водгулле.

Учора паведамленне пра гібель прэзідэнта Егіпта Анвара Садата. Бясконцыя пакаранні ў Іране. Партызанская вайна ў Сальвадоры.

Самаахвярныя галадоўкі вязияу лагера Лонг Кеш у Паўночнай Ірландыі. Дзесяць — усе маладыя — памёрлі. Галадоўка спынена па просьбе родных і блізкіх. «Никогда не забудутся и не простятся Лондону эти сознательно пошедшие на смерть, чтобы привлечь внима­ние к тому, что происходит на их несчастной земле» («ЛГ»).

9. 10.

Пра што трэба дбаць — пра высокае і саирауднае.

Скрозь бачыцца і такое дбанне, але часта разам з няшчырым.

Учора ў СП — двухсерыйны тэлефільм «Людзі на балоце» ў пастаноўцы В. Турава. Зрабілі этнаграфічнае відовішча ў цудоўных колерах, у вынаходлівых здымачных ракурсах. Далі мяшаную руска-беларускую мову і пахваліліся, што першы фільм на беларускай мове. Але мова ў Мележа — золата, аснова, а тут — неразборлівая мешанка.

10. 10.

Еженедельник «Жечивистость» в статье «Решающий момент» пишет: «Каждый, кто трезво смотрит на разви­тие событий, не может не понимать, что пора незамедлительно остановить такое опасное явление, как разложе­ние государства».

12.10.

Калі хадзілі з дырэктарам да старшыні Камітэта Дзяльца наконт кнігі А. Церахавай, то М. I. раптам узяў са стала сігнал кнігі Ю. Свіркі «Біяграфія памяці». «Выдалі вы яго, як Пушкіна». (Сапраўды, палепшанае выданне на афсетнай паперы № 1 з раскошным афармленнем, у якім чамусьці скрозь зроблены чарнавікі пад Пушкіна.) Стаў чытаць нам:

Мой любы край!

Калі мая рука

Падымецца свяціць не так, як трэба,

Ты пракляні мяне высокім небам

I гневам, што не стыне і ў вяках.

Я адразу падумаў: — I тут перападзе. Усё-такі што за логіка: калі падымецца рука свяціць не так, як трэ­ба (?) — то пракляні, радзіма. Твардоўскі не мог бы і разважаць пра такое: калі здраджу... Навошта!

Але высокі кіраўнік сказаў: вось хай бы так пісала ваша паэтэса...Прачытаў у Віктара Канецкага: «Человек входит в коллектив через общий труд и личную ответственность».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Варлен Бечык читать все книги автора по порядку

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Радкі і жыццё отзывы


Отзывы читателей о книге Радкі і жыццё, автор: Варлен Бечык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x