Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Тут можно читать онлайн Варлен Бечык - Радкі і жыццё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание

Радкі і жыццё - описание и краткое содержание, автор Варлен Бечык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Радкі і жыццё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Віталь Кароціч («ЛГ», 14.Х.81):

А я-то и не думал, каюсь, жизнь принимая как игру, что опытом чужим питаюсь, краду его и в долг беру.

Што за найгрыш і поза? Што за пакаянне? Так, мы прысвойваем чужы вопыт і павінны быць удзячнымі за гэта сваім папярэднікам, усім... Але чаму — краду? Далей верш «Листопад»:

Стареющие женщины —

печаль какая, Боже!

С неповторимых лиц

спадает красота.

Хоть в осени весна

совсем пропасть не может,

стареющие женщины —

осенняя тщета.

Послесловие автора .Мне представляется очень важ­ным, чтобы жизнь литератора и все им написанное сра­стались в целостность — стихи, статьи, повести, сцена­рии, слова и поступки должны дополнять друг друга».

Нічога сабе публіцыст, калі ён не думаў, што карыстаецца чужым вопытам.

Далей: «Я благодарен Роберту Рождественскому, мужественно (!) и точно переведшему эти стихи».

Вялікая мужнасць!

30.10.

Прыдбаў «Русскую лирику XIX века». Аказалася, яшчэ не ведаю многіх вершаў. Сярод іх і гэта.

Петр Вяземский. «Друзьям» (1862):

Я пью за здоровье не многих,

Не многих, но верных друзей.

Друзей неуклончиво строгих

В соблазнах изменчивых дней.

Я пью за здоровье далеких,

Далеких, но милых друзей,

Друзей, как и я, одиноких

Средь чуждых сердцам их людей.

Пасяджэнне-прыёмнай камісіі СП, з трох да васьмі вечара без перапынкаў. Здаецца, дружна абмяркоўвалі, але галасаванне адсыпала шэсць чалавек з васьмі (сярод іх А. Жыгуноў І К. Тарасаў).

Тарасава разглядаў Пташнікаў: павярхоўная белетрызацыя, няма характараў, асаблівых ідэй. Усё гэта з агаворкамі, але досыць настойліва. Казько пярэчыў, на­ват (здалося) не без варожасці.

Жыгунова, маладога хлопца, самі ж уцягнулі ў гэта: прапанавалі падаць дакументы, а ён яшчэ нават кнігу не здаў у выдавецтва. Хлопец, відаць, здольны, немітуслівы, удумлівы. То, відаць, неасцярожна зрабілі.

Калі абмяркоўвалі Конана, Р. В. Шкраба расказаў, як рэдактар «Полымя» (Кавалёў) калісьці зарэзаў ар­тыкул Конана, хоць далі станоўчы водзыў Крукоўскі з Лушчыцкім. Пасля артыкул быў надрукаваны ў Маскве. Прыносіць аўтар яго з надпісам Шкрабу.

— А вы падарыце і рэдактару.

Той аднёс. I вось прыходзіць Кавалёў:

— Бачыце, вы гаварылі, што пакрыўдзіцца хлопец, а ён мне падарыў з надпісам.

Усе рагаталі (Кавалёва на камісіі не было).

Даўно хацеў запісаць: у «Комсомольской правде» 26.8.1981 нататка «Дотанцевался...» Д. Братаноўскага: «Александр Чекоткин, руководитель студии современ­ных бальных танцев Центрального Дома культуры же­лезнодорожников нанял Юрия Л., работника таксомо­торного парка, и Ю. Котова, чтобы они за 3 тысячи уби­ли Станислава Попова, вместо которого Чекоткин рассчитывал поехать на международный фестиваль баль­ных танцев. Убийство тщательно готовилось, но в конце концов наемники явились в милицию с повинной. Четы­ре года лишения свободы в колонии усиленного режима А. Чекоткину».

Да чаго можа прывееці зайздрасць. Па назіраннях гпачуццё гэта ўзрастае ў людзей, якія ўступаюць у спаборніцтва. Сумленныя літаратары яго прыглушаюць, але, відаць, нямногія яго зусім пазбаўлены. Што ж датычыць нашых малодшых пакаленняў — чамусьці ў іх досыць многіх, найбольшы сверб. Дырэктар зрабіў спробу надрукаваць у 3-м томе Збору твораў Васіля Быкава «Мёртвым не баліць». Дамовіўся з сакратаром ЦК А. Т. Кузьміным, узгадніў з двума аддзеламі, напісаў спецыяльнае пісьмо ў Галоўліт. Але начальнік Галоўліта Маркевіч звярнуўся ў Маскву. Адтуль катэгарычна: не друкаваць. Звоніць старшыня Камітэтаі не друкаваць. Дырэктар (ён у адпачынку, але дома): — Друкаваць. Гэткія званкі то Андраюку, то у вытворчы аддзел. Урэшце звоніць сам дырэктар (яму дахаты пазваніў М. I. Дзялец): «Што ж, друкаваць не будзем». Але назаўтра даў тэлеграму на імя сакратара ЦК КПСС М. Зімяніна: «Считаю, что решение не пуб­ликовать это произведение является политической ошибкой».

27.11.

Учора — выступление ў Доме літаратара (Ін-т літаратуры), з пачуццём незадаволенасці.

Мэта чытацня — веды ці самаўдасканальванне? Вя­дома ж, і адно, і другое. Але часта акцэнт ставіцца толькі на першым. У 3. Н. рэдкі дар — яна жыве кнігай і ў снах. Таму часцей помніць усё з драбніцамі,. як помняць толькі сваё. Магчыма, так чытала і Тамара Мікалаеўна, .але дакладна не ведаю.

4.12.

Учора — пахаванне Р. С. Бярозкіна (памёр 1 снежня). Выступілі Быкаў, Палтаран, Барадулін, Тарас... Тарас мне пра трагедыю (і ў жыцці Б-на яны былі) — хвароба, смерць як збавенне.

6.12.

Ці трэба і ці магчыма запомніць сёлетнюю восень як нешта, што мела свой самастойны і асаблівы душэўны лад, з якім ціха пагаджаўся? Ці трэба, ці магчыма скрыжаваць у адной плыні свае нямногія думкі, службовую спешку, нейкія штуршкі незадаволенасці, барахтание ў звычайнасці?

Бельгійскі фільм «Кончиками губ». Закаханасць падлетка ў маладую жанчыну. Фільм добра перадае напружанне, усё звініць, напята... Гэта сапраўды трывожыць

і змушае чакаць чагосьці. Але епатрэбіўея секс, яго далі — заходняе, брыдотнае.

20.12.

Снегапады. Снег, снег — адзін на адзін. Пачаліся дзесьці 12-га, усё засыпалі, спыняюць транспарт. 13-га, тыдзень назад, — уведзена ваеннае становішча ў Польшчы. Вельмі моцная прамова Ярузельскага, агульнае адчуванне своечасовасці мер. На захадзе — ад нечаканасці — пэўная разгубленасць. Цяпер — брэшуць і брэшуць. Адно што можна сказаць з крыўдаю: на жаль, тры пасляваенныя кіраўнікі ў Польшчы (Берут, Гамулка, Герэк) скампраметавалі высокія ідэалы, забрыдзілі бюракратызмам, карупцыяй, самаўзбагачэннем (хто-што, а Герэк — усё адразу). Ганебна! Засмуродзілі, запэцкалі, усё развалілі...

25.12.

На завяршэнні спецкурса падышоў хлопец і даў сшытак вершаў другакурсніка. «Вершы-стихи». Так на вокладцы. Шмат саматужнаеці, нейкай безнадзейнай непрафесійнасці, але нешта ўстойліва вабіць:

Ты хочаш, каб я зорку падарыў?

Няўжо табе мяне самога мал??

«Я ўсё сцярплю, бо я мужчына».

ТРЫЯЛЕТ

Хто скажа мне аб тым,

Кахаеш ты ці не?

Што бачыш ты ў сне,

Хто скажа мне а б тым?

Зірні ты на мяне,

Не называй чужым.

Кахаеш ты ці не,

Хто скажа мне аб тым?

Што без кахання чалавек?

Калека!

Ды ці падобны ён на чалавека?

1982

24.1.

Найвялікшая з пакут — адчуванне бездапаможнасці. Ты не можаш нічога зрабіць.

Пакута ад бесталеннасці — вострая і істотная для духоўнасці, развіцця самасвядомасці, руху і росту. Але яна эгаістычная.

Наогул, калі хочаш не медь гэтых пакут, хоць трохі зменш іх — дбай пра іншых, не пра сябе. Тады, хоць часам, будзеш адчуваць у сабе нешта добрае і дужае. Наогул, эгаізм, самазанятасць, самадбанне павышаюць і няўпэўненасць.

Вось галоўны пісьменнік — з мноствам рэгалій, ужо, як можна лічыць, «преуспевший». Прыносіць новы том у выдавецтва і адразу нечага нервуецца. Быццам тут жа гэты том павінны хапаць і везці ў набор. А ёсць жа ў яго і апломб, і пыха. Зрэшты, гэта быў таленавіты і до­бры чалавек, істотны для часоў нашага студэнцтва. Праз гады ім набыта горшае — зуд кар’еры, погляд на людзей зверху ўніз, імкненне праштурхнуцца. I вось — чаго ён нервуецца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Варлен Бечык читать все книги автора по порядку

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Радкі і жыццё отзывы


Отзывы читателей о книге Радкі і жыццё, автор: Варлен Бечык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x