Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Тут можно читать онлайн Варлен Бечык - Радкі і жыццё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание

Радкі і жыццё - описание и краткое содержание, автор Варлен Бечык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Радкі і жыццё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тады нехта крыху больш памяркоўны, магчыма, скажа: «Гэта ты кінь. Адкуль ён мог бачыць дрэва ў такім малым яшчэ парастку». I дадасць: «Прынамсі, хаця нікому не перашкаджаў».

Давайце ўсе заслужым гэтыя словы.

23. 6.

Раптоўная гібель Рыгора Семашкевіча. Усіх узрушыла. 37 гадоў. Таленавіты і ўдумлівы. Мікола Ермаловіч расказваў мне, што ён пазнаёміўся з Рыгорам у Маладзечанскай бібліятэцы, куды той хадзіў за кніжкамі з Дамашоў яшчэ школьнікам...

10.7.

У «ЛіМе» 25.6. публікацыя вершаў Алега Бембеля.

Нібыта ласку матчыну,

Ручнік вякоў разгарні

I перадай, як спадчыну,

Рэліквію дабрыні...

Аргенціна пацярпела поўнае паражэнне ў канфлікце за Мальвінскія астравы. 3 дзяцінства ва ўсіх такіх вой­нах кожны дзень чакаеш і спадзяешся, што горшы бок будзе пабіты і адпрэчан, але...

Цяпер Ізраіль штодня бамбардыруе Бейрут, у ход ідуць усялякія шарыкавыя бомбы, гахаюць магутныя гарматы.

Наш спакойны магутны свет, роўны рытм, улада будзённасці не даюць адчуць, што лёс чалавецтва — на тоненькай нітачцы. Так да пары чалавек, асуджаны на рак, не ведае пра сваю хваробу і жыве бесклапотна. Зрэшты, і надзвычайнасць хваробы не выключав з плыні дробнага, неістотнага — колькі бачыў ужо.

Увесь час (другая Палова ліпеня і пакуль што жнівень) сухое цяпло з устойлівым сонцам, нават дні спёкі. I ўсё, здаецца, стаіць, нават вецер быццам стаіць — устойлівы, роўны. А між тым усё імчыць, імчыць: вось ужо і чарнічніку няма, і сунічнік аддаў апошняе, а ў садзе, у агародзе штодня імклівы рух — адцвітае, выспявае, высыхае, і вось пачынаецца першы перадвосеньскі смутак: тут агаліўся лапік зямлі, там, а ты сонна, марудна, жахліва адстаючы ад гэтага рытму — што робіш?

Экерман «Разговоры с Гете» — непаспешна чытаецца, думка ўвесь час некуды збягае, яе б лавіць ды запісваць.

Все, — ты Сказал мне, — поглотили годы:

Веселый опыт чувственной природы,

О милом память, о любовном вздоре,

О днях, когда в безоблачном просторе

Витал твой дух. Ни в чем, ни в чем отрады!

Не радуют ни слава, ни награды,

Нет радости от собственного дела,

И жажда дерзновений оскудела.

Так что ж осталось, если все пропало?

«Любовь и Мысль! А разве это мало?»

12 жніўня ў газетах («Звязда»): «Памяці паэта»: 1мя А. В. Пысіна прысвечана Палужскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе Краснапольскага раёна. Вырашана выдаць Збор твораў паэта, устанавіць мемарыяльную дошку на доме № 35-А на праспекце Міру ў Магілёве, у якім ён жыў.

Афтальмолагу Юрыю Яўгеньевічу Батманаву 36 гадоў, у 34 стаў доктарам медыцынскіх навук. У год робіць каля 350 аперацый, а значыць — больш як 5 тыся­чам хворых вярнуў зрок. Вось узор. Можа, ён мала чы­тае мастацкіх кніг, але ці можам мы папракнуць яго за гэта?

У свеце, такое часам узнікае адчуванне, не меншае цемрашальства, церпяць паражэнні сумленнасць, гуманізм, чалавечнасць. Войны то там, то там (Ірак — Іран і г. д.). Бясконцыя бамбёжкі Лівана і вынішчэнне палесцінцаў. Тэрарыстычныя акты, глабальныя махінацыі, разгул дэмагогіі ў міжнародных спрэчках, змовы і перавароты. Сквапнасць, аказваецца, валодае універсальнай сілай, нішчыць адных, дастасоўвае да сваіх патрэб другіх.

Дачныя дні разам з кнігай Васіля Бялова «Повести» («роман-газета»). Пасля стаў чытаць Буніна — побач з Бяловым ён салодкі, надта вытанчаны, інтэлігенцкі, да­лёкі бясконца ад жыцця простата, грубага, народнага.

А настрой Бялоў умее трымаць, і да сэрцаў чытачоў прамаўляе скупым і дакладным словам, ды яшчэ і ус­мешку трымае, усё пульсуе ад жыццёвых штуршкоў.

«Иван Африканович весь задрожал. И никто не ви­дел, как горе пластало его на похолодевшей, еще не об­росшей травой земле, — никто этого не видел».

Жыццё застаецца суровым, драматычным, лёсы камечацца, людзі выдаткоўваюць сілы на нешта ўзбочнае...

Буніна чытаць таксама — асаблівая насалода, паглыбленне духоўнасці, усталяванне ў сабе нейкага тонкага і прыгожага мастацкага ладу, адчуванне роўнай і радаснан сувязі з усёй рускай «дваранскай» класікай (Тургенеў хаця б).

Дачны мой дом усё патрэсквае, трэшчыны нібы бягуць па дрэве, і адчуванне такое, як нехта ходзіць уверсе па столі, і слых нават настройваецца на прыслухоўванне: ледзьве не жудасць нейкая бярэ. А тым часам цікаюць тачыльшчыкі, а за сценамі — ц-р-цр... Конікі.

Рухацца, рухацца, пакіроўваць сваю волю на мэту і справу, хоць кожны дзень нешта ўнутры смокча, расслабляе, не дае разгарнуцца: сны з ускладнёнай бяссэнсіцай, загадкавае пабольванне нечага ўнутры, каля сэрца, паніжаны тонус. Але што гэта «перад усім тым, з чаго па-сапраўднаму пакутуюць людзі».

15.8.

У «Правде» нехта Н. Плёнкін, кандыдат пед. навук, заслужаны настаўнік, даводзіць, што надта многа пішуць у школах, што «нужно уменьшить объем письма, нужно меньше писать». А раней даводзілі: трэба як мага больш пісаць. У педагогіцы, медыцыне, як і ў сельскай гаспадарцы, шмат супрацьлеглых, самых иечаканых павеваў. I дужа часта яны генералізуюцца.

Пачаўся вывад палесцінцаў з Лівана. Па сутнасці, Ізраіль атрымаў поўную перамогу і дамогся свайго. Цяпер ён можа канчаткова разбурыць Ліван, брацца за Сірыю, Іарданію і гэтак далей.

23.8.

Сёння з работы тэрмінова да заг. аддзела культуры I. I. Антановіча. Прапанаваў ісці рэдактарам часопіса «Мастацтва». То хіба ж гэта для мяне. Адмовіўся рашуча і канчаткова.

Запар прачытаў нарыс Ул. Паўлава «Хлеб і соль» у «Чырвонцы» і нататкі пра паездку ў Польшчу ў «ЛіМе». Кл-а польскімі нататкамі сёння абураўся, а мне здаец­ца, і там і там ёсць мясціны спакойнай і някепскай эсэістыкі, хоць І спады ў рэпартажнасць, пустапісанне — часам таксама. Але чалавек ён здольны, бясспрэчна.

Люба Тарасюк:

Маленькая вёсачка,

Звонка ўраслася, —

Які падгалосачак

Лесу вясенняга!

Пяе, не баіцца,

Што горла застудзіць

Світальнай вадзіцай, —

Нястомная студня.

I ціхім падхватам

Адклікнецца там яшчэ

За кожнаю хатай

Зарослае хатнішча.

Лісцінай-калінай

Той голас калышацца

На тонкай галіне

Дарогі зацішнай.

Андрей Вознесенский:

Чего уж, все одно — не выживешь,

Летучей Вечности товарищ.

Из этой мглы тебя не вызовешь,

Лишь ты ночами вызываешь.

24.8.

Размова з Клышкам пра Семашкевіча, пра адоранасць, пра шырыню, трываласць зробленага, і ў той жа час недастатковасць зробленага. I — пра загадкавы эпізод часоў студэнцтва, што, магчыма, паўплываў на лёс.

25.8.

Верш М. Танка («Полымя», 1982, № 8, с. 15):

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на маці;

Ты яшчэ — чвэрць чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешсл на дружбу;

Ты толькі паўчалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, —

I толькі тады становішся чалавекам,

Калі ўсе могуць сиадзявацца

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Варлен Бечык читать все книги автора по порядку

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Радкі і жыццё отзывы


Отзывы читателей о книге Радкі і жыццё, автор: Варлен Бечык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x