Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Тут можно читать онлайн Варлен Бечык - Радкі і жыццё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание

Радкі і жыццё - описание и краткое содержание, автор Варлен Бечык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Радкі і жыццё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андраюк — мне: — Ад няўпэўненасці.

Чамусьці стома навальваецца на стому. А так жа, здаецца, добра ў бібліятэцы, і востра маркотна, што тут увесь час рухаецца і багацее людскі розум, пакуль ты плывеш у бясконцай тлумні.

Корчыц, размова з ім дома ў мяне. Спакойнае, стрыманае жыццё — без прэтэнзій. Магчыма, у нечым па-абыватальску сцішанае (але ці ведаю я гэта, ды і ці маю права гэтак лічыць), але затое немітуслівая ацэнка людзей, роўная шчырасць, прастата і арганічнасць ва ўсім. Магчыма, і талент, які я, не ведаючы яго прац, мог проста не зразумець.

3.2.

Шупенька гаварыў пра Валю Канаш — з ёю бачыўся ў Доме літаратара. Цудоўная і чыстая сяброўка майго пятага курса. Па маладой легкадумнасці так лёгка разыходзіўся з дзяўчатамі, а іменна ў ёй быццам свяціўся нейкі незамутнёны крышталік. Нават адчуванне было: дзе такія бяруцца. Каб усё разам — і цнатлівасць, і чысціня, і святло. У нейкай рэдкай устойлівасці.

Цудоўны быў смутак шасцідзесятых гадоў. Сам яшчэ малады, пачуцці маладыя, але — трывога сталення, ад­чуванне страт і незваротнасці. Усё яшчэ новае, але і ў навізне ўжо адчуванне паўторнасці. Побач — новая маладосць, для якой ты ўжо стараваты... Усё-такі яшчэ не было такой звыкласці, будзённасці, яшчэ ва ўсім — шырыня і загадкавасць.

Цяпер — як нейкая прадвызначанасць рэчышча, з дня ў дзень, усё як не самім накрэслена, без рыўкоў, рамантыкі...

3 24-га лютага — на курсах у ВПШ. Лекцыі, лекцыі, семінары. Шмат пра недахопы. Лектары-кіраўнікі як быццам усё ведаюць, чытаюць. Усе недахопы кіравання, арганізацыі, гаспадарання. Добра тлумачаць, чаму і як усё адбываецца, што трэба рабіць, каб перайначыць. Але ці змяняецца ўсё ў лепшы бок, ці павышаецца і паляпшаецца маральнасць, духоўнасць (маральная духоўнасць) грамадства?

Чарговы лектар: «Изменить содержание и стиль ру­ководства», «Грамотно решать социальные вопросы». «Умение развить социальную активность масс».

Днямі — доўгая-доўгая размова з Аксанай Фёдараўнай Куляшовай. На лаўцы ў парку Горкага. Якраз было прыгожае сонца, лёгкі ўгрэў (але ж і халадок памалу з выцемкаў прабіўся ў рукавы, ногі). Дзве яе галоўныя заўвагі: «Паўтараеце Бярозкіна, гаворачы пра ўплывы». Можа, трохі і паўтараю, але ж спачатку несамастойнасць была. Талент яе пераадольваў, і трэба было паказаць і ўсвядоміць гэты шлях пераадольвання.

— Свядома ці несвядома ўсё прыпісана Алесі.

— Не ўсё, але падумаю.

21.3.

На вяселлі ў дваюраднага брата Н.

Нейкая там сваячка ці суседка бяжыць па калідоры і бачыць: у закутку яе муж, п’яненькі, некага цалуе. Яна малоціць кулакамі мужа, але дападае да жанчыны. Лямант, выгаворванні. Уцягненне сведкаў.

Назаўтра А. I. таксама падключаецца з мараллю. Тая прызнаецца: «ён сказаў: — Вы такая'прыгожая.— Мне было прыемна. Тады ён гаворыць: — Можна, я вас пацалую. — I я не змагла адмовіцца».

Смяюцца з яе. А мне бачыцца сірата, расла без бацькоў, кульгавая, заўсёды без добрых акрас і строяў, муж няўважлівы. I ёй сапраўды было прыемна, што вось не­хта яе заўважыў і ўсё такое...

Дзень сонечны, чыстае неба, ціхая веснавая свежасць — паляцець птушкаю, нарабіць глупства, правеяцца ветрам, знайсці няўрымслівасць і надзею, закахацца да стогну...

Яўг. Янішчыц у закр. рэцэнзіі на зб. вершаў Л. «Ко­леры».

У дваццаць няпоўных гадоў —

Ужо саламяныя ўдовы.

Замест любых вуснаў мядовых

Быў роспачны колер ільдоў.

Пара б паэтэсе ўжо ведаць такую жыццёвую ісціну: айчынная ўдава — гэта ніколі! — не саламяная!

У кнізе «Польский рассказ» (М., «МГ», 1974) апавяданне Леслава М. Бартэльскага «Жена — краеуголь­ный камень» з прысвячэннем «Марии — единственной». «Сентябрь» Е. Путрамента (М., 1975) напісаны ў 1952. Бел. проза тады такіх набыткаў не мела — паводле інтэлектуальнай, светапогляднай. шырыні, стылявой разнастайнасці..

Польскія часці ў верасні 1939 года адбіваліся 35 дзён (Англія, Бельгія, Францыя і Галандыя ў 1940—38 дзён).

Михаил Русинек. «Дикий пляж».

361. «...видно, былые обиды и поражения не дают мне покоя, и я совершенно не выношу ничего немецкого, вернее, гитлеровского».

362. «Это комплекс неотмщенного злодеяния, неза­вершенного счета истории. Такое злодеяние не может быть искуплено за одно поколение. Они, впрочем, вооб-ще не платили и не платят. Они не только не признают своей вины, а становятся все спесивее, готовы убить правду, убить память... Они будто не помнят о войне, не хотят, чтобы другие ее помнили... будто не они умер­щвляли людей в газовых камерах. И в конечном счете травмированы мы, в том числе и я, а не они. Черт возь­ми, ведь я и в самом деле стыжусь своей искалеченности».

Мирослав Жулавский. «Предчувствие». С. 132: «Это было тяжелое и трудное время, памяти которого мы остались верны, как каждый, кто, начав борьбу, возвращал себе и человеческое и национальное достоинство, поскольку одного без другого не существует».

Яр. Ивашкевич (с. 20): «Моим учителем здесь явля­ется Чехов, который с кажущейся легкостью достигает той прозрачности и глубины, о которых я и веду речь... мне кажется, что попытки передать нашу сложную дей­ствительность при помощи нарочито усложненной фор­мы несостоятельны. Таким путем нельзя добиться ни правдивого отображения нашей действительности, ни создания подлинных ценностей в литературе».

Заключэнне Р. Яўсеева на рукапісны зборнік «10 на 10» А. Глобуса:

«Не магу сказаць, якой будзе наша паэзія ў 21 ст., думаецца мне, што яна будзе трымацца народных традыцый. У гэтым жа рукапісе, у прыведзеных прыкладах паэзіі няма, бо ў ёй няма жывой душы, не бачна за ёй чалавека. Усё вельмі нежыццёва, красвордна».

Ул. Караткевіч. Рэцэнзія — яна ж невялікі ўступ.

«Пачуўшы гэта, каліф здзівіўся». Або: «Тут візір і каліф страшэнна здзівіліся». Такімі вось сказамі аж стракацеюць старонкі казак «Тысячы і адной ночы». Яны здзіўляліся, а нас не здзіўляюць ні прыгоды Сіндбада, ні джын (у сэнсе дух) у бутэльцы, ні Багдад, убачаны ў чароўным крышталі. Для нас гэта такая самая рэалънасць, як дываньт-самалёты.

I, аднак, неўтаймоўная Шахразадаа — паэзія не-не дый паднясе нам нешта нечаканае. Вось як. у гэтым вы­падку з кнігай (першай) Адама Глобуса «10 на 10»...

I не будзем перашкаджаць маладым у іхніх сумленных пошуках.

Галоўным чынам таму, што ніхто не ведае, нават той, сямі пядзяў у лобе, які ён будзе заўтра — магістральны шлях паэзіі. Я, напрыклад, люблю свае вершы, але не магу пасдрачацца, што на вялікім радаслоўным дрэве паэзіі мая галіна не з’яўляедца тупіковай. I ніхто не можа.

I менавіта з гэтых прычын мы павінны абраць сваім дэвізам «цярпімасць». Бо вось будуць спрачацца год праз пяцьдзесят нейкія студэнты, і нехта ў запале гордай маладосці кіне: «Хлопцы тады новае пачыналі, тое, чым мы жывём, а шлях гэтага напаўзабытага Караткевіча — вёў у тупік!» Ён не будзе тады ведаць, што, маг­чыма, і лінія «хлопцаў» праз сто год будзе тупіковай, і гэта заканамерна, бо паэзія — рэч вечна жывая — і ідзе дарогаю спроб і памылак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Варлен Бечык читать все книги автора по порядку

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Радкі і жыццё отзывы


Отзывы читателей о книге Радкі і жыццё, автор: Варлен Бечык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x