Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) краткое содержание

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Масей Седнев, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Масей Седнев
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Насустрач - бачу - iдзе ейная мацi. Можна сказаць - бяжыць. Босая. Рыхтык цыганка. Або не - грачанка. Я вызваляюся з-пад апекi Вяркеева i гатовы ўжо быў прывiтацца з ёю, Дусiнай мацi, як яна апярэдзiла мой намер i сама - яшчэ здалёк - прывiталася першай, выразна ськiроўваючы сваё вiтаньне да мяне. Вяркеева яна як-бы й не прыкмячае.

- Чула, што прыехаў, а ня бачылася яшчэ, - i падае мне руку. - Заўсёды-ж, як прыедзеш, бяжыш, коцiсься з горкi сюды. Цi нешта ўжо забыўся на нас?

"Бяжыш, коцiсься з горкi" гэта ў яе азначае месца, дзе стаiць нашая хата i адкуль я "бягу, качуся". На правым, вышэйшым беразе рэчкi, нашая хата й сапраўды выглядае як на горцы - узьнятай, паднесенай, асаблiва калi глядзець на яе зьнiзу, з моста. Я, калi трэба было ў Сельпо, у сельсавет, або яшчэ куды, сапраўды ня йшоў, а бег праз мост - якога ня мiнеш - i Хiма, мацi Дусi, магла бачыць мяне, бягучага, у вакно з свае хаты.

- Я-ж усiм i кажу, - недарэчы гаворыць яна, - што гэта за Масееў сын - ня ходзiць, а бяжыць i пры сустрэчы, ласкавы, кожнаму скажа "Добры дзень!" - i старому i малому.

Гэта яна ўжо гаворыць як-бы Вяркееву, а мне чамусьцi сорамна, што яна гаворыць гэта, пагатоў пры Вяркееве.

- Ня бачыў мае Дусi? - зноў зьвяртаецца да мяне. (Напэўна, назiрала, глядзела з вакна свае хаты, як я тырчэў на мосьце i думае, мусiць-жа бачыў ейную - хацеў падумаць маю - Дусю.) - Ды ня йдзе дзенецца - знайду. Накармiць-жа трэба. Худзенькая яна ў мяне. Бялюткая, дармо, што чарнушка - на адным малацэ жывець.

Разьвiтаўшыся, яна паймчалася шукаць Дусю, а мы пасьпяшалiся ў сельсавет: Вяркееў кажа - прыехаў з раёну нейкi ўпаўнаважаны.

Вяркееў адчапiўся ад мяне: нырнуў ў Сельпо, там - я ўпэўнены - ён раздушыць разам з капэратарам паўлiтэрка, балазе цяпер у крамцы нi душы, значыць цэлая раскоша для п'янчужак i iншых прыхлябацеляў, уключна з самiм старшынём сельсавету. Бывае нават, што яны зачыняюцца, каб нiхто не перашкаджаў iм "разгавецца", як яны ахрысьцiлi выпiўку нахаду.

Я застаўся адзiн пасярод вулiцы, ня ведаючы, куды мне пайсьцi. Сельсавет i розныя ўпаўнаважаныя мяне ня надта цiкавяць. Я аглядаюся назад, цi ня гонiць дахаты гусей Дуся. Яна ня мiнула-б гэтай дарогi, дзе я стаю цяпер - гэта якраз дарога да яе хаты. Да Вяркеева - ня ведаю, чаму - у мяне варухнулася няпрыязьнь, а то й варожасьць, i мне трэба было неяк збавiцца ад такога пачуцьця. Я хацеў заглушыць гэтае пачуцьцё стрэчаю з ёю. Я-ж i стаяў на мосьце, узвышаў сябе ёю, каб утаймаваць у сваёй душы разлад, якi я адчуў, прыехаўшы з Менску, разлад, што паўстаў у мяне цi то ад чытаньня розных - у тым лiку забароненых - кнiг, цi таму, што мне ў вёсцы няма чаго рабiць. Я ўжо адарваўся ад яе. Я не гарадскi i не вясковы. Я не магу глядзець на сваiх бацькоў i на сястру, як яны ўбiваюцца ў калгасе на агульных работах. Праўда, як я прыехаў з вучобы дахаты, бацьку ўжо не пасылаюць кожны дзень з касою, даюць лягчэйшую працу - вiдаць, лiчацца са мною.

Бацька з мацi ўвечары валочаць на сабе барану, абрабляюць за хатаю свае соткi. Мяне не чапаюць. Я магу не рабiць, я ўжо госьць, я нiбы ўжо чужы, i мне ад такога адчуваньня не па сабе. Мяне шкадуюць, але вонкава гэтага не выяўляюць.

Чытаньне - я й на канiкулах заўсёды чытаю - чытаньне перарабiла мяне, наставiла на нейкi iншы, больш iдэальны сьвет, на больш прыгожае ў сьвеце i я знаходжуся ў пошуках гэтага лятуценнага сьвету. Адсюль зьявiлася патрэба ў ёй.

Вось i яна сама - мусiць, мацi паклiкала яе на абед, i яна гонiць гусей дахады. Яны, паслухмяныя цяпер, iдуць стройнаю чародкаю самi - iх ня трэба падганяць. Яна йдзе за iмi ўсьлед. На адлегласьцi бачу яе - засяроджаную, спакойную, стройную, з коскамi i банцiкам, у лёгкай сукенцы. Бачу яе, невясковую, нiбы закiнутую сюды аднекуль з больш прывабнага сьвету.

Яна заўважыла, што я стаю на ейнай дарозе. Узрушанасьцi не паказвае - iдзе лёгкай, роўнай паходкай. Гусi, дайшоўшы да мяне, загагаталi, абмiнулi, нiбы якую перашкоду, што трапiлася на iхнай дарозе. А яна сама прост iдзе на мяне збочыць ня можа. Дайшла. Ужо ля мяне. Побач. Думаў затрымаецца, нешта скажа. Не. Лёгка ўсьмiхнуўшыся, пайшла. Я гукнуў яе, i яна, ужо з воддалi, памахала мне рукой.

Невядома адкуль, узьнiкла на дарозе i ейная мацi, з травою ў фартуху наскубла дзесьцi, мусiць, для свае каровы.

- Нясу во сваёй Красульцы. З поля прыходзiць галодная. Рыкае. Глядзiць мне ў вочы, цi ня дам чаго. Сваёй Дусьцы б'ю масельца, каб расла здаровенькая i прыгожанькая. Можа калi табе нявеста будзе. (Засьмяялася.) - Цi ў цябе мо гарадская завялася? Пайду. I стары-ж мой жджэ мяне там. Ага, наш Ягорка прыяжджае. Табе таварыш будзе - вучылiся-ж у школе разам. Заходзь да нас.

З канцылярыi сельсавету выйшаў фiнагент Даўгаль. Каб мацi не сказала, я ня ведаў-бы, што ў нас ёсць такая радня. Здароўкаецца.

- Ведаеш, я коратка. На хаду. Табой цiкавiцца ўпаўнаважаны. Цябе паклiча старшыня ў канцылярыю - будзь асьцярожны.

I схаваўся за дзьвярыма Сельпо - мусiць пайшоў "разгаўляцца". Iх, сяброў па выпiўцы, цэлая шайка - старшыня, сакратар сельсавету, фiнагент, Вяркееў i сам капэратар. Капэратара, кажуць, будуць судзiць за растрату.

Папярэджаньне фiнагента як-бы й ня тычылася мяне. Праўда я ўдаваў, што гэта мяне ня тычылася. На самай справе, паведамленьне агента апякло маё нутро, выклiкала трывогу. Толькi ўсё гэта я адганяў ад сябе. Я хацеў жыць бесклапотна. Хацеў жыць тым узвышаным пачуцьцём, што акрыляла мяне, той радасьцяй быцьця, што штурхала мяне на нейкi ўчынак, але, не знайшоўшы выхаду, згарала ва мне самiм, пакiдаючы ў душы салодкi смутак лёгкага рашчараваньня.

Я позна пачаў складвацца, як асоба. Маленства без якiх-небудзь асаблiвых выгодаў, праца з самых раньнiх год, адсутнасьць належнага школьнага выхаваньня ня вельмi спрыялi майму разьвiцьцю ў пачатную пару. Але ў нашай сям'i ўсё прадвызначаў лёс - ён кiраваў нас i мы сьлепа падпарадкоўвалiся яму. Падсьведамае вычуцьцё наканаванасьцi лёсу спарадзiла ў нас скрайнюю чульлiвасьць.

Лёс прадвызначыў i маю дарогу: хоць i спозьнена, я ўсё-ткi адарваўся ад сахi i пайшоў, скажам так - у навуку.

Але я быў народжаны не для навукi, як нечага рацыянальнага - нада мною запанаваў эмацыянальны пачатак, чульлiвы пачатак. З яго i пачалося афармленьне, складваньне мае душы, ейны рост. Якраз цяпер я i знаходжуся ў працэсе станаўленьня свае асобы, перадусiм ейнага эстэтычнага пачатку. Для яго, гэтага эстэтычнага пачатку, я й шукаю "яе". "Яна" можа быць кiм хочаце. Ну хоць-бы i Дусяй.

Выйшаў на ганак старшыня сельсавету i кiўком галавы паклiкаў да сябе. Калi я ўвайшоў у ягоны пакой, старшыня, нiправошта ў мяне не запытаўшыся, здаў мяне адразу ўпаўнаважанаму з раёна. Той папрасiў мяне прайсьцiся з iм, паказаць яму канцылярыю нашага калгасу - ён хацеў-бы бачыць там старшыню. - Гэта-ж, здаецца, i вам па дарозе. "Па дарозе" цi не па дарозе, а я змушаны быў iсьцi з iм назад праз мост, на другi бок рэчкi. Канцылярыя нашага калгасу знаходзiлася на самым процiлежным канцы вёскi i мне давялося прайсьцi з упаўнаважаным усю яе - з канца ў канец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Масей Седнев читать все книги автора по порядку

Масей Седнев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге I той дзень надыйшоў (на белорусском языке), автор: Масей Седнев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x