Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) краткое содержание

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Вера Смирнова, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Вера Смирнова
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каля варот стаялi ўзброеныя жанчыны, скураныя шлемы былi на iх, кароткiя кашулi i вузкiя доўгiя штаны да шчыкалатак; цераз плячо ў амазонак вiселi шчыты ў выглядзе месяца, а ў руках яны трымалi сякеркi з двума лязамi.

Варта не пусцiла Геракла з таварышамi ў горад, i яны размясцiлiся на беразе ракi, што цякла паблiзу гарадской сцяны.

Неўзабаве да iх прымчалася на цудоўным канi сама царыца Iпалiта з атрадам узброеных дзяўчат. Сярод iх была прыгажуня Анцiопа, любiмая сяброўка царыцы.

Яе прыгажосць аднойчы ледзь не загубiла амазонак. Даўно задумвалi амазонкi паход у Грэцыю i вось, пераплыўшы мора, апынулiся пад сценамi Афiн i асадзiлi цудоўны горад. Афiняне не былi гатовыя да асады. Яшчэ крыху, i горад быў бы ў руках ваяўнiчых жанчын. Але сярод афiнскiх воiнаў Анцiопа ўбачыла царэвiча Тэзея, i ў сэрцы яе загарэлася любоў да яго. Тэзею таксама спадабалася красуня амазонка; з яе дапамогай ён спадзяваўся выратаваць родны горад.

Уночы ён пракраўся ўпотай у лагер амазонак - пабачыцца з Анцiопай.

Iпалiта здагадалася пра каханне сваёй сяброўкi i, баючыся здрады, загадала зараз жа зняць асаду. Амазонкi адступiлi ад Афiн i вярнулiся ў сваю краiну. Анцiопа была разлучана з Тэзеем. Але яна не забыла яго i цяпер, убачыўшы сярод таварышаў Геракла Тэзея, узрадавалася, i каханне яе разгарэлася яшчэ мацней.

Тэзей таксама пазнаў яе, непрыкметна наблiзiўся i дамовiўся пра тайнае спатканне.

Iпалiта спытала Геракла, чаго ён прыехаў у краiну амазонак.

Геракл адказаў, што яму загадалi здабыць пояс царыцы Iпалiты.

- Толькi ў баi, толькi пераможцу аддам я свой пояс, - сказала царыца. Бiцеся з намi, i, калi вы пераможаце, пояс будзе ваш!

Так гаварыла Iпалiта, ведаючы, што, пакуль пояс на ёй, нiхто не зможа яе перамагчы.

Абодва атрады разышлiся - рыхтавацца да бою. Амазонкi памчалiся ў горад, а спадарожнiкi Геракла размясцiлiся на начлег у сваiм лагеры каля ракi.

Тэзея ўсю ноч не было ў лагеры. Ранiцай ён прыйшоў радасны i аддаў Гераклу чароўны пояс.

- Як? Ты здабыў яго без бою? - здзiвiўся Геракл.

- Анцiопа выкрала яго ў царыцы i аддала мне, - сказаў Тэзей.

Геракл не захацеў карыстацца здабычай, якая дасталася яму падманам, i бой пачаўся.

На дзiкiм канi, шпаркiм, як вецер, памчалася на Геракла Аэла, самая iмклiвая з амазонак. Геракл на ўсiм скаку выбiў у яе з рук сякеру. Яна кiнулася наўцёкi, спадзеючыся выратавацца, але страла Геракла дагнала яе. I другая амазонка, Пратоя, якая перамагала ў паядынках сем разоў, была забiта Гераклам.

Тады выйшлi наперад тры дзяўчыны, тры самыя лепшыя паляўнiчыя, якiх сама багiня Артэмiда брала з сабою на паляванне, - не было iм роўных у кiданнi кап'я. Адначасова ўсе разам iмклiва кiнулi яны свае коп'i, але не пацэлiлi. А кап'ё Геракла прасвiстала i перабiла ўсiм тром рукi.

Страх ахапiў амазонак, калi яны ўбачылi паражэнне сваiх лепшых ваяўнiц.

- Гора нам! Гора нам! Дзе ж твой пояс, Iпалiта? - крычалi яны.

Туга сцiснула сэрца Анцiопы, якая здрадзiла сваiм сяброўкам, але ў натоўпе элiнаў яна ўбачыла Тэзея, i каханне перамагло ў ёй усе iншыя пачуццi.

Грозная з выгляду, з роспаччу ў сэрцы, выехала наперад Iпалiта. Толькi яна i Анцiопа ведалi пра тое, што чароўны пояс - у руках ворага. Ваяўнiчая царыца не хацела выдаваць сяброўку злосным амазонкам i парашыла лепш памерцi ў баi.

Адважна кiдалася яна ў самыя небяспечныя месцы бiтвы, сама шукала смерцi i раптам упала, смяротна параненая стралою.

Убачыўшы гiбель сваёй царыцы, амазонкi разгубiлiся i кiнулiся наўцёкi. Шмат iх узялi ў палон, другiх забiлi.

Палонную Анцiопу Геракл аддаў Тэзею, i яна стала яго жонкай.

Геракл вярнуўся ў Мiкены, да цара Еўрысфея, i прынёс яму пояс Iпалiты. Цар падарыў яго сваёй дачцэ, але яна не асмелiлася насiць яго i аддала ў храм Геры як дар багiнi.

Дзесяты подзвiг

Геракл адкрывае дарогу да акiяна i прыганяе статак Герыёна

Усё далей i далей пасылаў Еўрысфей Геракла. Калi герой вярнуўся з паходу ў краiну амазонак, цар загадаў яму выпраўляцца на край свету, туды, дзе заходзiць сонца, на Барвовую выспу пасярод акiяна, дзе трохгаловы велiкан Герыён пасвiў статак чырвоных валоў. Цар загадаў Гераклу прыгнаць гэтых валоў у Мiкены. Геракл рушыў на захад сонца.

Ён прайшоў усю Грэцыю, доўга iшоў па розных краiнах, адпачываў каля ракi Эрыдана, нарэшце падышоў да высокiх гор на краi зямлi i пачаў шукаць выхад да акiяна. Але горы стаялi суцэльнай непраходнай сцяной. Тады Геракл расхiстаў дзве вялiзныя скалы i рассунуў iх. Памiж iмi хлынула вада, i гэта была вада акiяна.

Мора, якое знаходзiлася пасярод зямлi i якое людзi называюць Мiжземным, злучылася з акiянам. I дагэтуль стаяць там на берагах пралiва, нiбы два каменныя вартаўнiкi, вялiзныя Гераклавы Слупы.

Геракл перайшоў цераз горы i ўбачыў бязмежныя воды акiяна, якi абмывае зямлю. Там недзе пасярод акiяна ляжала выспа - мэта яго падарожжа. Але як пераплыць акiян?

Цэлы дзень прасядзеў Геракл на беразе ў роздуме. Спёка пачала спадаць, i вецер з акiяна прынёс на зямлю халадок. Раптам Геракл убачыў зусiм блiзка вогненную каляснiцу Гелiёса - бога Сонца, якая спускалася з неба. Геракл усхапiўся i пачаў чакаць, калi Гелiёс наблiзiцца. Залатым бляскам зазiхацела паверхня акiяна, i каля самага берага Геракл убачыў залатую, круглую, як чаша, лодку, у якой бог Сонца, злезшы з каляснiцы, кожны дзень пераплываў акiян. Геракл падумаў, што Гелiёс можа перавезцi яго ў сваёй лодцы на Барвовую выспу. Герой замахаў рукою i закрычаў Гелiёсу:

- Стой, а то буду страляць!

I, напяўшы цецiву лука, чакаў.

Але Гелiёс нават не азiрнуўся. Геракл раззлаваўся i крыкнуў зноў:

- Я не жартую, i стрэлы мае смяртэльныя!

Гелiёс усмiхнуўся, спынiў каня i, сышоўшы з каляснiцы, спытаў:

- Хто ты, дзёрзкi, i чаго ты хочаш ад мяне?

Геракл расказаў яму, хто ён, куды i чаго яго паслалi, i папрасiў Гелiёса перавезцi яго на Барвовую выспу.

Усмiхаючыся, Гелiёс узяў героя ў сваю залатую лодку. Яны паплылi па акiяне. Начная цемра ахутала зямлю. Кожны вечар пераплываў Гелiёс з захаду на ўсход, каб, адпачыўшы ў сваiм высокiм доме на ўсходзе, зноў з'явiцца ранiцай на небе.

Калi яны былi ўжо на палове дарогi, штосьцi зачарнелася ўперадзе - гэта была жаданая выспа.

Залатая лодка падплыла да берага. Геракл выйшаў, i бог Сонца пажадаў герою ўдачы.

Было цёмна, i Геракл нiчога не мог разгледзець вакол сябе. Задаволены, што дабраўся да мэты, ён лёг пад скалою, закруцiўся ў iльвiную шкуру i моцна заснуў.

Ранiцай яго пабудзiў зацяты i хрыплы брэх. Геракл прачнуўся i ўбачыў, што ён сапраўды на Барвовай выспе: усё вакол было чырвонага колеру - скалы, пясок, дарога. I нават вялiзны кудлаты сабака, што стаяў перад героем i злосна брахаў на яго, таксама быў барвова-чырвоны.

Убачыўшы, што Геракл прачнуўся, сабака рынуўся на яго, учапiўся зубамi за яго вопратку. Геракл схапiў сваю дубiнку, аперазаў сабаку, i той, заенчыўшы, пакацiўся на зямлю з прабiтай галавою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Вера Смирнова читать все книги автора по порядку

Вера Смирнова - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке), автор: Вера Смирнова. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x