Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) краткое содержание

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Вера Смирнова, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Вера Смирнова
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Геракл без перашкод пайшоў далей.

Нарэшце дабраўся ён да краю свету, дзе неба апускаецца да зямлi. Там, на самым краi, стаяў тытан Атлант i трымаў на сваiх плячах нябесны купал. Ён стаяў гэтак ужо шмат гадоў, таму што ўладар свету Зеўс прызначыў яго на гэту работу i нiхто за ўвесь час не падмянiў яго.

- Хто ты i чаго прыйшоў на край свету? - спытаў Атлант Геракла.

- Мне патрэбны тры залатыя яблыкi з дрэва маладосцi, што расце ў садзе Гесперыд, - адказаў Геракл.

- Табе не дастаць гэтых яблык. Iх пiльнуе стовокi дракон, ён не спiць нi ўдзень нi ўночы i нiкога не падпускае да дрэва, - сказаў Атлант. - Ды я магу памагчы табе: Гесперыды - мае дочкi.

Геракл узрадаваўся i пачаў прасiць тытана памагчы яму.

- Стань на маё месца, - сказаў Атлант, - i патрымай неба, а я пайду ў сад Гесперыд i прынясу табе тры залатыя яблыкi.

Геракл палажыў на зямлю сваю зброю i львiную шкуру, стаў побач з тытанам i падставiў плечы пад нябесны купал. Атлант расправiў стомленую спiну i пайшоў у сад Гесперыд. I пакуль ён хадзiў па яблыкi, Геракл стаяў на краi зямлi i трымаў на плячах неба. Нарэшце Атлант вярнуўся i прынёс тры залатыя яблыкi.

Геракл пачаў дзякаваць яму, але тытан сказаў:

- Каму трэба аддаць гэтыя яблыкi? Скажы, я пайду i аддам. Мне хочацца пагуляць па зямлi. Абрыдла стаяць нерухома тут, на краi свету, i трымаць гэтае цяжкае неба. Я рады, што знайшоў сабе замену. Бывай!

I ён хацеў пайсцi.

- Пачакай, - сказаў Геракл. - Дай я толькi падлажу сабе на плечы львiную шкуру, каб нябесны купал не намуляў мне шыю. Пакладзi яблыкi на зямлю i вазьмi на хвiлiнку неба, пакуль я ўладкуюся зручней.

Атлант паклаў на зямлю залатыя яблыкi i зноў узвалiў неба сабе на спiну. Геракл падняў з зямлi свой лук i калчан, узяў тры залатыя яблыкi, захутаўся ў iльвiную шкуру, пакланiўся Атланту i пайшоў. Ён iшоў шпарка i нi разу не азiрнуўся. Але зоркi падалi дажджом, i ён здагадаўся, што Атлант злуецца i моцна трасе неба.

Схаваўшы залатыя яблыкi на грудзях пад плашчом, Геракл спяшаўся ў Мiкены i радаваўся, што выканаў i гэты загад цара.

- Вось я прынёс табе яблыкi Гесперыд - цяпер ты зноў можаш стаць маладым! - сказаў Геракл Еўрысфею.

Але цар быў так уражаны, убачыўшы перад сабою Геракла жывога i здаровага, што не ўзяў залатыя яблыкi i прагнаў яго прэч.

Геракл падаўся дадому i па дарозе думаў, што яму рабiць з залатымi яблыкамi. Раптам перад iм з'явiлася багiня розуму i мудрасцi Афiна.

"Мудрасць даражэй за маладосць", - падумаў Геракл i аддаў Афiне тры залатыя яблыкi.

А яна вярнула iх у сад Гесперыд на дрэва Геры.

Дванаццаты подзвiг

Геракл спускаецца ў царства мёртвых i перамагае Кербера

Усю зямлю з усходу да захаду абышоў Геракл, ваяваў i працаваў, змагаўся са страшыдламi i са злымi людзьмi, пракладваў дарогу на вяршыню гары, разам з Сонцам пераплываў акiян, дайшоў да края свету - i вярнуўся пераможцам.

Тады Еўрысфей, страцiўшы надзею пазбавiцца ад Геракла, вырашыў паслаць яго туды, адкуль нiхто са смяротных яшчэ нi разу не прыходзiў назад, - у краiну мёртвых, у падземнае царства Аiда.

Каля медных варот Тартара - каля ўвахода ў царства мёртвых - дрэмле на варце страшны трохгаловы сабака Кербер. У яго на шыi замест поўсцi выгiнаюцца чорныя змеi, хвост у яго - жывы дракон, а з разяўленых пашчаў вылятаюць тры языкi полымя. Калi адчыняюцца вароты i ў царства Смерцi заходзiць бледны цень чалавека, Кербер ветлiва вiляе хвастом i ад лютай весялосцi, стараецца лiзнуць прышэльца сваiмi вогненнымi языкамi. Але гора таму, хто захоча вярнуцца!..

Апошнi раз паклiкаў да сябе Геракла цар Еўрысфей i сказаў яму:

- Прывядзi да мяне Кербера з царства Аiда, i гэта будзе твая апошняя служба мне!

Геракл нiчога не адказаў i рушыў у дарогу..

Ён знайшоў пячору Тэнара, адкуль па русле падземнай ракi трэба было спускацца ў глыб зямлi.

Страшна жывому па сваёй ахвоце iсцi ў царства смерцi!

Геракл спынiўся каля ўвахода ў пячору, паглядзеў на зямлю ў квеценi, на сiняе мора, на ўвесь цёплы сонечны свет, i сумна i страшна зрабiлася яму. Але ён перасiлiў сум i страх i адважна ступiў у цемру. I адразу пачуў за сабой лёгкiя крокi. Гэта даганяў яго Гермес, крылаты вястун Зеўса, якога ўладар свету паслаў правесцi Геракла да Аiда. Гермес узяў героя за руку, i ўдвух яны пачалi спускацца ў падземнае царства.

Неўзабаве ў змроку забялела высокая скала: пад ёю ледзь чутна сонна струменiла цiхая рака, зарослая высокай травою без колеру i паху. Геракл нагнуўся да ракi, каб напiцца.

- Не пi, - спынiў яго Гермес, - гэта Лета, рака Забыцця. Хто нап'ецца вады з яе, той забудзе ўсё на свеце.

Яны пайшлi далей, i Геракл убачыў свайго старога настаўнiка i свайго юнага сябра, што памёр у паходзе. Геракл радасна кiнуўся да iх, працягваючы iм рукi, але яны глядзелi на яго нежывымi вачамi, не пазнаючы, быццам не бачачы яго, i, як ценi, слiзганулi мiма.

- Яны не пазнаюць цябе, - сказаў Гермес. - Яны пiлi з ракi Забыцця i ўсё забылi.

Але адзiн цень раптам спынiўся, наблiзiўся. Геракл пазнаў калiдонскага цара Мелеагра.

- Геракл, - сказаў цiха цень цара, - памажы мне. На зямлi я пакiнуў сястру Дэянiру, юную i безабаронную. Думкi пра яе трывожаць мяне i тут. Прашу цябе: вазьмi яе да сябе ў дом, ажанiся з ёю, - яна будзе табе вернаю жонкай. А я супакоюся навек.

I Геракл паабяцаў выканаць просьбу сябра.

Усё нiжэй i нiжэй спускалiся яны ў глыб зямлi i раптам убачылi чалавека, якi цягнуў на самы верх падземнай гары вялiзны цяжкi камень. Увесь спацелы i запылены, напружваючы ўсе сiлы, ён аберуч старанна кацiў угору камень, падпiраючы яго ўсiм сваiм целам. Усяго адзiн крок заставаўся яму да вяршынi гары, як раптам камень вырваўся з аслабелых рук i з грукатам пакацiўся ўнiз. Чалавек паспешлiва спусцiўся за iм да падножжа гары i зноў пацягнуў сваю цяжкую ношу. I зноў, не дасягнуўшы вяршынi, сарваўся i ўпаў камень, i зноў спусцiўся ўнiз i без адпачынку, без перадыху пацягнуў яго наверх чалавек.

Геракл спынiўся i пазiраў на гэтую цяжкую i марную працу.

Гэта быў Сiзiф з Карынфа, асуджаны вечна цягаць гэты цяжкi камень - за сквапнасць, за тое, што пры жыццi прысвойваў сабе чужыя багаццi, за тое, што пражыў на зямлi не працуючы.

Далей пайшоў Геракл са сваiм спадарожнiкам Гермесам i ўбачыў чалавека, якi стаяў у празрыстай i чыстай вадзе. Вада даходзiла яму да плячэй, але ледзь толькi ён нагiнаўся, каб прагнаць смагу, змачыць перасохлыя, чорныя губы, вада iмгненна спадала, знiкала, хавалася ўся ў зямлi. З берага схiлялiся да чалавека галiны, якiя гнулiся ад пладоў, янтарная гронка вiнаграду амаль датыкалася да яго твару. Але як толькi ён працягваў руку, каб сарваць румяны яблык або сакавiты гранат, галiны ўзнiмалiся высока-высока, i галодны не мог дацягнуцца да iх.

Геракл пазнаў чалавека, якога гэтак жорстка пакаралi.

Гэта быў Тантал, цар Сiпiла, калiсьцi любiмец багоў i самы шчаслiвы са смяротных, навекi асуджаны ўладаром свету Зеўсам за падман багоў, за вераломства, за непамерную, шалёную зайздрасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Вера Смирнова читать все книги автора по порядку

Вера Смирнова - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке), автор: Вера Смирнова. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x