Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) краткое содержание

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Вера Смирнова, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Вера Смирнова
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З цяжкiм сэрцам праходзiў Геракл мiма страшных прывiдаў падземнага царства. Нарэшце ён прыйшоў на бераг падземнай ракi Ахеронта. Каля берага чакала чорная лодка. Змрочны i маўклiвы перавозчык Харон стаяў з вяслом у руцэ на карме, i ценi памёршых нясмела працягвалi яму манету, якую клапатлiвыя родныя палажылi нябожчыку ў рот пры пахаваннi.

Стары Харон здзiвiўся, убачыўшы жывога ў царстве мёртвых, але Гермес загадаў яму прапусцiць Геракла ў лодку. Лодка паплыла ўпоперак чорнай нерухомай ракi. Ценi памёршых з роспаччу пазiралi назад, быццам хацелi апошнi раз убачыць тое, што яны пакiнулi на зямлi. Лодка плыла цераз Ахеронт, i неўзабаве наблiзiўся пустынны бераг. Геракл з Гермесам выйшлi з лодкi першыя i рушылi разам з натоўпам да медных варот Аiдава царства. Цяжкiя вароты былi шырока расчынены, i каля iх Геракл убачыў Кербера. Сабака лянiва памахаў сваiм страшным хвастом i адышоўся, прапускаючы героя.

- Ён яшчэ не ведае, чаго ты прыйшоў сюды, - сказаў Гераклу спадарожнiк, а то ён сустрэў бы цябе iнакш.

З жаласным стогнам ценi памёршых увайшлi ў шырокiя вароты i рушылi да палаца падземнага царства.

Там, у вялiкай i змрочнай зале, перад тронам Аiда сядзелi строгiя i непадкупныя суддзi мёртвага царства: Радамант, Эак i Мiнас. Яны судзiлi кожнага за яго жыццё, за яго зямныя справы i кожнаму прызначалi па заслугах пакаранне або ўзнагароду.

Убачыўшы жывога чалавека ў палацы ўладара мёртвых, здзiвiлiся i суддзi i слугi Аiда. А Геракл спакойна стаяў перад тронам падземнага цара, з iльвiнай шкурай на плячах, трымаючы ў руках сваю дубiнку, i папрасiў Аiда дазволiць яму вывесцi на святло Кербера, каб паказаць яго цару Еўрысфею.

- Я дазволю табе, - сказаў яму Аiд, - узяць на нейкi час з сабою на зямлю майго сабаку, калi ён выпусцiць цябе адсюль i калi ты зможаш узяць яго, не паранiўшы, без мяча i без стралы, аднымi сваiмi рукамi.

Геракл падзякаваў Аiду i пайшоў назад да медных варот. Цяпер яны былi зачынены, i Кербер спаў перад iмi, паклаўшы ўсе тры галавы на чорную дарогу.

Пачуўшы крокi Геракла, ён прачнуўся, усхапiўся, сярдзiта загыркаў, i дракон на канцы хваста грозна разявiў пашчу.

Геракл хуценька наблiзiўся да Кербера i, выставiўшы ўперад сваю левую руку, абгорнутую ў iльвiную шкуру, правай рукой схапiў сабаку за шыю. Сабака завыў; жудаснае выццё яго разнеслася па ўсiм падземным царстве. Ён ухапiўся зубамi ўсiх трох галоў за левую руку героя, лiзаў яе вогненнымi языкамi, усе змеi на яго спiне ўпiлiся ў iльвiную шкуру, але яе нельга было пракусiць, i Геракл не адчуваў болю. Моцна сцiскаў ён шыю сабакi i цягнуў яго за сабою, на бераг ракi, да перавозу. Нарэшце напаўзадушаны Кербер захiстаўся, аслабеў i лёг перад Гераклам. Герой надзеў яму ланцуг на шыю i павалок за сабою, i страшны сабака падземнага царства паслухмяна паплёўся за пераможцам.

Харон жахнуўся, убачыўшы Геракла з Керберам, але не адважыўся затрымаць iх i перавёз на другi бок.

Калi яны наблiзiлiся да выхада на зямлю, Кербер жаласна заскуголiў i амаль поўз за Гераклам. А калi яны выйшлi са змроку на зямны вольны прастор, сонечнае святло асляпiла падземнага вартаўнiка; ён задрыжаў, закалацiўся, жоўтая пена закапала з яго пашчаў, i ўсюды, дзе яна падала на зямлю, вырастала ядавiтая трава.

Геракл прывёў Кербера ў Мiкены i прымусiў Еўрысфея зiрнуць на яго. Але Еўрысфей затулiў твар рукамi i ад страху пачаў прасiць Геракла найхутчэй завесцi страшнага сабаку назад.

- Ну, бяжы, вяртайся назад i чакай цара каля варот, - сказаў Геракл i зняў з Кербера ланцуг.

I сабака як згледзець вокам памчаўся ў царства мёртвых.

Так закончылася служба Геракла Еўрысфею, i цар адпусцiў героя.

Геракл у палоне

Закончыўшы сваю службу ў цара Еўрысфея, здзейснiўшы дванаццаць подзвiгаў, Геракл вярнуўся дадому. Тут яго чакалi новыя выпрабаваннi.

Даверлiвы i добры, Геракл часта бываў нецярплiвы, запальчывы i ў гневе не памятаў сябе.

Аднойчы хлопчык-слуга падаў яму напiцца вады, якая прызначалася, каб умывацца. Геракл зазлаваў, стукнуў яго i забiў незнарок. Тады, каб навучыць героя цярплiвасцi, Зеўс наслаў на яго доўгую пакутлiвую хваробу. Адважны герой, якi не баяўся нi дзiкiх звяроў, нi страшыдлаў, нi варожага войска, не мог цярплiва пераносiць боль. Ён не вытрымаў, звярнуўся да Апалона i запатрабаваў, каб бог святла, якi ведае будучае людзей, сказаў яму, калi ён паправiцца i скончацца яго пакуты. Апалон не захацеў адкрыць герою гэтую тайну. Геракл раз'юшыўся i ўзняў руку на бога святла. Грамавержац разгневаўся, паслаў хмару, каб яна разняла задзiр, i загадаў Гермесу пакараць непакорнага героя.

Хiтры бог гандлю прадаў Геракла лiдзiйскай царыцы Амфале за тры медныя манеты на тры гады ў рабства.

Вясёлая царыца Амфала не пасылала Геракла ў далёкiя паходы i не патрабавала ад яго геройскiх спраў i перамог. Яна адабрала ў героя зброю - яго меч i лук са стрэламi, зняла з плеч iльвiную шкуру, апранула Геракла ў жаночае адзенне i дзеля пацехi прымушала яго, нiбы служанку, прыслужваць ёй.

Яна садзiла яго за праснiцу разам з жанчынамi i весялiлася, слухаючы, як казкi, яго расказы пра далёкiя вандроўкi, цяжкiя паходы i жорсткiя бiтвы.

Гэты палон у Амфалы быў для героя цяжэйшы за самыя мудрагелiстыя даручэннi Еўрысфея. I часта Геракл так сумаваў i нудзiўся, што царыцы надакучваў яго змрочны выгляд, яна аддавала яму лук i стрэлы i дазваляла пагуляць па ваколiцах.

Аднойчы Геракл зайшоў вельмi далёка, у суседнюю з Лiдзiяй краiну, стомлены лёг пад дрэва i заснуў. Праз сон ён адчуў нейкую мiтусню вакол сябе, быццам маленькiя звяркi бегалi па яго целе. Ён прачнуўся, працягнуў руку, злавiў аднаго.

Гэта быў не звярок, а смешны карлiк - кекроп.

Шмат iх варушылася каля героя на зямлi - iм спадабаўся лук Геракла, i яны збiралiся сцягнуць яго. Геракл пачаў лавiць iх, звязваць за рукi, за ногi; потым начапiў iх на доўгую палку i панёс у Лiдзiю.

Кекропы не спалохалiся: яны скакалi па палцы, спрабуючы вызвалiцца, гучна пiшчалi i так пагражалi Гераклу i сварылiся на яго, што Геракл смяяўся ўсю дарогу.

Гледзячы на гэты маленькi смелы народ, Геракл развесялiўся.

Ён дайшоў да мяжы iх царства, развязаў сваiх маленькiх палонных i адпусцiў на волю, а сам вярнуўся да Амфалы i пачаў патрабаваць i сабе волi. I Амфала ўрэшце адпусцiла яго.

Геракл вызваляе Праметэя

Шмат яшчэ подзвiгаў здзейснiў Геракл, i iмя яго праславiлася па ўсёй Грэцыi.

Калi Язон пабудаваў быстраходны карабель "Арго" i паклiкаў герояў Грэцыi, каб плыць за тры моры, у Калхiду, здабываць залатое руно, магутны Геракл выправiўся ў паход разам з адважнымi арганаўтамi.

Але па дарозе, на адной са стаянак "Арго" каля берага невядомай зямлi, Геракл зайшоў далёка ў прыбярэжны лес, не вярнуўся ў час на карабель, i арганаўты паплылi далей без яго. А Геракл па сушы падаўся ў глыб краiны i неўзабаве прыйшоў у горы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Вера Смирнова читать все книги автора по порядку

Вера Смирнова - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке), автор: Вера Смирнова. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x