Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Тут можно читать онлайн Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх краткое содержание

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - описание и краткое содержание, автор Антось Уласенка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Антось Уласенка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вашая рацыя. Тут ёсьць над чым падумаць.

Далей размова перайшла на нэўтральныя тэмы. Каўрыт ветліва чакаў, пакуль Мікомп ня скончыць сталаваньне. У кожнай талерцы той пакінуў крыху ежы й пассыпаў усё ў паўмісак. Калі яны падняліся сыходзіць, ён падышоў да ямы й скінуў недаедкі. Каўрыт заўважыў, як раней тое ж рабілі іншыя наведнікі.

– У чым сэнс гэтага рытуалу?

– Вы б назвалі яго забабонам. Кажуць, на дне сядзіць сам гаспадар «Сьпеўнага каменю», а гаспадару трэба пакідаць выязное.

– І што ён сабою ўяўляе?

– Ня ведаю. Нават ня ўпэўнены, ці запраўды там хто ёсьць. Але і адмаўляць таго не магу. Хадземце.

Прызёмісты чалавек у шараку таптаўся ў апошніх шэрагах. Туды яго адціснулі здаравезныя дзецюкі з Нэльтасоў, якія прыйшлі апоўдні. Яму прыходзілася ставаць на дыбачкі альбо падскокваць, каб разгледзець, што дзеецца наперадзе.

На копішча ў Міхьтрэльдзкім лесе, недалёк ад Дзэргу, пасходзілася ці ня ўся ваколіца. Усё прыбываў люд з Ольтасу й Мьёзмаў, былі нават трэўрзкія. Кожны жадаў папрысутнічаць на капе друідаў.

На прагаліне ў заходняй частцы лесу за гарамі Прэмарда было насыпанае ладнае ўзвышша, мошчанае глінай. Там і адбывалася капаваньне, якое гледачы спасьцерагалі зьнізу. На ўзгорку мелі права знаходзіцца адно друіды. Яны сядзелі на касьцяных лавах, што месьціліся па абводзе насыпу, і былі абароненыя ад сонца й непагадзі разьвіслымі галінамі попельных дрэваў, якія абкружалі копішча, пакідаючы прасьвець адно над цэнтрам. Там камянямі было абведзенае кола, дзе стаялі падвіноўныя.

Менавіта іх імкнуўся разгледзець чалавек у шараку.

– Гэй, драбяза, куды ўбіваешся?

Яго пхнуў нехта зь мясцовых, але ён не здаваўся. Даў нырца пад локці суседзяў сьпераду й прасунуўся на колькі мэтраў бліжэй.

Адтуль былі відаць лавы, на якіх сядзелі друіды ў цёмна-зялёных хламідах.

– Прапусьціце наперад гэнага паўшабэлка, аджа зара ўсе ногі паадтоптвае!

Пад лаянку з розных бакоў яго выпхнулі, даўшы шчырага падзадку, у пярэдні шэраг. Адтуль ён нарэшце змог разгледзець падвіноўных у коле камянёў.

Першы быў ссушаным старым інтэлігентнага выгляду, другі, маладзейшы – пэўна, ягоным сынам. Абодва падаваліся напалоханымі й зусім безабароннымі. Вяроўкі сьцягвалі іхныя рукі.

Гларпларла, адная з друідак на лавах, абкінула вокам натоўп зьнізу, убачыла прызёмістага чалавека ў шараку й махнула рукой:

– Га, бард архіпрынцэпса Трамольца з Хівіскае аўтаркіі! Зусім на вас забылася… Вы хацелі былі паглядзець на нашыя абрады. Нагадайце-тка мне ймя.

– Каўрыт Утальтат, ваша мосьць.

– Падымайцеся да нас. Вам трэба пабачыць усё ў падрабязнасьцях, каб адлюстраваць у песьні як мага дакладней. Народ Хівіі і ўсяе Гульмаскае раўніны мусіць ведаць пра запраўднага бога й пра тое, што чакае яго ганьбавальнікаў.

Каўрыт залез на пагорак і падышоў да кола камянёў. У самым цэнтры ён убачыў глыбокае правальле шахты з адкінутым вечкам: на дне было відаць нешта накшталт моху.

Тымчасам распачалося капаваньне. Найвышэйшы друід зачытаў доўгую цьмяную прамову й паказаў пальцам на падвіноўных.

– Гэтыя блюзьнеры вінавацяцца ў тым, што пры сьведках адмаўлялі боскую існасьць Міцэлію, а адбіткі ягоных гіфаў у ночным небе называлі іншасьветамі, якія населеныя гэткімі ж стварэньнямі лесу, як мы. Яны называлі космас калыскаю чалавецтва.

Натоўп унізе загаманіў, але друід працягваў, узьняўшы голас:

– Прапаную кару: хай гарэтыкі зьяднаюцца з тым, што адмаўлялі, і прарастуць грыбамі Праўды.

Астатнія друіды ўхвалілі вырак узьнятымі рукамі.

– Падвіноўныя, ці маеце вы што сказаць перад пачаткам рытуалу?

Стары, пыкаючы, прамовіў:

– Нашто так пасьпяшаць зь непапраўнымі дзеямі? Так, мы з вамі без сумневу маем пэўныя анталягічныя разыходжаньні, але іх можна разглядаць як нагоду для дыялёгу, а ня сварак. Праўда можа нарадзіцца праз новыя сьветаглядныя канцэпцыі. Мы, у сваю чаргу, з увагай паставімся да вашых традыцыйных… м-м-м… прымхаў.

Найвышэйшы друід ніяк не адрэагаваў. Стары пасьпешліва дадаў:

– Калі вы ставіце пытаньне рубам, мы бясспрэчна гатовыя прызнаць боскасьць Міцэлію і адмовіцца ад касматэістычнае гэрасі.

– Вашыя развагі безумоўна цікавыя й павучальныя, але ў гэты момант пазбаўленыя будзь-якое практычнае каштоўнасьці. Скіньце іх у Міцэлій.

Два друіды кіямі сапхнулі падвіноўных у шахту. Каўрыт з асьцярогаю падышоў да краю і ўбачыў, як гіфы грыбніцы аплятаюць целы небаракаў і накрываюць іх сваёю масай. Спачатку былі чуваць жахлівыя крыкі, потым яны сьціхлі.

Усе друіды падняліся на ногі й пачалі хорам паўтараць за найвышэйшым:

– Хай распачнецца Трансфармацыя. Хай зьяўленае Існае прачнецца ў вантробах злачынцаў, пачне йрваць кіндзюкі й сілкавацца іхнымі ўспамінамі. Хай іх спаралізуе жах перад Абсалютам. Загніваючыя судзіны іхных целаў няхай стануцца караблямі экзанічных мутацыяў, а вэктарная інфэкцыя зьвяжа нуклеазы гамалягічнае адбудовы ў цэлевым локусе. Хай яны прарастуць грыбамі, якія дазволяць нам убачыць сьвет як ён ёсьць. Узрадуймася й прывітайма Трансфармацыю!

Калі рытуал скончыўся й шахту накрылі вечкам, задаволеная Гларпларла падышла да Каўрыта:

– Як вам спадабалася дзея? Аж пэўна стане матарыялу на ладную дыдактычную песьню?

– Вельмі ўражвае, – адкашляўся Каўрыт, – дзякую за дазвол папрысутнічаць. Але, між намі, вы насампраўдзе ўважаеце звычайную грыбніцу за бога?

Усьмешка зьнікла з твару друідкі.

– Мой даражэнькі, вашае невуцтва можна дараваць, бо вы прыйшлі з далёкае барбарскае краіны, дый фігура барда лічыцца ў нас недатыкальнай… Але вялікая просьба на будучыну – асьцярожней са словамі. Што да істы пытаньня: Міцэлій Міхьтрэльдзкага лесу – найстарэйшы жывы арганізм Анкегу. Яму некалькі тысяч гадоў, ён распасьцёрся пад зямлёю на палову кантынэнту й быў тут яшчэ да зьяўленьня людзей. Усе ягоныя мажлівасьці непасьціжныя й недасягальныя для нас, стварэньняў лесу. Адзіны шлях наблізіцца да Абсалюту – улучаць у дыету грыбы Міцэлію, убіраючы ў сябе часьцінку боскага. Заставайцеся на ўсяночную оргію, вы зможаце прылучыцца да сакральнага й з разьняволеным розумам апісаць усё ў песьні.

– Прынадная прапанова, але архіпрынцэпс чакае на мяне ў Хівіі і я вымушаны сьпяшацца.

– Што ж, наступнага разу. Вялікая Трансфармацыя напаткае кожнага з нас, раней ці пазьней.

– Калі вы пачакаеце, я паклічу цэхавага грандмайстра. Мажліва, ён лепей зразумее вашую прапанову.

Прыслужнік сышоў, пакінуўшы сьветласкурага чалавека ў іншаплянэтнай вопратцы аднаго ў гасьцявым пакоі. Той падышоў да вакна й паглядзеў на Эйтэрычны акіян, што шумеў трыма паверхамі ніжэй. Клінд і Ўурд, спараваныя сонцы Анкегу, нетаропка сядалі за гарызонт. У затоцы плыў велярыб з гарбарняю на сьпіне. Іншаплянэтнік з прыкрасьцю падумаў, што цэхавікі маглі б натапіць у сваёй гасподзе. У пакоі было зябка, а комін у куце заставаўся халодным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антось Уласенка читать все книги автора по порядку

Антось Уласенка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх отзывы


Отзывы читателей о книге Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх, автор: Антось Уласенка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x