Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Тут можно читать онлайн Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх краткое содержание

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - описание и краткое содержание, автор Антось Уласенка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Антось Уласенка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось першае зь іх.

О шаноў наяны Сатана!

Я хачу, каб гэты ліст патрапіў да цябе, хаця Джэй Сі кажа што нуй бздура, але я ўсё адно думаю што патрапіць. А калі яго расьпячатаюць твае памагатыя чэрці, дык хай перададуць табе, але я ўсё адно напісаў на капэрце што асабіста для Сатаны.

Сатана, я спачатку хацеў быў напісаць Санта Кляўсу, як раней, але Білі даў мне пстрычку і назваў ёлупнем. Білі мой старэйшы брат, ён ужо вялікі і б’е мяне, як назаву яго Білі, але калі ў добрым гуморы, можна зваць проста Білам, а так увогуле Ўільямам. Ён сказаў што лепш бы ты напісаў Сатан Кляўсу, а ня Санта, прытырак, га-га-га. Гэта цытата. Білі дурань, але я яго паслухаўся.

Я штогод пісаў Саньце, але мамцы лягчэй ня стала. Ён заўжды пакідаў мне ў падарунак робленыя швэдры (колкія!) і вопратку, а ня тое што я прасіў. А яшчэ Білі кажа што ён пазёр і педзік у чырвоным каўпаку і не йснуе. Я ўсё ж такі думаю Санта йснуе. Але ты йснуеш напэўна, я ведаю.

Я бачыў у Білі кніжку, яна завецца «Д’ябал», а аўтар Рабэр Гуё, ён француз. А Д’ябал і Сатана гэта адное й тое ж, як Санта Кляўс і Сьвяты Мікалай. Там на вокладцы ты сядзіш голы і ў цябе вялікая піпірка да калена, і яна ўся пазарасла валосьсем, яе амаль не відаць. А ў мяне там валосьсе яшчэ не расьце, а ў Білі ўжо ого-го, я бачыў, як мы ўлетку хадзілі ў паход і купаліся голыя, а Джэй Сі кажа ў яго запраўдны гушчар, але я ня веру – ён заўжды прыбрэхвае, а потым кажа што не.

Сатана, а калі ты надзяваеш нагавіцы, ты ў якую калашыну запраўляеш матню – у правую ці ў левую? А ці носіш шорты? У пекле ж мусібыць горача, Білі кажа там лява і гіена вогненая. А твая піпірка тырчыць з шортаў ці як? Калі тырчыць, дык відаць сьмешна выходзіць.

Ты не падумай, я тут сьмешкі ня строю. Проста цікава.

А яшчэ я слухаю KISS. Я ўзяў кружэлку ў Білі, ён кажа дзіцячы садок, а мне падабаецца. І я ведаю што значыць KISS: Kings In Satan Service. То бок ты йснуеш, я ведаю. А яшчэ ў Beatles ёсьць белы альбом, а айцец Філіпс называе яго д’ябальскім альбомам. Я люблю Beatles, а Білі кажа дзіцячы садок. Айцец Філіпс кажа Black Sabbath заключылі пакт з Д’яблам, а Джымі Пэйдж цемрашал і чорны маг. Ну ня ведаю.

Білі басіст. У іх з Джэфам і Трэвам свой гурт. Назву ня памятаю, штосьці такое, ну, мудрагелістае. Білі кажа яны валяць акультавы флёрыдзкі дэзьняк. (Папраўдзе, дык Білі і граць не сказаць каб умее.) Але гэта між намі, Сатана. Дзеўкі жаж вакол музыкаў труцца, а гэта галоўнае, ну ты ў тэме. І лягатып у іх прыгожы, там пэнтаграма і крыжы перагорнутыя. Білі кажа па Сатане!

Потым яшчэ Джэй Сі прынёс быў Сатанінскую Біблію да Тома на выходныя. Яе напісаў Антон Ля-Вэй, ён не француз, проста імя такое. Білі кажа ён пазёр і педзік. Білі дурань. Мы чыталі яе ў цемры, у нас была сьвечка. Джэй Сі кажа ён бачыў у нас за сьпінамі цень Люцыпара (то бок твой цень, Сатана!), але я яму ня веру. Я думаю гэта была Томава котка.

Таму я вырашыў напісаць табе, а ня Санта Кляўсу. Санта нудны. У маёй асадцы скончыўся атрамант.

А айцец Філіпс зь нядзельнае школы кажа што вы мусіце павярнуць свае сэрцы да Езуса і Езус ёсьць любоў. І мы мусім працівіцца спакусам Нячыстага (то бок тваім спакусам, Сатана!) і што на гэта здольны толькі чысты духам. Айцец Філіпс мне не даспадобы. Білі кажа ён пазёр і педзік у расе. Білі дурань, але як на мяне айцец Філіпс дакладна педзік.

На той вокладцы таксама ё голая цыцоха, яна сімпотная. Мы з Джэй Сі колькі разоў падглядалі за Джыні ў душы. У яе таксама цыцкі не бяды, але ўсё ж не такія вялікія. Джыні гэта сястра Джэй Сі, яна ўжо дарослая і нават старэйшая за Білі. Білі кажа курвяга, а яна кажа хай не распушчае рукі.

Санта Кляўсу я б не пісаў пра цыцкі. І пра піпірку таксама. Санта Кляўс – сьвятоша, яму бадай не да спадобы вялікія цыцкі. І ён заўжды пакідае мне швэдры. Відаць, ён яшчэ той нудзіла. Таму я й напісаў табе, Сатана.

Ужо неўзабаве вячэра, то далей буду пісаць хутка. Сатана, прашу на Каляды толькі аднаго: РЫМІСІЮ для мамкі. І не такую, як тадыЦур, каб праз тыдзень яе зноўку не забралі. Мне самому нічога ня трэба. Хіба што ў Білі няхай усё будзе добра. У цуды ён ня верыць, заўжды паўтарае «No Presents for Christmas!» (Сам ведаеш чыя гэта песьня.) Хоць ён і дурань і б’е мяне, ён таксама хвалюецца за мамку. Ён ніколі не прызнаецца, кажа што мезантроп. Але я ведаю.

Білі кажа ты выканаеш любое жаданьне, але папросіш душу наўзамен. Як табе патрэбная мая душа, дык я згодны. Лепей жа з мамкай, чым з душой. У айца Філіпса пэўна вялікая душа, але ён педзік. І ён мне не да спадобы. Таму душа мне без патрэбы, дый у нядзельную школу хадзіць не падабаецца. Калі ў мяне ня будзе душы, дык і ў нядзельную школу хадзіць ня прыйдзецца, га? І плакаць я больш ня буду.

Білі кажа дамову з Сатаной варта замацоўваць крывёй. Бабка кліча вячэраць, то я падпісваюся крывёй з пальцу (крыві я ўжо не баюся). Бывай, Сатана!

Навек твой,

~Гэры

P.S. Калі ласка, ня трэба швэдраў!

P.P.S. Я сур’ёзна.

P.P.P.S. Доўга тарміновую рымісію.

Дай нам божа жыць доўга і ўсім памерці

Баляда пра Кэрнуна й Фойкэ

Калі я працаваў у Фінляндыі, калегі расказалі мне пра Пеньці Лінкалу – тамтэйшага мысьляра, мізантропа й біяцэнтрыстага, якога нярэдка называюць экафашыстым. Я знайшоў зборнік ягоных артыкулаў і зь цікаўнасьцю прачытаў. Ідэі Лінкалы падаліся мне слушнымі, пасьлядоўнымі й своечасовымі, прыпаў да густу ягоны радыкалізм. Але жыць у сьвеце ягонае мары я б не захацеў – аж надта ён нагадвае канцлягер. З гіпэрбалізаваных ідэяў Лінкалы ды ўласных разважаньняў пра месца чалавека ў прыродзе й нарадзіўся наступны тэкст.

Вось як мы зноўку сталі людзьмі.

На Гвінвідзе ў Ноч разьятраных зораў Фойкэ выляцела з Брэкільенскага лесу й скіравалася да Ўсясьветнага дрэва, пад якім сядзеў рагаты бог. Аса-блястафага, яна магла сваімі фасетачнымі вачыма глядзець на сто восемдзесят градусаў і бачыла над галавою туманнасьць Кілю, якая нагадвала слуп рознакаляровага пылу. Аматыдыі ейных вачэй фарбавалі іянізаваны кісларод зорнае скупнасьці ў сінечу, вадарод – у зяленіва, а серу – у чырвань. На тле гэтае мазаікі купал неба раз-пораз прарысоўвалі зьнічкі, якія, ведала Фойкэ, зьнічкамі не былі. Чаго ейныя вочы не маглі, дык гэта ліць сьлёзаў. Яна толькі бясьсільна траскатала жаваламі.

Кэрнун сядзеў зь перакрыжаванымі нагамі на траве пад Усясьветным дрэвам і таксама глядзеў на неба. Між ягоных разгалістых рагоў віліся гадзюкі, з даўгога валосься вытыкаліся насы палёвак, на каленях зганяла сон аляня. Ён выглядаў маладым і бязьвінным, хоць такім і ня быў.

Вялізны чорны ганчак, які ляжаў праваруч ад бога, падхапіўся й падскочыў да Фойкэ, калі тая склала паблізу дзьве пары сваіх крылцаў. Ён абнюхаў асіныя вусікі, укрытыя пылком смакоўніцы, і разачхаўся. Папырхаўшы, працягнуў дагляд: трохкутная галава з шырачэзным ілбом, грудзі, пярэднія, сярэднія й заднія ногі, распухлае чэраўца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антось Уласенка читать все книги автора по порядку

Антось Уласенка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх отзывы


Отзывы читателей о книге Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх, автор: Антось Уласенка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x