Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Тут можно читать онлайн Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх краткое содержание

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - описание и краткое содержание, автор Антось Уласенка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Антось Уласенка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як бы я ні любіў чытаць цьвёрдую НФ зь ейнымі рэвалюцыйнымі ідэямі й канцэптамі, ад якіх займае дух, таксама не абы-які сантымэнт маю да касмаопэры й «sword and planet». І дагэтуль у перапынках паміж Грэгам Бэрам і Грэгам Іганам з прыемнасьцю перачытваю забаўляльныя «Tschai» Вэнса, «Viagens Interplanetarias» дэ Кампа і «Majipoor» Сільвэрбэрга.

Пачынаючы сваё знаёмства з фантастыкай, я, памятаю, дзівіўся: як так? Па «новай хвалі», па тым, як у канцы 60-х Дзілэйні напісаў быў «Бабілён-17», Жалязны – «Валадара сьвятла», а Дзік – «Убіка», – па ўсім тым Эдвін Таб як нічога ніякага кляпаў яшчэ не адзін дзясятак непатрабавальных раманаў пра Дзюмарэста з Тэры, а Лі Брэкет працягвала бясконцыя прыгоды Эрыка Старка на чарговай плянэце. Яна ж напісала сцэнар для пятага эпізоду «Зорных войнаў», дзе, як вядома, караблі так прыгожа, але абсалютна ненавукова выбухаюць у космасе.

Дзівіцца я дзівіўся, але быў задаволены, што прыгодніцкая фантастыка добра пачуваецца па сёньня. Брэкет з Табам мне падабаліся, і я радаваўся, што яны чытаюцца й дагэтуль. А дурасьлівыя «Зорныя войны» дык і глядзяцца – насуперак таму, што гэта, у ісьце, папросту «Дзюна» на мінімалках. Гэткая лёгкая фантастыка ня толькі чытаецца, але й пішацца. Напрыканцы тысячагодзьдзя Гарднэр Дазуа выдаў таўшчэзную анталёгію «Adventure SF in the Grand Tradition» з новымі прыгодніцкімі апавяданьнямі сучасьнікаў. Шматлікія аўтары й цяпер, у XXI стагодзьдзі, працягваюць ствараць кнігі пра герояў Эдгара Райса Бэраўза – Джона Картэра з Марса й Карсана з Вэнэры.

У рэчышчы тае старое традыцыі якраз і напісаная «Маскіроўка». А выгляд галоўных герояў я запазычыў з карцінаў Ота Дыкса «Партрэт доктара Маер-Германа», «Прадавец запалак» і «Партрэт доктара Гайнрыха Штадэльмана». Касмалёгію скарыстаў з «Куканіі»: у парадку аддаленьня ад Старое Зямлі йдуць Блізкія Сьветы, Крэсовыя плянэты, Загранічча й Незнань.

«Доктар Лезгэ».

Што-што, а памяць у Бальтрута Тронзы была выдатная. Зь ягонаю прафэсіяй па-іншаму ніяк. У той момант памяць падавала сыгналы ягонай сьвядомасьці.

Таму ён і зьнерухомеў, дзе стаяў – пасярод эсплянады. Леваруч за падпорнаю сьценкаю плёскаўся Брульлём – памаранчавы акіян звадкаванага газу з характэрным мэталічным пахам, а праваруч бязладным шэрагам ляпіліся да схілу замшэлыя грыбы з офіснымі памяшканьнямі ўнутрох. Варты ўвагі краявід для ўраджэнца Старое Зямлі, але нічога прыцямнага для таго, хто ўжо наведваў Гліцыяс. Для бадзягі, які не затрымваўся на адной плянэце болей за пару месяцаў, папросту чарговая дэкарацыя.

«Гм, Лезгэ. Дакладна ня з тых, каму я ваду замуціў быў. Лезгэ-Лезгэ, дзе ж я мог цябе перастрэць?..»

Сьпіс людзей, што мелі нагоду й магчымасьць для помсты, ён ясна бачыў нутраным зрокам, варта было заплюшчыць вочы. У ягоным доме памяці картатэка з мажлівымі мсьціўцамі й знанымі ворагамі месьцілася ў цэнтральным пакоі. Складалася яна з двухсот сарака шасьці ймёнаў. Васьмёра былі нябожчыкамі, але іхныя карткі выкідаць было ня варта: паквітацца квітам могуць і нашчадкі.

«Хто ж ты такі, доктару, і чаму мне муляе тваё ймя?»

Гэты адрас даў Старычына Рэнзо. Падстаўляць Тронзу яму было не з рукі. Днямі яны сумесна правярнулі шматхадовую афэру на станцыі Альдрэма ў Блізкіх Сьветах. У выніку хітрых апэрацыяў ім удалося паціху аформіць паі ў Банку ККД. Паі на кругленькую суму й выдуманыя ймёны. Пад гэтыя ймёны яны зрабілі новыя асобы – зьмянілі свае ДНК. Адпаведныя дакумэнты – цалком афіцыйна – на тыя імёны дастаць было нескладана. Паводле рэгуляцыяў банку, пагасіць паі ў аддзяленьні на Папілюсе, што ў Крэсах, можна было не раней, чым празь зямны месяц. Каб засьцерагчы сябе ад здрады з боку паплечніка, яны аформілі паі адмысловым чынам. Пагасіць іх можна выключна ў пары: трымальнікі папераў мусяць адначасна зьявіцца ў аддзяленьні банку й пацьвердзіць свае асобы квантавымі меткамі.

Рэнзо й Тронза сталіся цяпер адзін для аднаго літаральна найдаражэйшымі людзьмі ў Сусьвеце. Гэта, вядома ж, ні ў найменшай меры ня значыла, што яны хоць крышачкі давяралі адзін аднаму.

Бальтрут Тронза ня быў бы Бальтрутам Тронзам, калі б не перастрахаваўся: перад адведкамі Папілюсу ён вырашыў з тыдзень пераседзець на Гліцыясе. Паводзіўся тут ціхмяна й назіраў, ці ня пойдуць якія чуткі, ці ня зьявяцца нязваныя госьцейкі. Афіцыйна Галяктычны Рэгістар ня мог нічога зрабіць на Крэсовых плянэтах, у тым ліку на Папілюсе, але неафіцыйна мог заслаць сакрэтных агентаў – справа пахла вялікімі грашыма. Мог выправіць наймітаў і Банк ККД, калі б выкрыў афэру. Заставалася верагоднасьць, што іх сустрэнуць адразу за дзьвярыма аддзяленьня. Усё, што Тронза быў у змозе зрабіць (і зрабіў) – гэта займець свае «вушы» на Папілюсе, якія ў выпадку небясьпекі даслалі б яму вестку.

Акром таго, ён вырашыў у чарговы раз зьмяніць аблічча. Старычына Рэнзо параіў яму адрас у Вялікім Шкосьце: Эсплянада Ві Брульлём, 17. Сказаў, што здаўна знае доктара й давярае яму як сыну. Маўляў, ягонымі паслугамі карысталіся такія легенды, як Пранчуздра Дэнэльбромт, Ё-ё Крыкс, Тэльтрон Пратон і Мезьвілёмій Арэскі. Галяктычнаму Рэгістру ні разу не ўдалося злапаць нікога зь іх. Яны бяз шуму сышлі на дно й цяпер, відаць, насалоджваюцца заслужаным адпачынкам дзе-небудзь у Заграніччы альбо на ўласных астэроідах. На гэта Тронзу не было чаго запярэчыць.

У сьпіну яму торкнуўся халодны нос цяжкавога вульпра, які цягнуў панарад з грыбнымі спорамі. Тронза схамянуўся і адышоў з дарогі, дзе стаяў увесь час, утаропіўшыся ў вялізныя белыя літары на дзьвярох:

КАНСЬПІРАЦЫЙНАЯ ХІРУРГІЯ Й СУПРОЦЬСЬЛЕДЧАЯ СПАМОГА

Д-Р ЛЕЗГЭ, МЛДШ.

Ён задуменна падкруціў наваскаваны вус і наблізіўся да ўваходу. Адсюль можна было разабраць драбнейшы надпіс ніжэй:

Адзінаццаць гадоў бясплямнае практыкі

Найлепшая маскіроўка, творчы падыход

Ніякіх пытаньняў, ніякіх імёнаў, ніякіх ганьбаваньняў

Пакіньце катэгарычны імпэратыў на ганку й сьмела ўваходзьце

Яшчэ ніжэй на цьвіку ліпела паперчына:

Нагадваем баязьліўцам: паводле арт. 343/8 Галяктычнага Рэгістру, правамоцнасьць Рэгістру не распаўсюджваецца на Крэсовыя Плянэты, якія зьяўляюцца зонаю неабмежаваных вольнасьцяў, грамадзянскае бяспраўнасьці, натуральнага стану й кіраванага хаосу. Таксама нагадваем, што пакоі за адрасам Эсплянада Ві Брульлём, 17 месьцяцца ў Вялікім Шкосьце, які ў сваю чаргу знаходзіцца на Гліцыясе, а Гліцыяс, як вядома нават баязьліўцам – плянэта Крэсовая.

Ля самае зямлі ляпіліся квантавыя меткі Ё-ё Крыкса, Пранчуздры Дэнэльбромт і шчэ колькіх знакамітых авантурнікаў. Тронза прысеў і памацаў блішчастыя круглякі – непадробленыя. Гэта яго супакоіла. А вось пасаж пра «творчы падыход» даспадобы не прыпаў. Гэтак жа сама, як прозьвішча Лезгэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антось Уласенка читать все книги автора по порядку

Антось Уласенка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх отзывы


Отзывы читателей о книге Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх, автор: Антось Уласенка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x