Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх
- Название:Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005665102
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх краткое содержание
Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
– Вы не казалі, што доктар Лезгэ – ваш сын. І, пэўна, не зусім доктар.
– Ах, гэта дробязі… У Драманда талент, вы ня лічыце? Натуральны мастак. Натхняецца старасьвецкімі альбомамі. Ён і мне падправіў быў выгляд. Стаўся для яго, так бы мовіць, першым палатном.
Сам Драманд тымчасам усеўся на ўслон і зноўку вылупіўся на сьцяну.
– Прызнацца, я спадзяваўся на іншы вынік апэрацыі.
– Творчая натура, што зь яго возьмеш. Акадэміяў ня скончваў. Не прызнае рамак, грэбуе работаю на заказ, самі бачыце. А спадзевы… Няспраўджаныя спадзевы гартуюць характар.
– Як вы падрабілі квантавыя меткі? Ужо й маю́ маеце?
– Квантавую метку падрабіць нельга. Вы й самі ведаеце.
Тронза нахмурыў свае новыя кашлатыя бровы.
– Я вас ні ў чым не падмануў, даражэнькі Бальтруце, – уздыхнуў Рэнзо. – Гэта папраўдзе найлепшая маскіроўка. Ёю скарысталіся многія авантурнікі. Каторыя зь іх дагэтуль са мной. Тэльтрон Пратон радасна віхляе хвастом, як убачыць мяне, а Пранчуздра Дэнэльбромт ня можа нацешыцца сваёю барадой. Усе яны – і Ё-ё Крыкс, і Мезьвілёмій Арэскі – уласнаручна пакінулі свае меткі. Такую рэкамэндацыю ня купіш за грошы.
– То значыць, я мушу быць вам удзячны.
– Разумею, у вас зараз віруюць эмоцыі, вы наладжаныя здураваць. Цягнецеся па праменявік, але забываецеся, што ён зашыты ў галёнцы – нагі ў вас, на жаль, ужо няма. Лазэрную пістолю з зубу Драманд таксама дастаў, разам з бальшынёю зубоў. Даліпан, вы мусіце мне падзячыць: ён хацеў быў адняць вам абедзьве рукі, каб дасягнуць большага падабенства з альбомнаю выявай; але я пераканаў яго, што гэта непрактычна.
Тронза зычна скаўтнуў.
– Слова свайго я не парушу. У найбліжэйшыя тры тыдні вы – Недаростак Бальтар, калека з вандроўнага цырку спадара Лезгэ. Неўзабаве нас чакае выступ на Вальраі. У часе плянэтарнага візыту мы зможам падчысьціць запасьнікі музэю Андрамэды. Праз тры тыдні выправімся на Папілюс і атрымаем свае грошы, па чым вы будзеце вольныя пайсьці сваёю дарогай – мо знойдзеце хірургаў, якія падлатаюць вас пасьля майго сынка, хаця я дагэтуль не сустрэў такіх – альбо, хто ведае, застацца ў маім цырку й праварочваць афэры па ўсёй Галяктыцы ў слаўнай кумпаніі прайдзісьветаў.
– Бачу, вы не пакінулі мне выбару.
На прыганку Папілюскага аддзяленьня банку ККД стаялі двох нібы з карыкатуры: цыбаты стары жалобнага выгляду й курдупель на кавёлах з тварам нэандэртальца. Кожны трымаў у руцэ валізку. Яны ўважліва агледзелі пусты пляц перад сабой. Зялёнае сонца сядала за вежы царквы Касьмічнага зьнічу. Пастаялі моўчкі.
Цыбаты працягнуў руку курдуплю:
– Прыемна было працаваць з вамі, Недаростку Бальтру. Дазвольце пацікавіцца: якія маеце пляны на прышласьць?
Бальтрут Тронза ня быў бы Бальтрутам Тронзам, калі б ня мог любую, нават самую непрывабную, сытуацыю абярнуць на сваю карысьць. Да таго ж ён быў прафэсіяналам. «Цікава, калі яшчэ надарыцца шанец папрацаваць з найлепшымі авантурнікамі Галяктыкі?» «Ніколі», – безуважна адзначыла сьвядомасьць.
Курдупель упэўнена адказаў на поціск рукі:
– Ляцім на Гліцыяс, спадару Рэнзо. На дзьвярох вашага сыночка яшчэ стане месца пад маю метку.
Звон зьвініць званчэй
Другое (анты-) каляднае апавяданьне. Адначасна яно ёсьць і ўшанаваньнем Лаўкрафта. Як бы хто ні крытыкаваў бацьку сучаснага хорару, яго ёсьць за што любіць. Ды яшчэ як любіць. Мне падабаецца шмат чаго ў ягонай творчасьці; падабаецца, як міты Ктулху жывуць і праз восемдзесят гадоў па сьмерці творцы ды цудоўна пачуваюцца ў іншых руках; падабаецца, што гэтая міталёгія даўно выйшла за межы літаратуры й стала часткаю масавае культуры.
У «Звон» я ўштукаваў нямала адсылак да пашыранае лаўкрафціяны: ад «Караля ў жоўтым» Уільяма Чэмбэрза да кулінарнае кнігі «The Necronomnomnom – A Cookbook of Eldritch Horror»; ад альбому «Liber Logaeth» LAMIA MORRA да настольнае ролевае гульні «Call of Cthulhu». Хто захоча, тыя адсылкі можа пашукаць і знайсьці.
They will return: mankind will learn
New kinds of fear when they are here
They will reclaim all in their name
Hopes turn to black when they come back
Ignorant fools, mankind now rules
Where they ruled then: it’s theirs again
«Carol of the Old Ones»
Знайшлося б нямала такога, чаго Эзра Ольсэн ня ведаў. Але ў адным ён пераканаўся за шэсьцьдзесят тры гады напэўна: ніякіх цудаў не бывае. Ні на сонцаварот, ні калі яшчэ. Сусьвет халодны і абыякі да чалавечых жаданьняў і памкненьняў. Маральнага кодэксу ён ня мае. Усё зьмяняецца толькі на горшае.
Эзра агледзеў магілу пад нагамі. «Я – Провід», вытыркаўся надпіс з-пад сьнегу. Гэты чалавек, што ўзапраўды быў божым провідам, усё жыцьцё вешчаваў прыйсьце Вялікіх Старцаў, але так і не прычакаў іх. Памёр у галечы й безьвесьці. А мусіў бы стацца шчырым прарокам і зьвестуном Праўды. Якраз дзякуючы яму сям’я Ольсэнаў захавала памяць і веру продкаў пераз хаос дваццатага стагодзьдзя. Штогоду напярэдадні Ёля Эзра прыходзіў да ягонае магілы.
Дый куды б яшчэ яму хадзіць у такі дзень: жонка даўно спачыла ў рытуальным полымі, дзеці з унукамі паразьехаліся. І хоць жылі недалёка – у Данвічы ды Аркгэме, – наведваліся да старога зрэдку. Апошні раз завіталі на Бельтэйн пазалетась.
Ён ня меў пэўнасьці, ці зьберагуць яны айчызную спадчыну, і моцна пераймаўся з тае нагоды. Аджа іхныя продкі прыйшлі ў гэты край з далёкіх земляў на Поўдні. Прыйшлі яшчэ да таго, як сюды прыплыў першы карабель. Да таго, як узьнікла Плімуцкая калёнія. Іхны род заўжды быў нешматлікім і пачуваўся чужым у Новай Англіі, а зь цягам часу повязь з былым усё вытанчалася, традыцыі чэзьлі. Ён застаўся хіба апошнім, хто пільнаваўся старых звычаяў.
Эзра ўздыхнуў, выпусьціўшы з роту воблачак пары, і разгледзеўся на бакі. Два дні таму з мора наляцела завіруха і ахінула Кінгспарт белым покрывам. Могілкі ляжалі на вяршыні ўзгорку ў цэнтры старога места. Цяпер яны ператварыліся ў казачную катэдру: пад цяжарам сьнегу вербы схілілі галіны да растрэсканых помнікаў і раскрышаных плітаў. З арачных вокнаў, што атрымаліся такім парадкам, была відаць ладная частка Кінгспарту: ад Саўтпойнту й Сьвінячае выспы ў Гарбэрсайдзе на ўсходзе да каляніяльных дамкоў Гілтаўну на захадзе. Вобач могілак на ўзгорку ўзносіла шпіль у вечаровае неба парафіяльная царква Сьвятога Міхаіла. Адтуль даносілася гамана й высьвечвалі бліскавіцы фаервэркаў. На другі бок могілак месьцілася псыхіятрычная лякарня Сьвятога Эразма, адкуль яго кагадзе выпісалі.
Неўзабаве прысьпее той час, усьведамляў Эзра, калі й ён спачне на гэтым пагорку – і пахавальнага вогнішча яму ніхто не складзе. Эзра пачуваўся жаўнерам у часе вайны на захопленай тэрыторыі. Жаўнер адчувае непазьбежнасьць перамогі, але так жа сама чуе, што да яе не дажыве. І ўсё ж адкласьці зброю значыць здрадзіць нашчадкам, пазбавіць іх будучыны. На вайне трэба добра выконваць сваю працу – упарта, бяз скаргаў. Брудавозная, няўдзячная справа – але што зробіш.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: