Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Потэр! Грэйнджэр! Я жадаю бачыць вас абодвух!

Гары і Герміёна здзіўлена азірнуліся. Прафесарка МакГонагал, настаўнік па Ператварэніях і Галава Грыфіндору, клікала іх панад натоўпам. Яна была сувора выглядаючай вядзмаркай, што завязвала сваё валоссе ў тугі пук, а вострыя вочы хавала за квадратнымі акулярамі. Гары працісківаўся да яе з прадчуваннем, што прафесарка збіралася паведаміць яму, што ён зноў зрабіў нешта благое.

- Няма прычыны, каб выглядаць гэдак занепакоена... Я просту хачу паразмаўляць з вамі ў маім кабінэце,- паведаміла яна.- Візлі ты можаш ісці далей.

Рон бачыў, як прафесарка МакГонагал выцягнула Гары і Герміёну з гаманлівага натоўпу і павяла з Вестыбюлю ўверх па мармуровай лесвіцы, а потым уздоўж калідора.

Калі яны ўвайшлі ў яе кабінэт, невялічкі пакой асветлены колькасцю гасцінных агенчыкаў, прафесарка жэстам наказала Гары і Герміёне сесці. Сама яна абыйшла вакол стала, таксама прысела і рэзка спытала:

- Прафесар Люпін даслаў наперад саву, каб паведаміць, што з вамі здарылася блага ў цягніку, Потэр.

Перш, чым Гары паспеў штось адказаць ў дзверы мягка пастукалі і ў кабінет увайшла мадам Помфры – галоўная лекарка.

Гары адчуў, што пачынае чырванець. Пэўна ён зрабіў нешта зверхблагое, што страціў прытомнасць, альбо што там яшчэ, але ж не ён зладзіў гэтую мітусню.

- Са мной ўсё добра,- сказаў ён,- ня трэба турбавацца...

- А, гэта ты?- прамовіла лекарка, праігнараваўшы яго словы, яна нахілілася да яго бліжэй і ўважліва паглядзела на Гары.- Зноў трапіў у нешта небяспечнае?

- Гэта быў дэментар,- паведаміла прафесарка МакГонагал.

Яны змрочна пазірнулі адна на адну і мадам Помфры асуджальна пырхнула:

- Атачыць школу дэментарамі,- прамармытала яна, адштуркнуўшы яго валасы і памацаўшы лоб.- Ён анібудзе апошняй ахвярай. Так, ён ўвесь схаладзелы. Жах поўны, яны і іх уплыў на людзей, якія яшчэ настолькі далікатныя...

- Я не далікатны,- сярдзіта сказаў Гары.

- Ты канечне ж не,- рассеяна прамармытала мадам Помфры, правяраючы яго пульс.

- Што вы яму параіце,- рашуча прамовіла МакГонагал,- Ложак? Можа яму правесці ноч ў шпітальным крыле?

- Я ў парадку,- падскочыўшы сказаў Гары. Адна толькі думка, што сказаў бы Малфой, калі б Гары пайшоў бы ў шпіталь была для яго пакутай.

- Перш-наперш, яму неадходна з’есці крышачку шакаладу,- мармытала мадам Помфры, якая зараз углядалася ў вочы хлопчыка.

- Я ўжо з’еў,- адказал Гары.- Прафесесар Люпін даў мне шакаладу. Дакладней, ён нам усім яго даў.

- Ён сам даў?- ухвальна прамовіла лекарка.- Нарэшце, мы атрымалі Прафесара па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, які ведае, як трэба рабіць сваю справу.

- Потэр, вы ўпэўнены, што з вамі ўсё добра?- рэзка спыталася МакГонагал.

- ТАК,- адказаў Гары.

- Выдатна. А зараз пачакайце, калі ласка ў калідоры, я хачу абмеркаваць з міс Грэйнджэр яе графік заняткаў. А потым мы з вамі разам спусцімся да банкетавання.

Гары выйшаў у калідор разам з мадам Помфры, якая адразу ж адправілася да сябе ў шпітальнае крыло, штось мармочучы сабе пад нос. Пачакаўшы колькі хвілінаў, ён ўбачыў вельмі шчаслівую Герміёну, якая выходзіла з кабінэта МакГонагал. Крыху пазней выйшла і сама прафесарка і яны ўтраіх адправіліся ў Галоўную Залу.

Цэлае мора навучэнцаў у востраканцовых капеляшах, стаяла ля даўжэзных сталоў сваіх Дамоў, а іх твары бы асвятляліся мігцеючым святлом тысяч свечак, якія лёталі ў паветры панад сталамі. Прафесар Флітвік, маленечкі вядзмак з копай сівых валасоў на галаве, выносіў з залы трыножак з чорным капелюшом на ім.

- Шкада,- ціха прамовіла Герміёна.- Мы прапусцілі Размеркаванне па Дамах.

На кожнага з новых навучэнцаў Хогвартса апраналі Капялюш Размеркавальнік, які і выкрыківаў назву аднаго з чатырох Дамоў, які лепш для яго падыходзіць. Усяго Дамоў было чатыры і яны атрымалі свае назвы згодна з прозвішчам чараўніка, які яго заснаваў: Грыфіндор, Рэйвенкло, Хафлпаф і Слізэрын. Прафесарка МакГонагал прайшла за настаўніцкі стол і заняла там вольнае месца, а Гары з Герміёнай, як мага цішэй адправіліся ў іншы бок, да стала Грыфіндора. Калі яны праходзілі ўздоўж сцяны людзі азіраліся на іх, а некаторыя казалі пальцам на Гары. Няўжо чутка, аб яго знепрытомленні перад дэментарам разнеслася па школе гэдак хутка?

Гары з Герміёнай селі паабапал Рона, які трымаў для іх месцы.

- Што там было?- шэптам спытаў ён у Гары.

Ён пачаў было штось шэптам тлумачыць Рону, але тут са свайго месца, для таго, каб сказаць прадмову падняўся Дырэктар і хлопчык сціх.

Прафесар Дамблдор быў надта старым, але заўжды выглядаў вельмі энэргічным. Ён меў па калена даўжынёй срэбныя валасы і бораду, насіў акуляры ў форме дзюух паўмесяцаў і меў незвычайна крывы нос. Шмат хто часцяком называў яго найвялікшым чараўніком стагоддзя, але Гары паважаў яго не за гэта. Яму немагчыма было не давяраць і, гледзячы, як Альбус Дамблдор прамяніста ўсміхаецца навучэнцам, Гары, упершыню з часоў напада на яго дзементара адчуў сябе спакойна.

- Запрашаем!- пачаў Дамблдор, а святло ад свечак мігцела на яго барадзе.- Сардэчна запрашаем вас на новы навучальны год у Хогвартсе! Я павінен сказаць вам аб сіх-тых рэчах, кожная з якіх вельмі сур’ёзная і паведаміць іх трэ датуль пакуль вас не саб’е са штыху наша банкетаванне...

Прафесар пракашляўся і працягнуў.

- Як вы ўжо даведаліся, пасля ператрусу ў Хогвартс-Экспрэсе, па загадзе Міністэрства Магіі ля нашай школы цяпер будуць месціцца колькі Дэментараў Азкабана.

Ён зноў супыніўся і Гары прапомніў словы містэра Візлі, наконт таго, што Дамблдор не ўхвальваў вырашэнне аб ахове школы дэментарамі.

- Яны размешчаны ля кожнага ўваходу па-за межы Хогвартса, - працягваў дырэктар,- і пакуль яны тут, я павінен даць вам зразумець, што аніхто не павінен пакідаць межы школы без дазволу. Дэментараў немагчыма ашукаць з дапамогаю хітрыкаў ці маскіявання і нават Мантыі Невядзімкі,- ветліва дадаў ён, а Гары з Ронам паглядзелі адно на аднаго,- Дэментары па сваёй прыродзе не здольны ўспрыняць таксама мольбы і апраўданні. Таму папярэджваю кожнага з вас, не даваць ім нагоды прынесці вам шкоду. Я паклапачуся аб тым, каб прэфекты Дамоў і нашы новыя Старасты зрабілі ўсё магчымае, каб аніводзін з навучэнцаў не заканфліктаваў з імі.

Персі, які сядзеў праз колькі месцаў ад Гары, зноўку выпукліў свае грудзі са значыкам і азірнуў усіх прысутных навучэнцаў з самым ганарлівым выглядам. Дамблдор зноў зрабіў паўзу; ён аглядзеў Залу з суворасцю ў вачах, у зале сціхлі ўсё размовы і ніхто не варушыўся.

- А цяпер радасная навіна,- працягнуў ён,- я рады вітаць адразу двух новых настаўнікаў. Першы з іх прафесар Люпін, які будзе выкладаць Абарону ад Цёмных Мастацтваў.

Раздаліся крыху безладныя і нават стрыманыя апладысменты і толькі тыя, хто быў з ім у адным купэ падчас барацьбы з дементарам і Гары ў тым ліку пляскалі шчыра і буйна. На фоне астатніх настаўнікаў, старая цыраваная вопрадка Люпіна выглядала яшчэ больш паношана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x