Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Зірні на Снэйпа,- прашапатаў Рон на вуха Гары.

Прафесар Снэйп, займаўшы пасаду настаўніка па Зеллеварству вытарапіў вочы ў напрамку сядзеўшага за настаўніцкім сталом прафесара Люпіна. Усім было вядома, што Снэйп даўно жадаў стаць настаўнікам па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, але нават Гары, які шчыра палаў нянавісцю да яго, быў надта здзіўлены ўбачыўшы наколькі скрывіўся яго тонкі, бледны твар. На снэйпавам твары палала пачуццё большае за злосць, гэта была агіда. Гары вельмі добра ведаў гэты выраз; ён з’яўляўся на твары Снэйпа штораз, калі яму на вочы трапляўся Гары.

- Што датычыцца другой пасады,- працягваў Дамблдор, калі сціхлі абыякавыя апладысменты.- З тугою паведамляю, што прафесар Кетэльбёрн, які навучаў Догляду за Магічнымі Істотамі, напрыканцы мінулага навучальнага году сыйшоў на пенсію, каб насалоджвацца наяўнасцю, як мага большай колькасці пакінутых на месцы канечнасцяў. Але я рады паведаміць, што на гэтай пасадзе будзе выкладаць ані хто іншы, як Рубеюс Хагрыд, які будзе сумяшчаць працу настаўніка са сваёй звычайнай пасадай палясоўшчыка.

Гары, Рон і Герміёна ашаломлена перазірнуліся. Пасля чаго сябры далучыліся да грукочушчых апладысментаў, асабліва бурлівых сярод грыфіндорцаў. Гары пахільнуўся наперад, каб лепей разглядзець Хагрыда, які схаваў стаўшы лалава-чырвоным твар ў свае найвялізнейшыя рукі, пасярод яго кудлатай чорнай барады ззяла ледзь прыкметная, але шырачэзная усмешка.

- Мы павінны былі здагадацца,- равеў Рон барабанячы па сталу.- Хто б яшчэ здагадаўся навучаць нас па драпежных падручніках?

Гары, Рон і Герміёна былі апошнімі хто скончыў пляскаць, а калі прафесар Дамблдор зноў падняўся, дзеля працягвання сваёй прадмовы, сябры ўбачылі, як Хагрыд выцірае вочы абрусам.

- Ну, лічу што ўсё важнае я паведаміў, сказаў Дамблдор. Няхай распачнецца свята!

Залатыя блюда і кубкі з разнастайнай ежай і напоямі з’явіліся на стале. Тут Гары адчуў сябе моцна згаладалым, ён наклаў сабе пакрысе ўсяго да чаго змог дацягнуцца і пачаў есці.

Банкет, як і заўжды быў вельмі смачным, а панад усімі сталамі панаваў шум галасоў, смех і звон нажоў ды відэльцаў. Гары, Рон і Герміёна гатовы былі чакаць да самога канца банкетавання, каб паразмаўляць з Хагрыдам. Яны ведалі, колькі для яго можа азначаць пасада настаўніка. Хагрыд ня стаў цалкам кваліфікаваным вядзмаком, бо быў выключаны з Хогвартса за чужое злачынства яшчэ на трэцім годзе навучання. І менавіта з іх дапамогаю год таму, яго імя было абелена.

У рэшце рэшт, калі апошнія кавалачкі гарбузовага пірага зніклі з залатых блюдаў, Дамблдор паведаміў, што надыйшоў час скончыць свята і ісці ў свае ложкі. Вось тут Гары, Рон і Герміёна атрымалі шанец на размову.

- Мае віншаванні, Хагрыд!- завішчала дзяўчынка, калі яны падыйшлі да стала настаўнікаў.

- А ўсё дзякі вашай тройцы,- прамовіў Хагрыд, выціраючы сурвэткаю зіхочучы твар.- Як гэткае ўявіць... такі вялікі чалавек, як Дамблдор... зазірнуў у маю хаціну, пасля таго, як прафесар Кетэ’бёрн заявіў, што с’ходзіць... я ж гэтага ўсё жыццё жадаў...

Ад хвалявання Хагрыд схаваў свой твар ў сурвэтку, таму прафесарка Макгонагал загадала ім сыйсці.

Гары, Рон і Герміёна далучыліся да плыні грыфіндорцаў, што падымаліся па мармуровай лесвіцы, а потым, ня гледзячы на стому, па шматлікіх калідорах і сходах, пакуль не трапілі да таямнічага ўвахода ў грыфіндорскую вежу.

- Пароль?- спытаў у іх вялізны партрэт Тлустай Пані.

- Праходзце усярэдзіну, праходзце!- крыкнуў Персі з-за натоўпу.- Новы пароль: “Фартуна Маёр”!

- Вой, не!- маркотна прамовіў Нэвіл Лонгботам. Для яго заўжды запамінанне пароляў было значнай цяжкасцю.

Прайшоўшы праз адтуліну за партрэтам і Гасцёўню, хлопчыкі і дзяўчынкі падняліся па лесвіцах ў свае асобныя пакоі. Гары падымаўся па шрубавых прыступках, у яго галеве не было аніводнай думкі, акрамя радасці ад вяртання. Хлопчыкі дабраліся да сваёй добра знаёмай спальні з пяццю ложкамі пад балдахінамі. Гары азірнуўся і зразумеў, што ён нарэшце трапіў дамоў.

— РАЗДЗЕЛ VI —

Кіпцюры і Гарбата

Калі Гары, Рон і Герміёна наступным ранкам спусціліся ў Галоўную залу на сняданак, першы, каго яны заўважылі быў Драко Малфой, які здавалася распавядаў згуртаваўшымся вакол яго слізэрынцам нейкую надта пацешную гісторыю. А калі сябры праходзілі міма, Малфой быццам анекдатычна згубіў прытомнасць, што вызвала новы прыступ рогата ў яго паплечнікаў.

- Ігнаруй яго,- прамовіла Герміёна павярнуўшыся да Гары.- Проста ігнаруй яго, ён не варты увагі...

- Гэй, Потэр!- віскнула Пансі Паркінсон, слізэрынка з мопсападобным тварам.- Потэр! Дэментар набліжаецца, Потэр! Вууууууууууу!

Гары паваліўся на крэсла за грыфіндорскім сталом, побач з Джорджем Візлі.

- Трымай, расклад заняткаў для трэццягодкі,- сказаў Джордж працягваючы лісток.- Што здарылася, Гары?

- Малфой, - прамовіў Рон, сядаючы па другім боку ад Джорджа і люта паглядаючы за стол слізэрынцаў.

Джордж азірнуўся туды і ўбачыў, як Малфой ў чарговы раз губляе прытомнасць з жаху.

- Ось жа ж гнуюса кусок,- спакойна прамовіў Джордж.- Учора ў цягніку ён быў ані такім гуморным. Прыляцеў ў нашае купэ, ці памятаеш, Фрэд?

- Ледзве не абмачыўшыся,- адказаў Фрэд, грэбліва зірнуўшы на Драко.

- Я і сам быў ня надта шчаслівы,- заўважыў Джордж.- Яны жах што такое, гэтыя дэментары.

- Яны быццам замарожваюць усё ўнутры цябе,- дадаў Фрэд.

- Але ж ніхто з вас прытомнасці не згубіў?- пацішыўшы голас, спытаўся Гары.

- Забудзся на гэта, Гары,- падбадзёрліва сказаў Дордж.- Неяк, тата вінен быў ехаць туды па справах, ці памятаеш Фрэд? Калі ён вярнуўся, сказаў што горшага ў свеце месца ён аніразу ня бачыў. Ён прыехаў адтуль саслабеўшы і яго ўсяго калаціла... Дэментары высмокваюць у чалавека ўсё шчасце. Большасць са зняволенных там вар’яцеюць.

- Паглядзім колькі нахабства застанецца ў Малфоя, пасля першага матчу па Квідытчу,- заўважыў Фрэд. Ці ты не забыўся, што першая гульня сэзону - Грыфіндор супраць Слізэрыну?

Калі аднойчы Гары з Драком супрацьстаялі адно аднаму ў матчы па квідытчу, Малфой атрымаў надзвычайна адмоўны поспех. Адчуўшы сябе крышачку весялей, Гары наклаў ў сваю талерку сасісак ды смажаных памідораў і прыняўся есці.

Герміёна аглядала свой новы расклад.

- О! Супэр! Ужо сёння пачынаюцца новыя дысцыпліны!- шчасліва прамовіла яна.

- Герміёна,- спытаўся Рон, зірнуўшы праз плячо дзяўчынкі на яе расклад,- А ці яны нічога не пераблыталі з тваім графікам? Зірні - тут па дзесяць урокаў на дзень. У цябе ж часу ня хопіць.

- У мяне ўсё пад кантролем. І я аб ўсім дамовілася з МакГонагал.

- Але глядзі,- усміхнуўся Рон,- вось табе сённяшняя раніца. А дзевятай – Вяшчунства. Крыху ніжэй: а дзевятай – Маглазнаўства і...- Рон, нават нахіліўся бліжэй, ня верачы ўласным вачам.- Зірні, яшчэ ніжэй: Нумералогія – дзевятая ранніцы. Я ведаю, ты самая разумнейшая сярод нас, але ж, Греміёна, ці хопіць тваіх знольнасцяў на гэты раз. Як ты збіраешся быць адначасова на трох занятках?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x