Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія

Тут можно читать онлайн Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія краткое содержание

Новая Зямля: Куканія - описание и краткое содержание, автор Антось Уласенка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…

Новая Зямля: Куканія - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Новая Зямля: Куканія - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Антось Уласенка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Выгодным Котлішчы тымчасам заставаліся пяцёра: аканом Стары Дымша, ахмістрыня пані Лёдзя, аптэчковая панна Касюта ды пара лёкаяў: Грынька і сам Юргель. Прыслузе забаранялі падымацца на другі паверх бяз панскага дазволу, таму было незразумела, хто і нашто мог аслухацца заказу.

«Хіба запраўды стары круцель запрасіў каго з дворні ды латруе ў панскіх пакоях. Ну й хай яго».

На добры лад, варта было б падняцца і паглядзець, што там дзеецца. Ці мо нават прагуляцца да вартоўні ў парку і паведаміць Вілічу пра ўварванцаў, каб ня стацца ахвярным казлом у выпадку чаго.

Але ж Юргель не хацеў ніякага шуму.

У руках прыемна пазброзгвалі каструбаватыя ключы ад каморы, дзе на яго чакалі размаітыя прысмакі. Дзеля іх прыйшлося пайсьці на замногае, каб цяпер бяз дай прычыны рызыкаваць падвячоркам. Ён згадаў адрузлы твар Касюты і міжволі скалануўся.

Я пакружляў над плянэтаю і выбраў для саджэньня найвялікшы кантынэнт: бухматае покрыва лесу ня толькі абяцала біялягічную размаітасьць, але вабіла маю натуру першаадкрывальніка мажлівымі таямніцамі і неспадзеўкамі.

І абяцаньні, мушу прызнаць, спраўдзіліся.

Я прызямліўся на расьцятай рачулкаю паляне. Звычайная паляна, звычайная рачулка, здалося б іншаму. Але прыгажосьць звонку захапіла мяне нават праз мутнае шкло абцякальніку ў рубцы. Краявід нібыта намалявалі крывёю, да таго ж крывёю розных людзей – недзе сьвежаю, недзе запечанаю, недзе вадкаватаю сукравіцай.

І вось яшчэ пытаньне: хто намаляваў?

Склад атмасфэры аналізатарам Брэмлі я правяраў з пэўным хваляваньнем: працэдура звычайная, але менавіта цяпер крыўдна было б даведацца, што чалавеку дыхаць тут нельга. Мне пашанцавала: я ажно падскочыў, калі ўбачыў тры зялёныя вагеньчыкі.

Адразу ж выйшаў з чоўніку, каб зрабіць колькі здымкаў. Халаджавае паветра духмянілася квеценьню і ядранасьцю. Я ўдыхнуў на ўсе грудзі і прыгадаў, як пахне ўвечары на родным моры Роса. Дзе-нідзе ў ружовым небе плывалі паветраныя выспачкі – як высьветліў пазьней пакупнік плянэты, ейныя нэтры багатыя на нульгравітацыйны мэтал, паклады якога часта выходзяць на паверхню. Крэсовыя навукоўцы назвалі яго аўрыхалькам, чым невыказна парадавалі рамантыка ўва мне.

Ня мог я не адзначыць і багацьце мясцовае флёры й фаўны: на лапіку перад сабою ў першую хвіліну налічыў ня менш за тузін розных зёлак, усе размаітых адценьняў чырвонага; над зёлкамі лёталі казюркі, недалёкі лісьцьвянік шамацеў брунатным лісьцем, а ў рачулцы плёскаліся буйныя жывёлы накшталт старазямельскіх гіпапатамаў з архіўных фільмаў і зусім не зважалі на мяне.

Ужо пасьля я абляцеў астатнія кантынэнты, але нішто больш так ня ўразіла маю чулую душу, як гэты лясісты Эдэм.

З разьдзелу «Неабыякі шанцунак: Зарфалія» мэмуараў Грогбада Зарфаля «Міжзорны пыл у маіх соплах»

Празь Люстраную залю Юргель вярнуўся ў кухню, збочыў у варыўню, сьпусьціўся на дыбачках рыплівымі прыступкамі і адамкнуў камору.

Бачэнкі, бачулачкі, бочкі, слоікі, кадзі і куфы застаўлялі ўсё памяшканьне па невысокую столь. Сокі, квасы, выцяжкі, канфітуры, закрасы і зёлкі, пернікі і мармулады – чаго тут толькі не было. Але Юргеля найперш цікавілі трункі з прыемнае аптэчкі: у гэтай шафцы захоўваліся лекі для Пана: лікворы, настойкі і наліўкі.

Ён якраз стаяў зь дзьвюма бутэлькамі ў руках, ня ў змозе зрабіць выбар паміж лікворам зь пялёсткаў альзорыі ды настойкаю на лунявых грыбох, як ззаду зарыпела масьнічына.

Калі грушаватая фігура Старога Дымшы зьявілася ў разнасьцежаных дзьвярох, бутэлькі ўжо стаялі на сваіх мясцох у шафцы. Юргель павярнуў да аканома свой рухавы твар з выразам сьвятое нявіннасьці і пайшоў у наступ:

– Вашэць таксама пачуў земляных крабаў? Аж так тут шуравалі, што вырашыў спусьціцца праверыць. Але хваляцца няма аб чым: ужо папаразганяў усіх па норах.

Стары Дымша непрыемна пахмыляўся і глядзеў на зьвязак ключоў у яго на пасе.

«Гэтага круцяля так проста не абвесьці».

– Эх, Юргелю-Юргелю. Такі малады, а ўжо сапсуты. І гэтак ты дзячыш Пану за клопаты? Ласуешся ціхачом ягонымі прыпасамі?

Юргель адмахнуўся рукою ад недарэчных папрокаў, але аканом працягваў:

– То вось чаму вакол незамужкі ўсё ўвіхаешся. Яна ж удвая старэйшая! Я ўжо думаў быў… – Стары Дымша зрабіў няпэўны гэст. – А тут – ключыкі. Ну круцяка. Аджа мяне заўжды сьмех бярэ, толькі ўяўлю, як вы з гэтай сухадрэвінай адно аб аднаго касьцямі грукаецеся, калі…

– Добра-добра, – перапыніў Юргель, якому не падабаўся кірунак размовы, дый Касюту за такую ўжо сухадрэвіну ён не лічыў, – можам дамовіцца наступным парадкам: вашэць ня бачыў мяне тут, а я ня чуў вашэцевы размовы зь сябручкамі ў панскіх пакоях. Згода?

Пахмылка зьнікла з Дымшавага твару. Ён хітра прыплюшчыўся і прасіпеў:

– Пагаворма пра гэта наверсе. З маімі сябручкамі.

Аканом ветліва прапусьціў Юргеля наперад і пайшоў наўсьлед. На лесьвіцы Дымша моцна ўзяў яго пад локаць і павёў у курыльню. Пераступіўшы цераз парог, Юргель зьнерухомеў.

Як чалавек практычнага складу і страшэнны цынік, Зарфаль адразу сьцяміў, што за панадны кавалак трапіўся яму ў рукі. Замест таго, каб ляцець на Папілюс у Крэсах і паведамляць пра сваё адкрыцьцё ў Галяктычны Рэгістар, зь якім у яго была заключаная стандартная дамова, ён скіраваўся на станцыю Альдрэма ў Блізкіх Сьветах. Там у галоўным аддзеле Карпарацыі Касьмічных Дасьледаваньняў без зацяжак запатрабаваў сустрэчы з галавой, падмацаваўшы сваё жаданьне параю здымкаў з Новае Зямлі (тады яшчэ Зарфаліі). Ужо празь якую гадзіну галава ККД зрабіў Зарфалю прапанову, ад якой той ня змог адмовіцца. За каардынаты плянэты і падпіску пра неразгалашэньне ён атрымваў такія грошы, на якія мог заможна жыць да скону дзён у Блізкіх Сьветах ці на Крэсовых плянэтах, ня кажучы ўжо пра Загранічча.

Баніхват Мінгайла-Азярэвіч паходзіў з Старое Зямлі і казаў усім, хто слухаў, што ён ёсьць прадстаўніком старажытнага вялікакняскага роду і можа прасачыць свой радавод на колькі тысячаў гадоў. Але слухаў мала хто. Бо той быў летуценьнікам і трызьніў увесь час напаўмітычнаю краінаю «Беларусьсю», ад якой да нас дайшлі адно няўцямныя тэксты, ды былымі стагодзьдзямі ейнае славы, што даўным-даўно прамінулі. Былі такія, хто прыпушчаў гіпатэтычнае існаваньне падобнае дзяржавы ў прагісторыі, але і іх пужала апантанасьць летуценьніка: ён хацеў знайсьці плянэту, на якой можна было б з нуля стварыць ідэальную краіну мары адпаведна сваім рамантычным уяўленьням, улічыўшы да таго ж абмылы мінуўшчыны. Мінгайла-Азярэвіч нават распрацаваў быў падрабязны плян гэткага сацыяльнага экспэрымэнту на пяцістах старонках. Праз свае лятункі ён уклаў усе айчызныя грошы ў стварэньне ККД, якую і ачоліў у спадзеве знайсьці аднойчы тую самую «Беларусь». Двойчы экспэрымэнт пачынаўся на новых плянэтах і збоіў, але гэтым разам усё выглядала на лепшы вынік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антось Уласенка читать все книги автора по порядку

Антось Уласенка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Новая Зямля: Куканія отзывы


Отзывы читателей о книге Новая Зямля: Куканія, автор: Антось Уласенка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x