Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія

Тут можно читать онлайн Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія краткое содержание

Новая Зямля: Куканія - описание и краткое содержание, автор Антось Уласенка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…

Новая Зямля: Куканія - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Новая Зямля: Куканія - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Антось Уласенка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юргель вылаяў сябе за тое, што змарнаваў столькі часу на бязьдзейнасьць, і памеркаваў, як можна выйсьці зь незайздроснага становішча. Зрэдку яны міналі невялікія паветраныя выспачкі, і ў Юргеля, які сядзеў на борце, абхапіўшы нагамі паўбачэнак, каб ня ўпасьці, узьнік які-ніякі плян. Трэба было адно чакаць.

Ён глядзеў на Лёдзю побач і спрабаваў падаць ёй знак, але ўсё марна. Ахмістрыня была па-ранейшаму зьвязаная, яе матляла з боку на бок; яна не зважала ні на што, у тым ліку на Юргеля.

Шнар побач не зьвяртаў на палонных асаблівае ўвагі, прысьвячаючы яе краявіду пад імі і паперчыне ў руках. Калі-нікалі ён перакрыкваўся з Прокшам наперадзе і нешта выкрэсьліваў алоўкам.

Пэўнага моманту Вяльля засталася справа – Юргель зразумеў, што яны ўзялі курс проста на ўсход. Пасьля падняліся ў паветры – наперадзе выткнуліся горы. Ён ледзь не адубеў на вышыні, але неўзабаве яны прамінулі граду і зноў паляцелі над лесам.

Як і чакаў Юргель, калі вакол сутонела і апошнія прамяні Лілеі асьвятлялі адно йрванае пярыстае надхмар’е над галавой, аэрабарліна скінула хуткасьць. Марэны ў небе не было. Зямля ўнізе падавалася чорным прасьцірадлам, накінутым на непрыбраны бяседны стол. Шнар запаліў налобны ліхтарык, а Прокша – скіраваныя наўскасяк да зямлі фары.

Угледзеўшы наперадзе пад бортам тое, на што спадзяваўся, Юргель пачаў дзеяць.

– Стойце, стойце! Што гэта там? Ды такі вялізны, – залямантаваў, паказваючы пальцам назад.

Прокша запаволіў хаду аэрабарліны, а Шнар азірнуўся. Юргель кінуў пагляд уніз і прычакаў патрэбнага моманту.

«Выдатна».

Ён памацней ухапіўся нагамі за паўбачэнак і расхістаў яго, удаючы сябе гістэрыкам.

– Вунь жа ён, вунь там! Аёечкі, толькі гляньце.

Перад тым як перакуліцца цераз борт, Юргель пасьпеў вырваць паперчыну з рук Шнара.

Ён куляўся ў паветры разам з паўбачэнкам. Чуў крык на барліне. Бачыў яркі прамень, які вымільгнуў з-па-над галавы. Адчуваў, як драўляныя трэскі ўтыкаюцца ў шчаку. Унюхаў пах спаленага валосься. А потым сутыкненьне зь невялікай – касы сажань у пярэчніку – паветранаю выспачкаю выбіла зь яго дух. Ён парадаваўся, што разьлічыў усё як сьлед.

Але радаваўся нядоўга: зьверху працягвалі страляць. Ад іх з паўбачэнкам агульнага цяжару выспа хутка падала ў цёмным небе, ніжэй і ніжэй, аж пакуль не кранулася верхавых галінаў дрэваў. У гэты момант ён сапхнуў нагамі паўбачэнак і падзеньне спавольнела. Выспа чапляла галіны, і ён моршчыўся ад узьнятага шуму і трасяніны, але наверх болей не глядзеў. Урэшце выспа з глухім гукам ляснулася аб зямлю, і зь яго зноўку выбіла дух.

Ён перавярнуўся на сьпіну і колькі часу ляжаў, не варушачыся; баяўся праз прагал у лістоце ўбачыць абрысы барліны і скіраваны ў яго сьмертаносны прамень. Але ня ўбачыў. Відаць, і яго самога не было як разьгледзець у такой цямрэчы. Юргель асьцярожна падняўся, пацягнуўся – і зразумеў, што нічога не зламаў. Адно адбіў усё што можна. Але ў гэтых варунках ён мог зазнаць і большыя страты, таму асабліва не пераймаўся.

Юргель пагразіў кулаком нябачнай барліне і адцягнуў выспачку пад найбліжэйшае дрэва, галіны якога расьлі практычна паралельна зямлі і не дазвалялі выспачцы падняцца ў паветра і выдаць знаходжаньне бегляка. Не прыдумаўшы лепшага занятку да ранку, ён прыхінуўся сьпінаю да камля, загарнуўся як мог у кабат і паспрабаваў заснуць.

Не прамінула і паўтарадзесяці гадоў, як высьветлілася, што Грогбад Зарфаль не задаволіўся грашыма ККД. (Зарфаль, судзячы з усяго, быў чалавекам практычнага складу і тым яшчэ гіцлем, хоць на яго няма жаднае справы ў Архіве). Больш за тое, не задаволіўся ён і ганарарам за свае мэмуары, якія нарабілі шуму ў Блізкіх Сьветах і не апошняе месца ў якіх займала Новая Зямля. Злыязыкія крытыкі, зрэшты, казалі, што напісаў іх ён ня сам.

Зарфаль прадаў каардынаты плянэты касьмічным піратам Ярвана Сялявы (гл. GZ. L.W. №43459 Архіву Галяктычнага Рэгістру). Асаблівае цікаўнасьці што да самое Новае Зямлі тыя не выказвалі, але заўжды мелі патрэбу ў рабох на продаж. Ці не штодругі год у Куканію ўзяліся прылятаць Сялявавы ўчаны, трумы якіх па самую завязку напакоўвалі палоннымі. Новазямельцы вымушаныя былі прыстасоўвацца да нязручных умоваў: учуўшы басавіты гул фатонных рухавікоў, часьцей хаваліся па лясных сховішчах, пакідаючы на спажыву піратам адно старых ды нядужых. Можна прыпусьціць, піратаў такая сытуацыя не задавальняла і вымагала рэфлексіі.

Ёшка Курдупель вобмельгам угледзеў сваю выгаду і прапанаваў Сяляве пагадненьне: Ёшкавы людзі ў часе гвалтоўных наскокаў выбіралі сярод гедзімінічаў і палямонічаў найдужэйшых мужоў і найхарашэйшых дзяўчатаў, заганялі на аэрабарліны і звозілі ў адмысловыя лягеры ў Чорнай Лопаўцы, дзе іх спароўвалі і нагадоўвалі як быдла. Туды ж свайго часу прыляталі піраты, якім заставалася адно ладаваць трумы першакляснымі рабамі. Наўзамен яны забясьпечвалі вітаўчанаў пэўнымі тэхнічнымі прыладамі, што палягчалі іхнае існаваньне і гадоўлю людзей, накшталт гідрапонных сыстэмаў, гамалягічных інкубатараў і рамонтных модуляў.

Пераз стагодзьдзі флёра і фаўна, прывезеныя з Старое Зямлі, пасьпяхова суіснавалі і спаборавалі з эндэмікамі Куканіі. Спаборавалі і людзі. Пераходні парасьсяляліся па ўсім кантынэньце асобнымі групамі, часьцяком варагуючы міжсобку. Выточная вялікая задума Мінгайлы-Азярэвіча пра краіну-мару Беларусь разам з панплянэтнаю беларускаю моваю і агульнаю валютаю талерам, вядома, ня спраўдзілася. Хіба не адзінымі местамі, дзе захаваліся рэшткі пачатнага пляну і сякія-такія тэхналёгіі, былі Вільня і Полацак – самыя месты ўзьніклі вакол віцінаў. Воддаль іх любыя тэхналёгіі пазастыгалі на роўні Даўных дзён, і ня дзіва: насельнікі дзіказем’я больш клапаціліся аб уласным выжываньні, ня дбаючы пра будзь-якое разьвіцьцё навукі.

Працяглая ізаляцыя, крэўнае скрыжаваньне, генэтычныя адхіленьні і псыхічныя вычварэньні ўва многіх каленах спрычыніліся да таго, што нашчадкі выгнанцаў і дысыдэнтаў у стане заўсёднае канфрантацыі стварылі сама размаітыя супольнасьці зь дзіўнымі звычаямі. І з часам адрозьненні між супольнасьцямі адно павялічваліся. Ужо праз тысячагодзьдзе, у сёньняшнюю эпоху Роскіду, Куканія ўяўляла сабою стракатую цераспалосіцу недадзяржаваў, вольных местаў, аўтаномных анкляваў і нічыйных земляў з рознымі мовамі, ладамі і забабонамі. Суседзі мала калі мелі зносіны адныя з аднымі звыш сама неабходнага.

Раскіданаму па Сусьвеце чалавецтву зьмяшчэньне Новае Зямлі да апошняга часу заставалася невядомае. На ўскрайку Незнані не зьяўляліся заркалёты, з выняткам хіба што пірацкіх учанаў. Ахінутая млявасьцю плянэта жыла сваім дзівачным старасьвецкім жыцьцём, якое нам падалося б пякельным жахам. Але на чужынскія пагляды новазямельцы не зважалі. Куканія не стамлялася спараджаць усё новыя формы сацыяльнага жыцьця, якія паўставалі насуперак імавернасьці і здароваму глузду. Зямля Чорнае Лопаўкі сталася між тым запраўдным кантынэнтам-вязьніцай, дзе нашчадкі лотрыкаў зь «Вітаўта» ўтрымвалі і нагадоўвалі рабоў, час ад часу папаўняючы свой статак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антось Уласенка читать все книги автора по порядку

Антось Уласенка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Новая Зямля: Куканія отзывы


Отзывы читателей о книге Новая Зямля: Куканія, автор: Антось Уласенка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x