Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія

Тут можно читать онлайн Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія краткое содержание

Новая Зямля: Куканія - описание и краткое содержание, автор Антось Уласенка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…

Новая Зямля: Куканія - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Новая Зямля: Куканія - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Антось Уласенка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Васпане, вось ты кажаш, сьвет пабачыў, мовы розныя ведаеш. А ці зможаш прачытаць такое? – Юргель дастаў з кішэні паперчыну, якую вырваў у Шнара на аэрабарліне.

Яўнут зірнуў без асаблівага энтузіязму.

– Ня знаюся на казачных грымзолях. Вернемся да рэчаіснасьці. На сярэдняй лаўцы па бакох стаяць з жэрдкамі Барута і Пясьціла. Яны бомяць і адштурхваюцца ад берагу, калі плыт зносіць. Ты як заднік стаяцьмеш у хвасьце.

Яўнут пераскочыў на апошнюю лаўку, дзе месьціўся накрыты карою будан з рознымі бачулачкамі ўнутры. Перад ім ляжаў пляскаты камень, пачарнелы ад куродыму.

– Тваё гаспадарства, абжывайся. Вось гэтыя завостраныя калы, замацаваныя справа і зьлева, завуцца шарыгамі. Імі ты мусіш на мой загад упірацца ў дно, каб запаволіць плыт альбо спыніць яго. Пасярэдзіне – знаёмая табе апачына, задняе вясло. Таксама ў тваёй адказнасьці. Як і гартоль – заточаная жэрдка, віцай да лаўкі прывязаная. Яна за буданом. Убівацьмеш яе ў зямлю, як спынімся на начоўку. Таксама табе трэба адпіхваць плыт ад берагу, калі мы здымаемся з стаянкі. Можаш зара й папрактыкавацца.

Яўнут паскакаў на першую лаўку і прароў Баруту і Пясьцілу:

– Складаемся! Няма чаго час губляць.

Тыя хуценька прысыпалі вуглі вільготным пяском, скруцілі посьцілкі і звыкла заскочылі на плыт.

– Задніку, табе хіба асобнае запрашэньне трэба? – данеслася сьпераду.

Юргелю не заставалася нічога, як скарыцца абставінам. Ён зморшчыўся, калі не даскочыў да берагу і зноўку прамок. Выцягнуўшы гартоль, абматаў яе віцай і закінуў за будан. Яшчэ раз палез у ваду, з высілкам адпіхнуў плыт і ледзь пасьпеў заскочыць на яго.

Іх падхапіла плынь.

Неўзабаве Юргель зразумеў, што праца задніка ці ня сама складаная ад усіх: яму прыходзілася кіраваць заднім вяслом і гойсаць ад левага борту да правага, то ўпіраючы шарыгі ў глей, то паслабляючы іх на загад галаўніка. Бакавыя прытым амаль нічога не рабілі. Дачакаўшы адносна простага адцінку на зьвілістай Зальвеі, ён падышоў да Баруты, які зь лянцой вадзіў па вадзе жэрдкай:

– Бачу, ты стаміўся. Глядзець на твае пакуты – і то балюча. Давай-ка падмяню цябе. Можаш пакуль адпачыць на заднім вясьле. Высілкаў там, лічы, не патрабуецца.

– Не-не, Юргелю, што ты – я не магу так абысьціся з табой, – на Барутавым твары адлюстравалася шчырая спагада, а ягоная жэрдка засоўгалася ўдвая хутчэй. – Ты яшчэ навак у плытніцтве і не разабраўся ва ўсіх нюансах. З майго боку было б подласьцю прымушаць цябе боміць, пакуль я б’ю лынды на апачыне.

Расчараваны Юргель вярнуўся назад. Ад невясёлых думак яго адцягнуў крык зь пярэдняе лаўкі:

– Трымай лева. Тарнуем да берагу. Юргелю, ня сьпі ў шапку.

Ля вады стаяла купка вяскоўцаў, якія махалі кошыкамі і заклікалі плытнікаў:

– Гэй, бальныкы, хутнеj сюдоj. Прычалюjте своjі дырывыны. Огэть, повны кошыкы нашыховалы.

– Чуеш, Юргелю, – наблізіўся Яўнут, – тут твой дэвіз гучацьме больш дарэчна, чым у Аўціме.

– Я навучыўся цаніць маўчаньне па-над любымі дэвізамі.

Галаўнік выдаў здушаны гук і саскочыў да йітвегаў. Яны нядоўга пагутарылі, і Яўнут перадаў па срэбраніку кожнаму. Пасьля пацягнуў пустую бачулачку з будану і засопся, аднак на дапамогу нікога не паклікаў. Ссыпаўшы ў бачулачку зьмесьціва кошыкаў, павалок яе назад. Залазячы на плыт, змакрэў з натугі і, перад тым, як даць адмашку, абцёр пот магеркаю і кінуў яе проста на бярвёны.

Юргель падняў шарыгі і гукнуў на разьвітаньне «да судосіньня». Потым зь цікаўнасьцю схіліўся над бачулачкай, пакуль Яўнут быў заняты апачынай: там убачыў невялікія зацьвярдзелыя кавалкі вохрыстага колеру з рэзкім пахам.

– Смала?

– Смала сьвідрарэзу, – патлумачыў Пясьціла. – Чалавек неабазнаны пальцы сабе да косьці парэжа, пакуль столькі назьбірае. Русіны думаюць, мы гонім з смалы шкіпінар, і прадаюць яе Яўнуту амаль задарма. Чаго яны ня ведаюць, дык гэта таго, што войстамскія зялейнікі навучыліся выпарваць з смалы нейкія каліфоні і дадаваць нейкія пасты. У выніку атрымваецца мазгасьвідар, які любяць пажаваць ва ўсіх партох Герадотавага мора. Яўнут робіць на тым неблагія грошы, – ён кінуў цераз плячо непрыязны позірк на свайго ачольніка.

– Вось яно як.

Юргель прымружыўся, схапіў магерку, скамячыў і запхнуў сабе пад кабат. Пасьля кінуў дзьве шарыгі, спыніўшы плыт, і пераскочыў на бераг, гэтым разам не намачыўшы ног. Яўнут выбухнуў лаянкай, але словы «ялдон» і «чыкілдун» ужо не выклікалі бурлівых эмоцыяў.

– Васпан забыўся шапку ў йітвегаў. Зара зьлётаю.

Пад Яўнутава гырканьне Юргель зьнік ва ўзьбярэжным хмызьняку і вярнуўся празь некалькі хвілінаў, размахваючы магеркай:

– Уратаваў. Хацелі былі прысабечыць.

Галаўнік не знайшоў, да чаго дачапіцца, і адно наківаў на яго пальцам.

Плыт крануўся зь месца. Юргель злавіў пагляд Пясьцілы і задаволена ўсьміхнуўся ў рабаціністы твар, але змоўчаў. Той не стрымаў цікаўнасьці:

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антось Уласенка читать все книги автора по порядку

Антось Уласенка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Новая Зямля: Куканія отзывы


Отзывы читателей о книге Новая Зямля: Куканія, автор: Антось Уласенка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x