Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія

Тут можно читать онлайн Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія краткое содержание

Новая Зямля: Куканія - описание и краткое содержание, автор Антось Уласенка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…

Новая Зямля: Куканія - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Новая Зямля: Куканія - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Антось Уласенка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Сялянскага абеду будзе даволі, дзякую. І чаго-небудзь папіць.

Юргель наладзіўся на даўгое чаканьне, але прыслужніца неўзабаве прынесла дзьве міскі і куфаль. Ён аж бельмы выкаціў.

– Што гэта?

– Сялянскі абед.

– Але чым ён ёсьць?

– Салёны мох, талалуй, крынічная вада.

Юргель папоркаў пальцам у пурпуровую губкаватую масу.

– Гэта ядуць?

– Падціраюцца.

Ён ня меў пэўнасьці, што прыслужніца пажартавала: эмоцыі на ейным абыякавым твары не праглядаліся. Ён спадзяваўся, дзяўчына застанецца прыслугоўваць пры стале, але спадзевы былі марныя – яна вярнулася да стойкі.

Дарэмна пашукаўшы мяса ў вадкаватым талалуі, Юргель панура мачаў мох у халодную жыжку і запіваў вадою з прысмакам балота. Сяк-так спатоліўшы голад, ён памахаў прыслужніцы пустою міскай, а калі тая падышла, адрыгнуў, даў ёй плескача і падняўся, каб сысьці. Але тут жа абсеў, атрымаўшы моцную аплявуху.

– У хляве нарадзіўся? Хто дазваляў распушчаць рукі? І куды гэта зыбраўся? Зь цябе сем ізрояў.

Юргель шчыра абурыўся:

– Чаму сем? Раней спадарычна казала пра шэсьць.

– Адзін ізрой – царкоўны збор Лясным багом, – прыслужніца прымхліва падняла далонь з растапыранымі пальцамі, і Юргель прыгадаў дрэва на сьвятарскім насове. А потым прыгадаў, што Бэнэдэльберт не заплаціў нічога.

– Як бы там ні было, я спытаўся выключна дзеля цікаўнасьці, бо ўсё адно ня маю з сабой грошай. Разумееш, за мною здарылася такая…

Прыслужніца падала знак карчмару, і той выйшаў з-за стойкі з друком. Выгляд лысага бамбізы красамоўна сьведчыў, што скарыстацца з таго друку ён не пасаромеецца.

– Бачу, узьнікла прыкрае непаразуменьне, – захваляваўся Юргель. – Я ўсяго хацеў сказаць, што грошай ня маю, але пакіну ў заклад кудмень з вокам ляснога чыпірадлы, – ён сьцягнуў з шыі цьмяную кульку ў аправе на ланцужку. – Выраблены вайдэлётамі Касьмічнага зьнічу з выспы Ду. Аберагае ад сурокаў і чараў.

Карчмар пакруціў кульку між пальцамі і высмаркаўся ў руку.

– Звычайны бафаніт. Такіх цацаў багата ў срацы. У нашым лесе можна торбамі зьбіраць. Але, – карчмаровы вочы заблішчэлі, – аправа добрая. Вазьму ў кошт твайго сталаваньня.

– Прашу заўважыць, такі кудмень, хай сабе з бафаніту, каштуе значна болей за талерку халоднага талалую. У Вільні за яго, – упэўнена хлусіў Юргель, – я купіў бы дом. Таму чакаю на сваю рэшту.

Карчмар перахапіў друк абедзьвюма рукамі, і Юргель пасьпяшаўся высьлізнуць з-за сталу.

– Да вечару прынясу сем ізрояў і выкуплю абярог.

Бамбіза пырхнуў:

– Ну-ну, разжыцца грашыма ў Цёмналесьсі ня так проста.

– Для Юргеля Нязломка няма нічога немажлівага. Скіруйце мяне на царкву Лясных багоў. Дзякую і не разьвітваюся.

Царкву – найвышэйшы будынак Цёмналесься – Юргель знайшоў бязь цяжкасьцяў. Таксама драўляная, пачарнелая ад часу, яна, тым ня менш, выглядала больш дагледжанаю за астатнія хаты і вылучалася вежаю над дальшым ад уваходу канцом.

Ён сьмела зайшоў унутар і ўбачыў ладны збой вяскоўцаў, што абсталі моўніцу, зь якой прамаўляў той самы трыбухаты сьвятар. Зь незашклёнага вакна ў вежы на моўніцу падала сьвятло. Быў там і Кузьмар, які з разяўленым ротам слухаў нядзельную вячэрню.

– …Наступным услаўляйма Алькіёна, што нясе нам у дзюбе міжзорную лагоду, пад крылом – сямейны дабрабыт, а ў кіпцюрох – прыродную раскошу. Узапраўды лепш алькіён у руцэ, як смок пад небам…

Юргель не прыслухоўваўся. Ён убачыў усё, што хацеў, і нецярпліва чакаў сканчэньня казані. Калі Бэнэдэльберт змоўкнуў, некаторыя вернікі падышлі да яго для прыватнае размовы, а бальшыня скіравалася да выхаду. Ля самых дзьвярэй кожны спыняўся і кідаў колькі мэталічных пруткоў у скарбонку.

Юргель прыладзіўся ў канец чаргі і, падышоўшы, зрабіў выгляд, быццам кладзе грошы. Насамрэч упэўненым рухам ён выграб і рассоваў па кішэнях усе ізроі. Кудмень ужо можна было выкупіць, але хацелася адпомсьціць бажэньніку за нявыкрутку ў карчме.

«Калі ён такі ж самы, як ягоныя віленскія супольнікі, то зрабіць гэта нескладана».

Юргель прыхапіў з сабою адную зь сьвечак, якімі асьвятлялася царква, выйшаў вонкі і паставіў яе пад вежавым акном. Натаскаў з узьлеску сухога ламачча і кінуў на вагеньчык. Пасьля схаваўся ў гушчары, адкуль добра праглядаўся ўваход.

Калі слуп белага дыму папоўз у царкву, першымі адтуль выбеглі вернікі, за імі – Бэнэдэльберт з куфэркам пад пахай. Ён памаўзьліва разгледзеўся і пасьпяшаў у лес. Недалёка ад таго месца, дзе хаваўся Юргель, апусьціў куфэрак у густы падлесак і абклаў мохам – з выгляду тым самым, што падавалі «Ў вірох на юрох». І толькі пасьля кінуўся тушыць пажар.

Юргель хуценька адчыніў куфэрак, дастаў грошы, мэталічныя ўпрыгожаньні і загорнутыя ў хустку кубкі. Наўзамен наклаў унутар камянёў і зноўку замаскаваў мохам. Нованабытае майно вываліў на хустку і завязаў у клунак, які начапіў на кій і закінуў на плячо.

У карчму ён вяртаўся не хаваючыся. Высыпаўшы на стойку перад зьдзіўленым карчмаром сем ізрояў, Юргель пагардліва запатрабаваў свой кудмень.

– Як наступным разам зойдзе мой прыяцель Бэнэдэльберт, – ён падняў руку і растапырыў пальцы, – перадавай прывітаньне і падзяку – яму і Лясным багом – за дапамогу з грашыма.

Юргель пакідаў Цёмналесьсе. Кіраваўся ён у бок Засецьця, пра якое казаў Кузьмар. Самога Кузьмара сустрэў на вуліцы. Той цягнуў два вядры з вадою да недалёкае царквы. Ейная вежа маляўніча палала паходняй.

– Дапамажы, – прасоп вясковец. – Пагарым жа ўсенькія.

Юргель удаў сябе пакрыўджаным.

– У чужыя дзялы я носу ня ткну, іду сабе згэтуль па-добраму.

За вёскаю ніякага шляху не назіралася. Ён прабіраўся лесам, але, не пасьпеўшы адысьціся далёка, налучыў на сьцяжыну. Сьцяжына свайго часу вывела да драўлянага стоду ў чатыры локці вышынёй. Па ўсёй паверхні на ім былі павыразаныя выявы размаітых зьвяроў, даволі ўмоўныя. Перад стодам дагарала цяпельца ў абкладзеным камянямі вогнішчы.

Толькі Юргель прысеў пагрэцца: абапёрся сьпінаю аб стод і выцягнуў ногі, – як з гушчару да яго бяз боязі наблізілася бясьпёрая птушка дурнаватага выгляду.

У жываце забурчала. Думкі працавалі ў адным кірунку.

«Нямала мяса зь яе атрымаецца, і з аскубаньнем ня трэба важдацца».

Адною рукою ён прывабіў сьмелую птушку пабліжэй, а другая самая пацягнулася па камень. Кароткае замахваньне – і ён размажджэрыў птушыную галаву. Іншым каменем з вострым акрайкам разабраў тушку і кінуў кавалкі мяса на вуглі. Заставалася адно пачакаць.

«Лёгкі пад’едак».

Праз гадзіну ля стоду зьявіўся кудлаты вясковец з абярэмкам дроваў і кашом корму для сьвятарных алькіёнаў. За паяданьнем ножкі аднаго з тых самых алькіёнаў ён і засьпеў Юргеля. Астатнія тры ляжалі на зямлі з размажджэранымі галовамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антось Уласенка читать все книги автора по порядку

Антось Уласенка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Новая Зямля: Куканія отзывы


Отзывы читателей о книге Новая Зямля: Куканія, автор: Антось Уласенка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x