Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія
- Название:Новая Зямля: Куканія
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005553331
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Антось Уласенка - Новая Зямля: Куканія краткое содержание
Новая Зямля: Куканія - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
– Ага! Дык гэта яму я мушу падзякаваць за ласку, што мне ўчынілі ў «Лелі крэклях». Уцякаў стуль як ад халеры. А пасьля напаткаў цэлы атрад на яшчарках, якія пляваліся полымем. Злосьнікі цюгакалі на мяне як на нядзьведзя і гналі аж да лесу. Жаднае павагі да беднага падарожніка.
– Яшчаркі завуцца жывойтамі. Яцьвягі іх гадуюць: аб’язджаюць і выкарыстоўваюць у гаспадарцы.
Яўнут з Юргелем пэўны час памаўчалі, гледзячы, як вуглі браліся сівізной, і слухаючы смалістае пастрэльваньне вагню.
– Такім парадкам, я схільны прыняць прапанову васпана. Тры срэбранікі на дзень, васпан казаў?
– Я казаў, прапанова дзейнічае аднаразова, – спакойна запярэчыў Яўнут. – Цяпер набываюць моц менш выгадныя ўмовы. Магу прапанаваць табе месца задніка без аплаты, затое з харчаваньнем.
Юргель паціснуў плячыма:
– Я маю небагаты выбар.
Уніз па Зальвеі
Прачнуўся ён ад таго, што яго хвастаў па шчоках русявы маладзён – Барута.
– Паспаць ты здатны, нічога ня скажаш. Ледзь раскатурхаў.
Юргель ня памятаў, як яго змарыў сон напярэдадні. Падымацца не хацелася, ва ўсім целе разьлілася стома. Ён з клункам пад галавою ляжаў на посьцілцы. Перад сабою бачыў вогнішча, над якім кружлялі іскры. Тамсама стаяў чыгунок. Пахла не настолькі смачна, як увечары, але дастаткова смачна для таго, каб прымусіць яго падняцца. Барута разьліў па талерках рэдкую кашу з салам, а Яўнут, пакуль нявыспаны Юргель сьнедаў, расказваў пра плытніцтва на Зальвеі.
– Плыты мы ўжо ня першы год ганяем. Праца ня з простых, але ж якая ёсьць. Дый сьвет паглядзець можна. Ад градаў да мора паўсюль пабывалі. Па-яцьвяску вось няблага навучыліся. У Сьвянцянах, зноўку ж, не апошнія людзі.
Усё гэта мала цікавіла Юргеля, але ён мімаволі даведаўся, што ў вышнявіне Зальвеі, пачынаючы ад самае вытокі, расло попельнае дрэва. Назву яно атрымала ад папераватай, як у старазямельскае бярозы, кары шызага колеру. Кара лёгка адслойвалася і крышылася, разьляталася попелам у паветры. Паліць такое дрэва ніхто не паліў, бо гарэла яно зь вялікаю колькасьцю задушлівага дыму. А вось лёгкая і трывалая попельная драўніна вельмі дарэчы прыдалася ў карабельніцтве, асабліва ў стэпах на морскім узьбярэжжы, дзе востра адчувалася недастача будаўнічых матар’ялаў.
– Найпрасьцейшы спосаб даставы драўніны да карабельняў – сам разумееш, плытніцтва. Сплаў пачынаюць ад вытокі. Адтуль бярвёны пускаюць шарашом. Ага, слушна табе Пясьціла падказвае: россыпам, значыць, па адным. А што ён робіць няслушна – дык гэта мяне перапыняе. Наступным разам зловіць поўху. Далей па плыні, аж за Сьверыж, па берагох стаяць румы. Там вяжуць плыты.
Яўнут расказаў, што добрая частка Судавы і ўсходніх Нальшчанаў жыла нарыхтоўкаю попельнага дрэва. Пераз увесь год лесасекі валілі лес, вязальнікі круцілі вяроўкі з тонкіх каранёў, возьнікі-тралёўнікі перавозілі камлі на тартакі, дзе іх наразалі на штукі, адтуль – у румы на берагох, дзе бярвёны акорвалі і ўкладвалі ў пагоны на прасушку. Штовясны ўсе сьпяшаліся скарыстацца зь вялікае вады. Людзі зараблялі на тым свае срэбранікі. Качаны скочвалі падрыхтаваныя бярвёны ў ваду, зьбіваны зьбівалі плыты, і надыходзіла чарга плытнікаў. Яны таксама карысталіся зь веснавое паводкі, каб учас прамінуць мялізны. За Патрымпусам рака заставалася прахадною і ў ліпцы, па малой вадзе, а вось верхнюю плынь сьпяшаліся пакінуць ззаду як мага раней.
– Ідзём мы, вядома, ня ўлегцы. Вязём з сабой футра, мёд, зацукраваных кузькаў, пылок гальшанскае вячорніцы, іншую драбязу – на поўдні ўсё гэта ў навінку. Дарогай ловім рыбы на пад’едак і правяльваньне. Падыходзім да прыстаняў на абодвух берагох – і да нальшчанскіх, і да яцьвяскіх. Абменьваемся зь мясцовымі. У адных купляем патаньней, іншым прадаём падаражэй – нічога звышскладанага. Назад з Войстаму вяртаемся з караванамі сухім шляхам празь Дзяволтву. У Дайнаве спыняемся ў Пукеіку ды Бікшах, а там і да дому недалёка. Ладна, годзе балакаць, кашы ўжо й няма.
Яўнут падняўся і павабіў Юргеля пальцам да плыту.
– Ці даводзілася табе хадзіць на чымсьці падобным?
Юргель кінуў вока на плыт з трох зьвёнаў, прыцмокнуў языком і прамармытаў нешта няўцямнае, што пры пэўным жаданьні можна было прыняць за станоўчы адказ. Яўнут такога жаданьня ня меў.
– Чаго ты барузьдзіш як боўдзіла дурное? Скажы выразна.
Юргель згадаў, як некалі слугаваў на «Макулінцы», калі пан Анцута выправіўся быў да ўтокі Вяльлі, у віленскі порт. Вандроўка туды і назад цягнулася ня больш за пару гадзінаў. Ён упэўнена прамовіў:
– Мне даводзілася хадзіць да Балтыцкага мора на плывучым доме, дзе я выконваў даручэньні самога вялікалітоўскага падкаморага.
Яўнут уздыхнуў:
– Касьмічныя караблі, плывучыя дамы, казачныя месты і моры – мы яшчэ не на вадзе, а я ўжо сыты па горла тваімі балачкамі. Май наўвеце, цярплівасьць мая даволі абмежаваная. А вось злосьць – не.
Барута зь Пясьцілам сумна паківалі.
Яўнут пацягнуў Юргеля на прывязаны ля берагу плыт. Той, забіраючыся, намачыў ногі ў халоднай вадзе і скрывіўся. Гэта не абмінула Яўнутавае ўвагі:
– Нічога, звыкайся, шчэ ня раз прыйдзецца ўваліцца ў ваду: цэлы дзень скакацьмеш па сьлізкіх бярвёнах. Прамокнуць тут ня сама страшнае. Галоўнае, каб камлі не раздушылі альбо пад сабой не пахавалі. Патануць у такой сьцюдзёнцы – справа няхітрая. Альбо нагу зламаць, як Рукля. Увесь твой спрыт прыдасца. То згадвай, як даваў лататы з заезнага двару – гэта будзе не залішнім.
Юргель распрастаўся на плыце і адчуў, як гуляюць пад ім шэрыя бярвёны – узапраўды патрабавалася пэўная звычка, каб астояцца. Яўнут між тым шырока расставіў ногі, абгладзіў бараду і працягнуў павучаньне:
– Слухай уважліва, паўтараць я не наладжаны. У плыце нічога складанага няма. Гэта папросту камлі, зьвязаныя міжсобку ў зьвёны. Кожнае зьвяно завецца лаўкай. Мацуюцца яны віцамі, – Юргель пазнаў гнуткія карані, якія бачыў у яцьвягаў-вязальнікаў. – Віцы распарваюць на вагні і прывязваюць камлі да пакладзеных упоперак жэрасьцяў. На адную лаўку – па два жэрасьці, сьпераду і ззаду. Усё гэта закнаблёўваецца, каб лаўкі не распаўзаліся. У нашым плыце іх, як бачыш, зараз тры, потым паболее.
Даўжыня лаўкі, прымеркаваў Юргель, складала два сажні, шырыня – каля пяці-шасьці стопаў.
– Адная з адной лаўкі злучаюцца паклёсамі, – Яўнут паказаў на даўгую жэрдку, наўскось перакінутую з аднае лаўкі на іншую. – Паклёсу кладуць на жэрасьць, прывязваюць хамутамі з віцы і забельваюць забелкай. Вось гэтае пяцілакцёвае бервяно на рачках наперадзе – апачына, стырнавое вясло. За яго адказны галаўнік, то бок я. Раку я ведаю лепш за іншага і гляджу, каб плыт ня сеў на гак. Давай за мной.
Яўнут рушыў назад, балянсуючы на мокрых камлях, і спрытна пераскочыў на сярэднюю лаўку. Юргель скіраваўся за ім без заўважнага імпэту і грацыі. Ён мала што зразумеў, апроч фразы «Плыт – гэта зьвязаныя міжсобку камлі», але не пераймаўся з таго. Яму да галавы прыйшла адная думка.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: