Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў з Кімам Хадзеевым лёс звёў мяне ўжо напрыканцы 1960-х, калі ён вярнуўся з турмы. І зноў пачалося тое самае: багемныя пасядзелкі з віном, з цыгарэтамі, з чытаннем кніг і размовамі да раніцы - як яно вадзілася заўсёды і паўсюль: што ў Маскве, што ў Піцеры, што ў Менску. Часцяком узнікалі канфлікты -у Кіма быў не самы лепшы характар. Але ў яго былі энцыклапедычныя веды (ён зарабляў - як, дарэчы, і я пазней - тым, што пісаў дысертацыі для будучых “вялікіх вучоных”), ён меў талент (дагэтуль помню ягоную казку “Салдат і смерць”) і меў розум. Ужо напачатку 1990-х гадоў ён быў адным з распрацоўшчыкаў эканамічнай праграмы для незалежнай Беларусі. Між іншым, пісаў ён тую праграму разам з эканамістам Ота Наважылавым, з якім (і яшчэ з Віктарам Ледзеневым) мы некалі пачыналі “Пятницу” ў газеце “Знамя юности” - старонку сатыры і гумару. З маім незабыўным сябрам Ота Юр’евічам, які перш чым узяць гітару, нацягваў на рукі баксёрскія пальчаткі - і струны не перабіраў.

З Кімам Хадзеевым (напачатку нашага знаёмства ўдвая старэйшым за мяне) мы не маглі быць сябрамі. Часцяком ён са мной (як і з іншымі) абыходзіўся, мякка кажучы, некарэктна, але я ўсё адно (як і іншыя) вельмі ўдзячны яму. Ён са сваім парадаксальным стаўленнем да рэчаіснасці выпраўляў у нас хібы лінейнага мыслення. У размове з Хадзеевым табе заўсёды адкрываўся іншы ракурс бачання нейкай асобы, нейкага твора, нейкай падзеі. І гэта прыцягвала да яго, нягледзячы на тое, што асабістыя стасункі з ім былі дастаткова некамфортнымі. Часта, абвастраючы сітуацыю, ён выклікаў раздражненне, правакаваў на вулканічны выкід энергіі. І рабіў ён гэта цалкам свядома, бо ў такім выпадку чалавек раскрываўся... Вось тут ён і ўгрызаўся ў цябе, у самую сарцавіну - я гэта дасюль помню. Доўга помніў з крыўдай, а цяпер - з удзячнасцю. Бо ён выгрызаў з нас, можна сказаць, “апендыцытнае”. Тое, ад чаго магло пачацца запаленне ўсяго арганізма.

У найноўшыя часы цікаўнасць да Кіма Хадзеева ўпала, бо тое, пра што патаемна гаварылася ў ягонай “антысавецкай групоўцы”, сталі казаць паўсюль. І калі восенню 2001 года я прыехаў з Хельсінкі на ягонае пахаванне, дык не ўбачыў палову горада Менска, як чакаў. Можа, тузін людзей. А да яго жывога прыходзілі, сілкаваліся ягонымі эмоцыямі, ідэямі дзясяткі, калі не сотні: і тыя, што ў канцы 1950-х ды пачатку 1960-х былі стылягамі, і тыя, што пазней былі хіпі... Праўду казалі грэкі з рымлянамі: хутка праходзіць зямная слава.

Але як бы там ні было, Кім Хадзееў - адзіны беларускі дысідэнт у паўнавартасным значэнні гэтага слова. Ён быў асабіста знаёмы з многімі знакамітымі расійскімі дысідэнтамі. Забароненая літаратура, якую мы тады чыталі, патрапляла праз іх да яго, а пасля ўжо - да нас. Хоць дзіўна цяпер: якая там забароненая літаратура?.. Нейкі раман “Антысаркан” - цяпер ужо й не помню, пра што там было напісана? Ці паэма “Рэквіем” Ахматавай, ці “Адзін дзень Івана Дзянісавіча” Салжаніцына, які хоць і быў надрукаваны ў Маскве ў часопісе “Новый мир” з блаславення Палітбюро і асабіста Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, аднак у Менску лічыўся “антысавецкім”. Мне так і сказалі на тым допыце ў КДБ: “То, что позволительно в Москве, не означает, что разрешено в Минске”. Тут, бач, былі свае погляды на літаратурную творчасць. Былі і засталіся».

Праміне паўстагоддзя, і Някляеў напіша раман пра тыя часы - «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», у паслямове да якога Віктар Ледзенеў, журналіст, пісьменнік і адначасова адзін з персанажаў някляеўскага рамана, дадасць колькі істотных штрышкоў да біяграфіі аўтара:

«Залаты пыл юнацтва, які лятае ў пранізанай святлом прасторы Менскага рамана Уладзіміра Някляева, - галоўнае, што ў рамане ёсць. Хай не ўсё было так, як напісаў аўтар, але вось гэта: наша маладая рамантыка, чысціня нашых юначых парыванняў, сяброўства, кахання, музыкі, паэзіі - усё было так. І апроч смаку газіроўкі з сіропам, яшчэ адчуў я ў рамане смак паветра таго Менску - Менску пачатку шасцідзясятых, “апошніх гадоў адлігі, вясновы пах якой ледзьве даносіўся да Менску з Масквы, перацякаў з левага берага Свіслачы на правы, ад Круглай плошчы да пляца Волі, блукаў па вуліцах Маркса і Энгельса і, завіваючыся, губляўся ў псеўдаантычных калонах Тэатра юнага гледача... [.]

Пры ўваходзе ў Тэатр юнага гледача тоўпілася чалавек сорак. Каля крайняй правай калоны, прыляпіўшыся да яе так, што, здавалася, яго ўжо ніколі ад той калоны не адляпіць, бялявенькі хлапчук у сіняй вельветавай куртачцы з замочкамі на кішэнях чытаў верш пра вайну. Нешта такое гераічнае... Не помню ні радка з таго верша, але помню, што Кім, у якога быў нюх на таленты, сказаў, што з хлопчыка можа быць толк. І, як аказалася, не памыліўся. [.]

Мы ўсе былі старэйшыя за Валодзю, для нас ён быў зусім хлопчыкам, які, саромеючыся і адчуваючы сябе сярод старэйшых не надта ўтульна, з’яўляўся ў нашай кампаніі зрэдку, кантактуючы пераважна з Кімам і са мной. З Кімам, таму што той быў гуру, а са мною, бо я займаўся радыёспортам. Зблізіла мяне з ім яшчэ тое, што ў нечым падобныя былі лёсы нашых бацькоў-франтавікоў: майго, рэпрэсаванага, і ягонага, які цудам пазбегнуў рэпрэсій.

Валодзя хацеў стаць геолагам, музыкантам, баксёрам, паэтам, астраномам, касманаўтам, радыётэхнікам, але найбольш і найперш ён хацеў стаць стылягам! І ўявіце сабе смаргонскага “стылягу” ў вельветавай куртачцы і картовых штанах побач з менскімі стылягамі ў портках-дудачках і стракатых кашулях пад шыракаплечымі пінжакамі... Адпаведна мы да яго й ставіліся: не заўважалі, часам нават крыўдзілі, але ён упарта не адступаўся ад нас - і не адступіў нават тады, калі “антысавецкай групоўкай Хадзеева” заняўся Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Ён, 15-гадовы хлапчук (хоць і мы, 19-20-гадовыя, былі не нашмат старэйшыя), не меў да гэтай “антысавецкай групоўкі” ніякіх адносінаў, проста прыйшоў да Кіма па новую кнігу, а ў кватэру Хадзеева якраз з’явіліся “таварышы ў цывільным” з ператрусам. Яны й пастанавілі: калі на хлопчыка, які чытае не тыя, якія трэба чытаць, кнігі, як след не паўплываць, дык хто яго ведае, што з яго выйдзе. Тым больш, што ў яго такі настаўнік...»

«Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» - твор шмат у чым аўтабіяграфічны: на яго старонках і Мінск пачатку 1960-х, і Кім Хадзееў, і зайбойца амерыканскага прэзідэнта Кенэдзі Лі Харві Освальд, і сябры Някляева, і сам ён - пятнаццацігадовы студэнт электратэхнікума сувязі...

«- З Лі Харві Освальдам Вы тады ж пазнаёміліся?

- Так. Ён, дарэчы, файна танцаваў. Я бачыў гэта на ўласныя вочы на танцах у Палацы прафсаюзаў. Мы так не ўмелі, вучыліся... Праз гэта і пазнаёміліся, пасля яшчэ пару разоў бачыліся. Коратка і выпадкова. А вось у аповесці я прыдумаў, нібы Освальд з Хадзеевым (якога на танцах уявіць можна хіба ў вар’ятні) ледзь не сябравалі. Хаця такое магло быць: усё ў Менску 60-х было вельмі блізка, і ўсе - блізкія. Штовечар ты мог убачыць тых самых людзей ці ў кавярні “Вясна”, ці ў “Ласунку”, ці ў Ленінскай бібліятэцы, дзе мы збіраліся найчасцей. Старэйшыя хлопцы, Віктар Ледзенеў, Барыс Галушка, бралі ў спецаддзеле (праз знаёмых дзяўчат з бібліятэкі) замежныя кнігі. Напрыклад, Агату Крысці, якую самі перакладалі. Яны займаліся радыёспортам, кантактавалі ў эфіры амаль з усім светам, што немагчыма было без ведання ангельскай мовы. Вось у перакладах нашай “антысавецкай групоўкі” я ўпершыню і прачытаў Агату Крысці, яе дэтэктывы, надрукаваныя на тонкай-тонкай (каб як мага болей закладак у друкарскай машынцы зрабіць) папяроснай паперы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x