Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неяк я напомніў пра тое Бураўкіну - ён запярэчыў: “Нешта ты блытаеш, не казаў я такога”.

Магчыма, блытаю: ня ён казаў. Але ж нехта казаў. І не магу ўспомніць: хто гэта ўжо тады быў такі прадбачлівы?»

Праз дзесяцігоддзе Някляеў паспрабаваў пераасэнсаваць тыя падзеі, удзельнікам якіх ён некалі быў, і, прыводзячы меркаванне Генадзя Бураўкіна, што ён, Някляеў, усё правільна рабіў, «спрабуючы некалі Лукашэнку на наш бок перацягнуць. Удала ці няўдала рабіў - гэта іншая справа, але правільна. Шкада, што не давёў усё да нейкага лагічнага канца», цяпер пісаў: «Думкі такія з’явіліся ў галаве Генадзя Мікалаевіча пасля таго, як Вітаўт Кіпель давёў яму, што зацятая канфрантацыя з уладай - не самае лепшае, а самае горшае з таго, што мы, літаратары, маглі зрабіць і зрабілі на шкоду Беларусі і беларушчыне. Васіль Быкаў, ён, я. Тую ж самую памылку дапусціў перад намі Зянон Пазняк, і гэта стала нібыта ўзорным стылем паводзін апазіцыі, а насамрэч - рамантычнай дуратой. Сапраўдная палітыка - гэта перш за ўсё гнуткая сістэма дамоўленасцяў і кампрамісаў».

І адказваючы неяк на пытанне: «Ці не сорамна Вам за тое, што калісьці стаялі побач з Лукашэнкам і дапамагалі яму сваім аўтарытэтам?», Някляеў парыруе: «Калі я ў нечым і дапамагаў яму, дык хіба ў тым, каб ён стаў беларусам. Не надта, праўда, здолеў дапамагчы. Але я быў на той час, бадай, адзіным літаратарам, якога насамрэч ва ўладзе слухалі, і які мог рэальна на нешта ўплываць. Прынамсі, на прыняцце рашэнняў паводле парламенцкіх слуханняў па пытаннях нацыянальнай мовы і культуры, спыненне выкладання гісторыі Беларусі па-руску, напісанне беларускай прамовы Лукашэнкі (на жаль, першай і адзінай) у дзень незалежнасці».

«Спачатку Лукашэнка хацеў зрабіць сваім пісьменнікам лейтэнанта Быкава, пасля любімым пісьменнікам, як аднойчы сказаў лейтэнант Быкаў, спрабаваў зрабіць радавога Някляева. Займеў урэшце генерала Чаргінца.

Што ж, усё, як мае быць. Па рангу».

...Напрыканцы 2000-х гг. Някляеў распачне (дый так і не завершыць) працу над фантасмагарычнай аповесцю, адным з дзеючых персанажаў якой будзе прэзідэнт Алесь Лукашэнка. І хоць, друкуючы ў «Нашай Ніве» фрагмент з новага твора, Някляеў папярэджваў: «Заўвага: прыдуманыя аўтарам імёны пэрсанажаў аповесьці могуць выпадкова супадаць з імёнамі рэальных людзей», але прататыпічнасць была відавочная:

«Пазьняк біўся за тое, каб не было на версе ўлады чалавека, якога раздражняе ў Беларусі беларускае, на што і рабіў ён акцэнт на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах - і зрабіў памылку. Чым больш распавядаў ён пра антынацыянальнае ў заядлым лідэры нацдэмаў, даводзіў, што той ня можа быць беларускім прэзыдэнтам, тым больш гэта выклікала цікавасьці да ягонага суперніка, дадавала яму папулярнасьці. Асабліва пасьля таго, як Лукашэнка на Буйніцкім полі пад Магілёвам, у літаральным сэнсе ў чыстым полі пад чыстым небам склікаў сход нацдэмаў, і людзей на тым полі было, як травы, і Пазьняк ганаравовым госьцем на партыйны зьезд зьявіўся, бо ня мог адмовіцца ад запрашэньня, інакш Лукашэнка не прамінуў бы зьвінаваціць яго ў непавазе да партыі, якая здабыла для Беларусі волю і незалежнасьць, і яны ўдвух, два кандыдаты ў прэзыдэнты, селі ў чыстым полі за стол, засланы бел-чырвона-белым, як сьцяг, абрусам, на якім чамусьці ляжала лапата, і подлы Лукашэнка ўстаў і нечакана спытаў ва ўсіх, ці даваць Пазьняку слова, калі, па- першае, усе неаднойчы чулі, што сьпікер Сойму пра яго, старшыню нацыянал- дэмакратычнай партыі, распавядае, а, па-другое, словы - пустое, калі няма за імі дзеяньняў, учынкаў. і тут Лукашэнка ветліва папрасіў ганаровага госьця падняцца, і двое бамбізаў, падобных на далакопаў, аднесьлі стол, які, аказалася, стаяў на дошках, што накрывалі яміну, магілу. і над той магілай Лукашэнка пачаў клясьціся ў любові да крэўнай зямлі, у сьвятой вернасьці Беларусі і яе народу, а калі, маўляў, хоць слова з таго, што выдумляе пра яго Пазьняк, праўда, дык ён, Алесь Лукашэнка, гатовы есьці зямлю!.. і вось, калі ласка, лапата, бо такога злыдня, якім Пазьняк яго малюе, такога ворага Беларусі жывым пакідаць нельга, ён бы ні за што не пакінуў!.. і, ткнуўшы ў рукі Пазьняку лапату, Лукашэнка скочыў у магілу, лёг там, тэлекамэра паказвала на ўсю краіну, як ён глядзеў, нібы замучаны сьвяты, у васільковыя беларускія нябёсы, а Пазьняк стаяў над ім з лапатай, вар’яцеючы, ня ведаючы, што рабіць: ня скідваць жа яму, хрысьціяніну, магільную зямлю на жывога чалавека.

“Твая праблема ў тым, - кінуўшы лапату, казаў ён самому сабе, - што ты археоляг: умееш толькі раскопваць, а закопваць - не”. Але колькі разоў потым ён - дый ня ён адзін - пашкадаваў, што не закапаў!.. І колькі разоў пасьля той жа Лукашэнка пытаўся зьедліва: “Шкадуеш, што не закапаў?.. Шкадуеш! Толькі позна, позна.”

А ўсяго ж гэтага магло ня быць. Хоць ці мала чаго магло ня быць, а яно ёсьць».

Узгадваючы праз чатыры гады незавершаную аповесць і прыведзены вышэй эпізод, Някляеў занатуе: «Эпізод прыдумаўся, але ён нібыта з іншага тэксту, не з той аповесці, якую хацеў напісаць, і цяпер не ведаю ні таго, што рабіць з гэтым эпізодам, ні таго, што рабіць з той аповесцю...

Хіба ўзяць у Пазняка лапату і закапаць?»

СВОЙ СЯРОД ЧУЖЫХ

27 студзеня 1999 г. Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняла Заяву адносна падпісаных у Маскве 25 снежня 1998 г. дакументаў аб аб’яднанні Беларусі і Расіі:

«Разглядаем гэты акт як рэальную пагрозу дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Стварэнне адзінай расійска- беларускай дзяржавы будзе значыць на практыцы далучэнне Беларусі да Расіі.

Змяненне дзяржаўнага статуса Рэспублікі Беларусь з’яў- ляецца нічым іншым, як ігнараваннем яе нацыянальных інтарэсаў, і не можа лічыцца легітымным, бо супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Будучыню нашай Бацькаўшчыны мы бачым у незалежнай, дэмакратычнай, нейтральнай і бяз’ядзернай Беларусі. Толькі ў такой дзяржаве беларускі народ атрымае магчымасць годнага жыцця. Як сказаў яшчэ 80 гадоў таму Янка Купала: “Толькіадна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу”».

Ужо 9 лютага падчас рэспубліканскай нарады з удзелам прэзідэнцкай вертыкалі Лукашэнка гаварыў: «Ну что это за отношение у некоторой даже интеллигенции, у этой “рады” пісьменнікаў? Слушайте, начался диалог, при­шли к президенту, получили поддержку. Я никогда никого не покупал. Что попросили, о том решили. В “раде” 53 человека. А всего около 500 членов в Союзе писателей. Собрались 27 человек, если не ошибаюсь, втихую приняли резолюцию накануне Нового года. Побежали на этот “дэмакратычны” бандыцкі сход, зачитали резолюцию. Русофобскую, антироссийскую и так далее. Для чего?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x