Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць дзеля справядлівасці трэба яшчэ вярнуцца ў 1996 г., калі Някляеву споўнілася 50 гадоў, з чым і павіншаваў яго тады Лукашэнка:

Беларускаму паэту Някляеву У. П.

Шаноўны Уладзімір Пракопавіч!

Віншую Вас, вядомага беларускага паэта, з 50-годдзем з дня нараджэння.

Як прызнаны творца нацыянальнай паэзіі Вы шчодра аддаеце свой талент беларускаму народу, сілай мастацкага слова выхоўваеце ў падрастаючым пакаленні любоў і пашану да нашай Айчыны.

Жадаю Вам моцнага здароўя і творчага плёну. Няхай Ваша паэтычная зорка і надалей ярка гарыць на небасхіле беларускага мастацтва.

А. Лукашэнка

9 ліпеня 1996 г.

У гэтым віншаванні ў любой цывілізаванай краіне не было б нічога дзіўнага, але толькі не ў Беларусі, бо і тады, і пасля Лукашэнка віншаваў з юбілеем пераважна расійскіх балерын, актрыс ды акцёраў, у сваёй жа краіне калі некага й віншаваў, дык зрэдчас і - палітычна-выбіральна. Так, да прыкладу, Янку Брыля, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна - між іншым, старэйшых за Някляева і да таго ж народных пісьменнікаў Беларусі - не павіншаваў ані разу, а Някляева - калі ласка. А гэта таксама пра многае казала. Хоць, дарэчы, дасюль дакладна невядома, ці чытаў калі-небудзь Лукашэнка «признанного творца национальной поэзии». Усім расказваў, што чытаў, але падчас прыгаданай сустрэчы з Радай СП прызнаўся, што сучаснай літаратуры не ведае.

«Так, былі “добрыя адносіны з уладамі”. Ледзь ня званьне прыдворнага паэта. Што ўжывалася з багемнасьцю, са статусам, у якім заўсёды існавалі паэты пры двары, - ці то блазна, ці то штатнага блюзьнера, патэнцыйна небясьпечнага. Трохі свой сярод чужых, трохі чужы сярод сваіх.»

Між тым дзеля ўсё той жа справядлівасці трэба таксама прыгадаць, што менавіта ў рэдагуемай Някляевым «Крыніцы» друкаваўся Зянон Пазьняк, які, асцерагаючыся фізічнага знішчэння, вымушаны быў у 1996 г. бегчы за мяжу, адкуль цяпер пісаў:

Вячэрнія промні

на жоўтай траве,

Як і на Бацькаўшчыне.

Але гэта не Бацькаўшчына.

2.09.1996. Нью-Ёрк

Гэта са старонак «Крыніцы» гаварыла пісьменніца Алена Васілевіч: «Прэзідэнт Украіны Кучма ў Канадзе - пры афіцыйным пратаколе, - пакуль не забяспечылі яму перакладчыка з яго роднае - украінскае! - мовы, на ч у ж о й мове не сказаў ні слова! Гонар нацыі.

У Беларусі - пасля п р э з і д э н ц к а г а рэферэндуму - жыхарства рэспублікі атрымала з а к о н н ы (?!) дазвол адмовіцца ад беларускае мовы. Мовы н а ц ы і!

І прэзідэнт рэспублікі і дагэтуль нават не здольны ўразумець, як ён перад усім цывілізаваным светам с а м с я б е. в ы с е к!

.Пра якую перспектыву можна весці гаворку пры такім лікбезаўскім узроўні дзяржаўнага “мыслення”?»

І гэта зноў жа тут, у някляеўскай «Крыніцы», была прыдуманая рубрыка «Калі б я быў прэзідэнтам», у якой друкаваліся занадта ўжо свабодалюбівыя аўтары. Так, да прыкладу, дзядзька Васіль з хутара Ясенец заяўляў, што калі б быў прэзідэнтам (праўда, толькі Алімпійскага камітэта), дык загадаў бы: «Сканфіскаваць усе каталіцкія саборы і касцёлы (фарныя і няфарныя, катэдральныя і некатэдральныя), капліцы і бажніцы, могілкі і капішчы і аддаць іх у арэнду тым жа каталікам, - хай плацяць, калі правільна хрысціцца не навучыліся [.].

Тое самае - з пратэстантамі: хай сабе пратэстуюць, але ж не за так, не бясплатна [.].

Тое самае з басурманамі, з юдэямі: гэтым увогуле храмы не патрэбныя [.].

Праваслаўных не чапаць - яны права славяць, і вышэйшае нябеснае, і найвышэйшае - маё прэзідэнцкае [.]».

У сваю чаргу Вольга Куртаніч пісала: «Быць прэзідэнтам - не хвароба, не стан душы, а простае вызначэнне, якое дае права на маналагічнасць быцця. Усё, што знаходзіцца за мяжой: я прэзідэнт - фікцыя, але ж і фікцыя павінна існаваць у атмасферы сімпатыі. А ўбіцца ў ласку неабходна хаця б з таго, каб падначаленыя грамадзяне не ўведалі ісціны, згодна з якой “галоўнай небяспекай для чалавецтва з’яўляецца не садыст, не забойца, а нармальны чалавек, надзелены незвычайнай уладай” (паводле Э. Фрома). Але ж надзеленым незвычайнай уладай цяжка захоўваць маральнае і псіхічнае здароўе. І калі б у краіне, дзе дагэтуль не існавала інстытута прэзідэнцтва, мне дасталася гэтая пасада (гэтая роля), жадаючы захаваць яе за сабой да скону жыцця, я б стала прэзідэнтам-дыктатарам.

А таму:

палічыла за неабходнасць праявіць унутраны, дагэтуль прыхаваны, садызм, каб пазбавіць масы народу праяваў прыналежнасці да мне падобнага (хіба прэзідэнт і народ павінны мець нешта агульнае?); і калі не ў маёй уладзе зрабіць насцалкам адрознымі, а гэта значыць: я - жывая, яны - нежывыя, дык праз свае магчымасці максімальна набліжаюся да гэтай мэты: я - жывая, яны - не свабодныя, як бы і не жывыя. [.]

напачатку майго кіравання мне давядзецца сутыкацца з цяжкасцямі: устаўлёваць кантроль дзяржавы над сродкамі масавай інфармацыі. Але імідж Таго, Хто Збіраецца (назаўжды) Кіраваць Масамі, - вымагае рашучых дзеянняў: я, сціплая, у эфіры; я, адкрытая і чэсная, - на экране; я, усё яшчэ сціплая, але рашучая, размаўляю. размаўляю. гутару, покуль не надыдзе эпоха безудзельнага маналога; я, навучаная слоўніку дыктатараў, моцная і заўжды правая! Апазіцыі ў сродках масавай інфармацыі больш не назіраецца. [.]».

А калі б прэзідэнтам быў Яўген Гучок, ён, калі б «атрымаў жыццё па-за шлюбам сваёй маці - бакуном», «знайшоў бы свайго бацьку, прымірыў бы іх з маці і зрабіў бы іх палымянымі патрыётамі Беларусі». А калі б быў лысаваты, «ніколі не начэсваў бы валасоў на плех. Я проста хадзіў бы лысаваты, як, скажам, Сакрат ці Цэзар, і не хаваў бы сваёй прыроднай мясціны. Адным словам, і тут бы не хлусіў».

...Між іншым, пазнаёміўся Някляеў з Лукашэнкам яшчэ тады, калі не тэлебачанне ехала да яго, прэзідэнта, а сам ён шукаў магчымасці, каб толькі яго запрасілі на тое тэлебачанне:

«З Аляксандрам Лукашэнкам (старшынём саўгасу) і Зянонам Пазьняком (навукоўцам) я пазнаёміўся ў розны час, але ў адным месцы: на студыі тэлебачаньня, - прыгадваў Някляеў. - З Пазьняком - на праграме пра захаваньне старога Менску (пры будаўніцтве мэтро), з Лукашэнкам - на праграме пра вынікі Чарнобылю. [.]

У праграме з удзелам Пазьняка бралі ўдзел людзі казённыя (з гарвыканкаму, Саўміну), якія, як ні намагаўся я выправіць сытуацыю, Пазьняку амаль нічога не далі сказаць. І ён, адсунуўшы мікрафон, замаўчаў дэманстратыўна...

У праграме з удзелам Лукашэнкі таксама бралі ўдзел казённыя людзі (з Саўміну, з Акадэміі навук), якім, як ні намагаўся я выправіць сытуацыю, Лукашэнка амаль нічога ня даў сказаць. Захапіўшы мікрафон, ён гаварыў і гаварыў несупынна...

Пасьля праграмы пра вынікі Чарнобылю старшыня Дзяржтэлерадыё Генадзь Бураўкін сказаў мне: “Глядзі, каб гэтага (ненарматыўная лексыка) ані ў якай праграме болей не было, ён усё тэлебачаньне замудазвоніць.”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x